Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ.: Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мінск, 2001.
МЕТАДЬІСТЫ, веслеянцы, пратэстанцкая плынь, якая ўзнікла ў 2й чвэрці 18 ст. ў Англіі ва ўлонні англіканскай царквы і вылучылася ў асоб
ную aprцыю. У 1729 пастар Дж. Уэслі (Веслей) засн. у Оксфардскім унце рэліг. гурток, чл. якога адрозніваліся асаблівай набожнасцю, упартасцю і метадычнасцю (адсюль назва М.) у вывучэнні Бібліі. У 1740—60я гг. Дж. Уэслі стварыў самаст. строга цэнтралізаваную царкву са сваім веравучэннем (у асн. агульным з інш. пратэстанцкімі канфесіямі) і арганізацыйнай структурай. У далейшым метадызм пашырыўся ў ЗША і дамініёнах і калоніях Вялікабрытаніі, стварыўшы там уласныя арганізацыйныя структуры. У 1920я гг. амер. М. засн. ў Зах. Беларусі сваю місію з цэнтрам у Вільні і аддз. ў Клецку, Лідзе, Шчучыне і інш. У Клецкай бел. гімназіі М. забяспечвалі вучняў бясплатным інтэрнатам, арганізоўвалі паходы на прыроду, развучвалі рэліг. і свецкія песні. У пропаведзях і спевах яны выкарыстоўвалі бел. мову (яе вывучалі і замежныя місіянеры), выпускалі на ёй сваю лру. Такая падкрэсленая ўвага да бел. культуры прыцягнула да М. некаторых прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Напр., з віленскай місіяй супрацоўнічаў паэт ЕЛеўчык, які перакладаў на бел. мову метадысцкія спеўнікі. Аднак ахапіць шырокія пласты насельніцтва Зах. Беларусі ў 1920—30я гг. М. не здолелі. Восенню 1944 у Беларусі мелася ўсяго 10 метадысцкіх суполак: у Клецку, Лідзе, Нясвіжы, Шчучыне, Юрацішках (Іўеўскі рн), Лідскім (2), Маладзечанскім (2), Пінскім рнах; большасць з іх не мела пастараў. Тады ж была зроблена спроба стварыць і зарэгістраваць «Епіскапальную царкву метадыстаў па Літоўскай ССР, БССР і УССР» са сваім статутам. Аднак неўзабаве дзейнасць М. на Беларусі заняпала і не аднавілася.
Ю. В. Бажэнаў.
МЕТАНІМІЯ (ад грэч. metonymia перайменаванне), адзін з відаў паэтычнага тропа, засн. на ўнутранай або вобразнасэнсавай сувязі з’яў і прадметаў. Выкарыстанне М. прыцягвае ўвагу навізной, нечаканасцю выказвання, засяроджвае на пэў
468
МЕТОП
най маст. дэталі. Можа ўзнікаць пры ўжыванні імя аўтара ў значэнні напісаных ім твораў («вывучаю Пушкіна», «купіў Багдановіча»), назвы мясцовасці — у значэнні насельніцтва, якое там жыве («I Памір, і лясы Белавежы // За радзіму ўставалі сваю». П.Броўка, «Думы пра Маскву»), назвы прылады дзеяння замест яго самога ці яго вынікаў («вострае пяро Крапівы»), назвы посуду замест таго, што ў ім звычайна знаходзіцца («выпіў кубак», «з’еў талерку»), перанос значэння ўнутранай уласцівасці рэчы на яе самую («смеласць гарады бярэ»). Многія творы Я.Купалы («А хто там ідзе?», «Перад вісельняй»), Я.Коласа («Ворагам», «Ліпы старыя»), Цёткі («Хрэст на свабоду», «Добрыя весці»), М.Багдановіча («Слуцкія ткачыхі», «Народ, Беларускі народ», «Пагоня») пабудаваны на скразных метанімічных вобразах, якія ўвасаблялі найб. вострыя грамадскія канфлікты эпохі. У бел. сав. лры М. шырока выкарыстоўвалі ў сваіх творах У.Дубоўка («О Беларусь, мая шыпшына»), М.Чарот («Босыя на вогнішчы»), П.Броўка («Александрына»), А.Куляшоў («Над брацкай магілай», «Маё пасведчанне»), М.Танк («Раманс», «Ave Maria»), П.Панчанка («Дарогай вайны», «Залаты рубель») і інш. У наш час М. шырока выкарыстоўваецца ў творах маст. лры і публіцыстыцы. Адзін з відаў М. — сінекдаха.
МЕТАТЭЗА (ад грэч. metathesis перастаноўка), перастаноўка гукаў ці складоў у слове з мэтай змяніць агульнапрынятае гучанне і тым самым надаць яму новыя сэнсавыя адценні. Найчасцей узнікае пры запазычанні слоў з інш. моў і ў дзіцячым маўленні. Нярэдка М. ўзнікаюць у дыялектнай мове («жорнавы—жорваны»). Часам выкарыстоўваюцца для стварэння камічнага эфекту ў творы лры. Адзначаюцца выпадкі пранікнення М. ў літ. мову і замацавання яе ў якасці нормы. Напр., бел. «талерка» (лац. taliare), «мармур» (лац. marmor), «далонь» (стараслав.
длань ) і рус. «тарелка», «мрамор», «ладонь» і г.д.
Літ.: Рагойша В. Тэорыя літаратурыўтэрмінах. Мінск, 2001;3абаштанская А. Метатэза ў дыялектнай беларускай мове // Роднае слова. 2005. № 12.
МЕТАФАРА (ад грэч. metaphora перанос, пераноснае значэнне), слова ці выраз, якія выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні пры параўнанні пэўнага прадмета з інш. прадметам на аснове іх падабенства; адзін з відаў тропа. У М. вылучаецца толькі нейкая адзіная рыса прадмета, з’явы, стану, якая і выклікае яе ў нашым уяўленні. М. можа стварацца на падабенстве формы: «званочак» (памяншальнае ад званок) і «званочак» (кветка); колеру: «залаты пярсцёнак» і «залаты ліст»; функцыі: «крыло птушкі» і «крыло самалёта» і інш. Часам пераносяцца назвы з прадметаў, з’яў, уласцівых чалавеку, на прадметы, з’явы нежывой прыроды і наадварот: «глухі чалавек» і «глухі куток», «лагодны хлопчык» і «лагодны ветрык», «спіць дзіця» і «спіць рака», «цёплая вада» і «цёплая сустрэча». Прырода стварэння М. пры дапамозе вобразнага паралелізму часам раскрываецца ў многіх творах нар. лірыкі: Віў ён вяроўкі з маіх русых кос, // Часаў ён ачоскі з маіх белых плеч, // I пускаў ён рэчкі з маіх дробных слёз. М. заўсёды перадае тую ці інш. асаблівасць вобраза прадметна, таму ўяе маст. успрыманні ўзнікаюць канкрэтныя асаблівасці навакольнага свету, дынаміка рухаў і адчуванняў персанажа, што дазваляе выявіць сувязь паміж жыццём і мастацтвам. Сутнасць М. заключаецца ў такой падмене аднаго паняцця другім, пры якім вылучаецца агульная прыкмета для абодвух паняццяў. Гэта азначае, што вобразнае метафарычнае ўспрыняцце ўзнікае толькі ў тым выпадку, калі будзе заўважацца нешта спецыфічнае, што збліжае прадмет ці з’яву з імі падобнымі. М. раскрывае ў розных фалькл. жанрах не толькі эстэтычнае багацце і хараство рэчаіснасці, але і дзеянні, учынкі і
пачуцці людзей у пэўных жыццёвых абставінах. Напр., у казках дзеянні персанажаў набываюць незвычайную паэт.маст. вобразнасць: «Стаіць будовіна пад самае неба, над будынкам вясёлка іграець, мост агнём гарыць». М. ўзбагачае маст. палітру жыццёвых сітуацый, якая ўздзейнічае на ўспрыняцце чалавека і выклікае разнастайныя вобразыасацыяцыі, эмоцыі — ад жартоўнасатыр. да ўласных глыбокіх перажыванняў.
Літ.: Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мінск, 1975; Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы. Мінск, 1983.
А.М.Аляхновіч.
МЕТАФІЗІКА (ад грэч. meta ta phisica тое, што пасля фізікі), 1) раздзел філасофіі, прысвечаны гал. абстрактным праблемам чалавечага быцця і пазнання. Паняцце ўведзена ў навук. ўжытак у 1м ст. да н.э. александрыйскім бібліятэкарам Андронікам Радоскім, які сістэматызаваў працы Арыстоцеля і аб’яднаў пад гэтай назвай тыя работы, што выходзілі за межы прыродазнаўчанавук. твораў («фізікі»). У гіст.філас. даследаваннях тэрмін М. нярэдка выкарыстоўваецца як сінонім слова «філасофія». 2) Раздзел філасофіі, які даследуе пытанні анталогіі (ад грэч. ontos існае і logos вучэнне) і надпачуццёвыя прынцыпы быцця. У эпоху Сярэдневякоўя мела пануючую ролю ў філас. думцы, разглядалася як вышэйшая форма рацыянальнага пазнання быцця, была арганічна звязаная з тэалогіяй, што прывяло да ператварэння М. ў схаластыку. 3) Процілеглы дыялектыцы спосаб мыслення, згодна з якім свет і навакольныя прадметы разглядаюцца безадносна да крыніцы іх самаразвіцця, нярэдка як застылыя і нерухомыя.
Т.ІАдула.
МЕТОП (грэч. metopon літаральна прастора паміж вачыма), метопа, прамавугольная або квадратная пліта паміж двума трыгліфамі ў фрызе дарычнага ордара. З’явілася ў архітэктуры Стараж. Грэцыі (спачатку М. на
469
МЕТР
зывалі прамежкі паміж тарцамі бэлек перакрыцця, якія выступалі на фасадзе, у мураванай архітэктуры набылі дэкар. значэнне), аздаблялася рэльефамі або жывапісам. У архітэктуры Беларусі найб. пашырана ў стылі ампір (1я трэць 19 ст.), часам аздаблялася геральдычнымі выявамі і ваен. атрыбутамі.
МЕТР (ад грэч. metron мера, адзінка вымярэння), 1) У вершасклад а н н і — вершаваны памер; схема чаргавання доўгіх і кароткіх складоў у метрычным вершы (гл. Метрычнае вершаскладанне), націскных і ненаціскных у сілабатанічным (гл. Сілабатанічнае вершаскладаннё). Адрозніваюць М. 2складовыя (харэй, ямб) і 3складовыя (дактыль, амфібрахій, анапест). Могуць быць адхіленні ад прынятай схемы: пропуск ненаціскных складоў (спандэй) або іх лішак (пірыхій), але метрычны закон у цэлым вытрымліваецца. Асн. метрычнай адзінкай вершаў з’яўляецца стапа. Пэўная колькасць аднолькавых стоп і іх характар утвараюць памер верша. М. стварае багацце рытмічнай варыянтнасці метрычнага верша. У ант. вершаскладанні ў залежнасці ад колькасці паўтарэнняў пэўнага М. адрозніваюць манаметр (1 М.), дыяметр (2 М.), трыметр (3 М.), тэтраметр (4 М.), пентаметр (5 М.), гекзаметр (6 М.), гептаметр (7 М.) і актаметр (8 М.)
2) У м у з ы ц ы — парадак чаргавання моцных і слабых долей, сістэма арганізацыі рытму. Гістарычна склаліся 2 асн. сістэмы М. Квантытатыўная (колькасная, складовалічыльная, часавымяральная) метрыка будуецца на паўтарэнні nayHaft паслядоўнасці няроўных па часе долей (рытмаформул). Такая сістэма характэрна для з’яў, дзе паэзія і музыка неаддзельныя (антычнае, індыйскае, арабскае вершаскладанне), а адзінкай вымярэння з’яўляецца стапа. У бел. музыцы вуснай традыцыі квантытатыўная сістэма М. ўласціва нар. песням найстараж. пласта, часткова карагодам і танцам,
якія будуюцца на паўтарэнні пэўных рытмаформул. Яна найб. устойлівая, звязана з асаблівасцямі нар. вершаскладання. Акцэнтная (тактавая, якасная) сістэма М. засн. на заканамерным чаргаванні моцных і слабых (апорных і неапорных) аднолькавых па часавай працягласці долей. Уласцівая Новаму часу. Вылучаюць М. простыя (2 ці 3дольныя), складаныя, якія складаюцца з некалькіх груп простых М. (4, 6, 9, 12дольныя), а таксама мяшаныя і пераменныя. Кожная група долей, якая пачынаецца з моцнай долі (у простых М.) ці самай моцнай (у інш. М.), утварае такт. З’яўленне акцэнтнага М. абумоўлена зменай інтанацыйнага строю напеваў, павелічэннем у іх ролі эмацыянальнага пачатку (выкрыкі, воклічы і інш.) і ўзрастаннем значэння характэрных стылявых рыс канта. У Беларусі фарміраванне акцэнтнай метрыкі адбывалася ў кантавай культуры (16—17 ст.). У наш час у прафес. музыцы адбываецца ўзаемапранікненне і ўзаемадзеянне абодвух тыпаў М. У вак. творах строгая метрычнасць часам парушаецца ў выніку гібкага руху за метрыкай паэт. тэксту. Падобныя з’явы пашыраны і ў інструм. музыцы, дзе свабоднапераменны М. нярэдка выяўляе асаблі