Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
С е л і ш ч а мілаградскай і зарубінецкай культур. Прымыкае да гарадзішча з паўн. боку. У 1955 В.М.Мельнікоўская даследавала 300 м2. Выяўлены рэшткі мілаградскага жытла прамавугольнай формы, заглыбленага ў мацярык на 0,1—0,2 м. У адным з вуглоў быў выступ. Знойдзены фрагменты позняй мілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.
Літ.: Мельннковская О.Н. Племена Южной Белорусснн в раннем железном веке. М., 1967; Лошенков М.Н. Городнша мнлоградской культуры натеррнторнн Беларусп. Мннск, 2011.
А.А. Егарэйчанка.
МІЛАГРАДСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура плямён, якія ў 7—3 ст. да н.э. насялялі басейн Дняпра ад сярэдняга цячэння р. Бярэзіна на Пн да р. Рось (Украіна) на Пд, ад р. Зах. Буг на 3 да р. Іпуць на У (тэр. сучасных Гомельскай, Брэсцкай, паўд. часткі Магілёўскай і Мінскай абласцей, паўн. Украіны). Назву атрымала ад гарадзішча Мілаград Рэчыцкага рна. Для носьбітаў М.к. былі характэрны 2 тыпы паселішчаў: умацаваныя (гарадзішчы) і адкры
494
МІЛАЕЎ
тыя (селішчы). Ва ўсх. частцы арэала, у басейнах Дняпра і Сажа пераважалі гарадзішчы, якія размяшчаліся на мысах. Яны мелі земляныя ўмацаванні ў выглядзе валоў і равоў з напольнага боку. У Прыпяцкім Палессі гарадзішчы размяшчаліся часцей за ўсё ў забалочаных мясцінах, а таксама ў поймах рэк на невял. узвышшах і ўмацоўваліся валамі і равамі з усіх бакоў. Нярэдка гарадзішча складалася з 2 і больш пляцовак, аддзеленых адна ад адной валамі (Гарошкаў, Мілаград і інш.). Неўмацаваныя паселішчы (селішчы) вядомы на ўсёй тэр. культуры. У Падняпроў’і яны нярэдка прымыкалі да гарадзішчаў, на Палессі існавалі незалежна ад іх. Асн. тыпам жытла былі паўзямлянкі і наземныя пабудовы пл. 12—16 м2, разлічаныя на адну сям’ю. Жытлы мелі прамавугольную або блізкую да яе форму, слупавую канструкцыю сцен і выступ у адным з вуглоў, што з’яўляецца характэрнай асаблівасцю мілаградскіх жылых пабудоў. У цэнтры іх прасочваюцца ямы ад слупоў, якія служылі адной з апор даху. Адкрытыя агнішчы ў круглых і авальных ямах размяшчаліся паміж апорным слупам і сцяной. Для гасп. мэт выкарыстоўваліся пабудовы тыпу хлявоў і ямскляпоў. Пахавальныя помнікі — курганныя і грунтавыя могільнікі. Курганы — невысокія паўсферычныя насыпы дыям. 2—22 м. Распаўсюджаны гал. чынам у басейне р. Гарынь (Дубай) і належаць да ранняга этапу культуры (7—6 ст. да н.э.). Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, часам на спец. пясчанай падсыпцы або ў драўляных скрынях, а таксама ў неглыбокіх ямах, выкапаных у мацерыку. Пахавальны інвентар складаўся з аднаго або некалькіх гаршкоў, радзей зброі (дзіды), упрыгажэнняў. Грунтавыя могільнікі займалі прыродныя ўзвышшы недалёка ад паселішчаў або прымыкалі да валоў гарадзішчаў. Рэдка трапляюцца грунтавыя пахаванні на жылых пляцоўках гарадзішчаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне паза за межамі могільніка. Ачышчаныя ад кастра
кальцыніраваныя косці ссыпалі на дно круглых або авальных ям глыб. 0,5—1 м. Пахавальны інвентар больш бедны, чым у курганах: некалькі кавалкаў гліняных пасудзін і зубоў свойскіх жывёл. Значна радзей трапляюцца зброя, упрыгажэнні, прылады працы. Насельніцтва вырабляла гаршкі з прамым адагнутым вонкі венчыкам і яйкападобным тулавам, а таксама паўсферычныя пасудзіны без пазначанага венчыка. Выш. і дыям. па зрэзе венчыка 10—30 см. Трапляюцца таксама мініяцюрныя пасудзіны выш. 3—5 см. Часта кераміка арнаментавана па венчыку, шыйцы або па плечуку ўцісканнямі канцом круглай палачкі, насечкамі, пазногцевымі або пальцавымі ўцісканнямі, «жамчужынамі» і інш. Часам асобныя элементы арнаменту аб’яднаны ў групы (па 23 у кожнай) або складаюць трохвугольныя кампазіцыі. Рэчавы комплекс М.к. вельмі разнастайны: жалезныя сярпы скіфскага тыпу, матыкі, сякеры, кельты, нажы з гарбатай спінкай, шылы, наканечнікі дзід, скіфскія ўтулкавыя бронзавыя і мясц. тронкавыя жалезныя наканечнікі стрэл, каменныя зерняцёркі, таўкачы, бронзавыя і жалезныя бранзалеты, грыўні, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, завушніцы, падвескі, фібулы, посаха і цвікападобныя шпількі, бляшкі, шкляныя, халцэдонавыя, бурштынавыя, бронзавыя пацеркі. Разнастайныя вырабы з гліны: посуда, шпуле, шарападобныя, біканічныя і інш. грузікі, часам арнаментаваныя ў выглядзе заштрыхаваных трохвугольнікаў, зорак, крыжоў, кружкоў і інш., гліняныя фігуркі жывёл. Асн. формамі гаспадаркі носьбітаў М.к. былі земляробства і жывёлагадоўля; паляванне і рыбная лоўля мелі дапаможны характар. Былі развіты хатнія рамёствы: здабыча і апрацоўка жалеза, бронзаліцейная вытворчасць, прадзенне, ткацтва, ганчарства і інш. Плямёны М.к. знаходзіліся на стадыі развітога першабытнаабшчыннага ладу, не выключана існаванне пат
рыярхальнага рабства. Рэлігійныя ўяўленні базіраваліся на абагаўленні сіл прыроды, цэнтр. месца займаў культ сонца. Існавалі таксама культы каня, каровы, мядзведзя, ваўка і інш. Этнічная прыналежнасць носьбітаў М.к. застаецца спрэчнай. В.М.Мельнікоўская, Л.Д.Побаль і некаторыя інш. даследчыкі адносяць іх да славян, П.М.Траццякоў, В.В.Сядоў, А.Р.Мітрафанаў, Э.М.Загарульскі і інш. — да балтаў.
Літ.: Мельннковская О.Н. Племена Южной Белоруссян в раннем железном веке. М., 1967; Загорульскнй Э.М. Древняя нсторня Белорусснй: очеркн этннч. нсторнм н матернал. культуры (до IX в,). Мннск, 1977; Рассаднн С.Е. Мнлоградская культура, ареал, хронологня, этнос. Мннск, 2005; Лошенко в М.Н. Городнша мнлоградской культуры на террнторнн Беларусн. Мннск, 2011. А.А.Егарэйчанка. МІЛАГЎЧНАСЦЬ, тое, што эўфанія. МІЛАДОЎСКІ Фларыян Станіслаў (4.5.1819, Мінск 8.7.1889), кампазітар, піяніст, педагог. Муз. адукацыю атрымаў у бацькі, пазней вучыўся ў Вільні, Мінску (у Д.Стафановіча), Берліне, Вене. У 1829 даў у Вільні першы адкрыты канцэрт, на пач. 1830х гг. выступаў у Мінску і Слуцку. У 1855—62 жыў у сваім маёнтку Мацкі на Міншчыне. 3 1862 у Францыі. Меў асабісты кантакт з Ф.Мендэльсонам, Ф.Лістам, які ўключыў «Экспромт» М. ў складзены ім зб. «Das Pianoforte». Сярод твораў: аперэта «Канкурэнты» (паст. 1861, Мінск, і дырыжор), 2 месы, «Магніфікат», смычковы квартэт, 3 фартэпіянныя трыо, 2 санаты для фп. ў 4 рукі, песні, мазуркі, паланэзы, накцюрны, багатэлі, выдадзеныя ў Парыжы, Вене, Варшаве, Мінску («Паланэз на 4 рукі для Міхая і Іяасі», урыўкі з «Канкурэнтаў», зб. «Польскія песні») і Вільні.
Літ.: Ахвердава А. Фларыян Міладоўскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. №3.
МІЛАЕЎ Яўген Цімафеевіч (7.3.1910, г. Тбілісі — 7.4.1983), расійскі артыст
495
МІЛАНЕГ
цырка, эквілібрыст. Засл. артыст Беларусі (1954). Нар. артыст СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). У
Я.ЦМілаеў.
цырку з 1928. 3 сярэдзіны 1940х гг. выступаў у цырках шапіто Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля і інш. бел. гарадоў як эквілібрыст, узначальваў групавы нумар з серыяй гімнастычных і акрабатычных трукаў пад агульным псеўд. Мілаевы. У 1959—61 маст. кіраўнік Бел. цыркавога калектыву. 3 1977 маст. кіраўнік і дырэктар Маскоўскага цырка на Ленінскіх гарах.
МІЛАНЁГ Пётр, беларускі дойлід 12 ст. Прадстаўнік Гродзенскай школы дойлідства. Прымаўудзел у будаўніцтве шэрагу манум. будынкаў у Гродне (верагодна, Ніжняя, Барысаглебская і Прачысценская цэрквы, княжацкія палаты і мураваныя абарончыя сцены). У пач. 12 ст. быў асабістым дойлідам кіеўскага кн. Рурыка. Яго прозвішча зафіксавана ў Іпацьеўскім летапісе, дзе пад 1119 ёсць сведчанне пра ўзвядзенне ў Выдубіцкім манастыры пад Кіевам мураванай падпорнай сцяны з боку Дняпра (адначасова з’яўлялася агляднай пляцоўкай). Па заказе князя М. пабудаваў цэрквы Св. Васіля ў Оўручы і Пятніцкую ў Чарнігаве (Украіна), Св. апосталаў у Белгарадзе (Расія). У гэтых помніках відавочны традыцыі гродзенскай школы архітэктуры: у сцены ўмурованы каляровыя шліфаваныя камяні і паліваныя керамічныя пліткі, іх вонкавыя вуглы скошаны аналагічна падпорным і аглядным сценам Выдубіцкага манастыра (Украіна) і на мысе Гродзенскага дзяцінца.
МІЛАСЛАВІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Мілаславічы Клімавіцкага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму з надбудаваным светлавым барабанам прымыкаюць бабінец, трапезная, 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Аб’ёмы накрыты пакатымі дахамі. Гал. ўваход вылучаны ганкам, бакавыя — прамавугольнымі парталамі з фігурнымі 3пялёсткавымі франтонамі, аконныя праёмы аформлены сандрыкамі. Сцены апяразаны прафіляванымі карнізамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МІЛАСЛАВІЧЫ, вёска ў Клімавіцкім рне, на р. Іпуць, каля Мілаславіцкага вадасховішча. За 23 км на ПнУ ад г. Клімавічы, 10 км ад чыг. ст. Шасцёраўка на лініі Магілёў—Рослаў (Расія), 136 км ад Магілёва, на мясц. аўтадарозе Клімавічы—Макеевічы. Цэнтр Мілаславіцкага с/с. 237 гаспадарак,650 ж.(2013)
Вядомы з 1604 як сяло ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. У 1727 мястэчка М. (яно ж Скрылінава) у Крычаўскім старостве. Пасля 1га падзелу Рэчы Пас
палітай (1772) у Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Чэрыкаўскім павеце Бел. губ., потым зноў у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1897 цэнтр воласці, 205 двароў 1403 ж., 2класная і царк.прыходская школы, хлебазапасны магазін, 23 крамы, карчма, царква, малітоўны дом. 3 26.4.1919 у Клімавіцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета і раёна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 4.8.1927 у Клімавіцкім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 27.9.1943 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 88 двароў, загубілі 116 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1986 — 293 гаспадаркі, 767 ж., у 1999 — 285 гаспадарак, 775 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, 5 магазінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (2я пал. 19 ст.). У.У.Бянько. МІЛАЙРНАСЦЬ, адзін з найважнейшых этычных прынцыпаў, праз які дасягаецца маральны ідэал чала
496
МІЛТЫ
века і грамадскіх адносін, супрацьлеглы раўнадушшу, жорсткасці, варожасці. Праяўляецца ў спачуванні, спагадлівасці, суперажыванні, сурадаванні, у бескарысным дабрадзеянні. У грэч. філасофіі азначала пачуццё, супрацьлеглае гневу. У новаеўрап. філас. думцы прызнавалася ўніверсальнасць М. як сродку ўдасканалення чалавека, але ў практычным плане лічылася не абавязкам, а рэкамендацыяй. У хрысціянскай этыцы М. набыла асаблівае значэнне як адна з асн. запаведзей, важнейшы абавязак і сродак маральнага самаўдасканалення чалавека. М. дасягае маральнай паўнаты ў практычных бескарысных дзеяннях, накіраваных на дабро бліжняга. У сучасных грамадскіх адносінах М. з’яўляецца маральным ідэалам, але не юрыд. нормай. У бел. культуры прынцып М. адлюстраваны ў фальклоры, пастырскай і асветніцкай дзейнасці Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, у літ. творчасці Ф.Скарыны, К.ТранквіліёнаСтаўравецкага, Сімяона Полацкага, Я.Коласа, Я.Купалы, Ф.Багушэвіча і інш., у сучаснай духоўнай паэзіі. У практычнай сферы этыка М. найбольш выразна праяўляецца ў руху сясцёр міласэрнасці, у акцыях дабрачыннай дапамогі дзецямсіротам, інвалідам, ахвярам войн і экалагічных катастроф.