Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ:. Антоновнч С.В. Пётр Машеров: Жнзнь, судьба, память... Мннск, 1998; Это стране моей знак уваження. Сын землн Пётр Мнроновнч Машеров. Мннск, 2005; Сын белорусского народа Пётр Машеров: к 95летню co дня рождення. Воспомннанпя н статьн. М., 2013.
МАЯК, археалагічны помнік — курганны могільнік каля в. Маяк Бабруйскага рна. Па абодва бакі дарогі з в. Маяк у в. Сычкава, каля перакрыжавання шашы Бабруйск— Глуск і кальцавой дарогі вакол Бабруйска. Выявіў у 1964 Л.Д.Побаль, абследавалі ў 1978 П.Ф.Лысенка, у 1990 М.І.Лашанкоў. Захавалася 56 курганоў (было 130) выш. 0,5—2 м, дыям. 4—5 м. Вакол насыпаў прасочваюцца раўкі. У 1996—98 даследавала Л.У.Дучыц. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце і ў ямах глыб. 0,3—1,2 м, галавой на 3. Знойдзены пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, алавяныя падвескілунніцы, лірападобная спражка, бронзавы пярсцёнак, ажурныя металічныя зярнёныя, сердалікавыя і шкляныя пацеркі, рэшткі шаўковага каўняра, жалезныя нажы і крэсіва, фрагменты кругавога посуду. На
вяршыні аднаго з курганоў пад дзірваном выяўлены сляды трызны (вуголле і амаль цэлы гаршчок 16 ст.). Датуецца 11 — 12 ст.
Літ.: Д у ч ы ц Л.У. Курганы Бабруйшчыны //Старажытнасці Бабруйшчыны. Бабруйск, 1998. Л.У.Дучыц.
«МАЯК», «Маяк современного просвешення н образованностн», рускі штомесячны навуковалітаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1840—45 у СанктПецярбургу. Адстойваў кансерватыўныя прынцыпы «праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці», называў сябе органам «сучаснай асветы ў духу народнасці рускай». Друкаваў навук. і багаслоўскія трактаты, творы маст. лры, артыкулы па слав. гісторыі, узоры вуснай нар. творчасці. Змясціў арт. Цытовіча «Словы два аб мове і пісьменнасці Белай Русі» з віншавальным вершам «Чалом, чалом, ацец, татулька!» (1843, т. 9). Л.А.Кавелін у арт. «Помнікі беларускай пісьменнасці» (1845, т. 23, прысвечаны бел. гісторыку і этнографу І.П.Барычэўскаму, супрацоўніку «М.») упершыню надрукаваў паэму «Энеіда навыварат» і вольны пераклад на рус. мову прадмовы Р. Падбярэскага да 1й кн. Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня...». У часопісе друкаваліся даследаванні па гісторыі ВКЛ, запісы бел. фальклору («Беларускія павер’і» І.П.Барычэўскага, Эгілеўскага, «Беларускія прымаўкі» В.А.Васільева).
Літ.: Пачынальнікі: 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст. Мінск, 1977.
МАЯКОЎСКІ Уладзімір Уладзіміравіч (19.7.1893, г. Багдаты, Грузія — 14.4.1930), расійскі паэт, драматург. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1911—14). У ранняй лірыцы, трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» (паст. 1913), паэмах «Воблака ў штанах» (1915), «Флейтапазваночнік» (1916), «Чалавек» (1918) супярэчнасць паміж рамант.ўтапічным ідэалам паэта і рэальнасцю. Пасля 1917 спроба стварыць міф пра сацыяліст. света
будову (п’еса «Містэрыябуф», 1918; паэмы «150 000 000», 1921; «Уладзімір Ільіч Ленін», 1924; «Добра!», 1927). Выпускаў у Маскве агітплакаты «Вокны РОСТА». Многія сюжэты браў з падзей у Беларусі і на Зах. фронце («Што павінен ведаць чырвонаармеец Заходняга фронту», «Радуецца пан, растапырыў рот...» 1 інш.). Аўтар лірычных паэм «Люблю» (1922), «Пра гэта» (1923), камедый «Клоп» (1928, паст. 1929, экранізавана 1962), «Лазня» (1929, паст. 1930), аўтабіяграфіі «Я сам» (1922, 2я рэд. 1928), нарысаў «Маё адкрыццё Амерыкі» (1925), сцэнарыяў фільмаў і інш. Творчай манеры М. ўласцівы рамант. светаадчуванне, гранічная аголенасць пачуцця, зліццё аўтара з лірычным героем, устаноўка на прамы зварот да аўдыторыі, канцэнтраваная эмацыянальнасць і энергія верша. М. — рэфарматар паэт. мовы. Зрабіў вял. ўплыў на паэзію 20 ст. Да вопыту М. звярталіся многія бел. паэты. Існуе пэўная тыпалагічная сувязь акцэнтнага верша Я.Купалы і М. ўжо ў дакастр. перыяд іх творчасці, што вынікала з характэрнага для іх абвостранага адчування свету ў процістаянні і барацьбе высокага і нізкага, чалавечнага і бесчалавечнага. Яго ўплыў адчулі М.Чарот, М.Грамыка, А.Куляшоў, П.Броўка, М.Лужанін, У.Хадыка, П.Глебка, якія шукалі новых сродкаў выразнасці. М. неаднаразова прыязджаў у Беларусь, выступаў перад чытачамі (у 1914, 1925 і 1927 у Мінску; у 1924 у Гомелі; у 1927 у Віцебску). На бел. матэрыяле стварыў сатыр. верш «Піва і сацыялізм» (пачатковая назва «Віцебскія думкі») і антырэліг. верш «Не для вас папоўскія святы». Некалькі разоў выязджаў з СССР праз тагачасную пагранічную ст. Негарэлае; задумка аб напісанні «Вершаў аб савецкім пашпарце» з’явілася ў М. пасля адной з паездак у міжнар. экспрэсе «Маньчжурыя—Стоўбцы». Уздзеянне М. на бел. паэзію было надзвычай дабратворным, аднак часам уплыў падмяняўся простым пе
447
МДЫВАНІ
райманнем элементаў яго паэтыкі, верша (т.зв. «лесвічка»). Пачатая ім традыцыя паказу абагульненамаштабнага чалавека не перарвалася (паэзія П.Панчанкі, М.Танка, К.Кірэенкі, А.Русецкага, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, П.Макаля, С.Гаўрусёва, У.Паўлава і інш.). П’есы М. ставіліся ў тэатрах Беларусі: «Клоп» у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача (1962), у Бел. тэатры імя Я.Коласа (1968), у Дзярж. тэатры лялек Беларусі (1975); «Лазня» ў Брэсцкім абл. драм. тэатры (1974), у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі (1977); фолькопера «Клоп» У.Дашкевіча па матывах твораў М. ў Дзярж. тэатры муз. камедыі Беларусі (1988). У ліку перакладчыкаў твораў М. на бел. мову былі А.Дзяркач, Р.Лынькоў М.Хведаровіч (верш «Левы марш»), П.Глебка, Т.Кляшторны, М.Лужанін (уступ да паэмы «На ўвесь голас»), Ю.Таўбін («Марш ударных брыгад», усе 1930). П.Броўка пераклаў паэму «Уладзімір Ільіч Ленін», В.Вітка і Р.Лынькоў — паэму «Добра!», К.Кірэенка — п’есы «Клоп» і «Лазня». Асобныя вершы М. перакладалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, В.Жуковіч, К.Крапіва, А.Куляшоў, Г.Пашкоў, М.Танк, У.Шахавец, А.Якімовіч (вершы для дзяцей) і інш. М. прысвечаны многія вершы бел. паэтаў.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1 — 13. М., 1955—61; Бел. пер. — Выбр. творы. Мінск, 1940; Выбр. творы. Мінск, 1952; Кім быць? Мінск, 1932; Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932; Дзецям. Мінск, 1950; Коньагонь. Мінск, 1955; П’есы. Мінск, 1985; Уладзімір Ільіч Ленін. Мінск, 1987.
Літ.: А г і е в і ч У. Да пытання аб традыцыях Уладзіміра Маякоўскага ў беларускай паэзіі // Агіевіч У. Літаратура і жыццё. Мінск, 1954; Маякоўская А.А. Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага: з успамінаў маці: пер. з рус. Мінск, 1957; Маякоўскі ў Беларусі. Мінск, 1957; Гннломёдов В. «Нздалека сегодня внден подвнг ваш...» //Дружба народов. 1983. №7; Кенька М. Яго перакладчыкі // Братэрства, 83. Мінск, 1983;Гілевіч Н. Урокі Маякоўскага // Любоў прасветлая. Мінск, 1996.
МДЫВАНІ Андрэй Юр’евіч (н. 1.10.1937, г. Тбілісі), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1982). Нар. артыст Беларусі (2013). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). Працаваў у тэатрах Расіі. 3 1969 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1993 праф.). Працуе пераважна ў галіне сцэнічнай, аркестравай і харавой музыкі. Для тэатр. музыкі М. характэрны яркая вобразнасць, спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантраснасцю. Адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі
на нац. тэматыку. У харавой музыцы аднавіў на падставе традыцыі візант. песнапенні і праваслаўны распеў. Стваральнік нар.аркестравага сімфанізму. Сярод твораў: муз. камедыя «Дзяніс Давыдаў» (паст. 1982, 1985), мюзіклы «Пінская шляхта» паводле В.ДунінаМарцінкевіча (паст. 1979), «Мес Менд» паводле М.Шагінян (паст. 1987), балеты «Страсці (Рагнеда)» (паст. 1995), «Шагрэнь» (2008), операбалет «Яблык разладу» (1999), опера «Маленькі прынц» (2004), муз.сцэнічная драма «Рафаэль» (2012), 11 сімфоній, канцэрты, п’есы, вак. цыклы, рамансы, музыка да спектакляў драм. тэатра, кіно. Дзярж. прэміі Беларусі 1988, 1996.
Літ.: Чарняк В. Майстар харавой музыкі // Мастацтва. 1999. № 11; Мднва н н Т.Г. А.Ю.Мднванн. Мннск, 2009.
МДЫВАНІ Таццяна Герасімаўна (н. 20.9.1947, г. Полацк), беларускі музыказнавец, педагог. Др мастацтвазнаўства (2005), праф. (2009). Скончыла Бел. кансерваторыю (1972). 3
1967 выкладала ў Маладзечанскім муз. вучылішчы, Бел. кансерваторыі. 3 1989 уІнце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Даследуе тэарэт. праблемы бел. і зах.еўрап. музыкі акадэмічнай традыцыі, муз. і муз.тэатр. жанры і стылі, кампазітарскую тэхніку, метады вывучэння сучаснай музыкі. Аўтар манаграфіі «Заходні рацыяналізм у музычным мысленні XX стагоддзя» (2003), кн. «А.Ю.Мдывані», «Я.А.Глебаў», «С.А.Картэс»,
«І.М.Лучанок» серыі «Сучасныя беларускія кампазітары» (усе 2009) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі: 1960—1990» (1996), «Кампазітары Беларусі» (1997), «Беларускае канцэртнавыканальніцкае мастацтва: апошняя трэць XX — пачатак XXI стагоддзя» (2012) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Музычны слоўнік беларускарускі. Музыкальный словарь русскобелорусскнй. Мінск, 1999 (у суаўт.); Панарама музычнага мастацтва другой паловы XX ст.: сімфанічная, народнааркестравая музыка, камернаінструментальная музыка, опера і духоўныя творы // Беларусы. Мінск, 2008.
В.Р.ГудзейКаштальян.
МЕДАВЎХА, мядуха, медуніца, мёд пітны, беларускі традыцыйны мядовы напітак. Гатавалі з мёду ці адходаў медагонкі, якія разбаўлялі гатаванай вадой і дадавалі дрожджы, хмель. Для надання М. пэўнага паху і смаку ў яе клалі розныя карэнні, зёлкі, ягады. Пасля напітак вытрым
448
МЕДАЛЬЕРНАЕ
Да арт. Медаль памятны: 1,2 — медаль Іаана VIII Палеолага. Антоніа Пізанела. 1438. Аверс, рэверс; 3 — медаль Тамаша Зана.
Р.Слізень. 1854.
лівалі 6—8 сут у халодным месцы. У залежнасці ад прапорцый мёду і вады, а таксама ступені перагонкі мела мацунак 12—50 градусаў. У часы ВКЛ найб. была распаўсюджана ў тых паветах, дзе займаліся бортніцтвам. У 16—18 ст. напітак ужывалі прадстаўнікі ўсіх сац. асяроддзяў — шляхта, мяшчане, сяляне. У 1й пал. 19 ст. М. саступіла месца больш таннай гарэлцы.
МЕДАЛЬ ПАМЯТНЫ, медаль камемаратыўны, круглы ці авальны знак з двух ці аднабаковай выявай, зроблены ў гонар якой
Да арт. Медаль памятны: 1,2— юбілейны медаль да 400годдзя ардынацыі Радзівілаў. 1913. Аверс, рэверс.
небудзь падзеі ці з мэтай ушанавання памяці дзеячаў культуры, навукі, дзярж. дзеячаў ці інш. асоб. Падобны да юбілейных медалёў (прысвечаныя юбілеям персаналіі, устаноў, дзяржаў і інш.). Існуюць М.п. тыражныя штампаваныя і аўтарскія (выкананыя ў адзінкавых экзэмплярах). Першапачаткова з’явіліся ў Стараж. Рыме, дзе ў 1438 італьянец Антоніа Пізанела вырабіў М.п. з выявай імператара Візантыі Іаана VIII Палеолага. У Беларусі першы П.м. (выява М.К.Радзівіла) з’явіўся ў 1554. Сярод выдатных медальераў 19 ст. вылучыўся Р.Слізень, І.Урублеўскі. Спа