Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МІНСКАЯ ГІМНАЗІЯКАЛЁДЖ МАСТАЦТВАЎ імя І.В.Ахрэмчыка. Засн. ў 1962 у Мінску як Рэсп. школаінтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1972 імя І.В.Ах
рэмчыка. 3 1990 Бел. ліцэй мастацтваў, з 1997 Бел. рэсп. вучэбны комплекс гімназіякаледж мастацтваў, з 2005 дзярж. ўстанова адукацыі з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй, якія маюць муз. і маст. падрыхтоўку. Навучанне дзённае, на бюджэтнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: дырыжыраванне (акадэмічны хор), інструм. выканальніцтва (фп., аркестравыя струннасмычковыя інструменты, аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты, цымбалы), дэкар.прыкладное мастацтва, станковы жывапіс, скульптура.
МІ'НСКАЯ ГУБЁРНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1797—1917 у Мінску. Друкавала афіц. матэрыялы. Гал. ўвагу аддавала выданню газ. «Мйнскйе губернскйе ведомостй». Друкавала таксама «Памятную кніжку Мінскай губерні» (1860—1916), «Агляд Мінскай губерні за ... год» (1882—1914), працы па пытаннях гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, асветы, маст. лры на рус. мове. Сярод інш. выданняў: «Збор старажытных грамат і актаў гарадоў Мінскай губерні» (1848), «ПаўночнаЗаходні каляндар» на 1892— 93 пад рэд. А.І.Слупскага, «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнае значэнне» Г.Х.Татура (1892), «Працы Таварыства мінскіх урачоў» (1895— 1901), «Працы Мінскай доследнай балотнай станцыі» (1914—15), аповесць у вершах «Пан Дольскі, ці Спатканне з дачкой» Д.Сергіеўскага (1845) і інш. Усяго выйшла больш за 170 выданняў. У 1913 удрукарні працавала 40 рабочых, дзейнічалі 2 электрарухавікі.
«МІ'НСКАЯ ДАЎНІНА», «М н н ская старнна», зборнік дакументаў, артыкулаў і дакладаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі. Выдадзены ў 1909—13 у 4 выпусках Мінскім царк. гіст.археал. ктам. Большасць матэрыялаў «М.д.» прысвечана гісторыі праваслаўнай царквы і духавенства. У зборніку змешчаны таксама дадзеныя па сац,
528
МІНСКАЯ
эканам. развіцці Мінскай губ., песні, казкі, паданні бел. народа, паведамленні пра вынікі археал. раскопак, апісанне кнігі дакументаў (1517—47) Слуцкага Троіцкага (Трайчанскага) манастыра, дзе ёсць звесткі пра побыт насельніцтва Случчыны, слуцкія праваслаўныя брацтвы.
МШСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ГІМНАЗІЯКАЛЁДЖ МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1919 у Мінску як школа №26. 3 1972 сярэдняя школа з маст. ухілам, з 1981 — агульнагар., з 1991 — маст. ліцэй пры Бел. акадэміі мастацтваў, з 2000 — навуч. комплекс гімназіякаледж мастацтваў, з 2004 — сучасная назва. Ажыццяўляе агульнаадукац. і прафес.маст. падрыхтоўку. Працуе па сістэме бесперапыннай адукацыі: пачатковая школа (2—4 класы), гімназія (5—9—11 класы), каледж (1—3 курсы). У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: дызайн, дэкар.прыкладное мастацтва. Навучэнцы гімназіікаледжа — удзельнікі і пераможцы бел. і міжнар. конкурсаў і выставак, прадметных алімпіяд, лаўрэаты і стыпендыяты фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Па падтрымцы таленавітай моладзі». Дзейнічае дзіцячая маст. галерэя (з 2000).
МІНСКАЯ ДУХбЎНАЯ АКАДЭМІЯ імя свяціцеля Кірылы Ту раўскага, вышэйшая навучальная ўстанова Беларускага экзархата. Адкрыта ў 1996 у в. Жыровічы Слонімскага рна пры Жыровіцкім Успенскім манастыры, у 2013 пераведзена ў Мінск. Рыхтуе свяшчэннаслужыцеляўбагасловаў, навук. супрацоўнікаў, педагогаў і царк. работнікаў. Поўны курс навучання 4 гады (вочна і завочна), мае 2 ступені: 1я — 2 гады навучання (ступень магістра багаслоўя), 2я — аспірантура (2 гады навучання), дае права на абарону кандыдацкай дысертацыі. У 2013/14 навуч. годзе дзейнічаюць кафедры: багаслоўя, біблеістыкі, царк. гісторыі, царк.практычных дысцыплін. Акрамя багаслоўскіх дысцыплін вывучаюцца гісторыя Беларусі, праваслаўе і бел. культура, філасофія,
педагогіка, царк.слав., лац., стараж.грэч., англ., ням. мовы і інш. Навуч. працэс ажыццяўляецца сіламі штатных выкладчыкаў і запрошанай прафесуры з Маскоўскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, СвятаЦіханаўскага праваслаўнага багаслоўскага інта, БДУ. У ліку асн. кірункаўдзейнасці акадэміі — правядзенне навук. даследаванняў у галіне багаслоўя, распрацоўка метадычных кіраўніцтваў для духоўных навуч. устаноў, арганізацыя і правядзенне канферэнцый і семінараў па актуальных пытаннях царк. грамадскага жыцця, удзел у дабрачынных праграмах, асветніцкай і місіянерскай дзейнасці, ажыццяўленне міжнар. супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай духоўнай адукацыі. Выдае «Труды Ммнской духовной академнн».
А.В.Кароль.
МІНСКАЯ ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ. Засн. ў 1785 у г. Слуцк пры Троіцкім манастыры як Слуцкая семінарыя, з 1793 сучасная назва, у 1840 пераведзена ў Мінск, у 1918 закрыта. У 1947 аднавіла дзейнасць у в. Жыровічы Слонімскага рна пры Жыровіцкім Успенскім манастыры. У 1963 зноў закрыта. Паўторна адроджана пры Жыровіцкім манастыры ў 1989, з 1991 мае статус ВНУ. Рыхтуе свяшчэннаслужыцеляў. Навучанне вочнае і завочнае. Чатырохгадовая навуч. праграма семінарыі ўключае каля 40 багаслоўскіх і агульнаадукац. дысцыплін. Пасля абароны дыпломнай работы студэнты атрымліваюць званне бакалаўра багаслоўя з правам паступаць у духоўную акадэмію і працягваць навучанне ў тэалагічных навуч. установах Грэцыі, Германіі, Швейцарыі. 3 1996 пры М.д.с. адкрыта Рэгенцкае вучылішча (з 2007 рэгенцкае аддз. семінарыі), у якім навучаецца каля 40 дзяўчын. Mae бку (больш за 34 тыс. экз.), камп’ютарны клас. Выдае зб. лепшых студэнцкіх сачыненняў «Экспромт» і хрысціянскі маладзёжны журнал «Ступенн» (абодва з 2000).
А.В.Кароль.
МШСКАЯ ЗАМКАВАЯ ЦАРКВА. Будаўніцтва вялося, верагодна, у 1069—73 ва ўсх. частцы Мінскага замка. Былі зроблены падмуркі, ніжнія часткі апсід, паўд. і зах. сцен. Рэшткі царквы выявіў і даследаваў у 1949— 51 В.Р.Тарасенка. Паўторна вывучалі ў пач. 1970х гг. Э.М.Загарульскі, у 1976 Г.В.Штыхаў, часткова ў 2009 А.М.Мядзведзеў. У 1950я гг. пры будаўніцтве Дома фізкультурніка было знята больш за 2,5 м культ. пласта 14—18 ст. Паводле плана падмурка меркавалася будаўніцтва крыжовакупальнага, 3апсіднага, 4стоўпнага (16 х 12 м) храма. Без апсід ён меў форму квадрата (12 » 12 м) са стаўпамі ў цэнтры. Сцены (таўшч. 1,5 м) з абчасаных камянёў на вапнавай рошчыне былі ўзведзены на выш. больш за 1 м. Сярэдзіну кладкі запаўняў бут. На ўнутранай паверхні сцен захаваліся ўчасткі, абліцаваныя пліткай з наздраватага даламіту і выкладзеныя па муроўцы. У 2й пал. 12 — 1й пал. 13 ст. на месцы недабудаванай царквы ўзнік хрысціянскі могільнік знатных гараджан. Выяўлена 21 пахаванне 13 ст. ў дамавінах скрынкавага тыпу з вял. яловых дошак на шыпах без цвікоў. Сярод знаходак таксама залаты бранзалет масай 75,5 г, сплецены з дроту, канцы якога заканчваліся зааморфнымі выявамі. У 1967 за 30 м на Пн ад стараж. храма, які не мае аналагаў у манум. будаўніцтве стараж. Беларусі. Сам падмурак знаходзіцца ў некранутым выглядзе на глыбіні 0,5—2,1 м. У 1993 царква часткова музеефікавана: на паверхні выкладзены пліткамі яе план і пастаўлена стэла.
МІНСКАЯ ЗАСЛЎЖАНАЯ АМАТАРСКАЯ СТЎДЫЯ СУЧАСНАГА ТАНЦА «МАРА». Створана ў 1965 у Мінску пры Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. У 1979 прысвоена званне «народны», у 2007 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Кац (з 1965), Л.КацЛазарава (з 1986). У складзе студыі 200 чал. ва ўзросце ад 4 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — маральнаэстэтыч
529
МІНСКАЯ
Мінская заслужаная аматарская студыя сучаснага танйа «Мара».
нае і фіз. выхаванне моладзі, папулярызацыя спарт. танца. У рэпертуары вальс, танга, факстрот, самба, румба, хастл, полька, блюз, дыска, бачата, свінг, паланэз, чачача. Калектыў — удзельнік міжнар. турніраў па спарт. танцах (г. Львоў Украіна, 2012), «У рытме танца» (г. Магілёў, 2013), спаборніцтваў па танц. спорце «Залатая рысь» (г. Гомель, 2013).
МІНСКАЯ ЗАСЛУЖАНАЯ АМАТАРСКАЯ ХАРАВАЯ КАПЭЛА.
Створана ў 1956 у Мінску пры Палацы культуры Белсаўпрофа (з 1998 Рэсп. Палац культуры прафсаюзаў). У 1961 прысвоена званне «народны», у 2003 — «заслужаны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: І.Я.Кліонскі (з 1956), Л.А.Шымановіч (з 1979), В.Л.Аўраменка (з 1994). У складзе
капэлы 35 чал. ва ўзросце ад 29 да 79 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — стварэнне, захаванне і распаўсюджванне культ. муз. каштоўнасцей, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні, творы рус. і замежных кампазітараў: «Юрачка», «Ай, зялёна, зялёна траўка», «Ой, сівы конь», «Світанне» І.Сурыкава, «Ave marts Stella» Э.Грыга, «Laudate Dominum» В.А.Моцарта, «FuniculiFunicula» Л.Дэнца. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсу харавых калектываў (Мінск, 1992), дыпламант міжнар. фестывалю «Лапскі Тэ Дэум» (г. Лапы, Польшча, 2001), конкурсу духоўнай музыкі (г. Сувалкі, Польшча, 2000), абл. фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2009), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1998).
МІНСКАЯ КАФЛЯ, архітэктурнадэкаратыўная кераміка 15 — пач. 20 ст. ў Мінску. Вядомы 2 тыпы: гаршковая (15—16 ст.) і каробчатая (1я пал. 16 — пач. 20 ст.). Раннія віды гаршковай М.к. мелі прамавугольнае ці круглае вусце; больш познія, т.зв. міскавыя, рабіліся ніжэйшы
Мінская заслужаная аматарская харавая капэла.
530
МІНСКАЯ
Мінская кафля. 17cm.
мі, з шырэйшым вусцем. Сустракалася каробчатая кафля некалькіх відаў. У 1й пал. 16 ст. была пашырана тэракотавая, з квадратнай вонкавай пласцінай памерамі 14 х 14 см. У аздабленні дамінаваў геаметрычны арнамент у выглядзе пукатай або глыбокай контррэльефнай разеткі. 3 2й пал. 16 ст. вытворчасць каробчатай кафлі стала масавай. У 2й пал. 16 — 1й пал. 17 ст. выраблялі сценную, паясную, карнізную кафлю, каронкі, балясіны (тры апошнія тыпы мелі складанапрафіляваную вонкавую пласціну), якія найчасцей пакрывалі зялёнай палівай. Сустракалася паліхромная кафля. У дэкоры пераважалі геаметрычныя і раслінныя арнаменты, партрэтныя, геральдычныя, зааморфныя адлюстраванні, выявы міфал. істот, коннікаў надпісы і інш. М.к. канца 17 — пач. 18 ст. мела вонкавую пласціну без рамкі, рэльефны дывановы арнамент. 3 сярэдзіны 18 ст. выраблялася з гладкай вонкавай пласцінай і была пакрыта зялёнай або карычневай палівай. 3 1й пал. 18 ст. пачалі выкарыстоўваць рознакаляровыя эмалі. У 19 ст. пераважала кафля гладкая, пакрытая белай эмаллю. У канцы 19 ст. на тэр. Беларусі існавала сетка кафляных заводаў, што ўзніклі ў традыц. ганчарных асяродках, у т.л. і ў Мінску. Іх прадукцыя задавальняла патрэбы ўнутранага рынку, а таксама ішла за межы краіны. У пач. 20 ст. паступо