• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Мемарыяльная дошка У.Мулявіну ў Мінску.
    мастака з палітрай — В.Цвірку, тэатр. заслона — Л.П.Александроўскай, палітра з пэндзлямі — М.Савіцкаму (усе ў Мінску). Форму разгорнутай кнігі маюць М.д. А.Куляшову, Ф.М.Янкоўскаму ў Мінску, Н.Мацяш у г. Белаазёрск Бярозаўскага рна. Шмат разнавобразных па кампазіцыі М.д. прысвечана падзеям Кастр. рэв. 1917, Грамадз. вайны і інтэрвенцыі 1918—20, Вял. Айч. вайны (у памяць вязняў гета — ахвяр фашызму ў г. Гродна і інш.).
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ВОІНАМПАГРАНІЧНІКАМ у Гродн е. Адкрыты 22.6.2004 у памяць аб 19 тыс. пагранічнікаў, загінуўшых у першыя дні Вял. Айч. вайны. Узведзены ў 2002—04 (скульпт. Г.Буралкін, архіт. С.Федчанка, кіраўнік
    Мемарыяльны ансамбль воінампагранічнікам у Гродне.
    Мемарыяльная дошка ў памяць вязняў гета — ахвяр фашызму ў г. Гродна.
    460
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ
    праекта А.Паўлоўскі) на ахвяраванні пагранічнікаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, інш. грамадзян і аргцый. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Савецкіх пагранічнікаў і П.Паповіча. Уяўляе цэльную прасторавую кампазіцыю на свабоднай ад забудовы тэрыторыі. Асн. элемент кампазіцыі — скульпт. група воінаўпагранічнікаў (выш. 6 м), якія засланяюць прарыўу 15 сімвалічных пагранічных слупах, — размешчаны на гранітным подыуме (выш. 1 м). Пляцоўка ансамбля абнесена спец. гранітнымі сценамі. Перад мемарыялам знаходзіцца вял. плошча для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, памятных і святочных сустрэч.
    Польскага. У цэнтр. частцы знаходзіцца дыярама «Бітва пад Леніна» (мастакі М.Авечкін, А.інтазараў). У зале знаходзяцца таксама урны з зямлёй з месц пахаванняў сав. воінаў з 30 гарадоў і ваяводстваў Польшчы. Перад уваходам у музей устаноўлена стэла (бетон, выш. 8 м), якая сімвалізуе баявую садружнасць: 2 рукі (сав. і польск. салдат) трымаюць дрэўка баявога сцяга. У ніжняй часцы стэлы з двух бакоў надпіс на польск. і рус. мовах «СССР — Польшча 1943». На ПнУ ад музея помнік на ўшанаванне памяці загінуўшых сав. і польск. воінаў — 3метровы пагнуты, з прабоінамі і няроўнымі краямі кавалак брані. Побач з ім 2 надмагільныя
    пліты з надпісаміпрысвячэннямі на польск., рус. і бел. мовах. Пляцоўка (9 х 12 м) вакол помніка выкладзена цёмначырвоным гранітам, перад ім запалены Вечны агонь. 3 трох бакоў разбіты газоны, высаджаны дрэвы.
    На тэр. вёскі, на месцы б. баявых пазіцый, за 0,5 км адна ад адной знаходзяцца брацкія магілы сав. і польск. воінаў якія загінулі ў баях супраць ням.фаш. захопнікаў у кастр. 1943. На магіле сав. воінаў устаноўлены блок з чырвонага граніту ў выглядзе 5канцовай зоркі з надпісампрысвячэннем на рус. мове ў цэнтры. На магіле польск. воінаў узведзена сцяна з шэрага граніту (12 х 3 м) з надпісампрысвячэннем
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС МУЗЁЯ САВЁЦКАПОЛЬСКАЙ БАЯВОЙ САДРЎЖНАСЦІ. Адкрыты ў 1968 у в. Леніна Горацкага рна да 25й гадавіны бітвы пад Леніна 1й польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі, 1га польск. танкавага палка імя герояў Вестэрплятэ, сфарміраваных у 1943 у СССР у складзе 33й арміі Зах. фронту супраць ням.фаш. захопнікаў 12—13.10.1943. Мемар. комплекс (1814 м2, архіт. Я.Белапольскі, У.Хавін, скульпт. У.Цыгаль) уключае Музей сав.польск. баявой садружнасці, магілы невядомых сав. і польск. салдат (за 1 км на 3 ад вёскі) і 2 брацкія магілы сав. і польск. воінаў. Дамінанта мемар. комплексу — будынак музея (з жалезабетону, шкла і алюмінію), размешчаны на месцы бою з ням.фаш. захопнікамі. Уяўляе сабой купал у выглядзе каскі дыям. 34 м, выш. 11 м, накрыты невял. чорнымі шчытамі з бляхі, пакладзеннымі на каркас. Лесвічныя вузлы вылучаны блокамі з барэльефнымі выявамі арла і 5канцовай зоркі — сімваламі 2 краін. Пл. экспазіцыйнай залы — 907 м2. Асн. фонд — 6313 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1057 адзінак (2014). У інтэр’еры музея стэнды з дакументамі і фотаздымкамі, што адлюстроўваюць гісторыю фарміравання і баявы шлях Войска
    Да арт. Мемарыяльны комплекс Музея савецкапольскай баявой садружнасці:
    I — ганаровая варта каля будынка музея; 2 — помнік на брацкай магіле польскіх воінаў;
    3 — помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў.
    1
    461
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ
    Мемарыяльны комплекс «Памяці дзяцей — ахвяр фашызму».
    на польск. і бел. мовах. У цэнтры сцяны на бронзавым картушы ў абрамленні прыспушчаных сцягоў даты бітвы пад в. Леніна і выявы скрыжаваных лаўровых галінак. Сярод пахаваных — Героі Сав. Саюза У.Высоцкі і А.Т.Кжывань.
    Д.М.Лыбзікава, А.Ю.Пятросава, Г. М.Ярмоленка.
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС «ПАМЯЦІ ДЗЯЦЁЙ  АХВЯР ФАШЬІЗМУ». Адкрыты 29.6.2007 у в. Красны Бераг Жлобінскага рна [архіт. Л.Левін (кіраўнік калектыву), Г.Левіна, А.Капылоў, ЕДзятлаў, Д.Свістуноў, скульпт. А.Фінскі, М.Пятруль, мастакі С.Каткоў, С.Каткова] на месцы дзіцячага канцлагера, які існаваў у час ням.фаш. акупацыі, у памяць аб 1990 загінаўшых у іх дзецях. Цэльная прасторавая кампазіцыя размешчана на свабоднай ад забудовы тэрыторыі. Адкры
    Да арт. Мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына»: 1 — фрагмент аднаго з адноўленых інтэр ’ераў; 2 — памятны знак.
    1
    вае мемарыял скульптура дзяўчынкі, якая адзінока стаіць пасярод пляцоўкі комплексу. Ядро кампазіцыі — «Плошча Сонца», дзе знаходзяцца вітражы паводле дзіцячых малюнкаў, зробленых у канцлагерах, а таксама сімвал дзіцячай мары — «Белы паруснік», на ветразях якога напісаны імёны дзяцей, вызваленых з канцлагера ў ліп. 1944. Ад плошчы ў розныя бакі разыходзяцца алеіпрамяні. Адзін з іх («Прамень памяці») чорнага колеру, праходзіць праз пусты клас з белымі партамі і школьнай дошкай. На тэр. комплексу пасаджаны яблыневы сад.
    МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС ПАРТЫЗАНСКАЙ СЛАВЫ «ХАВАНШЧЫНА», філіял Івацэвіцкага гісторыкакраязнаўчагамузея. Засн. ў 1971 як Музей партыз. славы — філіял Брэсцкага абл. краязнаўчага музея. 3 1999 сучасная назва. Размешчаны ва
    ўрочышчы «Хаваншчына», за 3 км на Пд ад в. Корачын Івацэвіцкага рна. Тут у 1943—44 базіраваліся брэсцкія падп. абкамы КП(б)Б 1ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партыз. злучэння, рэдакцыя і друкарня падп. газ. «Заря». На тэр. мемар. комплексу знаходзяцца 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «лясная школа». Устаноўлены шчыт з тэкстам Прысягі бел. партызана і вял. валун з памятным надпісам. У доміках разгорнута экспазіцыя аб дзейнасці падп. абкамаў штаба злучэння, змаганні моладзі супраць ням.фаш. захопнікаў, рабоце рэдакцыі газеты, шпіталя і інш. Прадстаўлены фотадакументы, друкаваныя выданні, прадметы партыз. побыту і інш. 3 2009 у мемар. комплексе ў апошнюю нядзелю мая штогод праводзіцца анімацыйнае прадстаўленне «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада», якое наведваюць сотні людзей — б. партызаны і іх нашчадкі.
    Р.І.Горбач.
    МЕМАРЫЯЛЬНЫЯ ЗБУДАВАННІ, творы архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца для ўвекавечання памяці адной ці групы асоб, знамянальных дат у гісторыі краіны, пэўнай мясцовасці, а таксама для ўслаўлення баявых, рэв., прац. і інш. подзвігаў; адносяцца да твораў манументальнага мастацтва. Да М.з. належаць: абеліскі, помнікі, піраміды, маўзалеі, грабніцы, брамы, аркі трыумфальныя, калоны, курганы, надмагіллі, пахавальні, капліцы і інш. У Беларусі ў 18—19 ст. будаваліся часовыя драўляныя трыумфальныя аркі (Нясвіж, Магілёў, Шклоў) і мемар. калоны. У 2й пал. 19 ст. ўзведзены Гомельская капліца, капліцапахавальня ў в. Закозель Драгічынскага рна, у 1898 у гонар перамогі ўрус.турэцкай вайне 1877—78 — Мінская царква Аляксандра Неўскага. У 1908—12 каля в. Лясная Слаўгарадскага рна пастаўлена мемар. капліца ў гонар 200годдзя перамогі рас. войск над шведамі ў час Паўн. вайны 1700—21. У 1912 у гонар
    462
    МЕМУАРЫ
    1 ООгоддзя перамогі рас. войск у вайне 1812 узведзены помнікіабеліскі ў Віцебску і Полацку, Салтанаўская мемарыяльная капліца. У 1930—33 на месцы бітвы ўдзельнікаў паўстання 1863—64 пастаўлена Мілавідская мемарыяльная капліца. Пасля 1945 створаны шматлікія М.з., прысвечаныя падзеям Вял. Айч. вайны, пераважна ў форме абеліскаў (Манумент Перамогі, архіт.скульп. комплекс «Мінск — горадгерой» у Мінску), стэл (на месцы лагера смерці ў мікрараёне Масюкоўшчына ў Мінску, 1959, архіт. У.Волчак). У гэты ж час былі ўзведзены мемарыялы на брацкіх воінскіх могілках (Рыленкі ў Дубровенскім рне, гарнізонныя могілкі ў Брэсце), курганы Славы (Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі), разнастайныя па форме помнікі ў гонар землякоў, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Пастаўлены помнікітанкі ў Барысаве, Мінску, Гомелі і інш., помніккатэр у Пінску (1964, архіт. М.Заржэцкі), помніксамалёт у Пружанах (1971); мемар. комплексы ў гонар першага залпа «кацюш» («Кацюша» ў Оршы),
    Да арт. Мемарыяльныя збудаванні. Хрампомнік «Сынам Айчыны, што загінулі за яе межамі» ў Мінску.
    на месцы спаленых вёсак (Хатынь, Дальва і інш.), знішчэння ням.фаш. захопнікамі бел. і замежных грамадзян (Урочышча Гай на ўскраіне г. Баранавічы, «Яма» ў Мінску), б. партыз. стаянак (Зыслаў у Любанскім рне і інш.), прарываў блакады (гл. «Прарыў»), гераічнай абароны (Брэсцкая крэпасцьгерой, Буйніцкае поле) і інш. Шматлікія М.з. 1960—80х гг. створаны ў выглядзе архіт. (Помнік вызваліцелям у Віцебску) і скульпт. (Манумент у гонар маціпатрыёткі ў Жодзіне)манументаў.У М.з. 1970хгг. выкарыстоўваліся складаныя комплексы архітэктуры і арганізаванага ландшафту, пластыкі і манум.дэкар. мастацтва са складанай прасторавай структурай, якія дапаўняліся светлавымі і гукавымі рашэннямі, надпісамі. Сярод прыкладаў выкарыстання сінтэзу мастацтваў у сучасных М.з. — хрампомнік «Сынам Айчыны, што загінулі за яе межамі» на т. зв. Востраве мужнасці і смутку ў Мінску (1996, аўтары Ю.Паўлаў, М.Каралёў, Т.КаралёваПаўлава, В.Лапцэвіч, Г.Паўлава, Д.Хамякоў), Мемарыяльны ансамбль воінампагранічнікам
    у Гродне, «Алея Праведнікаў народаў свету» ў г. Бабруйск (2005, архіт. Л.Левін, Г.Левіна), мемар. ансамбль «Памяці дзяцей — ахвяр фашызму» ў в. Красны Бераг Жлобінскага рна (2007, скульпт. А.Фінскі, архіт. Л.Левін). М.з. з’яўляюцца ідэйнамаст. цэнтрам плошчаў і паркаў у многіх гарадах: помнікі Я.Коласу (скульпт. З.Азгур, архіт. А.Градаў, Г.Заборскі, Л.Левін), Я.Купалу (скульпт. А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі, абодва 1972 у Мінску), Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўе Мінскага рна (1993, скульпт. А.Арцімовіч, архіт. І.Марозаў), кн. Давыду ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна (2000, скульпт. А.Дранец, архіт. Левін, В.Іўлічаў, Г.Левіна), Пятру Мсціслаўцу ў г. Мсціслаў (2001, скульпт. А.Батвінёнак, А.Чыгрын, архіт. Ю.Казакоў), М.Бегінуўг. Брэст(2013, архіт. Л.Левін, С.Селіханаў).