• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАЦІСОН Міхаіл Фёдаравіч (17.9.1881, г. Балагое Цвярской вобл.,
    Расія — 25.6.1940), беларускі музыказнавец, хормайстар, кампазітар. Скончыў Маскоўскае сінадальнае вучылішча. У 1924—32 выкладаў у Бел. муз. тэхнікуме, з 1932 у Бел. кансерваторыі. Аўтар «Спеўніка дзеля двух і трохгалосых дзіцячых хароў» (1925), дапаможніка «Пачатковая тэорыя музыкі» (1933), раманса «Слуцкія ткачыхі» на вершы М.Багдановіча, апрацовак бел. песень і інш.
    МАЦКЁВІЧ Вячаслаў Канстанцінавіч (н. 1.1.1944, в. Утканы Воранаўскага рна), беларускі педагог, музыкант, фалькларыст. Засл. работнік культуры Беларусі (1990). Скончыў Гродзенскае муз.пед. вучылішча (1965), Ленінградскі інт культуры (1976). 3 1965 настаўнічаў. 3 1968 у Воранаўскай дзіцячай школе мастацтваў (у 1977—2009 дырэктар). 3 1982 кіраўнік Воранаўскага народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Лявоны». У творчай дзейнасці вял. ўвагу надае пошуку, захаванню і папулярызацыі малавядомых твораў нар. творчасці рэгіёна.
    В.В.Давідовіч.
    МАЦКЁВІЧ Іван Іванавіч (н. 9.4.1947, в. Грабава Ваўкавыскага рна), беларускі акцёр. Засл. артыст
    Беларусі (2011). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). 3 1968 працаваў у Брэсцкім абл. драм. тэатры. 3 1981 у Тэатрыстудыі кінаакцёра, з 1996 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Характарны, самабытны акцёр з яркім нац. каларытам. Яго творчасць вызначаецца глыбінёй спасціжэння нар. характару, умен
    442
    МАЦЬКАЎСКАЯ
    нем псіхалагічна абгрунтаваць учынкі герояў, надаць вобразам выразную сцэнічную форму. Сярод роляў: П’янда («Легенда пра беднага Д’ябла» паводле У.Караткевіча), Фараон («Зыход» Б.Луцэнкі), Пане Каханку (аднайм. п’еса А.Курэйчыка), Рыгор Лук’янавіч Чарнота («Бег» М.Булгакава), Бурмін («Баляванне ў час чумы і...» паводле А.Пушкіна), Прохар Жалязноў, Пацехін («Васа Жалязнова», «Дзівакі» М.Горкага), Вышнеўскі («Даходнае месца» А.Астроўскага), Герман («Браты Моар» Ф.Шылера), Пугачоў («Тэрмінова патрабуецца... «самазабойца» М.Эрдмана), Сенект («Калігула» А.Камю), Клаўдый, Цень бацькі Гамлета («Трагічная аповесць пра Гамлета, прынца Дацкага» паводле трагедыі «Гамлет» У.Шэкспіра), П’ер дэ Краон («Паведамленне Марыі» П.Кладэля), Генрых II, Кароль Англіі («Леў зімой» Дж.Голдмена) і інш. Здымаецца ў кіно («Хлеб пахне порахам», «Вазьму твой боль», «Чорны замак Альшанскі», «Сын за бацьку», «Бег ад смерці», «Анастасія Слуцкая» і інш.).
    Т.У.Люковіч.
    МАЦКЁВІЧ Леў Пятровіч (24.4.1903, г. Орша — 27.11.1968), беларускі архітэктар. Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1936). 3 1948 гал. архітэктар Мінска і начальнік Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама. 3 1962 у Бел. політэхн. інце. Асн. работы ў Мінску: праекты забудовы плошчаў Леніна і Якуба Коласа, прта Леніна (усе 1947—51), забудовы Паркавай магістралі (1954), вул. Маскоўская (1948), Кастрычніцкай пл. (1950—55), праект дэталёвай планіроўкі Мінска да 2000 (1954—55); генпланы г. Орша (1946), г. Полацк (1946—47, усе ў суаўт.).
    МАЦКЁВІЧ Мікалай Пятровіч (н. 17.1.1941, в. Старое Сяло Зэльвенскага рна), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1991). Скончыў Магілёўскае культ.асветнае вучылішча (1967), Бел. тэатр,
    маст. інт (1976). 3 1967 дырэктар Маладзечанскага ГДК. 3 1969 маст. кіраўнік клуба будаўнікоў, з 1974 нар.
    тэатра гар. Дома культуры, драм. калектыву НВА інвалідаў па зроку ў Слуцку. У 1982—93 рэж. нар. тэатра гар. Дома культуры і кіраўнік нар. тэатра НВА інвалідаў па зроку ў г. Маладзечна. У 1991—2002 маст. кіраўнік Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Сярод паст.: «У спісах не значыўся» паводле Б.Васільева (1977), «Плытагоны» У.Галубка (1980), «Радавыя» А.Дударава (1984), «Зямля» паводле паэмы «Новая зямля» Я.Коласа, «Я стаю ля рэстарана» Э.Радзінскага (абодва 1993), «Чорная нявеста» Ж.Ануя (1994), «Правінцыяльныя анекдоты» А.Вампілава (1995), «Двое на арэлях» У.Гібсана (1997), «Прынц Мамабук» (1999), «Вавілон» А.Дударава (2000) і інш.
    МАЦКЁВІЧ Юзэфа Фларыянаўна (27.7.1911, б. в. Ухлё, Чашніцкірн — 23.11.2003), беларускі мовазнавец.
    Чл.кар. НАН Беларусі (1969). Др філал. навук (1963). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыла Мінскі пед. інт (1938). Настаўнічала. У
    гады Вял. Айч. вайны была сувязной партыз. атрада. У 1945—91 працавала ў Інце мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі (у 1950—86 заг. сектара). Асн. навук. працы ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы, сучаснай бел. літ. мовы. Аўтар манаграфіі «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1959), адзін з аўтараў кн. «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Мікратапанімія Беларусі» (1974), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Лексічныя ландшафты Беларусі: жывёльны свет» (1995) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1971. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
    Тв.: Нарысы па гісторыі беларускай мовы. Мінск, 1957 (у суаўт.)
    Літ.: Трухан Т.М. Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч (Да 95годдзя з дня нараджэння) // Весці Нац. акадэміі навук Беларусі: серыя гуманітарных навук. 2006. №3.
    МАЦЬКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Мацькаўцы Вілейскага рна. Належала Багдановічам. Сядзібны дом — прамавугольны ў плане аднапавярховы мураваны будынак з завышанай да двух паверхаў цэнтр. часткай і порцікам на 4 калонах — закладзены ў 1890—1900х гг. (не захаваўся). На тыльным фасадзе меліся тэраса і балкон. Вуглы і цэнтр. частка былі руставаныя. У доме мелася мэбля ў стылі ракако і класіцызму, карціны, сямейныя партрэты, фарфор. Мураваны прамавугольны ў плане двухаб’ёмны будынак млына накрыты 2скатным дахам. Парк пейзажнага тыпу. Уязная алея была аформлена двухраднай абсадкай. Дрэвастой прадстаўлены мясц. відамі (елка, ліпа, вяз). Мелася складаная водная
    443
    МАЦЮХ
    сістэма з 5 сажалак. Захаваліся млын, стайня, рэшткі капліцы, парку.
    МАЦЮХ Мікалай Данілавіч (5.1.1945, в. Цмень 1 Столінскага рна — 16.2.2005), беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1994). Скончыў Мінскі пед. інт (1970). У 1970—76 загадваў Ушацкай раённай бкай. Працаваў у навук.пед. бцы пры Мінве асветы Беларусі, літ. музеі Я.Коласа. 3 1996 выкладаў у Бел. пед. унце. Даследаваў праблемы ўзаемасувязі фальклору і лры, фалькл. і літ. паэтыку, традыцыі бел. вяселля і інш. Аўтар артыкулаў, прысвечаных жыццю і творчасці Я.Коласа, Я.Купалы і інш.
    А.М.Ненадавец.
    МАЦЮХОЎ Ігар Гаўрылавіч (н. 28.4.1957, г. Магнітагорск Чэлябінскай вобл., Расія), беларускі харавы дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Скончыў муз. вучылішча імя М.А.РымскагаКорсакава (1976), Ленінградскую кансерваторыю (1981). 3 1981 кіраўнік нар. харавой капэлы БДУ, адначасоваў 1983— 88 (з перапынкамі) хору хлопчыкаў муз. ліцэя пры Бел. кансерваторыі. У 1988—2000 маст. кіраўнікДзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. Адзін з заснавальнікаў міжнар. форуму студэнцкіх хароў «Папарацькветка» (з 2006).
    МАЦЯШ Ніна Іосіфаўна (20.9.1943, в. Нівы Бярозаўскага рна — 19.12.2008), беларуская пісьменніца, перакладчык. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Скончыла Мінскі пед. інт замежных моў (1966). Настаўнічала. Аўтар паэт. збкаў «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх»
    (1982), «Паэма жніва» (1983), «Жнівень» (1985), «Шчаслівай долю назаві...» (1990), «Я вас люблю...» (1998) і інш., тэлесцэнарыяў «Пясняр роднай прыроды» (паст. 1978), «Гэта я, Госпадзі» (паст. 1980). Асн. матывы яе лірыкі — чалавек і яго ўзаемаадносіны з прыродай і грамадствам, сяброўства і каханне. Пісала для дзяцей (казкі «Два браты і сякера», 1975, «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя», 1982, «Краіна Белы Свет, або Прыгоды Краснічка», 1993), п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох па
    расят» (паст. 1976), «Крок у бессмяротнасць» (паст. 1977). На бел. мову пераклала творы А.СентЭкзюперы, Ж.Сіменона, Л.Касіэнкі, В.Шымборскай, П.Беранжэ, П.Мерымэ, Т.Шаўчэнкі, Ф.Шылера і інш. Імем М. названа гар. бка ў г. Белаазёрск Бярозаўскага рна.
    Тв. Паварот на лета. Мінск, 1986; Паміж усмешкай і слязой. Мінск, 1993; Палёт над жытам. Брэст, 1997; Душою з небам гаварыць. Мінск, 1999; Благаславі сустрэчу мне: выбр. лірыка. Брэст, 2001; Перабіраю самацветы: выбр. пераклады з еўрап. паэзіі. Мінск, 2002; Адведзіны лета. Мінск, 2004; У прыгаршчах ветру: вершы, пераклады, эсэ. Мінск, 2009.
    Літ.: Аляхновіч Н. Роднае слова ў кантэксце дабрыні: паэтычны пошук Ніны Мацяш // Роднае слова. 2008. № 9; Б і ч э л ь Д. У краіне промняў ясных... // Наша вера. 2009. № 1; Аляксеева В., Жуковіч М.З сямейнага альбома Ніны Мацяш // Маладосць. 2011. № 8; Станк е в і ч Р. Белая ластаўка Беларусі // Роднае слова. 2013. № 9.
    МАЧАЛА, валакністая частка ліпавай кары, аддзеленая пасля адмочкі ад астатніх яе тканак. У Беларусі выкарыстоўвалася для ткання (пляцення) рагож, цыновак, віцця вяровак.
    МАЧАНКА, традыцыйная беларуская страва; тое, што і верашчака.
    МАЧАННЕ, беларуская традыцыйная страва, дадатак да бліноў. Гатуецца, як і верашчака, са скварак з тукам, часам забельваецца смятанай (раней гатавалі таксама з льнянога ці канаплянага семя); з яец, раскалочаных з мукой і малаком ці вадой; з размятага тварагу з малаком ці смятанай; з селядцоў, вараных у падкалочанай мукой вадзе (гл. ў арт. Лёк). У наш час пашырана па ўсёй тэр. Беларусі.
    МАЧЎЛІШЧАНСКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КАНСАНАНС». Створаны ў 1999 у г.п. Мачулішчы Мінскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.К.Амбра
    444
    МАШЧЭНСКАЯ
    совіч. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 24 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аўтарскай класічнай музыкі. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў: «Раніца» А.Пятрова, «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Жураўліная песня» Г.Ермачэнкава, «Кумпарсіта» М.Радрыгеса, «Гімн каханню» М.Мано і інш. Калектыў — удзельнік канцэртаў для ветэранаў Вял. Айч. вайны (2010) і прысвечаных Дню абароны дзяцей (2011, 2012, усе г.п. Мачулішчы) і інш.