Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МЕМУАРЫ (ад лац. memoria памяць), творуспамін аб мінулых падзеях, сведкам і ўдзельнікам якіх быў аўтар; жанр дакум.маст. лры. Да М. адносяцца летапісы, дзённікі, аўтабіяграфіі, літ. партрэты дзеячаў культуры, навукі і інш. У Беларусі ўзніклі ў канцы 16 — 1й пал. 17 ст. (дыярыушы Ф.Еўлашоўскага і А.Філіповіча). У іх спалучаліся традыцыі бел. летапісання і створаная аўтарам панарама грамадскапаліт. жыцця таго часу. У большасці М. 17—18 ст., якія былі напісаны пераважна на польск., а пазней і на рус. мове, зафіксаваны значныя гіст. падзеі («Успаміны Мінскага ваяводы» К.Завішы, «Дзённікі» Ф.Карпінскага). У канцы 19 ст. з’явіліся М. на бел. мове («Мемуары» ААбуховіча). Падзеі 20 ст. зафіксаваны ў М. «Вачыма часу» М.Лужаніна (1964); «Памятныя сустрэчы» М.Хведаровіча (3е выд. 1977); «Некалькі хвілін чужога жыцця» Я.Скрыгана (1979); «Далёкае, але не забытае» П.Пруднікава (1988), «Дзённік» Я.Драздовіча (апубл. 1991), «У капцюрох ГПУ» Ф.Аляхновіча (апубл. 1994). Культ. жыццю Беларусі прысвечаны мемуарныя тво
463
МЕНЕСК
ры «Незабыўнае» З.Азгура (1962), «Сцежкамі жыцця» П.Мядзёлкі, «Знаёмыя сілуэты» Я.Рамановіча (абодва 1974), «Аповесць пра сябе» Б.Мікуліча (апубл. 1993). Падзеі Вял. Айч. вайны адлюстраваны ў серыі «Ваенныя мемуары», у збках «Гераічная абарона» (4е выд. 1971), «Буг у агні» (3е выд.), «У лясах Беларусі» (абодва 1977), у кн. «Партызанская рэспубліка» П.Калініна (3е выд. 1973), «Партызаны прымаюць бой» У.Лабанка (1976), «Вечны агонь» Р.Мачульскага (3е выд. 1978) і інш. У 2000я гг. ўсё больш пісьменнікаў звяртаюцца да жанру дакум.маст. лры: кн. «Доўгая дарога дадому» В.Быкава (2002), «Міхаіл Пташук: Споведзь кінарэжысёра» Л.Пташук, «Уладзімір Мулявін. Нота лёсу» Б.Крэпака (абедзве 2004), «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду!» Г.Шаблінскай (2005), «Хадзі на мой голас» Д.Бічэль (2008), «Максім Танк. На камені, жалезе і золаце» У.Казберука (2012), «Лёс роду — лёс Радзімы» А.СтаткевічаЧабаганава (2014) і інш.
Літ.: Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мінск, 1982.
МЁНЕСК, у старажытнабеларускай міфалогіі злы волатчараўнік. Паводле падання, М. выйшаў з лесу да безыменнай ракі, дзе і застаўся жыць. Ён запрудзіў раку вялізнымі валунамі, пабудаваў з іх вадзяны млын і прымусіў навакольных жыхароў малоць збожжа толькі на гэтым млыне. Тых, хто адмовіўся, М. забіў, а ўсім астатнім пачаў малоць збожжа разам з камянямі і людскімі душамі. Калі селянін не мог заплаціць грошы за памол, ён станавіўся парабкам у М. Знясіленых цяжкай працай работнікаў М. позіркам ператвараў у камяні. Разам з сябрамі і дружынай ён бязлітасна рабаваў наваколле. Ратуючыся, людзі паклікалі на дапамогу добрага чараўніка. Той позіркам ператварыў М. ў малога хлопчыка, які знік назаўсёды, а млын і запруду
разбурыў. 3 М. звязана легенда пра паходжанне назвы Мінска.
А.М.Ненадавец.
МЕНТАЛІТЙТ, ментальнасць (позналац. mentalis разумовы ад лац. mens розум, мысленне), своеасаблівы спосаб мыслення, склад розуму, светаўспрыманне асобнага чалавека або якойнебудзь супольнасці людзей. Тэрмін «М.» уведзены ў навук. ўжытак у сярэдзіне 19 ст. амер. філосафам Р.Эмерсанам, але шырокае распаўсюджанне атрымаў у 20 ст. ў працах многіх замежных этнолагаў, псіхолагаў, сацыёлагаў. Фарміруецца пад уплывам прыроднакліматычных умоў, гіст.культ. і сац.эканам. абставін, спецыфікі традыцый, звычаяў і абрадаў, мовы. У сферы М. спалучаюцца свядомае і неўсвядомленае, рацыянальнае і эмацыянальнае, прыроднае і культ., індывід. і грамадскае. Адлюстроўваецца ва ўяўленнях людзей аб прасторы і часе, працы, праве, жыцці і смерці, сям’і, дружбе, каханні, а таксама ў маральнадухоўных каштоўнасцях, меркаваннях аб саміх сабе і прадстаўніках інш. груп насельніцтва. Вылучаюць розныя ўзроўні (індывід., групавы, калект. і агульнанар.), разнавіднасці, тыпы М. (нац., рэліг., першабытны, язычніцкі, хрысціянскі, сярэдневяковы, афрыканскі, еўрап., азіяцкі і інш.). Прадстаўнікі розных гіст. эпох, краін, народаў, сац., канфесійных, этнічных, полаўзроставых супольнасцей маюць унікальны М., хоць яго асобныя рысы могуць быць падобныя, а часам і амаль аднолькавыя. М. жыхароў бел. зямель фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў і набываў свае тыповыя рысы ў спецыфічных абставінах грамадскага і этнакульт. жыцця.
У стараж. перыяд для насельніцтва Беларусі былі ўласцівы язычніцкі політэізм, абагаўленне зямлі, крыніц, нябесных свяцілаў, дрэў, камянёў і інш. прадметаў і прыродных з’яў, перакананне ў рэальным існаванні душы, злых і добрых духаў, вера ў цудадзейную сілу асобных слоў
і да т.п. Пасля прыняцця хрысціянства адбывалася своеасаблівае перапляценне, узаемапранікненне двух тыпаў М. — язычніцкага і хрысціянскага, для якога былі характэрны монатэізм, уяўленні аб неабходнасці для выратавання душы выконваць спец. абрады, ушаноўваць хрысціянскіх святых, адзначаць рэліг. святы. Традыц. бел. М. у сваіх асн. рысах вельмі доўгі час захоўваўся без істотных змяненняў. Аднак з канца 1910х гг. пад уплывам карэнных змен у грамадскапаліт. і сац.эканам. жыцці сярод значнай часткі насельніцтва пачалі пашырацца атэізм, празмерная заідэалагізаванасць, стэрэатыпнасць і шаблоннасць мыслення, нецярпімасць да іншадумства (інталерантнасць) і інш. Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзярж. суверэнітэту ў М. грамадзян Беларусі сталі ўмацоўвацца ідэі незалежнасці краіны, пабудовы дэмакр. грамадства, узмацніліся рэлігійнасць і нац. самасвядомасць. Згодна з агульнапрынятымі стэрэатыпнымі ўяўленнямі пра беларусаў, апошнім уласцівы моцная прывязанасць да сваёй зямлі («роднага кутка»), патрыятызм, працавітасць, талерантнасць, гасціннасць, лагоднасць, добразычлівасць, невысокі ўзровень этнічнай самасвядомасці і да т.п.
Літ.: Абдзіраловіч I. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду. 4е выд. Мінск, 1993; Дубян е ц к і Э.С. Таямніцы народнай душы. Мінск, 1995; Нсторня ментальностей, нсторнческая антропологня. М., 1996; Мельннков А.П. Нацнональныйменталмтет белорусов. Мянск, 2004; К п р н енко В.В. Белорусская ментальность: нстокн, современность, перспектнвы. Гомель, 2009. Э.С.Дубянецкі. МЕРАНКОЎ Міхаіл Андрэевіч (н. 23.8.1936, г. Перавальск Луганскай вобл., Украіна), беларускі жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1966). У 1973—2011 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Творчасці М. ўласцівы манументалізацыя маст. вобразаў, выразнасць
464
МЕРЧЫЦКІ
М.Меранкоў. Яблыневы спас. 2006.
жывапіснапластычнай мовы, насычаны каларыт. Сярод твораў: сюжэтнатэматычныя карціны «Год 41ы» (1966), «На абпаленай зямлі», «Вокны» (абедзве 1968), «Ваенны фотакарэспандэнт» (1975), «Жыровічы» (1993), «22 чэрвеня» (2001), «Рыбакі» (2004), «Яблыневы спас» (2006),
цярпімасці і незадавальненне палітыкай польск. кіруючых колаў у адносінах да ВКЛ. У творы асуджаецца Люблінская унія 1569.
МЁРКУЛАВІЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ«МЁРКУЛАВІЦКІЯ ВЯЧОРКІ». Створаны
ў 1972 у в. Меркулавічы Чачэрскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Ф.Бозікава (з 1972), В.Я.Лявончыкава (з 2000). У складзе калектыву 17 чал. ва ўзросце ад 12 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне бел. традыцый, звычаяў, абрадаў, нар. песень і танцаў. У рэпертуары бел. нар. песні «А ў нядзелю рана», «Вышыванка», «Медавуха», «Ці я ў садзе не каліна была», байкі «Дзве суседкі», «Твая праўда». Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Рэчыца, 2009), конкурсу гарманістаў і прыпевачнікаў «Грай, гармонь, гучы, прыпеўка» (г. Чачэрск, 2009, 2011), раённых мерапрыемстваў.
МЁРЧЫЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ПАЛЯСЯНАЧКІ». Створаны ў 1980 у в. Велясніца Пінскага рна пры сельскім клубе, з 1995 працуе ў в. Мерчыцы Пінскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.А.Майсеенка (з 1980), Л.П.Тужык (з 1995), Л.А.Тужык (з 2013). У складзе калектыву
«Лета45» (2012), «Паветраная трывога» (2014); партрэты «Аўтапартрэт» (1956), «Маці» (1984); пейзажы «Зімовы дзень» (1977), «Над Нёманам» (1984), «Лепельскія азёры» (1996), «Лысая гара» (1998), «Вечар» (2004); нацюрморты «Кветкі і фрукты» (1981), «Грыбы» (2001), «Майскі чай» (2005) і інш.
Г.А. Фатыхава.
«МЕРКАВАННЕ ПРА ВЫБРАННЕ НОВАГА КАРАЛЯ», беларускі ананімны твор 2й пал. 16 ст. Прысвечаны выбранню новага караля Рэчы Паспалітай пасля смерці Жыгімонта II. Аўтар выступае ў падтрымку кандыдатуры сына Івана Грознага — Фёдара, падкрэслівае гіст. значэнне Маскоўскай Русі ў барацьбе з манголататарскім ігам і абароне інтарэсаў усіх слав. народаў, выказвае ідэі вера
Меркулавіцкі народны фальклорны калектыў «Меркулавіцкія вячоркі».
465
МЕРЧЫЦЫ
12 чал. ва ўзросце ад 52 да 77 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне бел. нар. фальклору. У рэпертуары абрады «Убіранне караваю», «Дажынкі», «Калядкі», «Шчодрыкі», вячоркі «У дзядзькі Мацвея», танцы «Лысы», «Падыспань», бел. нар. песні «Як прыехаў дай козачэнько з поля», «Ветрык вее», «Пшэныца», «Одбыласа я од роду» і інш. Калектыў — удзельнік рэгіянальнага свята «Конікі» (г. ДавыдГарадок Столінскага рна, 2012), раённага свята «Калядны фэст» (в. Малоткавічы Пінскага рна, 2014).
МЁРЧЫЦЫ, вёска ў Пінскім рне, на р. Ясельда. За 22 км на ПнЗ ад горада і ад чыг. ст. Пінск на лініі Пінск—Брэст, 198 км ад Брэста, на мясц. аўтадарозе Пінск—Моталь. Цэнтр Мерчыцкага с/с. 335 гаспадарак, 665 ж. (2013).
У пач. 16 ст. сяло ў Пінскім старостве ВКЛ. 3 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Парэц
Месткавіцкая Троіцкая царква.
кай воласці, 86 двароў 570 ж., карчма. 3 1.1.1919у БССР. Зсак. 1921уПольшчы, вёскаў Парэцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Жабчыцкім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 у Масевіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 88 двароў, знішчылі 7 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 14.10.1957 у Лагішынскім, з 25.12.1962 у Пінскім рнах. 3 16.4.1973 цэнтр сельсавета. У 1973 — 440 ж.,у1999—162 гаспадаркі, 414 ж.