• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лучэнне сімволікі і рэалістычных элементаў характэрна для творчасці беларуса А.Васюцінскага — заснавальніка школы сав. медальераў. У 1950я гг. серыю М.п. выканаў Я.Печкін. У 1960—80я гг., у перыяд росквіту медальернага мастацтва Беларусі, былі распрацаваны новыя тэмы і сюжэты. У гэты час працавалі М.Іофе, І.Міско, Л.Талбузін, А.Фінскі і інш. Пачынаючы з канца 20 ст. выпуск М.п. у Беларусі выйшаў на новы якасны ўзровень. Вядучая роля ў медальернай справе належыць Нац. банку Рэспублікі Беларусь. Сярод сучасных майстроў В.Магучы, Т.Радзівілка, С.Зіскевіч.
    Літ.: Косарева А.В. Нскусствомедалм. М., 1977. В.Ф.Калясінскі.
    МЕДАЛЬЁРНАЕ МАСТАЦТВА, мастацтва вырабу манет, медалёў; від скульптуры малых форм, якому ўласцівы выкарыстанне сімвалаў і алегорый, лаканічнасць пластычных рашэнняў, устойлівасць іканаграфічных тыпаў і кампазіцыйных прыёмаў і інш. Для вырабу твораў М.м. выкарыстоўваюць бронзу, медзь, сілумін, фарфор, шкло, серабро, золата і інш. Трываласць і мяккасць гэтых матэрыялаў дазваляе дабівацца дакладнасці і выразнасці дробнафігурных выяў на аб’екце. Да стараж. узораў бел. скульптуры малых форм мож
    449
    МЕДАЛЬЕРНАЕ
    Да арт. Медальернае мастацтва.
    А.Зім е н к а. «Вялес» з серыі «Беларускі пантэон». 1983.
    на аднесці літыя свінцовыя абразкі, якія былі выяўлены падчас раскопак на Тураўскім гарадзішчы, каменныя разьбяныя абразкі 12—13 ст. з Полацка, Мінска і інш. У Сярэдневякоўі былі шырока распаўсюджаны нагрудныя літыя бронзавыя абразкі, паясы, дэкар. апрацаваныя бляшкі і медальёны з выявамі людзей і геральдычных знакаў, якія з’яўляліся часткай убору шляхты і магнатаў, заможных купцоў, знакамітых гараджан і вучоных. Літыя геральдычныя шчыты з генеалагічным дрэвам мацаваліся на будынках знаці. У ВКЛ працвітала манетная справа, вытвор
    Да арт. Медальернае мастацтва: 1,2 — медаль Мікалая Радзівіла Чорнага. 1563. Аверс, рэверс.
    1	2
    часць царк., гар., асабістых шляхецкіх, магнацкіх, княжацкіх і інш. пячатак, а таксама кафлі з партрэтамі людзей і багатай геральдычнай арнаментыкай. Першыя медалі на тэр. Беларусі, на якіх змяшчаліся выявы вядомых асоб, з’явіліся ў эпоху Адраджэння. Развіццю М.м. спрыяла дзейнасць Віленскага манетнага двара, які ў 16—17 ст. з’яўляўся адзіным цэнтрам манетнай эмісіі ў ВКЛ. Акрамя вырабу металічных грошай тут быў наладжаны выпуск медалёў. Выдатнымі медальерамі Taro часу лічыліся М.Вартэнсбергер, Д.Венетус, Я.М.Падавана, Г.Трыльнер, В.Франк, С.Хернік, Я.Энгельгарт і інш. Сярод іх твораў — медалі з партрэтамі чл. сям’і Жыгімонта 1 Аўгуста, каралевы Боны, віленскага біскупа Я.Валовіча, караля Уладзіслава IV, Г.Радзівіл, К.Радзівіла, Жыгімонта III і інш. Эпоха Класіцызму звязана з імёнамі майстроў Г.Вейсенгофа (медаль «Ад мінскага таварыства сельскай гаспадаркі»), К.Ельскага («Станіслаў Аўгуст», «К.Плятэр», «Адам Нарушэвіч» і інш.). Рысы рамантызму былі ўласцівы творчасці Р.Слізня (медалі «Тамаш Зан», «Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы», «Эдвард Адзінец»), В.Смакоўскага («Іаахім Лялевель», «Е.Крашэўскі» і інш.), А.Ромера («Кардынал Дунаеўскі», «Генерал С.Хамінскі», «Во
    лат Грунвальда рыцар Закліка» і інш.). У канцы 19 — пач. 20 ст. медальерная справа заняпала. У канцы 1930х гг. пачала адраджацца. У 1955 Саюзам мастакоў СССР быў устаноўлены парадак стварэння і выпуску памятных і юбілейных медалёў, прысвечаных знамянальным датам, буйным спарт. спаборніцтвам, увекавечванню значных падзей Вял. Айч. вайны, распачаты выпуск памятных, сувенірных медалёў, плакетак, медальёнаў. 3 сярэдзіны 1970х гг. назіралася паскоранае развіццё бел. М.м. У 1984 у Мінску прайшла першая выстаўка. Сярод лепшых твораў М.м. канца 20 ст.: «450 год беларускага кнігадрукавання» А.Кашкурэвіча, «40 год вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў» М.Рыжанкова, медалі да 100годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа У.Летуна, «Мікола Гусоўскі» Г.Асташонка, «Кастусь Каліноўскі» А.Фінскага, «Максім Багдановіч» С.Вакара, «Мінск» Р.Іванова, «Песня пра зубра» А.Хараберуш, серыя «Горад Барысаў» М.Байрачнага, «Алаіза Пашкевіч» (Цётка)», «В.ДунінМарцінкевіч», «Уладзіслаў Сыракомля» С.Гарбуновай, «Янка Купала», «Мікола Гусоўскі», «Панцеляймон Лепяшынскі», «Язэп Драздовіч» Л.Талбузіна, «Юдэль Пэн», «Францыск Скарына», «Леў Сапега» В.Магучага і інш. Мастакі стваралі і т.зв. пейзажныя творы («Зямля беларуская», «Краявід са стагамі», «Краявід з дрэвам», «Краявід з дарогай» Р.Іванова, «Песня пра зубра» А.Фінскага, «Зубр» А.Хараберуш і інш.), медалі на сюжэты маст. твораў (серыя «Па матывах вершаў Якуба Коласа» С.Ларчанкі, А.Хараберуш, А.Фінскага), прысвечаныя літ., казачным, міфал. героям («Несцерка», «Зухаваты дзед» Р.Іванова, серыя «Беларускі пантэон» А.Зіменкі), творы з элементамі традыц. нар. мастацтва («Гуканне вясны» Я.Валасевіча). Лірычнасцю прасякнуты працы «Мацярынства», «Дзяцінства», «Старая вёска» Р.Іванова, «Паэт і муза» У.Слабодчыкава.
    450
    МЕДЗЯРЫТ
    Медальёнбарэльеф на жылым доме на перакрыжаванні вуліц Бабруйская і Ульянаўская ў Мінску.
    Сатыр. ноткі прысутнічаюць у творах «Рыбак», «Паляўнічы» М.Несцярэўскага. Многія матывы былі запазычаны з прыкладнога мастацтва (серыя плакетак «Помнікі дойлідства Беларусі» Л.Малышава). У 1996 Нац. банк Рэспублікі Беларусь распачаў выпуск памятных манет (серыі «Гісторыя і культура Беларусі», «Сямейныя традыцыі славян», «60 год вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў», «Спорт», «Казкі народаў свету», «2000годдзе хрысціянства», «Абарона навакольнага асяроддзя» і інш.), у стварэнні якіх прымалі ўдзел дызайнеры А.Вішнякова, С.Заскевіч, В.Лямечка, Г.Максімаў, А.Навасёлава, С.Някрасава, Т.Радзівілка. У наш час майстры М.м. вядуць актыўную работу па пошуку новых падыходаў і варыянтаў спалучэння розных матэрыялаў, назіраецца адраджэнне раней забытых тэхнік. Бел. мастакі ўдала выкарыстоўваюць гліну, тэракоту. Плённа працуюць у рэчышчы М.м. М.Байрачны, Т.Васюк, А.Зіменка, В.Калясінскі, У.Мелехаў, Л.Талбузін, А.Фінскі і інш.
    Літ:. Одноралов Н.В. Техннка медальерного нскусства. М., 1983; Процкнй А.Е. Беларусь геронческая: рассказывают памятные медалн н значкн. Мннск, 1985; Какареко В.Н., Шталенков 14.Н. Монеты Велнкого Княжества Лнтовского, 1492—1707. Мннск, 2005; Велнчко А.М, Гернч Л.С. Ор
    Медальён. Канец 10—пач. 11 cm.
    Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
    дена н медалн Белорусской Православной Церквн. Мннск, 2008.
    С.А.Белая, А.К.Ляонава.
    МЕДАЛЬЁН (франц. medallion ад італьян. medaglione павелічальнае ад medalia медаль), 1) выяўленчая ці арнаментальная кампазіцыя (ляпны або разны рэльеф, размалёўка, мазаіка) у авальным ці круглым абрамленні. Выкарыстоўваецца для аздаблення будынкаў, мэблі і інш. У бел. архітэктуры 18 — пач. 20 ст. вядомы М. з расліннымі, антрапаморфнымі, рэліг. матывамі. 2) Ювелірнае ўпры
    Даарт. Медзярыт. А.Тарасевіч. Ілюстрацыя «Восень» да кнігі «Разарыум...». 1672—77.
    гажэнне авальнай ці круглай формы. М. нярэдка вырабляліся ў выглядзе плоскай каробачкі на ланцужку для захоўвання мініяцюрнага партрэта ці рэліквіі. С.А.Сергачоў. МЕДАРЙЗ, рэзічка, пчалярскі нож для падрэзкі сотаў, вырэзвання матачнікаў, ускрыцця забруса — васковай пячаткі спелага мёду і інш. У Беларусі адрозніваецца рэгіянальнымі канструкцыйнымі асаблівасцямі (шырынёй і даўжынёй ляза, спосабам заточкі). У наш час выкарыстоўваюцца разнастайныя па форме і канструкцыі традыц. і сучасныя М.
    Медарэз.
    МЕДЗЯРЬІТ, старажытная назва гравюры на медзі; тое, што і афорт. У Беларусі вядомы з канца 16 — пач. 17 ст. Раннія М. на бел. тэмы заказваліся за мяжой (карта Полацкай зямлі, план Полацка, Рым, 1579; «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве» М.Цюнта, Нюрнберг, 1568; карта ВКЛ, Амстэрдам, 1613). Адным з
    451
    МЕДНІЦТВА
    Да арт. Медзярыт. М.Цюнт. Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве. 1568.
    першых да М. звярнуўся Т.Макоўскі («Панегірык братоў Скарульскіх», г. Нясвіж, 1604). М. таксама стваралі браты А.Тарасевіч (іл. да кн. «Разарыум...», Аўгсбург, 1672—77) і Л.Тарасевіч («Партрэт Г.Зямлі», 1690я гг.), І.Шчырскі, М.Сімкевіч, а таксама замежныя гравёры, якія працавалі ў Беларусі (К.Гётке, А. ван Вестэрфельд, П.Эгельхарт). У тэхніцы М. выконваліся панегірычныя гравюры, ілюстрацыі. У бел. кірылічнай кнізе да М. звярталіся С.Собаль (тытул «Акроіха», Кіеў, 1628), М.Вашчанка (іл. да «Акафістаў і канонаў»,
    г. Магілёў, 1693). У гэтай тэхніцы створаны таксама гар. краявіды Полацка, Магілёва, Гродна, Нясвіжа, нар. лубкі, экслібрысы.
    Літ.: Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мінск, 1984; Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мінск, 2007.
    МЁДНІЦТВА, тэхніка вырабу прадметаў гаспадарчага і быт. прызначэння з медзі; галіна дэкар.прыкладнога мастацтва. На тэр. Беларусі вядома з часоў бронзавага веку. Шырока распаўсюдзілася ў 17—18 ст. У многіх гарадах і мястэчках працава
    лі майстрымеднікі і катляры, якія выраблялі з прывазной медзі разнастайныя гасп. рэчы і царк. начынне. У 2й пал. 17 ст. бел. мастакімеднікі (Ф.Мікулаеў, М.Сямёнаў і інш.) працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, стваралі рэчы для храмаў і царскага двара. Сярод тэхналогій і відаў маст. апрацоўкі медзі: ліццё мастацкае, чаканка мастацкая, выкалатка, паліроўка, паянне, гравіроўка арнаментальнага дэкору і сюжэтнатэматычных кампазіцый. Буйнапамерныя, шырокіх форм тазы, падносы, жароўні выраблялі з цэльнага куска металу. Вузкагорлыя пасудзіны складаных форм камбінавалі з некалькіх частак ці выкалачвалі з дапамогай спец. прылад: умацаваны ў цісках спружыністы рычаг свабодным канцом прасоўвалі ўнутр пасудзіны; ударамі малатка па рычагу надавалі вырабу патрэбную форму. Знутры посуд лудзілі. У канцы 18 — 19 ст. М. было распаўсюджаным местачковым рамяством. Вырабы таго часу адрозніваліся своеасаблівым спалучэннем усх. форм з традыц. мясц. Гаршкі, тазы, кварты, збаны, вёдры, даёнкі, блізкія па формах да аналагічнага ганчарнага і бандарнага посуду, былі распаўсюджаны пераважна ў мяшчанскім побыце да пач. 20 ст. У наш час з меддзю працуюць некаторыя мастакі і нар. майстры.
    452
    МЕЕРХОЛЬД
    Літ.: Сахута Я.М. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва // Беларусы. Т. 8. Мінск, 2005. Я.М.Сахута. МЕДЫТАТЬІЎНАЯ ЛІРЫКА, жанр філасофскай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум аб важных праблемах жыцця чалавека, прыродзе, дружбе, каханні і інш. У бел. лры займала значнае месца ў творчасці М.Багдановіча («...Шмат у нашым жыцці ёсць дарог», «Мяжы», «...Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы»), М.Танка («Мне здаецца», «...Божа паэзіі», «Камяні»), П.Макаля («...Век з рэактыўнай хуткасцю імкне»), А.Вярцінскага («Дзівак чалавек», «...Абрастаем»), А.Куляшова («Аб любві», «Аб рэўнасці», «Ты і я») і інш. Жанравую асаблівасць сучаснай М.л. вызначае спалучэнне філас. і грамадзянскіх аспектаў.