Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МІ'НСКАЕ ТАВАРЬІСТВА СЯБРОЎ МЎЗЫКЕ Існавала ў 1910я гг. ў Мінску. Засн. ў ліст. 1912 з мэтай аб’яднання муз. дзеячаў Мінска, развіцця муз. мастацтва і муз. адукацыі. У склад праўлення ўваходзілі Г.Бах, І.Гянко, Л. фон Зіберштэйн, І.Патулаў, Н.Рубінштэйн. Тва наладжвала сімф. (дырыжор Н.Рубінштэйн) і камерныя канцэрты, муз. вечары, засн. бібліятэкучытальню пры Мінскім муз. вучылішчы, выплочвала стыпендыі мінчанам — студэнтам Пецярбургскай кансерваторыі. Гал. дасягненне тва — арганізацыя канцэртаў, у т.л. ў рабочых кварталах, якія карысталіся вял. поспехам. Звычайна канцэртам папярэднічалі лекцыі пра творчасць вядомых кампазітараў. Значную ролю ў дзейнасці аргцыі адыгрываў смычковы квартэт (1я скрыпка — Н.Рубінштэйн, 2я — І.Ягудкін, І.Гапенка, В.Васільеў, альт — М.Фідэльман і А.Магілевіч, віяланчэль — Л. фон Зіберштэйн і Н.Качаровіч), які выконваў творы рус. і замежных кампазітараўкласікаў. У час 1й сусв. вайны ладзіліся выступленні ў вайск. часцях, шпіталях, дзіцячым прытулку. Апошнія
звесткі ў друку пра дзейнасць тва адносяццада 1917.
МІ'НСКАЕ ТРОІЦКАЕ ПРАДМЁСЦЕ. гістарычны цэнтр у Мінску. Знаходзіцца на левым беразе р. Свіслач. Да канца 18 ст. называлася Троіцкая гара. Узнікла ў 12—13 ст. як гар. пасад. Аснову планіровачнай структуры стваралі дарогі, на скрыжаванні якіх узнікла трохвугольная ў плане гандлёвая плошча (з 17 ст. Троіцкі рынак). У прадмесці знаходзіліся Міхайлаўская і Барысаглебская цэрквы, на гандлёвай плошчы — фарны касцёл (засн. каля 1508) і Троіцкая царква (у 1630 пры ёй засн. Мінскі Троіцкі манастыр базыльянак). На скрыжаванні сучасных вуліц Камуністычная і Куйбышава быў Вазнясенскі праваслаўны манастыр (у 1й пал. 17 ст. пры ім пабудавана мураваная царква). У гэты час вакол прадмесця ўзведзены ўмацаванні з валамі, бастыёнамі і брамай. Пасля пажару ў 1809 створана новая рэгулярная планіроўка, што значна пашырыла тэр. на ПнУ. Гал. вуліцай М.Т.п. стала Аляксандраўская (цяпер М.Багдановіча), кампазіцыйным цэнтрам — вял. гандлёвая плошча (цяпер пл. Парыжскай камуны). На 3 ад яе ў 1811 распачата будаўніцтва касцёла і шпіталя мар’явітак (архіт. М.Чахоўскі; у 1840я гг. перабудаваны пад духоўную семінарыю, пасля Вял. Айч. вайны рэканструяваны архіт. Г.Заборскім пад Мінскае сувораўскае ваен. вучылішча). У паўд. частцы плошчы па праекце М.Чахоўскага ўзведзены будынкі комплексу каталіцкай парафіі Св. Троіцы. У 1840я гг. будынкі манастыра базыльянак і комплексу парафіяльнага касцёла рэканструяваны пад rap. бальнічны комплекс. У 1860я гг. на месцы Вазнясенскага манастыра пабудавана жаночае епархіяльнае вучылішча з мураванай царквой. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. з’явіўся шэраг будынкаў прам. прадпрыемстваў, у т.л. піўзавод «Багемія» (цяпер «Аліварыя»). У 1933—39 у цэнтры гандлёвай плошчы ўзведзены будынак
523
МІНСКАЙ
Мінскае Троіцкае прадмесце.
Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1980я гг. у выніку комплекснай рэгенерацыі гіст. забудовы квартала, абмежаванага сучаснымі вуліцамі М.Багдановіча, Я.Купалы, Старавіленская, Троіцкая набярэжная, была знішчана драўляная гіст. забудова М.Т.п. часоў 19 ст., часткова парушана яго планіровачная структура.
Мінскай гідрамешэаралагічнай абсерваторыі будынак.
МІНСКАЙ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГі'ЧНАЙ АБСЕРВАТОРЫІ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры канструктывізму ў Мінску. Пабудаваны ў 1934 (архіт. І.Валадзько). Трохпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак на высокім цокальным паверсе арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы 2 лес
вічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам). Верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натуральных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спец. абсталяванне. Фасады вырашаны ў строгіх лаканічных формах, паўд. на ўзроўні 2га і 3га паверхаў мае балконы на ўсю даўжыню будынка. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем рабочых памяшканняў. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МШСКАЙ ЖАНОЧАЙ ГІМНАЗІІ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры эклектыкі ў Мінску. Узведзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. як прыватны жылы дом (3павярховы) на рагу вул. Магазінная (цяпер вул. Кірава) і Міхайлаўскага завулка. 3 1910 у ім знаходзілася жаночая гімназія. У гэты час надбудаваны 4ы паверх, зменена планіроўка. Цагляны трапецападобны 4павярховы будынак з 2 уваходамі. Гал. фасад вылучаны цэнтр. рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольнымі атыкамі, якія маюць у цэнтры паўцыркульныя завяршэн
524
«МІНСКАРЭНА»
ні. Фасады насычаны дэкар. дэталямі цаглянай муроўкі. Уваход з боку вул. Кірава вылучаны трохвугольным франтонам са стылізаваным арачным завяршэннем. Па перыметры будынка праходзіць аркатурны фрыз, размаляваны фрэскамі (не захаваліся). Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Выкарыстоўваецца як адм. будынак.
МІНСКАМАГІЛЁЎСКАЯ РЬІМСКАКАТАЛІЦКАЯ АРХІЕПАРХІЯ. царкоўнаадміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы ў Беларусі з кафедрай у Мінску. Цэнтр мітраполіі — царк. правінцыі, якая знаходзіцца ў межах Рэспублікі Беларусь (уключае таксама епархіі Віцебскую, Гродзенскую, Пінскую). Засн. ў 1991 Ватыканам, ахоплівала тэр. Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей; з заснаваннем у 1999 Віцебскай епархіі ўключае толькі тэр. 2 першых абласцей. Папярэднікамі епархіі былі Магілёўская (Бел.) архіепархія (1773—1920я гг.), Мінская рымскакаталіцкая епархія (17981869, 19171920я гг.) і Мінская Апостальская адміністратура (1989—91). На пач. 2014 на тэр. архіепархіі мелася 98 культавых будынкаў 140 прыходаў (парафій), у т.л. ў Мінскай вобл. — 96, у Магілёўскай — 23, у Мінску — 21. Дзейнічаюць ката
Мінскай жаночай гімназіі будынак.
ліцкія місіі: Дабрачыннае каталіцкае тва Карытас МінскаМагілёўскай архіепархіі, Тва св. Архангела Міхаіла, Тва Св. Францыска Сальскага, Дабрачынная місія Добрага самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай, Моладзевая місія Чыстае сэрца, манаская абшчына Кангрэгацыі сясцёр Св. Дамініка, навуч. ўстанова Мінскі тэалагічны калледж імя Св. Яна Хрысціцеля. Кіраўніцтва архіепархіі ўваходзіць у склад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Правячы біскуп (арцыбіскуп) з’яўляецца мітрапалітам, г.зн. фармальным кіраўніком рымскакаталіцкай царквы натэр. мітраполіі.
М. В. Цвілік.
«МІНСКАРЭНА», шматфункцыянальны культурнаспартыўны комплекс. Пабудаваны ў 2006—09 у Мінску (архіт. А.Нічкасаў, В.Куцко, У.Будаеў А.Шабалін, А.Ніціеўскі, В.Нікіцін). У аснову маст. вобраза пакладзена стылізаваная форма шайбы, якая сімвалізуе зімовыя віды спорту. Комплекс уключае спарт.відовішчную арэну, злучаную падземным пераходам з канькабежным стадыёнам, веладром і аўтастаянку на 1080 месцаў. Цыліндрычны, круглы ў плане аб’ём спарт.відовішчнай арэны дыяметрам 128 м (8 узроўняў) выкананы ў канструкцыях з маналітнага жалезабетоннага каркаса з 2паясным вантавым пакрыццём. Фасады
525
МІНСКАЯ
аздоблены сэндвічпанэлямі блакітнасерабрыстых тонаў з рытмічнай перабіўкай зашклёнымі ўчасткамі і вузкімі стужачнымі вокнамі таніраванага шкла, цокальныя паверхі абліцаваны светлашэрым гранітам. У цэнтры — лядовае поле (1600 м2). Зала спарт.відовішчнай арэны аснашчана трыбунамі на 15 тыс. месцаў, з іх 7 радоў ніжняга яруса трансфармуюцца. Ha 1—3м паверхах размешчаны залы трэнажорная, трэніровачная, харэагр., пасяджэнняў судзебнай камісіі, прэсцэнтр, буфеты, гардэроб, на 4—5м — VIPложы з пакоямі для адпачынку, на 6м — рэстараны на 112 і 132 месцаў, на 7—8м — службоватэхн. памяшканні. Перад гал. уваходам — алея спарт. славы з фантанамі. Тут праводзяцца спарт. спаборніцтвы рэсп. і міжнар. ўзроўняў, трэніроўкі, канцэрты, шоу.
Ю.Ю.Захарына.
МІ'НСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЙКА імя А.С.Пушкіна. Засн. ў 1900 у Мінску як першая ў горадзе публічная бка імя А.С.Пушкіна. У 1938 рэарганізавана ў абл. бку. 3 1971 знаходзіцца ў спец. узведзеным будынку. У 1975 у выніку цэнтралізацыі ўзначаліла дзярж. масавыя бкі Мінскай вобл. У 1989 аб’ядналася з дзіцячай абл. бкай імя Я.Maypa. Асн. кірункі дзейнасці: захаванне і адраджэнне нац. культ. спадчыны, праца з таленавітай моладдзю, каардынацыя працы публічных бібліятэк вобласці. Кніжны фонд (2014) 765 тыс. экз., каля 38 тыс. чытачоў. Працуе абл. краязнаўчая праграма «Памяць Міншчыны» (з 1993), публічны цэнтр прававой інфармацыі. Бка праводзіць абл. злёт «Юныя таленты Міншчыны». 3 1996 дзейнічае франкабел. зала інфармацыі аб сучаснай Францыі, з 1998 — Пушкінскі інфармацыйны цэнтр.
МІ'НСКАЯ БАЗЫЛЬЯНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1790—94 у Мінску як друкарня ўніяцкага ордэна базыльянаў. За час дзейнасці выпушчана 22 кнігі (па інш. дадзеных — 14) на польск. і лац. мовах.
МІ'НСКАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ. Існавала ў 1890—93 (?) у Мінску. Арганізатар і педагог Н.Муранская. Мела на мэце падрыхтоўку оперных і камерных спевакоў. Праграма навучання складалася з 2 курсаў: малодшага (пастаноўка голасу, развіццё дыхання, выраўноўванне рэгістраў, вакалізацыя і тэорыя музыкі) і старшага (вывучэнне класічнай і сучаснай вак. музыкі, дэкламацыя і фразіроўка, спец. падрыхтоўка да сцэны: фарміраванне рэпертуару, вывучэнне роляў, сцэн. прыёмаў і інш.). У зімовы сезон студыйцы наладжвалі публічныя канцэрты.
Літ.: Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мінск, 1999.
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. Размешчана ў цэнтры Беларусі, мяжуе з усімі абласцямі краіны. Працягласць з Пн на Пд 315 км, з 3 на У — 240 км. Пл. 39,9 тыс. км2. Цэнтр — г. Мінск (не ўваходзіць у склад вобласці, бо з’яўляецца асобнай адм. адзінкай рэспублікі са статусам сталіцы). У складзе вобласці 22 раёны: Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Клецкі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Маладзечанскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі; 23 гарады (у т.л. Жодзіна як горад абл. падпарадкавання, 2 гарады раённага падпарадкавання), 19 rap. пасёлкаў, 5212 сельскіх нас. пунктаў. Насельніцтва (2013, без Мінска) 1 млн. 402 тыс. чал. Жывуць беларусы (88,5%), рускія (7,1%), палякі (1,3%), украінцы (1,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,9%). На 1.1.2013 зарэгістравана 675 рэліг. абшчын: 354 праваслаўныя, 96 каталіцкіх, 211 пратэстанцкіх (136 хрысціян веры евангельскай, 50 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 11 хрысціян поўнага евангелля, 10 адвентыстаў сёмага дня, 3 сведкаў Іеговы, 1 новаапостальскай царквы), 3 стараверскія, 1 грэкакаталіцкая, 6 мусульманскіх, 4 іўдзейскія (3 ар