Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
«МЕДЫЦЬІНСКІ ВЁСНІК», газета сістэмы аховы здароўя Беларусі. Заснавальнік — Мінва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штотыднёва. Друкуе матэрыялы, прысвечаныя развіццю сістэмы аховы здароўя ў краіне, навіны медыцы
Газета «Медыцынскі веснік».
ны. Mae пастаянныя рубрыкі: «Асоба», «Афіцыйна», «Дзякуй, доктар!», «Ёсць пытанне!», «Канспект урача», «Нашы падпісчыкі», «Рэгіён», «Сучасны падыход», «Фотафакт» і інш. Газета — дыпламант нац. конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара» (2011 —13). Ю.М.Наяровіч.
МЕДЫЯХОЛДЫНГ «АГЁНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА», беларускі недзяржаўны медыяхолдынг. Засн. ў Мінску ў 2005. Аб’ядноўвае 16 кампаній, з якіх вядучымі з’яўляюцца ТАА «Прафесійныя прававыя сістэмы» і «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». Асн. кірункі дзейнасці: выдавецкая, інфармацыйная, рэкламная. Сярод кліентаў юрыд. асобы, індывід. прадпрымальнікі, СМІ. Выпускае больш за 20 выданняў, у т.л. час. «Главный бухгалтер. ГБ» (з 1997), «Юрнст» (з 2001), «Ннднвндуальный предпрнннматель», «Оптом н в розннцу» (абодва з 2002), «Моя бухгалтермя» (з 2009). 3 2002 пастаўляе даведачнааналітычныя сістэмы «БнзнесМнфо», з 2006 выдае бел. дзелавую і перакладную лру. Mae рэгіянальныя прадстаўніцтвы ва ўсіх абл. цэнтрах Беларусі, а таксама ў Расіі.
МЁЕР Андрэй Казіміравіч (1742— 1807), генералмаёр, эканаміст, прыродазнавец і этнограф. Чл. Вольнага эканам. тва і Вольнага рас. сходу пры Маскоўскім унце. Аўтар «Батанічнага слоўніка» (кн. 1—2, 1781 — 83), гісторыкагасп. апісання Смялянскага графства (1787, засталося ў рукапісе) і інш. Калі быў аграномам паходнай канцылярыі Р.А.Пацёмкіна ў 1785—86, склаў «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства», дзе даў характарыстыку прадукцыйных сіл уладання ў цэлым і становішча сялян з мэтай пабудовы тут суднаверфі і высялення мясц. старавераў на Пд імперыі. У апісанні змясціў некалькі бел. фалькл. твораў, малюнак Крычава, выкананы пейзажыстамбаталістам М.Івановым, a таксама карту ўладання, складзеную
каптэнармусам Рыжскага батальёна Ц.Неразуевым. Праца М. — каштоўная крыніца па гісторыі і культуры Беларусі. Упершыню надрукавана са скарачэннямі Е.Р.Раманавым у зб. «Магілёўская даўніна» (вып. 2, 1901). Рукапіс зберагаецца ў архіве Казанскага ўнта.
МЕЕРХОЛЬД Усевалад Эмілевіч (9.2.1874, г. Пенза, Расія — 2.2.1940), расійскі рэжысёр і акцёр. Нар. артыст Рэспублікі (1923). Скончыў Муз.драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага тва. 3 1898 акцёр Маскоўскага маст. тэатра. 3 1902 рэжысёр тэатраў у правінцыі. 3 1905 працаваў у Студыі на Паварской (Масква), арганізаванай К.Станіслаўскім. У 1906—07 гал. рэжысёр Тэатра В.Камісаржэўскай (Пецярбург), сцвярджаў прынцыпы «ўмоўнага тэатра» («Сястра Беатрыса» М.Метэрлінка, «Жыццё чалавека» Л.Андрэева, «Балаганчык» А.Блока). 3 1908 у Александрынскім і Марыінскім тэатрах; імкнуўся спалучыць трагічны гратэск з прыёмамі ігры нар. акцёраў на плошчы (пляцавае мастацтва), стварыць яркія, дынамічныя відовішчы («Маскарад» М.Лермантава, 1917). Пасля 1917 узначаліў рух «Тэатральны Кастрычнік», вылучыў праграму эстэтычных каштоўнасцей, паліт. актывізацыі тэатра («Містэрыябуф» У.Маякоўскага, 1918, 1921). У 1920—38 кіраваў тэатрам у Маскве і школай пры ім; распрацаваў біямеханіку — методыку акцёрскага трэнажу. Яго пастаноўкі («Рэвізор» М.Гогаля, 1926; «Клоп» У.Маякоўскага, 1929; «Апошні, рашаючы» У.Вішнеўскага, 1931; «Дама з камеліямі» А.Дзюмасына, 1934) вызначаліся публіцыстычнасцю, яркімі і тэхнічна дасканалымі работамі, высокай пастановачнай культурай, пластычнасцю, відовішчнасцю, абагульнена вобразнай метафарычнасцю і гіпербалічнасцю.
У 1908 у Мінску выступала трупа пад кіраўніцтвам М. і Р.Унгерна («Балаганчык» А.Блока), у 1936 працаваў яго тэатр [«Лес» А.Астроўскага, «Гора
453
МЕЖАВА
розуму» паводле А.Грыбаедава, «Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна, «33 разы ў непрытомнасці» («Сватанне», «Мядзведзь» і «Юбілей» А.Чэхава)]. Творчасць М. аказала значны ўплыў на развіццё рас. і сусв. тэатр. мастацтва. У Беларусі яго ўплыў найб. відавочны ў творчасці рэжысёраў Л.Літвінава, Н.Лойтара, В.Пацехіна. У 1939 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв:. Статьн, пнсьма, речн, беседы. Т. 1—2. М., 1968.
МЁЖАВА, вёска ў Аршанскім рне, на р. Скуп’я. За 25 км на ПнЗ ад Оршы, 8 км ад чыг. ст. Стайкі на лініі Орша—Віцебск, 80 км ад Віцебска. Цэнтр Межаўскага с/с. 415 гаспадарак, 919 ж. (2013).
Вядома з пач. 16 ст. ў Аршанскім намесніцтве Віцебскага ваяв. ВКЛ, з 1566 у Аршанскім павеце. У 1792 мястэчка, 22 двары. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1773 у Сенненскім павеце Аршанскай правінцыі (да 1777) Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. сяло ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. У 1879 — 23 двары, 150 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Аршанскага рна. Да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 9.9.1946 у Арэхаўскім, з 17.12.1956 у Аршанскім рнах. У 1999 — 479 гаспадарак,1017 ж.
У 2013 яслісад, сярэдняя і дзіцячая муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны; царква Серафіма Сароўскага (2000я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Васкрасенская царква (2я пал. 19 ст.), сядзібнапаркавы комплекс (канец 19 ст.).
Археал. помнікі — 2 курганы, курганны могільнік.
МЁЖАЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры стылю мадэрн ў в. Межава Аршанскага рна. Закладзены ў канцы 19 ст. Належаў Дзеражынскім. Уключаў сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. С я д з і б н ы д о м з цэглы ўяўляе сабой асіметрычную кампазіцыю з некалькіх аб’ёмаў. Гал. аб’ём 2павярховы, накрыты паўвальмавым мансардным дахам, да яго прымыкаюць розныя па форме прыбудовы. Да бакавога фасада далучана 5гранная апсіда дамавой капліцы. У пач. 20 ст. закладзены пейзажны п а р к. У пасадках дамінавалі экзоты (хвоі Банкса, Мурвея, веймутава, піхта сібірская і інш.). Захаваліся сядзібны дом (часткова перабудаваны ў 1950, цяпер у ім знаходзіцца царква Серафіма Сароўскага), фрагменты парку. Сядзібны дом унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МЕЗАНІН (ад італьян. mezzanino), надбудова над цэнтральнай часткай жылога дома. Уключаецца ў агульную кампазіцыю будынка, узбагачае яго сілуэт і стварае вертыкальны акцэнт. У Беларусі ў 18—20 ст. шырока прымяняўся ў грамадзянскай, сядзібнай і палацавай архітэктуры. У
познабарочных пабудовах М. вырашаўся пластычным аб’ёмам, завершаным фігурным франтонам і насычаным архіт. дэкорам, звычайна меў выхад на балкон ці тэрасу. У класіцыстычных збудаваннях {Ліноўская сядзіба, Пастаўскі палацавапаркавы комплекс) М. у выглядзе порціка або ратонды быў кампазіцыйным цэнтрам гал. фасада. Часам дваровую частку М. выкарыстоўвалі для верхняга асвятлення параднай залы. Спрошчаную трактоўку меў М. у невял. драўляных сядзібных дамах. У наш час сустракаецца ў малапавярховым жыллёвым будаўніцтве.
МЁЗЕНКА Ганна Міхайлаўна (н. 6.3.1948, в. Альбянка Нясвіжскага рна), беларускі лінгвіст, педагог. Др філал. навук (1991), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед. інт (1971). 3 1974 у Віцебскім дзярж. унце (з 1991 заг. кафедры). Даследуе пытанні анамастыкі, дэрываталогіі, лексікаграфіі, тэорыі мовы, дыялекталогіі, лінгвадыдактыкі. Заснавальнік віцебскай анамастычнай навук. школы. Аўтар манаграфіі «Віцебшчына ў назвах вуліц» (2008), адзін з аўтараў манаграфій «Віцебшчына ва ўласных імёнах: мінулае і сучаснасць» (2006), «Антрапанімная прастора Віцебшчыны» (2013), кн. «Урбананімія Беларусі» (1991), «Назвы вуліц расказваюць» (1995), слоўніка
Сядзібны дом у Межаўскім сядзібнапаркавым комплексе.
454
МЕЛЕЖ
дапаможніка «Імя ўнутрыгарадскога аб’екта ў гісторыі. Аб урбанонімах Беларусі XIV — пач. XX ст.» (2003), вучэбных дапаможнікаў.
Тв.: Беларуская анамастыка. Мінск, 1997; Беларуская антрапанімія. Віцебск, 2009 (у суаўт.); Белорусская ономастнка. Топоннмня. Мннск, 2012 (у суаўт.).
Д.В.Дзятко.
МЕЛАДРАМА (ад грэч. melos песня + драма) у літаратуры, твор, які характарызуецца павышанай эмацыянальнасцю ў падачы і асэнсаванні матэрыялу, узбуйненасцю і рэзкім супрацьпастаўленнем дабра і зла, гіпербалізаваным паказам страсцей, адкрытай маральнадыдактычнай тэндэнцыйнасцю; жанр драмы. Узнікла ў сярэдзіне 18 ст. ў Францыі як муз.драм. твор, у якім маналогі і дыялогі дзеючых асоб суправаджаліся музыкай. 3 канца 18 ст. стала жанрам літ. драмы, атрымала пашырэнне ў еўрап. тэатры. Найб. росквіту ў еўрап. лрах дасягнула ў 1й пал. 19 ст. У Беларусі М. ўзнікла ў пач. 20 ст. Першапачаткова развівалася не як жанр драмы, а з выкарыстаннем асобных яе элементаў («У іншым шчасці няшчасце схавана» К.Каганца, «Атрута» М.Гарэцкага, «Сягонняшнія і даўнешнія» К.Буйло, «Птушка шчасця» Ф.Аляхновіча і інш.). Найб. значнае дасягненне бел. дарэв. драматургіі ў жанры М. — твор «Блуднікі» Л.Родзевіча. Форму і прыёмы М. актыўна выкарыстоўваў У.Галубок («Бязвінная кроў», «Ганка», «Плытагоны» і інш.). Драм. сітуацыі ёсць у п’есах «На Купалле» М.Чарота, «Чырвоныя кветкі Беларусі» В.Гарбацэвіча. 3 2й пал. 1920х гг. жанр М. ў бел. драматургіі не атрымаў шырокага развіцця. Асобныя прыёмы і элементы М. пазней выкарыстаны ў п’есах К.Крапівы («Людзі і д’яблы», «На вастрыі»), П.Васілеўскага («Дзіўны дом»), І.Шамякіна («I змоўклі птушкі»), А.Дзялендзіка («Грэшная любоў») і інш. У наш час у жанры М. напісаны «Вечар» А.Дударава, «Усё будзе заўтра» Г.Марчука,
«Калі заснулы прачнецца» С.Сергіенкі і інш.
У к і н е м а т о г р а ф е М. — фільм пра ўзвышаныя пачуцці і ракавыя абставіны, якому ўласцівы кантраснасць у абмалёўцы характараў герояў, напружанасць дзеяння, дыдактычны фінал. У еўрап. кінематографе з’явілася ў пач. 20 ст. (франц. стужка «Любоўны раман», 1904). У бел. кіно атрымала развіццё М., засн. на сямейнабыт., любоўнай гісторыі («Маё каханне» У.КоршСабліна, 1940; «Зялёныя агні» І.Шульмана, 1956; «Каханнем трэба даражыць» С.Сплашнова, 1960; «Кветкі правінцыі» Д.Зайцава, 1995; «На ростанях» В.Дудзіна, 2011; «Наўмысна не выдумаеш» А.Хвана, 2013), сац. праблематыцы («Рыфмуецца з каханнем» А.Яфрэмава, 2006; «Яблык поўні» А.Туровіча, 2009, і інш.). Некаторыя меладраматычныя рысы маюць стужкі на гіст. тэматыку: «Кастусь Каліноўскі» У.Гардзіна (1928), «Чырвонае лісце» У.КоршСабліна (1958), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» М.Фігуроўскага (1959), а таксама тэлесерыялы «Раман імператара» Д.Ніжнікоўскай (1994), «Пракляты ўтульны дом» У.Арлова (1999), «Ой, мамачкі!» (2008), «Усё, што нам трэба» (2011) І.Паўлава.