• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАЧЎЛІШЧАНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «СЮРПРЬІЗ». Створаны ў 2001 у г.п. Мачулішчы Мінскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Жук (з 2001), В.У.Калко (з 2008). У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і эстр. танцаў. У рэпертуары бел., рус., іспанскія, італьян. і інш. нар. і эстр. танцы: «Юрачка», «Красавіцкая полька», «Барыня», «Іспаніяда», «Тарантэла», «Самавар», «Кракадзіл», «Лялькі», «Хіпхоп». Калектыў — дыпламант фестываляў: абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2009; г. Клецк, 2012), раённых сюжэтнага танца «Вясёлыя замалёўкі» (в. Замасточча Мінскага рна, 2011), сучаснага мастацтва «Сузор’е талентаў» (в. Крупіца Мінскага рна, 2011—2012), нар. танца «Лявоніха» (в. Сеніца Мінскага рна, 2013).
    МАЧЎЛІШЧЫ, гарадскі пасёлак у Мінскім рне. За 15 км на Пд ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Калядзічы на лініі Мінск—Асіповічы. 8562 ж. (2013).
    Вядомы з сярэдзіны 20 ст. як ваен. гарадок №92 пры в. Мачулішчы. 3 10.2.1997 гар. пасёлак. У 1999 — 7742 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры і вольнага часу, бка, камбінат быт. абслугоўвання, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, РУП «Белтэле
    кам» і ААТ «ААБ Беларусбанк», Панцеляймонаўская царква, малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Мемар. комплекс, прысвечаны 17 Героям Сав. Саюза — выхаванцам мясц. авіячасці.
    МАПІАРА Міхась (Міхаіл Антонавіч; 18.11.1902, б. хутар Падсосна, Шаркаўшчынскі рн — 7.6.1976), беларускі пісьменнік. Удзельнік нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. Быў інструктарам Бел. сялянскаработніцкай грамады, рэдагаваў газ. «Hama воля». У 1928 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены ў віленскую турму на Лукішках. Пасля 1939 заг. аддзела Шаркаўшчынскага райана. У Вял. Айч. вайну працаваў у газ. «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. У 1945—49 у час. «Полымя», «Настаўніцкай газеце». Аўтар збкаў вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «3пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны), паэм «Вяселле», «Смерць Кастуся Каліноўскага» (абедзве 1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей...» (1934), «Чорт з падпечча» (1935), «Лёгкі хлеб» (1936). Для творчасці М. 1920—30х гг. характэрна летуценнасць, маральны максімалізм, чуллівасць. Творы ваен. і пасляваен. гадоў увайшлі ў збкі «Беларусі» (1944), «Праз навальніцы» (1948), «Урачыстасць» (1952), «Мая азёрная краіна» (1962). Аўтар казак у вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і Кракатушка» (1964). У 1960—70я гг. працаваў пераважна як празаік: цыкл раманаў пра вызваленчую барацьбу ў Зах. Беларусі («Крэсы» змагаюцца», 1966; «Сонца за кратамі», 1968; «Лукішкі», 1970; «Ішоў дваццаты год», 1973; «I прыйдзе час...», 1975), у якіх шырока выкарыстаў факты з аўтабіяграфіі.
    Тв.: Выбр. лірыка. Мінск, 1945; Выбр. творы. Мінск, 1958; Старонкі летапісу. Мінск, 1975.
    МАШКАНЫ, вёска ў Сенненскім рне, на р. Абалянка. За 39 км на ПнУ ад г. Сянно, 9 км ад чыг. раз’ез
    да Лычкоўскага на лініі Орша—Віцебск, 27 км ад Віцебска. Цэнтр Машканскага с/с. 359 гаспадарак, 1017ж. (2013).
    У пач. 1790х гг. вёска ў Сенненскім павеце Магілёўскай губ. (намесніцтва). У 1796—1802 у Віцебскім павеце Бел. губ., потым зноў у Сенненскім павеце Магілёўскай губ. У 1880я гг. вёска, цэнтр воласці, школа (з 1869), бальніца, 13 двароў, 82 ж. 3 26.4.1919 у Віцебскай губ. РСФСР, з 15.2.1923 у Віцебскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Віцебскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930). 3 15.2.1931 у Багушэўскім рне. 8.7.1931 сельсавет падпарадкаваны Віцебскаму гар. Савету. 3 12.2.1935 зноў у Багушэўскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1939 да вёскі далучаны нас. пункты Абісінія, Абрамаўшчына, Гаручкі, Забалацце, Мінуўшчына, Сангрэтаўшчына, Цагельня. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 26.6.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1961 у Сенненскім рне. У 1999 — 296 гаспадарак, 1009ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, муз. школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 6 магазінаў; школьны нар. музей баявой і прац. славы; царква Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (2008). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі Герою Сав. Саюза І.І.Камінскаму (1919—74) і Герою Сав. Саюза А.К.Гараўцу (1915—43), які нарадзіўся ў М.
    МАШЧЭНСКАЯ Людміла Рыгораўна (н. 29.5.1937, с. Іванаўскае Маскоўскай вобл.), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1992). Скончыла Мінскі пед. інт (1960). Настаўнічала. 3 1969 выкладае ў БДУ. Даследуе пытанні сацыялінгвістыкі, гісторыі і ўзаемаадносін бел. і рус.
    445
    МАШЫКУЛІ
    моў, кулыуры рус. маўлення беларусаў, стылістыкі і структуры маст. тэксту. Аўтар манаграфіі «Як беларусы гавораць паруску?: варыянты роду назоўнікаў у рускім маўленні беларусаў» (1992).
    Тв.'. Мсторня н дналектологня русского языка. Мннск, 2002 (разам з А.І.Яновіч, В.А.Саніковіч).
    МАШЫКУЛІ (ад франц. machicoulis), навясныя байніцы, размешчаныя ў верхняй частцы сцен і вежаў абарончых збудаванняў. Развіліся з абламаў. Давалі магчымасць абаронцам кантраляваць прастору непасрэдна каля сцен, весці агонь са стралковай зброі, кідаць каменне, ліць смалу і інш. У Беларусі былі пашыраны ў 16—17 ст. у абарончым дойлідстве (Мірскі замкавы комплекс, цэрквыкрэпасці ў вёсках Мураванка Шчучынскага і Сынкавічы Зэльвенскага рнаў). 3 развіццём артылерыі М. страцілі абарончыя функцыі, пачалі выкарыстоўвацца як элемент архіт. дэкору ў афармленні малых архіт. форм, касцёлаў, сядзібных дамоў.
    С.А. Сергачоў.
    МАШЬІНСКАЯГЁЛЬТМАН (МоszyiiskaHeltmanowa) Ядвіга Уладзіславаўна (16.7.1886, г.п. Глуск — 7.5.1946), польская, паэтэса перакладчыца. Вучылася ў Ягелонскім унце ў Кракаве (1904—07). 3 1917 у Мінску, у 1924—31 выкладала ў польск. пед. тэхнікуме, Камуніст. унце Беларусі. У 1932—37 у Ваен. акадэміі ў Маскве. Аўтар падручнікаў для польск. школ у Беларусі «Першая кніжка для чытання», «Другая частка лемантара» (абодва 1926), «Другая кніжка для чытання» (1928). Пераклала на польск. мову «Выбраныя апавяданні» Ц.Гартнага (1929), аповесць «Салавей» З.Бядулі (1931), «Выбраныя вершы» А.Александровіча (1932), паэму «Над ракой Арэсай» Я.Купалы (1935), аповесць «Дрыгва» Я.Коласа (1936) і інш. У 1937 рэпрэсіравана.
    Літ.'. Сандомнрскнй Н. Людн, время, жмзнь. Глуск, 1996; МашынскаяГельтман Ядвіга Уладзіславаўна // Па
    мяць: Гіст.дакум. хроніка Глускага рна. Мінск, 1999.
    МАШЬІНСКІ (Moszynski) Казімір (5.3.1887, г. Варшава — 30.3.1959), польскі этнограф і мовазнавец. Акадэмік Польск. АН (1952), праф. Ягелонскага (Кракаў; з 1926) і Віленскага (1935—39) унтаў. Вучыўся ў Цюрыхскім унце (1906—09), Кракаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1910). У 1945—59 заг. кафедры Ягелонскага ўнта. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру слав. народаў, у т.л. бел. У 1932 разам з Ф.М.Калэсам даследаваў побыт, культуру і мову в. Хорастава (Салігорскі рн). Аўтар шэрагу прац, напісаных на бел. матэрыяле: «Нататкі пра славянскую тапаграфічную і фізіяграфічнуютэрміналогію...» (1921), «Навагрудчына ў этнаграфічных адносінах», «Пра народную культуру паўднёвасярэдняга Палесся» (абедзве 1925), «Пра музычнаэтнаграфічныя даследаванні на Палессі ў 1932 г.», «Пра сучасны стан мелаграфіі карэннай Беларусі і Палесся» (абедзве 1934), «Усходняе Палессе. Этнаграфічныя матэрыялы...» (2е выд. 2014), «Пра палескія песні» (у рукапісе). Багацце бел. культуры ўсебакова паказаў у працы «Народная культура славян» (2е выд. 1967—68).
    МАШЭКА. персанаж беларускага фальклору. Паводле падання, каля магілы М. ўзнік г. Магілёў. Уяўляўся страшным разбойнікам, які валодаў незвычайнай сілай, палохаў людзей. Да вобраза М. звярталіся ў сваёй творчасці Я.Купала (паэма «Магіла льва»), Е.Міровіч, В.Вольскі (п’есы «Машэка»), У.Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Я.Купалы і п’есы Е.Міровіча Р.Пукст напісаў оперу «Машэка».
    МАШЭНСКІ Уладзімір Анатольевіч (н. 21.8.1941, Масква), беларускі дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1965). 3 1971 дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1989 ва ўстановах
    Бел. экзархата (у т.л. ў 1994—98 дырэктар духоўнага вучылішча). 3 1996 свяшчэннік царквы Аляксандра Неўскага ў Мінску. Дырыжорскі стыль М. вызначаюць імкненне да класічнай завершанасці, стылістычна дакладнага, дэталізаванага аднаўлення аўтарскага тэксту, знешняя стрыманасць, перавага інтэлектуальнага пачатку. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены шэраг твораў бел. кампазітараў — оперы «Сівая легенда» Д.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), балеты «Пасля балю» Г.Вагнера (1971), «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава (2я рэд. 1978), муз. класікі — оперы «Дон Жуан» (1973), «Вяселле Фігара» (1980) і «Чароўная флейта» (1987) В.А.Моцарта, «Снягурка» М.РымскагаКорсакава (1981), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), балеты «Трыстан і Ізольда» на музыку Р.Вагнера (1971), «Раймонда» А.Глазунова (1972), «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976).
    МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч (26.2.1918, в. Шыркі Сенненскага рна — 4.10.1980), партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944), Герой Сац. Працы (1978). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Віцебскі пед. інт (1939). У 1939—41 настаўнічаў. У пачатку вайны ў жн. 1941 стварыў і ўзначаліў Расонскае антыфаш. падполле. 3 крас. 1942 камандзір партыз. атрада імя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім рнах Беларусі, у суседніх раёнах Расіі і Латвіі. 3 сак. 1943 камісар партыз. брыгады імя Ракасоўскага Віцебскай вобл. 3 вер. 1943 1ы сакратар Вілейскага падп. абкама ЛКСМБ. 3 ліп. 1944 1ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ,зліп. 1946сакратар, зкастр. 1947 1ы сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 ліп. 1954 2і сакратар Мінскага, з жн. 1955 1ы сакратар Брэсцкага абкамаў КПБ. 3 крас. 1959 сакратар, з снеж. 1962 2і сакратар, з сак. 1965 1ы сак
    446
    МАЯКОЎСКІ
    ратар ЦК КПБ. Чл. ЦК з 1949, Бюро ЦК у 1959—62 і з 1966, Прэзідыума ЦК КПБ у 196266. Чл. ЦК КПСС з 1964. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 194755 і з 1959, чл. Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951—55 і з 1966. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1950—62 і з 1966, чл. Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 1966. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, павелічэнні багаццяў матэрыяльнай культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік СССР. Загінуў у аўтакатастрофе. Імем М. названы Віцебскі ўнт, праспекты ў Мінску і Брэсце, вуліцы ў гарадах Глыбокае, ДавыдГарадок Столінскага рна, Жыткавічы, Дзятлава, Ліда, інш. населеных пунктах Беларусі. У Віцебску яму ўстаноўлены помнік.