• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МІЖЭВІЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў в. Міжэвічы Слонімскага рна. Пабудавана ў 1867. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 3граннай апсідай і бабінцам з 2яруснай чацверыковай званіцай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай, накрыты 2схільным дахам з вальмамі над апсідай. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Перад царквой драўляная 2ярусная брамазваніца каркаснай канструкцыі. Агульныя дэталі дэкору (арачныя праёмы, шалёўка сцен) аб’ядноўваюць яе з царквой у адзіны архіт. ансамбль. Царква дзейнічае.
    МІЖЭВІЧЫ, вёска ў Слонімскім рне, каля р. Грыўда. За 24 км на ПдЗ ад г. Слонім, 15 км ад чыг. ст. Азярніца на лініі Ваўкавыск—Баранавічы, 172 км ад Гродна, на аўтадарозе Высокае—Слонім. Цэнтр Міжэвіцкага с/с. 233 гаспадаркі, 549 ж. (2013).
    Міжэвіцкая царква Раства Багародзіцы.
    У 16 ст. сяло, дзярж. ўласнасць у Слонімскім старостве, з 1565—66 цэнтр Міжэвіцкага войтаўства Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У 1780 тут адбылося антыфеадальнае ўзброенае выступленне дзярж. сялян. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай (1795), Літоўскай (1797), Гродзенскай (1801) губерняў. У 1897 сяло, цэнтр воласці, 132 двары, 744 ж., царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, паштовая станцыя, кузня. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Слонімскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1941 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. У 1999 — 271 гаспадарка, 659 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазінцэнтр. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1867). Археал. помнік — селішча на ўсх. ускраіне вёскі.
    В.В.Віталёва.
    Міжэрыцкі касцёл Дабравешчання.
    міжэрыцкі КАСЦЁЛ ДАБРАВЁШЧАННЯ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Міжэрычы Зэльвенскага рна. Пабудаваны ў 1906—12 з цэглы па праекце архіт. В.Срокі. У 1946 зачынены, адноўлены ў 1989. Трохнефавы аднавежавы храм з трансептам і 5граннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. 3 боку гал. фасада вылучаецца высокая 3ярусная шатровая вежазваніца. Бакавыя плоскасці і франтоны крылаў трансепта завершаны зубчастымі атыкамі. Сцены ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны стральчатымі вокнамібіфорыумамі. Асн. архіт.дэкар. матыў — аркатурныя нішы і паясы. Уваходы вырашаны перспектыўнымі стральчатымі парталамі з вімпергамі. У інтэр’еры плоская столь. У алтары абраз «Maui Божая Міжэрыцкая» 17 ст. Касцёл дзейнічае.
    МІЗАНСЦЭНА (ад франц. mise еп scene размяшчэнне на сцэне), сродак адлюстравання тэмы, ідэі, падзеі, канфлікту, тэмпарытму, вобразнага вырашэння дзеяння; размяшчэнне выканаўцаў у той ці інш. момант цырыманіялу, абраду, прадстаўлення, спектакля, гульнявой дзеі і інш. У характары будовы М. знаходзіць сваё
    484
    МІКАЛАЕЎШЧЫНА
    адлюстраванне жанр дзеі: М. класічных твораў патрабуюць строгіх і манумент. форм, у камедыйных усё вырашаецца на лёгкіх, хутка змяняючых адна адну М., у сатыр. М. графічная і дакладная, у быт. дзеях — жыццёва праўдзівая і простая. Да асн. кампанентаў М. адносяць слова і дзеянне, другараднымі з’яўляюцца музыка, касцюмы, шумавыя эфекты, грым, святло. Першымі да праблемы М. звярнуліся антычныя драматургі Сафокл, Эсхіл, Эўрыпід, Арыстафан і інш. Існуюць наступныя віды М.: сіметрычная (сцэна прагулкі людзей па вуліцы, у парку і інш.); асіметрычная, або хаатычная (сцэна на вакзале, бойка і інш.); франтальная, або шахматная (лінейнае размяшчэнне ўдзельнікаў М., што дае магчымасць рабіць сцэнічныя перастаноўкі); дыяганальная (дазваляе адначасова бачыць 3/4 фігуры персанажа); гарызантальная, або глыбінная (выхад выканаўцы з глыбіні сцэны наперад або з авансцэны назад, напр., адыход персанажаў за гарызонт і інш.); люстраная (адлюстраванне ў дзеянні думак персанажа); вінтавая (паказ фігуры артыста ў розных пластычных ракурсах); высотная (для вырашэння дзеяння выкарыстоўваюцца надбудовы); падлогавая (дзея разгортваецца на планшэце сцэны, на зямлі: напр., маналог акцёра, які ляжыць на сцэне і ўглядаецца ў неба); м a с a вая (кожны ўдзельнік М. вырашае сваю задачу: напр., сцэна на вакзале, дзе нехта шукае ці сустракае кагосьці, бярэ білет, нясе багаж і інш.). Найлепшаму паказу розных сэнсавых акцэнтаў і пачуццяў герояў (разгубленасць, страх падчас блукання ў лесе і інш.) спрыяе кругавая М. Яна ж з’яўляецца заключнай у нар. абрадах і святах і ўвасабляецца ў карагодзе. Сярод спосабаў запісу М. вылучаюць: літаратурны (паэт або драматург сам апісвае, якім чынам на сцэне павінны размяшчацца артысты); графічны (з дапамогай
    спец. графічных знакаў пазначаюцца месцы размяшчэння ўдзельнікаў М., кірункі іх рухаў і месцы прыпынкаў); камбінаваны (спалучае графічны і літ. спосабы). У 2й пал. 19 ст. быў пашыраны шахматны спосаб запісу, пры якім рэжысёр дзяліў сцэну на квадраты і кожны з іх замацоўваў за пэўным акцёрам. Падчас дзеі, каб дабіцца большай выразнасці М.. па загадзе рэжысёра героі пераходзілі з аднаго квадрата ў другі. У наш час у мастацтве відовішч і свят разам з традыц. ствараюцца новыя віды М. Напр., шырока выкарыстоўваюцца сучасныя тэхн. сродкі: рухомыя платформы на базе аўтамабіляў, вежавыя краны, верталёты і інш. Пры тэатралізаваных паст. нар. свят перавага аддаецца адна і двухлінейным М. і кругавым відам. П.А.Гуд.
    МІКАЛАЕВА, вёска ў Шумілінскім рне, на р. Зах. Дзвіна. За 25 км на ПдЗ адг.п. Шуміліна, 15 км адчыг. ст. Лоўша на лініі Віцебск—Полацк, 69 км ад Віцебска. Цэнтр Мікалаеўскага с/с. 166 гаспадарак, 438 ж. (2013).
    3	8.7.1931 у Сіроцінскім рне, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 9.9.1946 у Вульскім, з 17.12.1956 у Сіроцінскім рнах. 3 1.4.1960 цэнтрсельсавета. 3 23.11.1961 у Шумілінскім, з 25.12.1962 у Бешанковіцкім, з 30.7.1966 зноў у Шумілінскім рнах. У 1999 — 248 гаспадарак, 569 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, клуб, бка, бальніца, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; капліца Спаслання Св. Духа (канец 20 ст). Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МІКАЛАЕЎКА, вёска ў БудаКашалёўскім рне. За 27 км на Пн ад г. БудаКашалёва і чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Жлобін—Гомель, 75 км ад Гомеля. Цэнтр Мікалаеўскага с/с. 172 гаспадаркі, 475 ж. (2013).
    Вядома з 2й пал. 19 ст. як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1897 — 53 двары, 335 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 20.8.1924 у Гарадзецкім рне Бабруйскай акругі, з 26.7.1930 у Рагачоўскім, з 5.4.1936 у БудаКашалёўскім рнах. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1940 — 73 двары, 269 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да пачатку снеж. 1943 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі ў вёсцы 47 двароў. У 1959 — 371 ж. 3 28.6.1973 цэнтр Мікалаеўскага с/с. У 1999 — 158 гаспадарак, 404 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, цэнтр здароўя, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Мемар. комплекс сав. воінамвызваліцелям.
    МІКАЛАЕЎКА (да 1925 Кадаш), вёска ў Светлагорскім рне. За 50 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 48 км ад чыг. ст. СветлагорскнаБярэзіне на лініі Жлобін—Калінкавічы, 160 км ад Гомеля. Цэнтр Мікалаеўскага с/с. 106 гаспадарак, 293 ж. (2013).
    У 2й пал. 19 ст. вёска ў Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1897 — 46 двароў, 287 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Чэрнінскім с/с Парыцкага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 24.6.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў чэрв. 1944 спалілі вёску, загубілі 65 ж. Пасля вайны адбудавана. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 29.7.1961 у Светлагорскім рне. 3 12.7.1973 цэнтр сельсавета. У 1999 — 141 гаспадарка, 393 ж.
    У 2013 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін.
    МІКАЛАЕЎШЧЫНА, вёска ў Стаўбцоўскім рне, на правым беразе р. Нёман. За 8 км на ПдУ ад горада
    485
    МІКАЛАЕЎШЧЫНСКІ
    і чыг. ст. Стоўбцы на лініі Мінск— Баранавічы, 86 км ад Мінска. Цэнтр Мікалаеўшчынскага с/с. 251 гаспадарка, 568 ж. (2013).
    Вядома з сярэдзіны 16 ст. як вёска ў Мінскім павеце ВКЛ, з 1566 у Мінскім ваяв. 3 пач. 17 ст. мястэчка. У 1628 — 114 дымоў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. 3 1861 сяло ў Свержанскай воласці. У 1882 каля М. ў засценку Акінчыцы нарадзіўся Я.Колас, у 1883 — яго дзядзька Я.Лёсік. У 1897 — 141 двор. 9.7.1906 каля М. адбыўся нелегальны з’езд настаўнікаў Мінскай губ., адным з арганізатараўякога быў Я.Колас. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяв., 164двары, 929 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага рна Баранавіцкай вобл. У тым жа годзе ў М. адбыўся пажар. Па хадайніцтве Я.Коласа вёска была адбудавана. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 1970 пра
    цуе турыстычнааздараўленчы комплекс «Высокі бераг». У 1997 — 360 гаспадарак, 743 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом фальклору, бка, Домінтэрнат з пансіянатам для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; Мікалаеўская царква (канец. 20 ст.). Помнік Я.Коласу. Натэр. Коласаўскага заказніка за 11,5 км ад М. размяшчаецца Коласа Якуба літаратурнамемарыяльнага музея філіял. Помнік археалогіі — паселішча 3га тыс. да н.э.
    МІКАЛАЕЎШЧЫНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «КбЛАСАВЫ ЗЕМЛЯКІ». Створаны ў 1949 у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна пры сельскім клубе, працуе ў в. Любкаўшчына Стаўбцоўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М.Скарабагаты (з 1949), Л.В.Варывоцкая (з 2006). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 18 да 66 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў, папу