• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2013 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — селішча жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі.
    «МЕСЁНЧНІК ПАЛОЦКІ» («Miesi?cznik Роіоскі», «Полацкі штомесячнік»), літаратурнанавуковы часопіс. Выдаваўся на працягу 1818 і студз,— лют. 1820 штомесячна ў Полацку на
    польск. мове Полацкай езуіцкай акадэміяй. Засн. філосафам В.Бучынскім, гал. рэд. — праф. фізікі і др філасофіі Ю.Цытовіч. Меў 6 раздзелаў: лры і вольных навук, маральнафілас., фіз.матэматычны, гіст., крыт., літ. навін. Сярод артыкулаў — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літ. пераклады (трагедыя Эўрыпіда «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з Віцебска), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў. У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі праф. Віленскага ўнта, якія друкаваліся ў «Дзенніку Віленьскім», «М.П.» стаяў на пазіцыях клерыкалізму і кансерватызму. Выданне спынена ў сувязі з выгнаннем ордэна езуітаўз Рас. імперыі.
    Літ.: Умецкая Е.С. «Месенчннк Полоцкнй» — первый журнал дореволюцнонной Белорусснн // йз нсторнн кннгн, бнбляотечного дела н бнблнографнн в Белорусснн. Мннск, 1972. Вып. 2; Ф і л a тава А. Полацк 1818 г.: Па матэрыялах часопіса «Miesiccznik PoJocki» // Бел. гіст. часопіс. 1993. № 1. А.Ф.Самусік.
    МЁСТКАВІЦКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Месткавічы Пінскага рна. Пабудавана ў 1897 (паводле інш. звестак, у 1875) па фундацыі землеўладальнікаў Пінскага павета Б.Качаноўскага, А.Зашчынскага, П.Даманоўскага і інш. У 1907 пабудавана драўляная царк.прыходская школа. Царква ўключае квадратны ў плане асн. аб’ём, прамавугольныя бакавыя прыдзелы, трапезную і апсіду. Да гал. фасада далучаны шырокі бабінец з высокай васьмерыковай званіцай пад шлемападобным купалам з вострым шпілем у завяршэнні. Вял. светлавы барабан асн. аб’ёмутаксама з купалам. Фасады дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, крыжамі, вуглавымі лапаткамі з разнымі капітэлямі, фігурнымі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў карнізамі з сухарыкамі, фігурнымі кранштэйнамі. У інтэр’еры драўляны іканастас. Храм
    466
    МЕТАД
    унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МЁТАД ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫ, гістарычна абумоўлены спосаб навуковага даследавання літ. творчасці. Уласна літаратуразнаўчыя метады і кірункі (міфал., культ.гіст., псіхал., біягр., фармальны і інш.) пачалі афармляцца ў 19 ст. У гэты ж час зарадзілася параўнальнагіст. літ.знаўства. Прадстаўнікі міфалагічнай школы (Ф.Шэлінг, А. і Ф. Шлегелі, В. і Я. Грым і інш.) лічылі, што асновай лры, філасофіі і навукі, з’яўляецца міф, з якога ў працэсе развіцця ўзнікаюць казка, легенда, эпас і г.д., а ўся мнагастайнасць творчай дзейнасці з’яўляецца сімвалічным пераасэнсаваннем стараж. міфаў. Тэарэт. палажэнні школы аказалі значны ўплыў на дзейнасць гісторыкаў лры П.Бяссонава, Р.Зямкевіча, П.Шэйна і інш. Біягр. метаду вывучэнні лры, калі біяграфія і асоба пісьменніка разглядаліся ў якасці вызначальных момантаў маст. творчасці, упершыню абгрунтаваў франц. літаратуразнаўца Ш.СентБёў у шматтомным даследаванні «Літаратурныя партрэты» (1836— 39). У бел. літ.знаўстве гэты метад не меў значнага пашырэння і знайшоў адлюстраванне толькі ў асобных працах М.Байкова, М.Піятуховіча, Я.Бранштэйна. Уздым навукі, поспехі прыродазнаўства і тэхнікі, развіццё філасофіі спрыялі развіццю культурнагістарычнай школы, ідэі якой істотна паўплывалі на літ.маст. крытыку і публіцыстыку Беларусі канца 19 — пач. 20 ст., аб чым сведчаць літ.крыт. матэрыялы на старонках газ. «Мннскнй лнсток», «СевероЗападный край», «Голос провннцнк», «Мннскнй курьер», «Наша ніва», «Гоман» (А.Багдановіч, У.Дабравольскі, М.ДоўнарЗапольскі і інш.). Практычна адначасова з кулы.гіст. школай развіваўся і п a раўнальнагістарычны м е тад, які ў бел. літ.знаўстве бярэ пачатак у працах М.Багдановіча, у сав.
    перыяд — у даследаваннях І.Замоціна, М.Ларчанкі, Ю.Пшыркова. Свае меркаванні аб асаблівасцях узаемадзеяння бел. лры са слав. і некаторымі лрамі Захаду выказвалі Я.Колас, Я.Купала, К.Крапіва, К.Чорны, у 2й пал. 20 ст. да іх далучыліся А.Адамовіч, П.Ахрыменка, Н.Гілевіч, В.Івашын, У.Казбярук, А.Лойка, А.Мальдзіс. Псіхалагічная школа, што склалася ў апошнюю трэць 19 ст., працягвала развіваць некаторыя ідэі культ.гіст. школы і асабліва — біягр. метаду. Гал. прадметам вывучэння для яе стаў унутраны, псіхал. бок творчасці, духоўнае жыццё аўтара. У бел. літ.знаўстве ідэі псіхал. школы раздзялялі А.Бабарэка, М.Піятуховіч, І.Замоцін, М.Каспяровіч і інш. У пач. 20 ст. з псіхал. школы вылучыўся асобны кірунак — псіхааналіз (Л.Выгоцкі, М.Бахцін і інш.), у аснову якога было пакладзена вучэнне З.Фрэйда. Асэнсоўваючы змястоўную форму, літаратуразнаўцы шукалі біягр. падаснову маст. дзейнасці або нац. і нават агульначалавечую падсвядомасць у яе архетыпах. На рубяжы 19—20 ст. узнік фармальны метад, які быў накіраваны на вывучэнне ўнутраных (структурных) заканамернасцей маст. твора. Сярод бел. даследчыкаў лры і крытыкаў фармальны метад не знайшоў распаўсюджання. Прыхільнікі структураліз м у разглядалі літ. твор як структуру ўзаемазвязаных кампанентаў зместу і формы, што праявілася ў даследаваннях асобных літ. тэкстаў, вершазнаўстве, тэорыі перакладу, фалькларыстыцы і міфалогіі (В.Жураўлёў, А.Яскевіч, В.Іваноў, І.Шпакоўскі, А.Кабаковіч). У значнай ступені як апазіцыя раней названым М.л. пашырыўся сацыялагічны м е тад, які сфарміраваўся яшчэ ў 2й пал. 19 ст. і ставіў мэтай вывучэнне лры як сац. з’явы (месца лры ў грамадстве, успрыманне яе чытачом, роля пісьменніка ў грамадскім жыцці і г.д.). У Беларусі яго падтрымлівалі І.Замоцін, М.Гарэцкі, Я.Барычэўскі і
    інш. Пазней з сацыялагічнага метаду вылучыўся асобны кірунак — вул ьгарны сацыялагізм, прадстаўнікі якога тлумачылі літ. творчасць выключна эканам. фактарамі, класавым паходжаннем мастака. Яго элементы прысутнічалі ў выступленнях бел. крытыкаў БелАПП, а таксама ў некаторых працах Ц.Гартнага, М.Піятуховіча, А.Бабарэкі, Л.Бэндэ, А.Кучара, Я.Бранштэйна, М.Клімковіча. У бел. літ.знаўстве ў той ці інш. ступені праявіліся ўсе названыя М.л. Сучасная тэорыя лры знаходзіцца ў пошуках новых шляхоў навуковага аналізу, у т.л. і М.л.
    Літ.: Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мінск, 2001; Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры. Гомель, 2006.
    МЁТАД МАСТАЦКІ, тып мастацкага мыслення, сукупнасць прынцыпаў адбору, ідэйнаэстэтычнай ацэнкі і абагульнення жыццёвых з’яў з пазіцыі грамадскіх ідэалаў; гіст. абумоўлены спосаб адлюстравання рэчаіснасці ў мастантве. Тэрмін «М.м.» ўзнік у сав. літ. крытыцы ў 1920я — пач. 1930х гг. У гіст. развіцці маст. культуры Беларусі выявіліся М.м. і кірункі, вядомыя агульнаеўрап. мастацтву: кананічныя жанры лры, жывапісу, архітэктуры Сярэдневякоўя, асветніцкі рэалізм, сентыменталізм у лры, класіцызм і барока ў архітэктуры і тэатры, рамантызм і крытычны рэалізм у нац.адраджэнскай лры 19 — пач. 20 ст. Характэрны для хрысціянскага сярэдневяковага светапогляду спірытуалізм арыентаваў архітэктуру і жывапіс (іканапіс) на раскрыццё ў пластычных вобразах духоўнай, боскай сутнасці быцця, выявіўся ў візант., раманскім, гатычным і інш. стылях, якія моцна паўплывалі на лру, музыку, тэатр і прыкладное мастацтва. Разам з тым у аўтэнтычнай нар. культуры (фальклор, карнавальныя гульні, прыкладное мастацтва) зарадзіўся спецыфічны для нар. дэмакр. светапогляду гратэскавы рэалізм. У эпоху Адраджэння пэўныя рысы рэнесансавага рэалізму раскрыліся ў творчасці
    467
    МЕТАДАЛОГІЯ
    Ф.Скарыны (тэндэнцыя да гарманізацыі ідэалу і рэальнасці, боскага і чалавечага свету), С.Буднага і В.Цяпінскага (асветніцкі рацыяналізм), Міколы Гусоўскага (праўдзівасць, свецкасць, народнасць), М.К.Сарбеўскага (арыентацыя на антычную і рэнесансавую паэтыку), адлюстраваліся ў станаўленні бел. нац. лры і кніжнай графіцы. Нац. своеасаблівасць мастацтва выявілася ў барока (асабліва ў драўляным дойлідстве, прыкладным мастацтве і жывапісе) і часткова ў класіцызме (бел. інтэрмедыі ў лац. і польск. школьных драмах). У неспрыяльных сац.гіст. умовах запозненае стаўленне і развіццё новай бел. лры і інш. відаў нац. мастацтва 18 — 1й пал. 19 ст. выявілася ў адначасовым суіснаванні розных і да канца не раскрытых метадаў і кірункаў — з’арыентаванага пераважна на традыцыі польск. культуры класіцызму, асветніцкага рэалізму, сентыменталізму і рамантызму (беларускамоўныя інтэрмедыі польск.лац. школьнай драмы, «Камедыя» К.Марашэўскага, парадыйная лра, творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, Я.Чачота, Я.Баршчэўскага і інш.). Прагрэсіўны рамантызм, выразныя элементы крытычнага рэалізму і творчае выкарыстанне нар. карнавальнай (гратэскавай) культуры характэрны для паэм «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», камедыі «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча. Адначасова рамантызм садзейнічаў адраджэнню нац. лры, абуджаў цікавасць да фальклору і інш. нар. вытокаў мастацтва. У рамках нац. адраджэнскага руху ўзнік спецыфічна бел. М.м. — адраджанізм, пазней маладнякізм (гл. «Маладняк») і аквітызм (гл. «Узвышша») як нац.маст. альтэрнатыва сацыяліст. рэалізму.
    МЕТАДАЛОГІЯ I МЕТОДЫК.А ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА, сістэма прынцыпаў і шляхоў аналізу маст. лры. Першапачаткова пры аналізе маст. твора вызначаецца яго эстэтычная вартасць. Пры гэтым звяртаецца
    ўвага на выяўленыя ў творы тэматыку, праблематыку, матывы, ідэйную скіраванасць, пафас, вобразную канцэпцыю асобы, а таксама як адпавядае ідэйнай задуме жанр і ўся стылістыка твора, наколькі багатая і натуральная яго моўная палітра і г.д. Эстэтычны ідэал, увасоблены ў літ. творы, і ступень маст. дасканаласці гэтага твора, майстэрства пісьменніка вызначаюць эстэтычную вартасцьліт. творчасці. Прынцып гістарызму патрабуе разглядаць літ. з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыякульт. і гіст. ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзаемадачыненні з такімі ж з’явамі, а таксама ў іх развіцці. Паколькі літ. твор уяўляе пэўную сістэму — комплекс узаемападпарадкавальных кампанентаў, што характарызуецца іх узаемазвязанасцю, узаемадзеяннем, асаблівым адзінствам сістэмы з асяроддзем (грамадскім, маст.), уключэннем гэтай сістэмы ў сістэмы больш высокага парадку (творчасць пісьменніка, нац. лра, грамадская свядомасць і інш.), праяўленнем кожнага кампанента як самаст. сістэмы ніжэйшага ўзроўню, да яго ацэнкі трэба падыходзіць і з прынцыпу сістэмнасці. Гал. сістэмастваральны фактар, на які арыентавана ўся сістэма выяўл. сродкаў твора, — аўтарская канцэпцыя асобы. Кіруючыся прынцыпам усебаковасці, даследчык павінен імкнуцца да поўнага ахопу кампанентаў зместу і формы, іх аналізу ў адзінстве, ва ўзаемаабумоўленасці. Прынцып спалучэння аналізу з сінтэзам вызначае ход даследчыцкай думкі. Любы аналіз павінен весці да сінтэзу — вывадаў, абагульненняў эстэт. і сацыякульт. характару: пра ідэйнамаст. сутнасць твора, яго месца ў творчасці пісьменніка і ў нац. лры. у сістэме грамадскай свядомасці ўвогуле.