• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 1864 вёска, цэнтр Мацвееўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губ. У 1897 — 87 двароў, 492 ж., хлебазапасны магазін. У 1905 у Чарнякоўскай воласці. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Мацвееўскай гміны Пружанскага павета Палескага ваяв. Зліст. 1939зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Бярозаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1996 — 263 гаспадаркі, 625 ж.
    У 2013 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1903).
    МІЖНАРОДНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ДАПАМОП БАРАЦЬБІТАМ РЭВАЛЮЦЫІ (МОПР). Існавала ў 1922—47. Створана для дапамогі ахвярам белага тэрору і барацьбітам супраць фашызму і вайны. Ініцыятары стварэння — Ю.Ю.Мархлеўскі (1ы старшыня ЦК МОПР СССР), Ф.Я.Кон, П.М.Лепяшынскі і інш. Кіруючыя органы — Выканаўчы кт, Прэзідыум і Сакратарыят, якія знаходзіліся ў Маскве і выбіраліся на сусв. кангрэсах. У 1937 секцыі МОПРа існавалі ў 74 краінах свету і налічвалі каля 15 млн. чал. Найб. масавай была секцыя МОПРа ў СССР (у 1937 каля 9 млн. чал.). 3 1923 Дзень Парыжскай камуны (18 сак.) праводзіўся як Дзень МОПРа. Друкаваны орган — час. «йнтернацнональный маяк».
    25.12.1923 адбылося 1е пасяджэнне арганізацыйнага бюро МОПРа
    пры Бел. бюро ЦК РКП(б). У 1924 аргцыі МОПРа пачалі стварацца ў акругах, на прадпрыемствах, у вайсковых часцях, навуч. установах, пазней — у вёсках. 17.5.1924 праведзена Усебел. канферэнцыя, на якой абраны Бел. кт МОПРа. 7.5.1925 адбыўся 1ы Усебел. з’езд (40 дэлегатаў ад 128 528 чл. МОПРа). На ім абраны ЦК МОПРа БССР (старшыня А.С.Славінскі), пры якім працавала Бел. аддз. палітэміграцыі (аказвала дапамогу палітэмігрантам і іх сем’ям). У студз. 1928 адбыўся 2і Усебел. з’езд. У 1929 МОПР БССР налічваў каля 180 тыс. чл., працавалі 8 акруговых, 102 раённыя, 3 тыс. нізавых аргцый. Праводзіліся кампаніі ў абарону паліт. зняволеных у капіталістычных краінах, ахвяр дзярж. тэрору ў Польшчы (Зах. Беларусі), вялося шэфства над палітвязнямі 110 турмаў Зах. Еўропы. У даваен. перыяд працоўныя БССР сабралі ў фонд дапамогі замежным змагарам рэвалюцыі каля 20 млн. руб. У 1930я гг. аргцыі МОПРа актыўна ўдзельнічалі ў стаханаўскім руху, сацыяліст. спаборніцтве, арганізацыі калгасаў, распаўсюджванні пазыкі індустрыялізацыі, правядзенні паліт. кампаній супраць т.зв. ворагаў народа. У 2й пал. 1930х гг. дзейнасць МОПРа знаходзілася пад кантролем парторганаў і жорстка рэгламентавалася, многія кіраўнікі акруговых і раённых аргцый былі рэпрэсіраваны. МОПР БССР падтрымліваў сувязі з аргцыяй «Чырвоная дапамога» на «ўсходніх крэсах» Польшчы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР пачалі стварацца агульныя аргцыі МОПРа, да 1941 яны аб’ядноўвалі каля 170 тыс. чл. У пач. 1941 МОПР БССР налічваў каля 500 тыс. чл., якія былі аб’яднаны ў 7990 ячэек. У Вял. Айч. вайну аргцыя фактычна спыніла сваё існаванне. 3 1944 аднавіла дзейнасць, аднак яна была скіравана толькі на ўдзел у паліт. кампаніях і вырашэнне эканам. задач. У 1947 дзейнасць МОПРа была спынена.
    МІЖНАРОДНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ДАПАМбГІ РЭВАЛЮЦЫЯНЁРАМ ЗАХбДНЯЙ БЕЛАРЎСІ (МОПР Заходняй Беларусі), масавая грамадская арганізацыя ў Зах. Беларусі ў 1924—39, якая праводзіла шырокія кампаніі ў абарону дэмакр. правоў і свабод, аказвала маральную, матэрыяльную і юрыд. дапамогу паліт. вязням рознай паліт. прыналежнасці, змагалася за іх вызваленне. Створана ў выніку аб’яднання гурткоў Чырвонага Крыжа, якія займаліся дапамогай палітзняволеным. Уваходзіла на правах аўтаномнай аргцыі ў склад МОПРа Польшчы. Працавала пераважна пад кіраўніцтвам КПЗБ. На 15.1.1925 налічвала 878 чл. Да канца 1928 дзейнічала 6 акруговых, у студз. 1932 — 9 акруговых і 48 раённых мопраўскіх ктаў, пры якіх працавалі мопраўскія тройкі, што ствараліся на прадпрыемствах, у прафсаюзах, Тве бел. школы, спарт. і інш. легальных аргцыях. На чале МОПРа Зах. Беларусі стаяў ЦК (знаходзіўся ў Вільні), які выдаваў газ. «Чырвоная дапамога», «Палітычны вязень», «Турмы клічуць да барацьбы». У 1927—28 сакратаром ЦК быў І.Жыўлюк, з 1937 — Р.Пірышка. Чл. МОПРа Зах. Беларусі ўдзельнічалі ў кампаніях у абарону Бел. сялянскаработніцкай грамады ў час працэсу 56 (1928), у падтрымку рэсп. Іспаніі, супраць смяротнага прыгавору С.В.Прытыцкаму (1936), за ліквідацыю БярозаКартузскага канцэнтрацыйнага лагера і інш. Пад іх націскам польск. ўрад у 1928 і 1936 быў вымушаны аб’явіць амністыю і вызваліць частку палітзняволеных. У 2й пал. 1930х гг. да дзейнасці МОПРа Зах. Беларусі далучыліся многія чл. Польск. сацыяліст. партыі, інш. аргцый і партый, атаксама беспарт. Гэта садзейнічала ператварэнню яго ў масавую аргцыю антыфаш. нар. фронту. Пасля неабгрунтаванага роспускуў 1938 Кампартыі Польшчы і яе састаўных частак КПЗБ і КПЗУ у СССР дзейнасць МОПРа Зах. Беларусі значна аслабла.
    479
    МІЖНАРОДНАЯ
    МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСІСТАЎ (МАБ), міжнароднае грамадскае аб’яднанне навуковага і культ.асветніцкага кірункаў дзейнасці. Аб’ядноўвае даследчыкаў у галіне сац. і гуманітарных навук, выкладчыкаў, дзеячаў культуры і асветы, перакладчыкаў з розных краін свету, што даследуюць культ. спадчыну і сучаснае развіццё беларусаў і інш. народаў Беларусі, якія жывуць у Беларусі, спрыяюць пашырэнню і папулярызацыі ведаў пра Беларусь, садзейнічаюць яе ўзаемадзеянню з інш. краінамі. Утворанаў 1991 у Мінску. Mae бел. рэсп. і рэгіянальныя аддз. ў замежных краінах. Заснавальнікі — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінва замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мінва культуры Рэспублікі Беларусь і Нац. акадэмія навук Беларусі. Найвышэйшым органам асацыяцыі з’яўляецца сход МАБ, які праводзіцца 1 раз у 5 гадоў, кіруючы орган — кт МАБ. Дзейнасць МАБ скіравана на арганізацыю супрацоўніцтва беларусістаў свету ў навук. і культ.асветніцкай галіне. 3 гэтай мэтай ажыццяўляюцца: збор, сістэматызацыя і распаўсюджванне інфармацыі па беларусістыцы; заахвочванне замежных навукоўцаў да ўдзелу ў бел. навук. канферэнцыях і бел. спецыялістаў у замежных канферэнцыях; садзеянне выкладанню беларусазнаўчых дысцыплін за межамі Беларусі. Право
    Б. Сакстан і Я.Уладзіміраў на Міжнародным джазавым фесіпывалі «JAZZ in MINSK».
    Эмблема Міжнароднага джазавага фестывалю «JAZZ in MINSK».
    дзіць міжнар. кангрэсы беларусістаў (1991, 1995, 2000, 2005, 2010) і інш. навук.культ. мерапрыемствы. Адным з асн. кірункаў дзейнасці МАБ з’яўляецца выдавецкая справа. 3 1993 у засн. МАБ серыі «БеларусіKa=Albaruthenica» выдадзена больш за 30 зборнікаў па гісторыі культуры Беларусі. У 1996—2002 МАБ выдавала штомесячны інфармацыйнааналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі» (выйшлі 82 нумары, з сак. 2003 выходзяць у выглядзе асобных старонак у газ. «Голас Радзімы»), Старшыні МАБ — А.Мальдзіс (1991—2005, ганаровы старшыня), С.Запрудскі (2005—10), М.Касцюк(з2010). А.А.Суша.
    МІЖНАРОДНЫ ГУМАНІТАРНАЭКАНАМІЧНЫ ІНСТЫТЎТ. Засн. ў 1994 у Мінску. Прымае асоб з сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай (у т.л. на скарочаны тэрмін навучання) і вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: псіхалогія, сацыялогія, правазнаўства, міжнар. права, між
    нар. адносіны, паліталогія, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве, сусветная эканоміка, фінансы і крэдыт, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Інт падтрымлівае кантакты з навуч. і навук. цэнтрамі Расіі, Украіны, Польшчы, Швейцарыі. Выдае навук.тэарэт. час. «Гуманітарнаэканамічны веснік», пры ўстанове дзейнічае выдва «Веды».
    МІЖНАРОДНЫ ДЖАЗАВЫ ФЕСТЫВАЛЬ «JAZZ in MINSK». Праводзіцца з 2012 у Мінску штогод па ініцыятыве Я.Уладзімірава і У.Карагіна. Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя 1 развіццё джазавага мастацтва, узаемаабагачэнне розных нац. муз. культур. Падчас фестывалю праходзяць сольныя выступленні, майстаркласы, jamesession (спаборніцтвы музыкантаў у выканальніцкім майстэрстве). Госці форуму выступаюць на сцэнах Рэсп. Палаца культуры прафсаюзаў, Дома афіцэраў і Джазклуба Я.Уладзімірава. У 2м фестывалі (2013) прынялі ўдзел Б.Сакстан, М.Уолкер, В.Херынг, Р.Янг, Н.Бірд, М.Грос (усе ЗША), Д.А.Аберта (Куба), Д.Дэвіс (Вялікабрытанія), а таксама ансамблі «Polifonica», «JAZZ in MINSK» (Беларусь) i інш.
    МІЖНАРОДНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАЛАГІ'ЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя А.Д.С а х а р а в а. Засн. ў 1992 у Мінску пры БДУ як Міжнар. каледж па радыеэкалогіі імя А.Д.Сахарава, з 1994 інт, з 1999 унт з сучаснай назвай. 3 2005 з’яўляецца базавай аргцыяй СНД у галіне экалагічнай адукацыі. Прымае асоб з сярэдняй, сярэдняй спец. (у т.л. на скарочаны тэрмін навучання) і вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе фты: маніторынгу навакольнага асяроддзя, экалагічнай медыцыны, завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі, перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі
    480
    МІЖНАРОДНЫ
    і перападрыхтоўкі кадраў. Аспірантура з 1995. Савет па абароне дысертацый па экалогіі з 1999. Пры ўнце дзейнічаюць вучэбнанавук. станцыі: міжнар. інавацыйны экалагічны парк «Волма» і рэгіянальны вучэбнаінфармацыйны цэнтр па праблемах радыяцыйнай бяспекі «Хойнікі», на базе якіх праводзяцца вучэбныя практыкі і навук. даследаванні. Штогод у маі да дня нараджэння А.Д.Сахарава ўнт арганізуе навук. канферэнцыю «Сахараўскія чытанні: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя». Выдае студэнцкую газ. «Экасфера».
    МІЖНАРбДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФОРУМ «M.@ARTКАНТАКТ». Праводзіцца з 2006 у г. Магілёў штогод. Заснавальнікі — магілёўскія аблвыканкам і абл. драм. тэатр. Mae на мэце развіццё тэатр. мастацтва, прапаганду лепшых сцэнічных твораў аб і для моладзі, твораў сучаснай класічнай драматургіі ў яе лепшай рэжысёрскай і акцёрскай інтэрпрэтацыі, умацаванне творчых сувязей з рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа, стымуляванне рэжысёраў, акцёраў і інш. тэатр. работнікаў на стварэнне высокамаст. спектакляў, прыцягненне моладзі да тэатр. мастацтва, яе эстэтычнае, маральнае выхаванне. Сярод удзельнікаў — прафес. тэатры ўсіх жанраў, спектаклі якіх адпавядаюць умовам, тэматыцы мерапрыемства і адабраны для паказу пасля папярэдняй іх ацэнкі выканаўчай дырэкцыяй форуму. У рамках мерапрыемства праводзяцца круглыя сталы з удзелам крытыкаў і ўдзельнікаў форуму, прэсканферэнцыі, майстаркласы, чытанне п’ес сучасных аўтараў; працуе т.зв. майстэрня маладой рэжысуры. У 2014 Гранпры форуму прысуджана спектаклю «Містрас» паводле М.Івашкявічуса (Вільнюскі малы тэатр, рэж. Р.Тумінас); дыпломы атрымалі: за лепшую рэжысёрскую работу — паст. «Фрэкен Жулі» паводле А.Стрындберга (Магілёўскі абл. драм. тэатр, рэж. С.Варнас), за лепшы маладзёжны спектакль — «Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага (тэ