Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
цярпеў падчас войнаў — Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, Паўн. 1700— 21; у 1710—11 перажыў моцную эпідэмію чумы. Пасля такіх спусташэнняў М. адрадзіўся толькі да апошняй чвэрці 18 ст. У гэты час рамеснікі (50 спецыяльнасцей) складалі больш за палову гар. жыхароў. У канцы 18 ст. плошча горада складала каля 300 га, насельніцтва было каля 6 тыс. чал. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) М. уваходзіў у склад Рас. імперыі, з’яўляўся цэнтрам Мінскай губ., якая ў 1795—96 складала асобнае намесніцтва, цэнтрам Мінскай праваслаўнай епархіі. У 1797 — 5797 ж. 3 1798 цэнтр Мінскай рымскакаталіцкай епархіі. У вайну 1812 з 8 ліп. да 16 ліст. горад заняты франц. войскамі, яго насельніцтва скарацілася з 11 200 чал. у 1811 да 3480 чал. у канцы 1812. У 1860 акрамя каталіцкіх храмаў дзейнічалі 2 праваслаўныя Кацярынінскія саборы, лютэранская кірха, мячэць, сінагога, 9 яўр. малітоўных дамоў. Да сярэдзіны 19 ст. адкрыты 3 бальніцы, дом для псіхічна хворых, 2 багадзельні. У 1873 адкрыўся Мінскі камерцыйны банк, да канца 19 ст. — аддзяленні Дзярж., АзоўскаДанскога, Віленскага прыватных банкаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. М. стаў значным культ. цэнтрам Беларусі.
У 1870—80я гг. ў горадзе дзейнічалі Мінскі народніцкі гурток, аргцыі «Чорнага перадзелу» (мела друкарню), «Народнай волі». У сярэдзіне 1880х гг. тут створаны першыя марксісцкія гурткі; у 1894 існавалі Мінскія рабочая і сацыялдэмакр. аргцыі. У 1898 у М. адбыўся Першы з’езд РСДРП, у пач. 1900 на аб’яднаным з’ездзе створана Сацыялдэмакратыя Каралеўства Польск. і Літвы. У рэвалюцыю 1905—07 царскія войскі 31.10.1905 расстралялі мітынгжыхароў М. У пач. 20 ст. ў горадзе ўзніклі акцыянерныя твы «Сокал» (1901), «Прасвет» (1903), сіндыкаты лесапрамыслоўцаў, цагляных заводаў, гандляроў газай і інш. У 1911 адкрылася Мінская балотная доследная станцыя. У 1913 было 106,7 тыс. ж.
Напярэдадні 1й сусв. вайны тэр. М. дасягнула 5417 дзесяцін (каля 79 км2), мелася 305 вуліц і завулкаў працягласцю 80 вёрст, з 10 300 будынкаў 15% былі мураваныя. Працавалі 104 прам. прадпрыемствы (фабрыкі, заводы і мануфактуры), на якіх было занята 5,1 тыс. рабочых, у дробнай вытворчасці — 7,2 тыс. рамеснікаў. У 1ю сусв. вайну з кастр. 1915 у прыфрантавым М. размяшчаўся штаб Зах. фронту. Напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917 бальшавікі горада і Зах. фронту 17 сак. стварылі Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Горад стаў цэнтрам Зах. вобл. (з чэрв. 1917). Рэвалюцыя садзейнічала ажыўленню бел. нац. руху; 7—9 крас. адбыўся з’езд бел. нац. аргцый, 21—23 ліпеня — бел. нац. арганізацый і партый. 9 жн. Мінскі кт РСДРП(б) выпусціў 1ы нумар газ. «Звязда». Пасля Кастр. ўзброенага паўстання 1917 у Петраградзе ўся ўлада ў М. перайшла ў рукі Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 13 снеж. ў М. ўведзена ваен. становішча. У канцы снеж. 1917 быў разагнаны салдатамі Мінскага гарнізона Усебел. з’езд. 3 21 лют. да 10 снеж. 1918 горад акупіраваны германскімі войскамі, тут разгарнулася барацьба супраць інтэрвентаў, быў створаны Мінскі падп. райкам РКП(б). 3 утварэннем БССР (1.1.1919) М. стаў яе сталіцай. 2—3.2.1919 на 1м Усебел. з’ездзе Саветаў была прынятая Першая Канстытуцыя БССР. 3 8.8.1919 да 11.7.1920 М. заняты польск. войскамі. Нягледзячы на вял. разбурэнні і страты, горад пасля 1921 паступова адраджаўся: пачалі дзейнічаць вышэйшыя дзярж., парт. і адм.гаспадарчыя органы рэспублікі. За гады даваен. пяцігодак рэканструяваны старыя прадпрыемствы, пабудаваны новыя. 3 17.7.1924 М. — цэнтр Мінскай акругі (да 26.7.1930), з 29.6.1934 — Мінскага прыгараднага рна, з 15.1.1938 — Мінскага рна, з 20.2.1938 — Мінскай вобл., з 17.9.1938 горад абл. падпарадкавання. На 17.1.1939 налічвалася 238,8 тыс. ж.,
506
МІНСК
20 мед. устаноў на 3,4 тыс. ложкаў, 13 жаночых і дзіцячых кансультацый, 49 дзіцячых ясляў. У 1929 пушчаны першы трамвай (у 1940 працягласць ліній 36,7 км), наладжаны рэгулярны аўтобусны рух. У пач. Вял. Айч. вайны ням.фаш. захопнікі сустрэлі пад М. упартае супраціўленне Чырвонай Арміі, але 28.6.1941 горад быў акупіраваны. Дзейнічалі Мінскія антыфаш. падполле, падп. гаркамы КП(б) Б (ліст. 1941—вер. 1942; вер. 1943— ліп. 1944) і ЛКСМБ (снеж. 1942—ліп. 1944), Мінскі паўд. гаркам ЛКСМБ (студз.—ліп. 1944), выходзіла газ. «Звязда». Гітлераўцы стварылі ў М. і яго ваколіцах 9 лагераў смерці з аддз. і філіяламі, у т.л. Масюкоўшчынскі, Трасцянецкі лагеры, а таксама яўр. гета; у горадзе і наваколлі было знішчана больш за 400 тыс. чал., з іх больш за 70 тыс. мінчан. Горад вызвалены 3.7.1944 войскамі 3га і 1га Бел. франтоў ва ўзаемадзеянні з партызанамі ў выніку Мінскай аперацыі 1944. У Мінскім «катле» войскамі 2га Бел. фронту знішчана больш за 70 тыс. і ўзята ў палон 35 тыс. салдат і афіцэраў ворага. Аднаўленне М. пачалося адразу пасля вызвалення, і да сярэдзіны 1950х гг. у асн. былі пераадолены наступствы вайны. 3 14.5.1946 горад рэсп. падпарадкавання. У 1950—70я гг. М. быў 5м (пасля Масквы, Ленінграда, Кіева і Ташкента) горадам СССР па абсалютным прыросце насельніцтва: у 1950 — 273,6 тыс. ж., у 1959 — 509,5 тыс., у 1970 — 916,6 тыс. У студз. 1972 М. стаў 11м горадам краіны з насельніцтвам больш за 1 млн. чал. У 1953 пушчаны першы тралейбус. За перыяд 1951—58 пабудавана 1248,6 тыс. м2 жылой пл., за 1959—65 — 2400 тыс м2. У 1962 з навук. мэтамі ўведзены ў дзеянне першы ў рэспубліцы атамны рэактар, у 1963 пушчаны першы прыгарадны электрапоезд да ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна. У 1977 пачалося будаўніцтва Мінскага метрапалітэна (першая лінія пушчана ў 1984). 26.6.1974 Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са
вета СССР М. прысвоена ганаровае званне «Горадгерой». У 1980 — 1,3млн.ж.,у 1989— 1,6млн.ж.З 1991 М. з’яўляецца сталіцай суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь. У горадзе размяшчаецца Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працуюць Савет Міністраў (урад), Нац. сход (парламент), Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы сакратарыят СНД. Сучасны герб М. — у блакітным полі «барочнага», або «германскага», шчыта выява Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
Архітэктура. Стараж. цэнтр М. — Замчышча — сфарміраваўся пры ўпадзенні р. Няміга ў р. Свіслач, дзе на ўзвышшы ў 2й пал. 11 ст. быў узведзены замак, абкружаны высокім валам, ровам і драўлянымі абарончымі сценамі. Пры археал. даследаваннях замка знойдзены фундаменты мураванай Мінскай замкавай царквы. У 12—13 ст. пашырэнне горада прывяло да стварэння гандлёвых і рамесных пасадаў за яго сценамі. Каля ўязной брамы знаходзіўся стараж. рынак — Нямігскі, які з 16 ст. называўся Ніжні рынак (цяпер раён пл. 8 Сакавіка і часткі прта Пераможцаў). Да старадаўніх пасадаў адносяцца таксама раён каля Троіцкай гары (цяпер тэр. б. 2й клінічнай бальніцы), Троіцкага і Ракаўскага прадмесцяў, раён на Пн ад замка (з 16 ст. называўся Татарскай слабадой). Для замка і пасадаў былі характэрны высокая шчыльнасць забудовы, машчэнне вуліц драўлянымі насціламі, прымяненне дрэнажных сістэм. Атрыманне М. у 1499 магдэбургскага права, a таксама павышэнне адм. значнасці горада (цэнтр Мінскага ваяв.) спрыялі яго хуткаму развіццю, упарадкаванню забудовы і фарміраванню новага цэнтра. У канцы 16 — пач. 17 ст. дамінантай архіт. рашэння стала пл. Высокага рынку (гл. Мінскі Верхні горад, у цэнтры якой была пабудавана Мінскаяратуша.У 17— 1йпал. 18ст. па перыметры ўзведзены мураваныя манастыры, храмы, палацы, езуіцкі калегіум, Мінскі гасціны двор. У ан
самблі плошчы спалучаліся элементы архітэктуры рэнесансу (Мінская Святадухаўская царква і базыльянскія манастыры), барока (Мінскі касцёл і кляштар дамініканцаў, Святадухаўскі манастыр базыльянак, Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, касцёл і кляштар бернардзінак, Мінскі касцёл і кляштар езуітаў), класіцызму (ратуша, перабудаваная ў канцы 18 ст., гасціны двор, жылыя дамы, дваранскі сход). Гэтыя збудаванні разам з Мінскай Петрапаўлаўскай царквой, Мінскім касцёлам і кляштарам бенедыкцінак ігралі вядучую ролю ў структуры горада, фарміравалі выразную сілуэтную кампазіцыю, якая вызначала месца гар. цэнтра. У 1793 М. стаў цэнтрам губерні і яго развіццё паступова пачало ажыццяўляцца па распрацаваных генпланах (канец 18 ст., 1800, 1809, 1817, 1859). Акрамя існуючых вуліц — Губернатарскай (цяпер вул. Леніна), Багадзельнай (вул. Камсамольская), Петрапаўлаўскай (вул. Энгельса) — ствараліся новыя, у т.л. Захар’еўская (прт Незалежнасці), якая з цягам часу стала асн. транспартнай магістраллю горада. Шмат увагі ў гэты час удзялялася добраўпарадкаванню тэр. М., якое прадугледжвала машчэнне тратуараў, брукаванне вуліц, правядзенне супрацьпаводкавых і супрацьпажарных мерапрыемстваў і інш.). Драўляная жылая забудова стала характэрнай толькі для гар. ускраін (Камароўка, Серабранка, Ляхаўка, Кальварыя і інш.), цэнтр горада забудоўваўся мураванымі 2—3павярховымі дамамі. Атрымала развіццё паркавае будаўніцтва: Губернскі парк (цяпер Мінскі цэнтр. дзіцячы парк імя М.Горкага), Аляксандраўскі (Цэнтральны) сквер і інш. Важнейшымі кампанентамі архітэктуры М. сталі новыя адм. будынкі, а таксама будынкі навуч. (духоўная семінарыя, жаночае епархіяльнае вучылішча, дваранская школа і інш.) і медыцынскіх устаноў, гар. тэатра і інш. У 19 ст. фарміравалася забудова архірэйскага падвор’я (цяпер тэр. Цэнтр. Дома афіцэраў). У старой
507
МІНСК
частцы М. захоўвалася радыяльная сістэма планіроўкі. Яе стварылі вуліцы, якія разыходзіліся веерам ад замкавага насыпу, у яго новай частцы забудова фарміравалася на рэгулярнай аснове, з выразна акрэсленымі кварталамі і прамымі вуліцамі, што ўзгаднялася з пануючым у той час у архітэктуры кірункам — класіцызмам.
3 2й пал. 19 ст. важнымі фактарамі, якія вызначылі развіццё М., сталі чыг. лініі — МаскоўскаБрэсцкая з Брэсцкім вакзалам (цяпер ст. МінскТаварны) і ЛібаваРоменская з Віленскім вакзалам (цяпер вакзал «Мінск»), а таксама інтэнсіўнае развіццё прамысловасці. Пашырэнне гар. тэр. суправаджалася ўзнікненнем новых жылых раёнаў (Чыгуначны, Грушаўскі) і вуліц (Пецярбургская, цяпер Ленінградская, Бабруйская, Маскоўская і інш.), развівалася інжынерная інфраструктура. Стылізатарскія плыні і эклектыка спрыялі разнастайнасці гар. забудовы: Мінскі Крыжаўзвіжанскі касцёл і брама, Мінскі Пішчалаўскі замак, Мінскі Троіцкі Залатагорскі касцёл, Мінскі касцёл Сымона і Алены, Мінская царква Аляксандра Неўскага, царк.археал. музей, жаночая гімназія, гасцініца «Еўропа» і інш. Многія жылыя будынкі па сучасных вуліцах Інтэрнацыянальная, Кірава, К.Маркса, Валадарскага, Савецкая, на пл. Незалежнасці захавалі стылістычныя асаблівасці архітэктуры М. канца 19 — пач. 20 ст.