Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
А.Мельдзюкова ў ролі Зоські.
МЕЛЬДЗЮКОВА Акнябрына Францаўна (29.10.1924, с. Іванаўка Кіраваградскай вобл., Украіна—6.3.1996), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1975). Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Коласа (1948), працавала ў ім. Выканаўца драм., характарных роляў: Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Наташа («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бажашуткава («Амністыя» М.Mary
457
МЕЛЬНІК
коўскага), Вольга («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа), Аксюша («Лес» А.Астроўскага), Зоя Мікіцічна («Напярэдадні» паводле І.Тургенева), Кацярына Іванаўна («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Наташа, Калерыя («На дне», «Дачнікі» М.Горкага), Ларыса («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Снежная каралева (аднайм. п’есаЯ.Шварца), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Беатрыса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), Леанор («Дзяўчына са збаном» Лопэ дэ Вегі).
МЁЛЬНІК Уладзімір Андрэевіч (н. 15.5.1945, в. Ляды Старадарожскага рна), беларускі філосаф і палітолаг. Др паліт. навук (2004), канд. філас. навук (1979), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969). 3 1980 у Акадэміі Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (у 1987—92 і 1995— 2000 начальнік кафедры, у 2000—01 намеснік начальніка акадэміі). 3 2004 заг. кафедры Бел. інта правазнаўства. 3 2006 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы бел. дзярж. ідэалогіі, станаўлення і развіцця паліт. сістэмы, удасканалення механізма дзярж. улады, унутранай і знешняй палітыкі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўная ідэалогія Рэспублікі Беларусь: канцэптуальныя асновы» (4е выд. 2007), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
7в.: Основы полйтологйй. Мйнск, 1992; Республяка Беларусь: власть, полнтнка, чдеологйя: Практнческая полнтологня. 2е йзд. Мннск, 2000; ЦйВйлйзацнонные основання ндеологйй белорусского государства. Мйнск, 2005; Полйтологйя. 5е йзд. Мйнск, 2006; Введенне в полйтйческую теоряю. Мйнск, 2012; Основы ндеологйй белорусского государства. 3е йзд. Мйнск, 2013.
«МЁЛЬНІК», «М л ы н о к», «М л ы н а р», беларускі традыцыйны арнаментальны шматфігурны танец з ілюстрацыйнавыяўл. элементамі. Пераважна парнагуртавы, з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаваным
зместам. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны ці хуткі. Меў варыянты харэагр., муз.інструм., песеннага выканання. Блізкі да «Шастака» (Цэнтр. Беларусь, Падняпроўе, Усх. Палессе), «Малацілачкі» (Міншчына, зах. частка Магілёўшчыны), «Малацьбы» (Мёрскі рн). Найчасцей выконваўся цотнай колькасцю танцораў, часам няцотнай ці адным мужчынам. У ранніх аўтэнтычных версіях «М.» сярод выканаўцаў танца пераважалі жанчыны. Асн. малюнак танца — крыж, элементы — крокіпрытупы, трохкрокіпрытупы (у т.л. з прыстукам), крокбег з акцэнтам на ўсю ступню, рух крокам полек «Трасуха», «Дробная», «Соўгалка». На Гомельшчыне ў «М.» чацвёра танцораў, злучыўшы правыя рукі «крыжыкам», беглі па коле. Пяты выканаўца імкліва круціўся на прысяданні пад іх рукамі, імітуючы працу ветрака і жорнаў млына. На ПдУ Віцебшчыны бытаваў сольны танец, калі выканаўца на поўным прысяданні круціўся на адной назе, высунуўшы наперад другую. На Пд Гомельшчыны сустракаўся «М.» 2фігурнай кампазіцыі, у якім чацвёра выканаўцаў рухаліся па коле са зменай напрамкаў, злучыўшы ў цэнтры рукі (правыя ці левыя). Затым па чарзе мяняліся месцамі «візаві» (адзін насупраць другога) і жвава круціліся вакол сябе. У блізкіх парнагуртавых варыянтах (памежныя раёны Пн Мінскай і Гродзенскай абл.) танцоры на напеў «Шастака», злучыўшы ўнізе рукі, рухаліся крокам полькі «Соўгалка» па коле супраць ходу сонца. Затым, утварыўшы 2 колы (адно ў адным) і захоўваючы той жа крок, — у розныя бакі. Танцоры вонкавага кола працягвалі рухацца, калі танцоры ўнутранага кола, утварыўшы фігуру «крыж» (злучалі правыя ці левыя рукі), пачыналі ісці па коле то супраць, то па ходзе сонца. Напрыканцы танца вядучы ўнутранага кола выводзіў змейкаю сваю групу на вонкавае кола, прасоўваючыся паміж танцорамі знешняга кола. У пач. 20 ст. «М.» выконваўся на сцэнетрупай І.Буйніцкага.
Літ.: Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні. Мінск, 1989; Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004; Там жа. Т. 5. Кн. 2. Цэнтральная Беларусь. Мінск, 2011; Там жа. Т. 6. Кн. 2. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. Мінск, 2013. М.А.Козенка.
МЁЛЬНІКАВА Зоя Пятроўна (н. 25.9.1954, в. Навасёлкі Докшыцкага рна), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (2004). Скончыла БДУ (1981). Настаўнічала. 3 1985 у Брэсцкім унце (у 2003—04 і 2006—13 заг. кафедры, у 2004—06 дэкан). Даследуе гісторыю бел. лры пач. 20 ст., тэорыю і метадалогію сучаснага бел. літ.знаўства, творчасць З.Бядулі. Аўтар манаграфій «На горне душы...»: творчасць Змітрака Бядулі і беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя» (2001), «Беларускае гісторыкафункцыянальнае літаратуразнаўства» (2003), «Беларуская літаратура XX стагоддзя і нацыякультурная прастора» (2014), вучэбнаметадычных дапаможнікаў і падручнікаў па бел. лры.
Тв.: Метадалогія літаратуразнаўства. Брэст, 2011.
МЁЛЬНІКАВА Кацярына Міхайлаўна (1909, в. Уборак Лоеўскага рна — ?), беларуская народная казачніца. Ад М. запісаны 32 казкі розныхжанраў. Пераважную большасць складаюць казкі пра жывёл. Сярод іх: «Казка пра хітрую лісу», «Коцік, пеўнік і лісічка», «Ліса і журавель», «Кот Катафеіч», «Звяры ў санях лісы», «Курачкараба», «Калабок». Сюжэты аповедаў М. вырашалі праблему суіснавання дабра і зла ў розных сацыякульт. сітуацыях і ўмовах: «Канёкгарбунок», «Мальчык з пальчык», «Іванка і ведзьма», «Пра пана Вугліцкага Папяліцкага».
І.І.Крук.
МЁЛЬНІКАВА Тамара Леанідаўна (н. 7.2.1941, с. Лінконаўскае Ленінградскай вобл., Расія), беларуская артыстка аркестра (віяланчэль), педагог. Засл. артыстка Беларусі (2001).
458
МЕМАРЫЯЛ
Скончыла Саратаўскую кансерваторыю (1966). У 1960—71 працавала ў рас. тэатрах оперы і балета. У 1972—2006 артыстка аркестра Нац.
Т.Л.Мельнікава.
акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1998 вядучы майстар сцэны. Адначасова ў 1998—2012 у Рэсп. гімназіікаледжы мастацтваў. Для выканальніцкай манеры М. характэрны дакладнасць інтанацый і штрыха, тонкае пачуццё ансамбля. У сольным рэпертуары віяланчэльныя творы І.С.Баха, А.Глазунова, Ж.Маснэ, К.СенСанса, Г.Фарэ, П.Чайкоўскага, Д.Шастаковіча, Ф.Шуберта, Р.Шумана.
Ю. В. Тарануха.
МЁЛЬНІКАЎ Алег Уладзіміравіч (н. 13.7.1961, Мінск), беларускі артыст оперы (бас). Засл. артыст Беларусі (1999). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1992). 3 1987 працаваў
у Адэскім тэатры оперы і балета. 3 1993 у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 2010 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае голасам прыгожага тэмбру поўнага дыяпазону. Яго выканальніцтву ўласцівы
спакойная ўпэўненасць, шчырасць у перадачы пачуццяў. Сярод партый: Камандор («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Рамфіс, Захарыя («Аіда», «Набука» Дж.Вердзі), Канчак і Уладзімір Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін, кароль Рэнэ («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўкага), Барыс Гадуноў Іван Хаванскі («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Алека і Стары цыган («Алека» С.Рахманінава), Найміт («Сівая легенда» Д.Смольскага) і інш.
МЁЛЬНІКАЎ Аўраам Іванавіч (10.8.1784, г. Ламаносаў, Расія — 13.1.1854), расійскі архітэктар, прадстаўнік позняга ампіру. Акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1812). Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1807), з 1811 выкладаў у ёй (з 1818 праф., з 1843 рэктар). Аўтар праектаў цэркваў у в. Мазалава Мсціслаўскага рна (1827— 32), г. Рэчыца (1840я гг., не захавалася), будынка Мінскай духоўнай семінарыі (1839).
Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні.
МЁЛЬНІКАЎ Міхаіл Фёдаравіч (16.5.1921, г. Крычаў 30.6.1993), беларускі краязнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў БДУ. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам Дома культуры ў г. Крычаў. У 1961 стварыў у Крычаве краязнаўчы музей (да 1982 яго дырэктар). Аўтар кн. «3 сям’і сакалінай» (1973), «Атакуючае юнацтва» (1980), «Ішоў край наш дарогай стагоддзяў» (1987), сцэнарыяў дакум. фільмаў «Барацьба і творчасць» (1967), «Песню вялі на расстрэл» (1968). На будынку музея ўстаноўлена мемар. дошка ў гонар М., адна з вуліц Крычава носіць яго імя.
МЕМАРЫЯЛ ВОІНСКАЙ СЛАВЫ на Лудчыцкай вышыні. Адкрыты ў 1984. Знаходзіцца за 1,5 км на ПдУ ад в. Лудчыцы Быхаўскага рна, каля аўтадарогі Быхаў—Рагачоў, на месцы баёў 1943—44 пры вызваленні Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў. Аўтары: скульпт. П.Белавусаў, У.Лятун, архіт. У.Бялянкін, М.Мызнікаў, інжынер Б.Шчарбакоў. Кампазіцыйны цэнтр — сімвалічная фігура
459
МЕМАРЫЯЛЬНАЯ
Мемарыяльная дошка М. Савіцкаму ў Мінску.
гусляра (выш. 10 м), які ўслаўляе подзвіг воінаўгерояў. Каля падножжа пляцоўка, на якой узвышаецца абліцаваная гранітам стэла (выш. каля 3 м). Побач гранітная пліта з 5канцовай зоркай (бронза) і чашай для запальвання рытуальнага агню. Па краі пляцоўкі гарэльефныя партрэты (выш. каля 3,5 м) Герояў Сав. Саюза, якія атрымалі званне ў час мясц. баёў (І.А.Барысевіча, П.Д.Вінічэнкі, С.Іскаліева, У.К.Мартынава, Г.С.Размадзэ, Г.Якубава). Частка сцяны з іх імёнамі і воінскімі званнямі абліцавана чорным гранітам.
МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДбШКА, пліта (звычайна з каменю, металу) з надпісам і выявай (рэльеф, гравіроўка), якая ўвекавечвае памяць пра выдатную асобу ці знамянальную падзею,
Мемарыялыіая дошка М.К.Агінскаму ў г. Маладзечна.
дату ў гісторыі краіны. Звычайна ўстанаўліваецца на фасадах, радзей у інтэр’ерах будынкаў (дошка Ф.Рушчыцу ў Міхайлаўскім касцёле ў в. Багданава Валожынскага рна). У Беларусі М.д. вядомы з 19 ст. (дошкі А.Міцкевічу ў Навагрудку, У.Сыракомлю ў касцёле езуітаў у Нясвіжы). Шмат М.д. устаноўлена ў 1960— 2000я гг. Для ўзбагачэння маст. вобраза ў кампазіцыю М.д. часта ўключаюць выявысімвалы віду дзейнасці асобы, якой яны прысвечаны: кніга на М.д. Міколу Гусоўскаму, Р.Шакулаву, капітэль іанічнага ордара — архіт. У.А.Каралю (усе ў Віцебску), самалёт— Г.М.Елісеевуў Бярозе, нотны запіс — кампазітару М.К.Агінскаму ў г. Маладзечна, партрэтная выява музыканта з гітарай — У.Мулявіну,