Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
рэабілітацыйны цэнтр), аўтацэнтры («Юколасэрвіс»), аўтазаправачныя станцыі (на прце Дзяржынскага, вул. Ціміразева). Важнымі акцэнтамі гар. забудовы сталі новыя культавыя збудаванні: Дом міласэрнасці, Капліца храма ў гонар іконы Маці Божай «Усіх смуткуючых радасць» у памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы 1986, царква ў гонар Мінскай іконы Маці Божай. Вядзецца рэканструкцыя жылля, узведзенага па тыпавых праектах б. гадоў. Новыя канструкцыйныя сістэмы спрыяюць выкарыстанню планіровачных і кампазіцыйных рашэнняў шматпавярховых жылых будынкаў на аснове пашырэння варыянтнасці планіровак кватэр, павышэння камфортнасці пражывання і індывідуалізацыі маст. вобразаў быт. архітэктуры (дамы па Казарменным завулку, на вул. Грыбаедава, на скрыжаванні вуліц Л.Бяды і Някрасава, Сурганава і М.Багдановіча). Развіваецца малапавярховае і індывід. жыллёвае будаўніцтва (раёны Вял. Сляпянкі і Цны, вул. Тыражная). Зацверджаныя ў 2001 і 2011 новыя па форме і змесце генпланы прадугледжваюць планаванне і развіццё М. ва ўмовах рыначнай эканомікі і ўсталявання горадабуд. і кадастравых рэгламентаў. Рэалізацыя гэтых планаў засн. на змяншэнні колькасці жыхароў сталіцы, занятых у вытворчым сектары эканомі
Палац Незалежнасці ў Мінску.
510
МІНСК
кі з 40% у 2001 да 27% і адпаведным павелічэнні занятых у сектары паслуг — з 60% да 73%. Прадугледжана разліковая колькасць насельніцтва М. — не больш за 2 млн. жыхароў. Зніжэнне долі вытворчых тэр. рэалізуецца трансфармацыяй іх для выкарыстання пад грамадскія, жылыя зоны. Працягваецца праца па паляпшэнні жыллёвых умоў у забудове новых раёнаў Лебядзіны, Лошыца, Каменная Горка, жылым комплексе «Студэнцкая вёска», квартале «Магістр». Канцэнтрацыя грамадскіх будынкаў ажыццяўляецца ўздоўж асн. планіровачных восей (прты Незалежнасці, Дзяржынскага, Пераможцаў, Партызанскі, вуліцы Я.Коласа, Жукоўскага, Маякоўскага, Прытыцкага, М.Багдановіча). Напр., на прце Пераможцаў сфарміраваны комплекс дзярж. значнасці гал. цырыманіяльнага будынка Рэспублікі Беларусь — Палаца Незалежнасці, пл. Дзярж. Сцяга і абноўленага выставачнага цэнтра БэлЭкспа. Ствараюцца шматфункцыянальныя цэнтры («МінскСіці», «Маяк Мінска»), якія складаюцца з будынкаў адміністратыўнага, спарт.забаўляльнага, гандлёвага прызначэння, а таксама з аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сац. інфраструктуры. Гар. асяроддзе фарміруецца з выкарыстаннем такіх
Атэль «Вікторыя Алімп» у Мінску.
выразных архіт. аб’ектаў, як офіснагасцінічны комплекс штабкватэры Нац. алімпійскага кта, аквапаркі.
Новым генпланам прадуглежана далейшае развіццё М. як цэнтра Мінскай агламерацыі. Т.зв. «Вялікі Мінск» будзе развівацца з улікам прылеглых тэр. у межах новай гар. кальцавой аўтадарогі, якая дазволіць арганізаваць рух транзітных транспартных патокаў у абход тэр. М., палепшыць транспартную сітуацыю ў самім горадзе, што істотна паўплывае на экалогію гар. асяроддзя. Частка функцый мегаполіса будзе размеркавана паміж гарадаміспадарожнікамі. Новае будаўніцтва арыентуецца на дасягненне большай
шчыльнасці забудовы, выкарыстанне высотных будынкаў, каб захаваць кампактнасць горада і рэалізаваць створаныя функцыянальныя і транспартныя сувязі. Дзеля гэтага разгорнута будаўніцтва 3й лініі метрапалітэна, якая злучыць паўд. і паўн. раёны горада з цэнтрам, зроблены транспартныя развязкі на скрыжаванні гар. магістраляў. Рэалізацыя праграмы па фарміраванні камфортнага асяроддзя ахапіла больш за 350 аб’ектаў сац. сферы і зрабіла іх даступнымі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, спрыяла далейшай працы ў гэтым напрамку. Новыя спарт. аб’екты («МінскАрэна», «ЧыжоўкаАрэна», вучэбнатрэ
Да арт. Мінск. Спартыўны комплекс «ЧыжоўкаАрэна».
511
МІНСК
ніровачны цэнтр фрыстайла) значна пашырылі магчымасці сталіцы ў правядзенні спаборніцтваў рознага ўзроўню. Павялічылася колькасць атэляў розных класаў («Прэзідэнт», «Вікторыя Алімп»), што садзейнічае пераўтварэнню М. ў прывабны турыстычны цэнтр.
Стварэнне непаўторнага архіт. аблічча М. звязана з дзейнасцю знакамітых архітэктараў: у 19 ст. — пач. 20 ст. плённа працавалі Ф.Крамер, М.Чахоўскі, К.Хршчановіч, С.Гайдукевіч; у 20 ст. — В.Аладаў Г.Баданаў М.Бакланаў М.Барсукоў М.Баршч, С.Баткоўскі, Г.Бенедзіктаў І.Боўт, А.Бураў, І.Валадзько, У.Вараксін, А.Воінаў, С.Гайдукевіч, Р.Гегарт, Ю.Градаў Ю.Грыгор’еў У.Гусеў А.Духан, Я.Дзятлаў М.Жлоба, У.Заборскі, В.Кароль, В.Ладыгіна, І.Лангбард, Г.Лаўроў Л.Левін, Я.Ліневіч, Н.Макляцова, Л.Маскалевіч, С.Мусінскі, Л.Пагарэлаў М.Паруснікаў Б.Рубаненка, Г.Сысоеў М.Трахтэнберг, В.Шыльнікоўская, Ю.НІпіт, Б.Юрцін, Г.Якушка; у наш час — А.Вараб’ёў М.Вінаградаў, У.Галкоўскі, Л.Гаўхфельд, Л.Зданевіч, К.Керуціс, У.Крамарэнка, У.Навумаў А.Чадовіч, Б.Школьнікаў
Сённяшні М. — буйны сталічны горад, архітэктура якога характарызуецца разнастайнасцю тыпаў гар. асяроддзя, наяўнасцю выразных ансамбляў гар. забудовы, праяўленнем у архіт. спадчыне практычна ўсіх кірункаў маст. стыляў. Гістарычна склалася асн. асаблівасць аблічча М. — перавага элементаў архітэктуры 20 ст., што ўключаюць кампаненты гіст. забудовы, і актьгўнае фарміраванне новых кампазіцыйных акцэнтаў
Адукацыя і культура. У 2013 у М. дзейнічалі 25 дзярж. ВНУ [Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры імастацтваўі інш.], 2 філіялы,
6 ВНУ недзярж. формы ўласнасці, 34 установы сярэдняй спец. і 28 прафес.тэхн. адукацыі, 49 гімназій, 2 ліцэі, 176 сярэдніх школ, 5 пачатковых школ, 4 школысады, санаторная школаінтэрнат для дзяцей з захворваннямі коснамышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, 3 дапаможныя школыінтэрнаты, 9 раённых і 1 гар. цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, спец. агульнаадукацыйная школаінтэрнат і спец. агульнаадукац. школы: для дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, з цяжкімі парушэннямі мовы, 436 дашкольных устаноў 26 дзіцячых школ мастацтваў 23 установы дадатковай адукацыі, у т.л. Палац дзяцей і моладзі, Турысцкаэкалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, 12 раённых, 9 фізкульт.спарт. цэнтраў; rap. Цэнтр фіз. выхавання і спорта вучнёўскай моладзі і 4 ДЮСШ алімпійскага рэзерву. У 2013 дзейнічалі: 8 тэатраў, 17 музеяў у т.л. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, літ. музей Я.Купалы, літ.мемар. музеі Я.Коласа і П. Броўкі, музеі гісторыі бел. лры, прыроды і экалогіі і інш. Працавалі Бел. філармонія, Палац Рэспублікі, 29 клубных устаноў 14 кінатэатраў 45 бк, у т.л. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі, Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна; Беларускі дзяржаўны цырк, заапарк, гар. паркі (у т.л. Мінскі парк імя 900годдзя горада Мінска, Мінскі парк імя Янкі Купалы, Мінскі парк культуры і адпачынку імя 50годдзя Кастрычніка, Мінскі парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, Мінскі парк Перамогі, Мінскі цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага, аквапарк «Лебядзіны» і інш.
Друк, радыё, тэлебачанне. Верагодна, адной з першых надрукаваных у Мінску кніг быў палемічны трактат М.Сматрыцкага (скіраваны супраць «Уніі...» епіскапа І.Па
цея), датаваны 1596. 3 1616 дзейнічала друкарня пры Святадухаўскім мужчынскім манастыры, з 1790 — пры ўніяцкім ордэне базыльян. У 1797 пачала працаваць Мінская губернская друкарня (існавала да 1917). У вайну 1812 у М. друкавалася першае перыяд. выданне на польск. мове «Tymczasova gazeta Minska» («Мінская часовая газета»). У 1826 засн. першая прыватная друкарня І.Дворжаца, якая выдавала лру на рус., польск. і бел. мовах. У 1863 выйшаў першы ілюстраваны час. «Фотографнческне нллюстрацнн». 3 1869 выдаваліся «Мйнскйе епархйальные ведомостй», з 1886 — першая прыватная газ. «Мйнскнй лйсток», у наступныя гады — штодзённыя грамадскапаліт. і літ. газ. «Мйнскйе ведомостй», «Мйнскйе ежедневные ведомостй», «Мйнская речь», «Мйнскйй курьер», «Мйнское эхо», «Мйнскйй голос», «Мйнское слово», «Мйнчанйн» і інш. У 1914—15 у М. выпускаліся 24 найменні газет і часопісаў сярод якіх былі першыя беларускамоўныя часопісы с.г. «Саха» і для моладзі «Лучынка», часопісы навук.мед. і практычны «Мннскне врачебные нзвестня», навук. «Болотоведенне» (у М. да 1915), дзейнічалі кніжнае тва «Мінчук» і выдва «Саха». 3 1917 выходзіла газ. «Звязда», у 1919—21 — «Мзвестня Мннского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов», «Мйнскйй пролетарнй», «Чырвоная змена», «Сельская газета» (з 1991 «Белорусская нйва»), «Савецкая Беларусь» і інш., час. палітыкаэканам. «Экономнческая жнзнь» (у М. з 1919) і «Сацыялістычнае будаўніцтва» (у 1926—29 на рус., з 1931 на бел. мове), навук.пед. «Школа н культура Советской Белорусснн» (1919 і 1921), літ.маст. і грамадскапаліт. «Маладняк», «Полымя», «Узвышша», навук.метадычны «Народная асвета», для жанчын «Работніца і сялянка» (з 1924, з 1995 «Алеся»), навук.папулярны краязнаўчы «Наш край» і інш. У пач. 1930х гг. выдавецкая справа набыла масавы характар, з’явіліся новыя газеты і часопісы на бел. і
512
МІНСК
рус. мовах: «Советская Белоруссйя» (да 1937 «Рабочнй»), «Піянер Беларусі» (з 1929, з 1994 «Раніца»), «Літаратура і мастацтва», час. «Бярозка», «Чырвоная Беларусь» (з 2005 «Беларусь. Belarus»). У Вял. Айч. вайну ў М. падпольна выходзілі «Звязда», «Патрнот Роднны». У пасляваен. перыяд пытанні грамадскапаліт., эканам., культ., спарт. жыцця М. і рэспублікі асвятлялі шматлікія шматтыражныя газеты, друкаваліся часопісы і бюлетэні, сярод якіх «На экранах Беларусі» (з 1957, з 1996 «На экранах»), «Тэатральны Мінск», «Родная прырода», «Спадчына» і інш.; серыйныя выданні «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У М. выходзяць на бел. і рус. мовах (2013) газ. «Звязда», «СБ. Беларусь сегодня», «Мінская праўда», «Вечернйй Мйнск», «Народная газета», «Рэспубліка», «Белорусская ннва», «Культура», «Краязнаўчая газета», час. «Беларусь. Belarus», «Беларускі гістарычны часопіс», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Мастацтва», «Роднае слова» і інш., больш за 30 шматтыражных газет прам. прадпрыемстваў і ВНУ, у т.л. «Мннскйй меряднан», «Транспортннк столйцы», «Настаўнік» і інш. Радыёвяшчанне працуе з 1925. Дзейнічаюць радыёстанцыі: Першы нац. канал (з 1925; вядзе вяшчанне па правадной сетцы, ва ўсіх дыяпазонах эфірнага вяшчання), «Сталіца» (з 1998; у правадной сет