• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мінск, 1999.
    МІНСКАЕ ДУХОЎНАЕ ВУЧЬІЛІШЧА. Засн. ў 1988 у Мінску як аднагадовыя курсы псаломшчыкаў з 1995 сучасная назва. Прымае асоб з агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне трохгадовае: дзённае, завочнае і вячэрняе. На завочнае аддз. прымаюцца асобы з муз. адукацыяй (не менш за 5 гадоў муз. школы). У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: рэгент (кіраўнік царк. хору), псаломшчык (памочнік кіраўніка царк. хора), пеўчы царк. хору, устаўшчыкчытальнік, чытальнік. Mae бку (больш за 3000 кніг). В.Д.Ізотаў.
    МІНСКАЕ ЛІТАРАТЎРНААРТЫСТЬІЧНАЕ ТАВАРЬІСТВА, грамадская літаратурнамастацкая і асветніцкая аргцыя ліберальнадэмакр. кірунку. Існавала ў 1906—09 у Мінску. Створана чл. забароненага Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Кіраўнікі: В.Чавусаў, К.Фальковіч, В.Аляксандрава, А.Аляксандраў, Д.Мейчык, В.Сушчынскі, К.Урсыновіч і інш. Мела драм., літ., маст. і муз. секцыі. Было пастаўлена больш за 60 спектакляў у т.л.: «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Вішнёвы сад», «Дзядзька Ваня» і «Іванаў» А.Чэхава, «Плады асве
    ты» Л.Талстога 1 «Ганна Карэніна» паводле яго аднайм. рамана, «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, «Мар’я Іванаўна» і «Яўрэі» Я.Чырыкава, «Рэвізор» М.Гогаля і інш. Літ. секцыя тва арганізавала шэраг лекцый і літ. чытанняў: «Драматургія Ібсена» 1 «Морыс Метэрлінк» Ю.Айхенвальда, «Маладая руская паэзія» і «Апошнія парасткі рускай паэзіі» Я.Анічкава, «Талстой і Андрэеў: паралельная характарыстыка» У.Самойлы, «Паходжанне права і яго сутнасць» Д.Мейчыка, «Санін» М.Арцыбашава» У.Майстраха і інш. Маст. секцыя наладзіла 4ю выстаўку жывапісу 1 графікі ў Мінску (1908). Муз. секцыя аб’ядноўвала каля 400 прафес. музыкантаў і аматараў праводзіла лекцыі і канцэрты. Спыніла дзейнасць у выніку фінансавага банкруцтва.
    МІ'НСКАЕ МУЗЬІЧНАЕ ВУЧЬІЛІШЧА. Існавала ў 1907—15 у Мінску. Засн. па ініцыятыве скрыпача Н.Рубінштэйна. Працавалі класы фп. (педагогі І.Гянко, В.Сварыка, Р.Пінкус, Г.Бах, Занцэвіч), спеваў (Я.Марачнік), скрыпкі, тэорыі музыкі, гармоніі і сальфеджыа (Н.Рубінштэйн), віяланчэлі (М.Пестрыкаў, Л. фон Зіберштэйн). У 1913 у вучылішчы адкрылася бібліятэкачытальня Мінскага таварыства сяброў музыкі. Установа стала цэнтрам муз. жыцця горада. Выкладчыкі 1 навучэнцы сістэматычна наладжвалі канцэрты (на працягу навуч. года 5—6 камерных і сімф. канцэртаў са складанымі праграмамі з твораў І.Гайдна, Л.Бетховена, Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, П.Чайкоўскага).
    Літ.’. Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мінск, 1999.
    МІНСКАЕ МУЗЬІЧНАЛІТАРАТЎРНАЕ ТАВАРЬІСТВА. Існавала ў 1й пал. 1880х гг. у Мінску. Арганізатар А.Сакалоў, старшыня К.Дзіберг. Аб’ядноўвала аматараў музыкі і лры. Статут аргцыі (1880) прадугледжваў пашырэнне муз. адукацыі, адкрыццё муз. школ, развіццё муз. мастацтва, падтрымку кампазітараў і выканаўцаў і інш. Тва ўключа
    521
    МІНСКАЕ
    ла літ., харавую, аркестравую і драм. секцыі. Ладзіла муз. вечарыны, лекцыі, канііэрты, у якіх сімф. аркестр выконваў творы І.Гайдна, Л.Бетховена, Дж.Расіні, Ф.Абера і інш. У рабоце аргцыі ўдзельнічалі скрыпачы М.Ельскі, В.Нядзведскі, Л.Ступель, піяністы А.Марбург, К.Пелегрыні і інш. Дзейнасць тва асвятлялася ў «Мннскнх губернскнх ведомостях», польск. перыяд. друку, у т.л. ў час. «Echo Muzyczne» («Музычнае рэха»), Літ.: Капілаў А.Л. Музычнае таварыства ў Мінску // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 4.
    МІНСКАЕ ПРАДПРЫЁМСТВА БЕЛАРЎСКІХ НАРОДНЫХ РАМЁСТВАЎ «СКАРБНІЦА». Засн. ў 1976 у Мінску як маст.эксперымент. лабараторыя, з 1977 — н.д. маст.эксперымент. лабараторыя Упраўлення маст. прамсці Мінва мясц. прамысловасці Беларусі. 3 1992 Цэнтр бел. нар. рамёстваў «Скарбніца», з 1998 навук.вытворчае прадпрыемства нар. рамёстваў «Скарбніца», з 2001 навук.вытворчае РУП бел. нар. рамёстваў «Скарбніца». Выпускае (2014): эксклюзіўнае высокамаст. аддзенне і прадметы інтэр’ера з выкарыстаннем традыц. тэхналогій ручной працы (сцэнічныя жаночыя і мужчынскія касцюмы, вышытыя сарочкі, камплекты сталовай бялізны, тканыя ручнікі, паясы, дыванкі і палавікі), а таксама сувеніры ў этнастылі, у т.л. з лагатыпам заказчыка.У асартыменце прадпрыемства ўнікальная прадукцыя ручнога ткацтва, вырабленая па матывах слуцкіх паясоў. Прадпрыемства супрацоўнічае з Аршанскім ільнокамбінатам, фабрыкамі маст. вырабаў, майстрамі традыц. рамёстваў. Экспарт у Расію, Польшчу, Латвію.
    М.А. Тарайковіч.
    МЁНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА АМАТАРАЎ ПРЫГОЖЫХ МАСТАЦТВАЎ, грамадская культурнаасветніцкая і літаратурнамастацкая аргцыя. Існавала ў 1898—1906 у Мінску. Створана на аснове муз.драм. тва
    (1888—98) па ініцыятыве Я.Чырыкава, А.Аляксандрава. Я.Чавусава і інш. Aprцыю ўзначальваў савет старэйшын з 10 чал. У розны час у яго ўваходзілі Д.Мейчык, С.Мядзведзеў, А.Холмскі, К.Какоўцаў, К.Фальковіч, М.Мысаўской, С.Нейфах, С.Камінскі, В.Сушчынскі і інш. Паводле статута (1899) мела на мэце развіццё і папулярызацыю прафес. і аматарскага мастацтва, маст. адукацыі. Мела літ., тэатр.драм., муз. і маст. секцыі, бку, тэатр. залу. Літ. секцыя наладжвала лекцыі, дыспуты, чытанне рэфератаў пра творчасць Л.Андрэева, В.Бялінскага, М.Горкага, М.Метэрлінка, Э.По, А.Чэхава, абмеркаванне новых літ. плыней. У рэпертуар аматарскага тэатра ўваходзілі п’есы «Багна», «Лес», «Не ў свае сані не садзіся» А.Астроўскага, «Рэвізор» М.Гогаля, «Улада цемры» Л.Талстога, «На дне» і «Фама Гардзееў» М.Горкага, «У двары, у флігелі» Я.Чырыкава, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава, «Маскарад» М.Лермантава, «Нора» Г.Ібсена, «Злачынства і пакаранне», «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, «Патанулы звон» Г.Гаўптмана і інш. Маст. секцыя арганізоўвала выстаўкі жывапісу, графікі, фатаграфіі (1901—02, 1904). Муз. секцыя мела аркестр, клас па тэорыі харавых спеваў. Дзейнасць тва развівалася ў кантэксце рус. літ. і культ. традыцыі. Пад уплывам рэв. руху 1905—06 масавыя мерапрыемствы aprцыі перараслі ў антыўрадавыя дэманстрацыі пад лозунгамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве Рэспубліка!». Паводле данясення мінскага паліцмайстра і губернатара П.Курлова, чл. тва падазраваліся ў нядобранадзейнасці. 8.12.1906 дзейнасць тва была прыпынена; маёмасць і даўгі перададзены новаўтворанаму Мінскаму літаратурнаартыстычнаму таварыству.
    Літ.: Дорошевнч Э.К., Конон В.М. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн. М., 1972.
    МІНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА АМАТАРАЎ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I АРХЕАЛОГІІ, грамадская
    арганізацыя. Існавала ў 1912—15 у Мінску. Мела на мэце навук. вывучэнне прыроды краю, гіст.археал. даследаванні, ахову помнікаў прыроды, распаўсюджванне прыродазнаўчагіст. і геагр. ведаў на тэр. Мінскай губ. Размяшчалася ў памяшканнях Мінскай губернскай земскай управы, гімназіі К.В.Фальковіча, з 1913 — у Мінскім гар. музеі. Кіравалася радай з 6 чал., першым старшынёй быў дырэктар Мінскай балотнай доследнай станцыі А.Ф.Флёраў. Чл. тва (урачы С.М.Урванцоў і А.П.Грацыянскі, інжынертэхнолаг, чл. гар. управы Ф.Цывінскі, кіраўнік Упраўлення земляробства і дзярж. маёмасцей Мінскай губ. І.М.Шэмігонаў, старшыня губернскай казённай палаты Ф.М.Ястрэмскі і інш.) займаліся навук. работай, чыталі даклады па медыцыне, геалогіі, глебазнаўстве, флоры і фаўне Беларусі, праблемах зберажэння прыродных багаццяў. Аргцыя падтрымлівала сувязі з археал. камісіяй, батанічным садам і Вольнаэканам. твам СанктПецярбурга, Казанскім унтам, Маскоўскім, Вяцкім, Уральскім, Мікалаеўскім твамі аматараў прыродазнаўства, Зах.Сібірскім аддз. Рус. геагр. тва і інш. У 1914 выдала навук зб. «Весці». Сабрала калекцыі стараж. кніг, манет, мінералаў, бел. нац. адзення, гербарыі, якія захоўваліся ў створаным твам гар. музеі. Спыніла дзейнасць у сувязі з пачаткам 1й сусв. вайны.
    З.В.Шыбека.
    МІНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА АХОВЫ ЖАНЧЬІН. Існавала ў 190114 у Мінску. Засн. гар. галавой К.Э.Чапскім. Знаходзілася пад уплывам дзеячаў ліберальнаапазіцыйнага руху. Мела бюро па арганізацыі лекцый і юрыд. аддзел, прысяжныя павераныя якога давалі бясплатныя юрыд. кансультацыі. У рабоце тва ўдзельнічалі пераважна жонкі чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Жанчыныўрачы вялі курс жаночай гігіены, выкладчыкі гімназіі К.В.Фальковіча чыталі
    522
    МІНСКАЕ
    лекцыі па астраноміі, гісторыі і лры. У 1904—05, 1912—13 пры тве дзейнічалі нядзельныя школы, быў адкрыты дзённы прытулак для дзяцей рабочых. Спыніла дзейнасць з пачаткам 1й сусв. вайны.
    МШСКАЕ ТАВАРЬІСТВА ГІСТОРЫІ I СТАРАЖЬІТНАСЦІ, навуковая і культурнаасветная арганізацыя. Створана ў 1919 у Мінску пры пед. інце. Мела на мэце вывучэнне гісторыі і археалогіі Беларусі, ахову помнікаў гісторыі і культуры, стварэнне гісторыкаархеал. музея, прапаганду гіст. ведаў сярод насельніцтва. У 1921—23 тва налічвала каля 50 правадзейных чл. У склад праўлення ў розны час уваходзілі: В.Д.Дружчыц, М.М.Гуткоўскі, У.М.Ігнатоўскі, М.І.Каспяровіч, М.В.Мялешка, У.І.Пічэта (старшыня), І.П.Поляк, А.А.Савіч, А.А.Шлюбскі і інш; ганаровымі чл. тва з’яўляліся Я.Ф.Карскі, Ф.Ф.Турук, М.А.Янчук і інш. Aprцыя правяла каля 40 агульных пасяджэнняў, на якіх абмяркоўваліся навук. даклады па гісторыі, культуры, адукацыі, гістарыяграфіі Беларусі. Частка дакладаў апублікавана ў час. «Вольны сцяг», «Працы БДУ», «Вестннк Народного комнссарната просвешення». Дзейнасць тва асвятляла газ. «Савецкая Беларусь». Супрацоўнічала з Мінскім навук. пед. і Бел. вольнаэканам. твам, з краязнаўчымі аргцыямі Беларусі. У вер. 1921 арганізавала археал. раскопкі стараж. курганоўу Заслаўі (цяпер Мінскі рн), у снеж. ўдзельнічала ва Усерас. канферэнцыі краязнаўчых тваў. У 1922 пры тве ўтворана Часовае бюро краязнаўства, якое разаслала ў валасныя цэнтры Мінскага павета анкеты для збору інфармацыі пра помнікі гісторыі і культуры, старадрукі і архіўныя зборы. Мінскі інт нар. адукацыі перадаў аргцыі гіст., этнаграф. і археал. часткі б. музея Мінскага таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. У 1923 зза пераходу большасці чл. у інш. навук. установы (Інбелкульт, БДУ) актыўнасць тва зменшылася.
    3 мая 1924 фактычна спыніла сваю дзейнасць.
    А.М.Гесь, У.В.Ляхоўскі.
    МІНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА ПРАЦАЎНІКОЎ МАСТАЦТВА, аб’яднанне тэатральных дзеячаў. Існавала ў 1919—20 у Мінску. Пачало дзейнасць 14.8.1919 спектаклем «Паўлінка» Я.Купалы ў памяшканні «Беларускай хаткі». Складалася з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра і інш. Арганізатар і кіраўнік У.Фальскі. Ставіліся пераважна творы бел. драматургіі: «Бязродны» і «Праменьчык шчасця» У.Галубка, «Мікітаў лапаць» і «Жаніх без шлюбу» М.Чарота. У спектаклях удзельнічаў хор У.Тэраўскага. Сярод акцёраў Б.Бусел, П.Валасевіч, У.Галубок, М.Зароская, М.Кудзелька (М.Чарот).