Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Пасля Кастр. рэв. 1917 развіццё горада ажыццяўлялася на навук. аснове (у 1926 складзена папярэдняя схема рэканструкцыі сталіцы БССР). Аднаўляліся і рэканструяваліся прам. прадпрыемствы, будаваліся новыя зды і фабрыкі. Пашырыліся разнастайныя формы жыллёвага будаўніцтва, накіраваныя на рашэнне сац. пытанняў: пераўтварэнне б. даходных дамоў у Дамы Саветаў, арганізацыя жылых кааператываў, індывід. будаўніцтва, пазней — узвядзенне шматкватэрных жылых дамоў, у т.л. і з выкарыстаннем тыповых секцый.
Паступова прыёмы неакласіцызму змянілі архіт.маст. рашэнні, уласцівыя авангардным плыням таго часу, у прыватнасці канструктывізму. Сярод буйных грамадскіх будынкаў канца 1920—30х гг. вылучаліся будынкі Дзяржбанка па вул. Савецкая, Дома селяніна, Дома ўрада Рэспублікі Беларусь, Дзярж. бкі імя У.І.Леніна, Дома Чырвонай Арміі, Рэсп. Палаца піянераў і школьнікаў Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, Бел. інта фіз. культуры, фабрыкікухні, Дома друку, гасцініцы «Беларусь», кінатэатра «Чырвоная Зорка». Выявілася імкненне да ансамблевай забудовы, чаму спрыяла ўзвядзенне шэрагу аб’ектаў у выглядзе архіт. комплексаў якія фарміраваліся на адзіных функцыянальнакампазіцыйных прынцыпах: універсітэцкі гарадок, клінічны гарадок (цяпер 1я гар. клінічная бальніца), гарадок АН БССР, Бел. політэхн. інт. У 1931 у раёне сучаснага парку Чалюскінцаў пабудаваны павільёны комплексу 1й Усебел. с.г. і прам. выстаўкі. У гэтыя гады М. развіваўся ў асн. у паўд. і паўн.ўсх. напрамках уздоўж Магілёўскай і Маскоўскай шашы, Лагойскага тракту. Часткай архітэктуры сталі шматпавярховыя жылыя дамы, якія разам з грамадскімі будынкамі ўнеслі новыя рысы ў гар. забудову, фарміравалі яе новы MamTae і спрыялі павышэнню маст. выразнасці гар. ансамбляў: Мінскі жылы Дом спецыялістаў, жылыя дамы па вуліцах Маскоўская і Ленінградская, дом Наркамлесу па вул. К.Маркса і інш. У адпаведнасці з генпланам 1938 (карэкціроўка 1939—41) развіцця М. была вызначана рэканструкцыя плошчаў Леніна (цяпер Незалежнасці плошча), Круглай (Перамогі плошча), Прывакзальнай, Камароўскай (пл. Якуба Коласа), вул. Савецкая (Незалежнасці праспект) і інш. Распачата будаўніцтва будынка ЦК КПБ, жылых шматкватэрных дамоў у раёне Круглай пл., Камсамольскага возера, але яна не была завершана ў сувязі з пачаткам Вял. Айч. вайны.
Да 1944 цэнтр М. быў поўнасцю знішчаны, каля 80% жылога фонду зруйнавана, у т.л. практычна ўсе грамадскія і прам. збудаванні. У 1944 прапанаваны праект «Эскізідэя аднаўлення і рэканструкцыі Мінска» (маскоўскія архітэктары А.Шчусеў, У.Сямёнаў, М.Колі, А.Мардвінаў, Б.Рубаненка і мінскі архіт. М.Трахтэнберг), які паказаў магчымасць аднаўлення разбуранага горада. У 1946 інтам «Белдзяржпраект» распрацаваны генплан аднаўлення і развіцця М. (карэкціроўкі і ўдакладненні зроблены ў 1951—52 і 1958). У адпаведнасці з планам работы былі арыентаваны на аднаўленне горада, аптымізацыю яго функцыянальнага заніравання (развіццё новых прам. раёнаў у паўд.ўсх. частцы), забеспячэнне комплекснасці забудовы, стварэнне буйнамаштабных архіт. ансамбляў, цэласнасці забудовы кварталаў, вуліц і плошчаў, фарміраванне ў цэнтры М. зялёных масіваў уздоўж р. Свіслач. У 1950я гг. склаўся найб. выразны архіт. ансамбль сталіцы — прт Сталіна (цяпер прт Незалежнасці) з плошчамі Леніна (пл. Незалежнасці), Цэнтральнай (пл. Кастрычніцкая), Перамогі, Якуба Коласа. Уздоўж праспекта і на прылягаючых да яго вуліцах былі ўзведзены: Мінскі галоўны паштамт, гасцініца «Мінск», гар. ўнівермаг (ГУМ), Бел. дзярж. банк, Палац культуры Белсаўпрофа, Беларускі дзяржаўны цырк, стадыён «Дынама», Цэнтр. тэлеграф, Упраўленне Бел. чыг., сувораўскае вучылішча, Дзярж. маст. музей Беларусі. Сімвалам горада стаў выразны кампазіцыйны акцэнт Сталінскага (з 1961 Ленінскага) прта — Манумент Перамогі. Другая чарга яго забудовы (ад пл. Якуба Коласа да пл. Калініна і далей да раёна к/студыі «Беларусьфільм») ажыццяўлялася ў 2й пал. 1950х — пач. 1960х гг. і прадоўжыла агульны напрамак у стварэнні архітэктуры гал. магістралі сталіцы Беларусі. 3 сярэдзіны 1950х гг. з пераходам на індустры
508
МІНСК
яльныя метады будаўніцтва актывізавалася забудова свабодных тэр. (кварталы па вуліцах Валгаградская, Арлоўская, Харкаўская, В.Харужай, М.Горкага). Для новых гар. утварэнняў была характэрна комплекснасць забудовы, якая забяспечыла культ.быт. абслугоўванне насельніцтва і транспартную сувязь з цэнтрам, а таксама шырокае выкарыстанне тыпавых праектаў (пераважна 5павярховых будынкаў). У 1965 зацверджаны 2і генплан М. (распрацаваны інтам «Мінскпраект»), у якім былі ўдакладнены параметры развіцця горада, месцы размяшчэння яго асн. функцыянальных зон і буйных жылых раёнаў Усход, Зялёны Луг, Чыжоўка, Серабранка, а пазней Масюкоўшчына, па вул. Сярова і інш. У 1974 распрацаваны праект дэталёвай планіроўкі цэнтр. часткі М., а пазней эскіз забудовы Мінскага водназялёнага дыяметра. Гэтыя меры спрыялі фарміраванню ансамблевай забудовы сталіцы па асн. радыяльных напрамках (сучасныя прты Пераможцаў, Незалежнасці і Партызанскі, вуліцы Прытыцкага, Якуба Коласа, Няміга, М.Багдановіча), узвядзенню на іх выразных прам. комплексаў (заводы гадзіннікавы і халадзільнікаў). Да найб. важных збудаванняў 1960— 70х гг. адносяцца: гал. корпус БДУ, кінатэатры «Піянер» і «Кастрычнік», Палац мастацтваў, будынак гарвыканкама, Палац культуры камвольнага камбіната, гасцініцы «Юбілейная», «Турыст» і інш.
Генплан 1982 вызначыў асн. напрамкі развіцця горада — паўд.зах. і зах. — і намеціў арыенціры росту сталіцы, развіцця тэр., занятых зялёнымі насаджэннямі, арганізацыю дарожнай сеткі за межамі 2га кальца, якое выключала транзітны рух цераз цэнтр. Пачалі фарміравацца буйныя жылыя раёны Малінаўка, Вяснянка, Захад, Паўднёвы Захад, Уручча, Чырвоны Бор, Кунцаўшчына, Сухарава і інш. У іх забудове пераважалі буйнапанэльныя дамы, удасканаленне метадаў праектавання
якіх дазваляла палепшыць планіроўку кватэр, разнастаіць пластычныя і маст. вырашэнні. Павышэнне маст. выразнасці забудовы спрыяла ўзвядзенню жылых дамоў па індывід. праектах (па вуліцах М.Танка, Сурганава, Чарвякова, прце Машэрава, цяпер Пераможцаў). Гэтаму садзейнічала выкарыстанне такіх найноўшых канструктыўных сістэм, як метад слізготнай апалубкі з маналітнага аглапарытабетону (дамы па вул. Каліноўскага), каркаснапанэльная канструкцыя з маналітным ядром жорсткасці (па вул. В.Харужай). Буйнамаштабнасцю архіт.маст. рашэнняў характарызаваліся збудаванні і комплексы канца 1970—80х гг., сярод якіх Мінскі крыты рынак «Камароўскі», Мінскі аўтавакзал «Усходні», гасцініцы «Кастрычніцкая», «Планета», «Беларусь», Нацыянальны выставачны цэнтр БелЭкспа, кінатэатр «Масква», канцэртная зала «Мінск», комплексы мед. інта, корпус архіт. і буд. фтаў Бел. політэхн. інта, палацы піянераў і школьнікаў, лёгкай атаетыкі, спарт. комплекс «Працоўныя рэзервы» ў мікрараёне Зялёны Луг 5, аўтатранспартныя прадпрыемствы па вул. К.Цэткін, НВА «Цэнтр» па вул. Шаранговіча, Дома мод2 па вул. Мельнікайтэ, будынкі інта «Белбыттэхпраект», АН Беларусі па вул. Сурганава, інта «Мінскпраект», Дома праектных аргцый Дзяржбуда. Архіт.скульпт. комплекс «Мінск — горадгерой» стаў адным з найб. выразных сілуэтных кампазіцый горада і месцам правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. Мэтанакіраваныя работы па фарміраванні архіт.ландшафтных комплексаў, асабліва ва ўсх. раёнах горада, палепшылі эстэтычны выгляд сталіцы, а група аўтараў за стварэнне Сляпянскага воднапаркавага паўкальца была ўзнагароджана Дзярж. прэміяй СССР 1989. Работы па захаванні і выкарыстанні гіст.культ. спадчыны спрыялі аднаўленню некаторых раёнаў гіст. цэнтра горада і больш актыўнаму ўключэнню іх у сучаснае
жыццё сталіцы (Мінскае Троіцкае прадмесцё). У 1984 уведзена ў эксплуатацыю 1я лінія Мінскага метрапалітэна, якая звязала ўсх. і паўд.зах. часткі М., у 1990 — 1я чарга 2й лініі, якая звязала паўн.зах. частку горада з паўд.ўсх. Усе станцыі — арыгінальныя творы архітэктуры, у маст. рашэнні якіх адлюстраваны прац. будні сталіцы, яе культура, гераічнае мінулае і сучаснасць бел. народа.
3 1991 архітэктура М. паступова пачала набываць рысы сучаснага мегаполіса. Завяршэнне папярэдняга перыяду дало падставу для фарміравання функцыянальнай і маст. цэласнасці гар. асяроддзя на асн. кампазіцыйных вузлах яго планіровачнай структуры, якую ўвянчалі новыя будынкі чыг. вакзала (гл. Мінскія чыгуначныя вакзалы') і Мінскага Палаца Рэспублікі. Праводзілася работа па комплексным павышэнні кампазіцыйнага і эстэтычнага добраўпарадкавання дваровых тэр., вуліц, сквераў і паркаў (вул. Леніна, скверы Міхайлаўскі, каля Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі і па вул. Кальварыйская), ажыццяўлялася праграма падсветкі найб. значных архіт. збудаванняў у вячэрні час. Сінтэз пластычных мастацтваў і архітэктуры, які характарызаваўся разнастайнасцю сюжэтаў, выявіўся ў манум. тэматыцы (архіт.скульпт. знак «Беларусь партызанская», помнікі Ф.Скарыну, Ефрасінні Полацкай, А.Міцкевічу, Т.Шаўчэнку), лірычнай накіраванасці (помнік А.Пушкіну), сцэнах быт. жанру і гар. фальклору (скульпт. кампазіцыі ў Міхайлаўскім скверы, каля рынка «Камароўскі»), Мерапрыемствы па захаванні архіт. спадчыны арыентаваліся на больш рацыянальнае выкарыстанне яе аб’ектаў у жыцці сталіцы (касцёл езуітаў, касцёл Сымона і Алены, Петрапаўлаўская царква). 3 мэтай аднаўлення страчаных элементаў цэнтр. ансамбля М. пачалася рэканструкцыя на падставе археал. і архіўных матэрыялаў будынка гар. ратушы і гасцініцы «Еўропа».
509
МІНСК
Да арт. Мінск. Штабкватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Архітэктура М. 2й пал. 1990х — пач. 2000х гг. характарызуецца праектаваннем і будаўніцтвам збудаванняў і комплексаў з кампазіцыйнымі рашэннямі, якія сталі архіт. дамінантамі гар. асяроддзя (офісны комплекс «XXI стагоддзе», Мінскі лядовы Палац спорту, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, падземны грамадскагандлёвы цэнтр «Сталіца», універсальны спарт.відовішчны і аздараўленчы цэнтр «Свет фітнесу» на прце Пераможцаў). Маштабныя мерапрыемствы па мадэрнізацыі і рэканструкцыі буйных грамадскіх будынкаў (Бел. філармонія, стадыён «Дынама», палацы спорту і воднага спорту, Нац. акадэмічны Вял. тэ
атр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, гасцініцы «Беларусь», «Мінск» і «Свіслач», кінатэатр «Беларусь») дазволілі пашырыць магчымасці выкарыстання навейшых тэхналогій, значна павысіць узровень мерапрыемстваў і прывабнасць гэтых аб’ектаў для гараджан і гасцей сталіцы. Сац.эканам. змены спрыялі з’яўленню новых тыпаў будынкаў, сярод якіх пасольствы Расіі, Украіны, Літвы і інш. краін у Рэспубліцы Беларусь, офісныя будынкі («Лукойл— Беларусь»), гандлёвыя цэнтры («Дэкорум», «Еўропа») і гіпермаркеты («Гіпа», «Бігз», «Прастор», «Карона»), мед. і аздараўленчыя цэнтры («Нардзін», «Экамедсэрвіс», Рэсп. дзіцячы