• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    533
    МІНСКАЯ
    ны (майстры: муляр Р.Сніджнецкі, мазаічнік Я.Будрэвіч). 3 1795 вядома як Петрапаўлаўскі сабор. Пасля пажару 1835 перабудавана ў рэтраспектыўнарус. стылі (1846—50, архіт. Г.Валерт). Рэканструяванаў 1895—97 (архіт. Я.Марозаў, В.Струеў). У 1936 знішчана. У 2011 адноўлена. У будынку размешчана дзіцячая філармонія «Верхні горад». Манастыр базыльянак — 2павярховы Ппадобны ў плане будынак — знаходзіўся на ПнУ ад царквы, з якой злучаўся крытай галерэяй. Гал. фасад рытмічна чляніўся сеткай прамавугольных аконных праёмаў. У будынку жылога корпуса манастыра размешчана дзіцячая муз. школа. Манастыр базыльян — 3па
    Да арт. Мінская Святадухаўская царкваі базыльянскія манастыры. Будынак царквы.
    шыху краіне пачалі весці сінхронныя здымкі. На студыі працавалі рэжысёры і аператары М.Бераў І.Вейняровіч, УСтралыдоў М.Стрэшнеў В.Цытрон, У.Цяслюк і інш. Сярод лепшых фільмаў: «Права на працу», «Права на адукацыю», «Права на адпачынак» (усе 1938), «Пушкін», «Асваенне балот у БССР», «Ардэнаносная БССР» (усе 1939), «3 хутароў — у калгасныя сядзібы» (1940), «Адроджанае Палессе» (1941) і інш.
    МІНСКАЯ СТЎДЫЯ НАВУКОВАПАПУЛЯРНЫХ I ХРАНІКАЛЬНАДАКУМЕНТАЛЬНЫХ ФІЛЬМАЎ. Існавала ў 1961—68 у Мінску. Ство
    Мінская сядзіба «Белая дача».
    рана на базе сектара кінаперыёдыкі і дакумент. фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», з якой аб’ядналася і існавала як яе вытворчатворчае аб’яднанне «Летапіс». Выпускала кінаперыёдыку, дакум., навук.папулярныя і навуч. фільмы. Рэгулярна выходзілі кіначас. «Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Спартыўны агляд», «Мастацтва Беларусі», асобныя выпускі кіначас. «Навука і тэхніка БССР» і «Сельская гаспадарка Беларусі». На студыі працавалі рэж. М.Гарбуноў'Л.Матусевіч, У.Скітовіч, У.Стральцоў, В.Сукманаў Н.Хубараў В.Чацверыкоў П.Шамшур, А.Ястрабаў, аператары В.Арлоў М.Бераў І.Вейняровіч, Ю.Іванцоў ГЛейбман, Р.Масальскі, У.Пужэвіч, С.Фроед, У.Цяслюк, В.Шаталаў. Сярод лепшых фільмаў: «Янка Купала» і «Якуб Колас» (1962), «Горад становіцца святлейшым» (1963), «Ёсць такая зямля» (1964), «Веснавыя галасы» (1965), «Шчырая размова» (1966), «Пакараны смерцю ў 41м», «Генерал Пушча» (Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Першыя ноты» (усе 1967), «Дзеля жыцця на Зямлі» (1968) і інш.
    МІНСКАЯ СЯДЗІБА «БЁЛАЯ ДАЧА», помнік сядзібнапаркавай ар
    вярховы прамавугольны ў плане будынак — прымыкаў да царквы з ПдУ. Асн. памяшканні былі перакрыты крыжовымі скляпеннямі, калідоры — цыліндрычнымі. У пач. 19 ст. прыстасаваны пад гімназію, у сярэдзіне 19 ст. — пад адміністрацыйны будынак. На У размяшчаўся двор з драўлянымі гасп. пабудовамі.
    МІ'НСКАЯ СТЎДЫЯ КІНАХРбНІКІ. Існавала ў 1935—41 у Мінску. Створана на базе сектара кінахронікі кінааргцыі Белдзяржкіно. Выпускала кіначас. «Савецкая Беларусь», дакум., навук.папулярныя і навуч. фільмы, здымала сюжэты пра жыццё рэспублікі для ўсесаюзных кіначасопісаў. Бел. кінахранікёры адны з nep
    534
    МІНСКАЯ
    хітэктуры неакласіцызму ў Мінску. Пабудавана ў канцы 19 ст. на паўд.зах. ускраіне горада. Размешчана на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу. Прамавугольны партэр вакол дома абмежаваны па перыметры радамі ліп і таполяў. Сядзібны дом — мураваны аднапавярховы асіметрычнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі будынак з высокай 8граннай вежай, балконам і зубчастым парапетам. Накрыты складаным дахам з атыкамі і франтонам на тарцах. Фасады аздоблены рустоўкай, прафіляванымі паяскамі, разеткамі. Арачныя аконныя і дзвярныя праёмы маюць пластычныя абрамленні. Унутры памяшканні розных памераў згрупаваны вакол цэнтр. вестыбюля і маюць анфіладны характар. У 1979—80 праведзена рэканструкцыя. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    МІНСКАЯ СЯДЗІБА ВАНЬКОВІЧАЎ, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў Мінску. Належала роду Ваньковічаў. Пабудавана каля 1797 на тэр. Мінскага Верхняга горада. Уключала сядзібны дом, 2 флігелі, аранжэрэю, гасп. пабудовы (стайня, вазоўня, лядоўня), пейзажны парк, пладовы сад. Сядзібны дом — драўляны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад вылучаны 8калонным порцікам з цэнтр. уваходам, які завершаны трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане. Аналагічны порцік на паўн.зах. фасадзе. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі. Дом і 2павярховыя прамавугольныя ў плане флігелі (паўн.ўсх. разбураны ў 1970я гг.) утваралі дворкурданёр, адгароджаны ад вуліцы мураванай агароджай з параднай брамай. У сядзібе жылі і працавалі мастак В.Ваньковіч, камапазітар С.Манюшка, пісьменнікі В.ДунінМарцінкевіч, М.Ваньковіч, Я.Ходзька. 3 2000 у сядзібным доме раз
    Да арт. Мінская сядзіба Ваньковічаў. Сядзібны дом.
    мешчаны музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы 19 стагоддзя».
    МІ'НСКАЯ ФАБРЫКА КАЛЯРОВАГА ДРЎКУ. Засн. ў 1984 у Мінску, поўнасцю ўведзена ў эксплуатацыю ў 1985, з 2000 РУП. Спецыялізавалася на выпуску шматфарбнай прадукцыі, надрукаванай афсетным спосабам. Выконвала поўны цыкл паліграф. вытворчасці. Аказвала паслугі па літ., маст. рэдагаванні, вёрстцы і афармленні выданняў, распрацоўцы і вырабе арыгіналмакетаў. Выпускала кнігі ў цвёрдым пераплёце (да 10 млн. экз. у год), брашуры
    Мінская царква Аляксандра Неўскага.
    (да 30 млн. экз. у год), кніжкіцацкі, плакаты і афішы, альбомы, часопісы, каталогі, паштоўкі, календары, фоташпалеры, рэкламныя праспекты, сшыткі, блокі для чарчэння, штодзённікі, настольныя гульні і інш. У 2011 далучана да Мінскага паліграфічнага камбіната імя Я.Коласа.
    МІ'НСКАЯ ЦАРКВА АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў Мінску. Пабудавана ў 1896—98 на Вайсковых могілках як хрампомнік у гонар перамогі ў рус.турэцкай вайне 1877—78 (архіт. В.І.Струеў). У 1982—83 праведзены рэстаўрацый
    535
    МІНСКАЯ
    ныя работы. Мураваны крыжовакупальны 4стоўпны 3нефавы храм з 3граннай апсідай. Mae асіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, над сяродкрыжжам якой ўзвышаецца масіўны купал на 8гранным светлавым барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Над бабінцам — 2ярусная вежазваніца з шатровым пакрыццём. Фасадыдэкарыраваны аркатурнымі паясамі, аркамі, разеткамі, прафіляваным карнізам, арнаментальным фрызам. У інтэр’еры цэнтр. неф раскрываецца ў бакавыя арачнымі праёмамі. У бабінцы пры ўваходзе ў цэнтр. неф — мемар. дошкі з імёнамі воінаўбеларусаў ЗОй артылерыйскай брыгады і 119га Каломенскага палка, якія загінулі пад г. Плеўна (Балгарыя). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МШСКАЯ ЦАРКВА МАРЬІІ МАГДАЛІНЫ, помнік архітэктуры класіцызмуўМінску. Пабудаванаў 1847 на б. Старажоўскіх могілках (цяпер вул. Кісялёва) з цэглы, на месцы драўля
    най царквы (згарэлаў 1835). Мураваны аднакупальны сіметрычны ў плане 3нефавы храм з апсідай. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прыбудавана з усх. боку прамавугольная апсіда з рызніцай і ахвярнікам, з зах. — бабінец з шатровай 8граннай вежайзваніцай на 2м ярусе. У цэнтры асн. аб’ёму на светлавым цыліндрычным барабане ўзвышаўся вял. купал. Сцены фасадаў расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і дэкарыраваны пілястрамі. У канцы 19 ст. перад царквой была ўзведзена брама з цэглы (захавалася з часткай агароджы), дэкарыраваная пілястрамі, арачнымі нішамі, у якіх знаходзіліся скульптуры, валютамі і інш. Над арачным праёмам узвышаўся дэкар. атык, увянчаны фігурным франтонам з невял. цыбулепадобнай галоўкай. У 1946—86 у будынку царквы размяшчаўся Цэнтр. архіў кінафотадакументаў Беларусі. У гэты ж час царква перабудавана: знесены купал і званіца, да апсіды прыбудаваны порцік, зменены інтэр’ер. 3 1990 адноўлена ў першапачатковым вы
    глядзе. У 1998 завершаны паліхромны роспіс інтэр’ера. Царква дзейнічае.
    МІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. у 1924 ў г. Заслаўе Мінскага рна. 3 1945 бка размяшчалася ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна, з 1964 — зноў у Заслаўі. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Мінскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. 3 1991 дзейнічае ў пас. Міханавічы Мінскага рна. Кніжны фонд (2014) 72 тыс. экз., каля 3 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: рэалізацыя мэтавых рэгіянальных праграм «Дзеці. Сям’я. Бібліятэка», «Міласэрнасць», «Экалогія. Бібліятэка. Чалавек», «Лета. Кніга. Бібліятэка», «Зямля мая, святая і адзіная...», «Скрыжаванне», « Шлях да духоўнасці», папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прапаганда кнігі і чытання. Працуе цэнтр прававой інфармацыі ( з 2004). Пры бцы дзейнічаюць 6 аматарскіх аб’яднанняў: «Крынічка» (дзіцячы экалагічны клуб), «Дабрадзея» (для людей сталага ўзросту), «Ты v teme» (для падлеткаў),
    536
    МІНСКІ
    Архітэктурнаскульптурны комплекс «Мінск — горадгерой».
    «Літараежка» (дзіцячы клуб чытання), «Біруза» (клуб здароўя), «Дабрадзейства» (клуб духоўнамаральнага выхавання).
    «МШСК  ГОРАДГЕРОЙ», архітэктурнаскульптурны комплекс. Узведзены ў Мінску ў гонар прысваення гораду ганаровага звання «Горадгерой» (1974). Адкрыты 8.5.1985 (скульпт.архіт. В.Занковіч, архіт. В.Крамарэнка, В.Яўсееў В.Раманенка). Размешчаны на прце Пераможцаў на скрыжаванні з пртам Машэрава, на ўзгорку ў пачатку Парку Перамогі. Шырокі марш лесвіц вядзе да абеліска (выш. 45 м) і бронзавай жаночай фігуры (5,5 м), сімвалізуючай Славу і перамогу горадагероя. У левай пераможна ўскінутай яе руцэ — фанфары, правая ў велічным жэсце распасціраецца ў бок горада. У ніжняй частцы абеліска на кансольным блоку размешчаны тэкст указа аб прысваенні звання, у верхняй — выява зоркі і лаўровая галінка. Вышынная дамінанта абеліска з’яўляецца прасторавым арыенцірам, акцэнтуе важную вось горада, выяўляе горадабудаўнічую ідэю цэнтра.
    МІНСКІ АБЛАСНЬІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1991 у г. Маладзечна на базе нар. тэатра гар. Дома культуры. Заснавальнік і першы маст. кіраўнік М.Мацкевіч (1991 — 2002). Маст. кіраўнікі: В.Ласоў
    скі (з 2003), А.Міхальцова (з 2004), Ю.Вута (з 2006), В.Растрыжэнкаў (з 2010), М.Дзінаў (з 2012); гал. мастакі: У.Жданаў (з 1992), Я.Волкаў (1994— 2000), В.Грыцаева (з 2004), Ю.Саламонаў (2006—09). Адкрыўся ў 1993 спектаклем «Зямля» паводле паэмы «Новая зямля» Я.Коласа. Своеасаблівай візітнай карткай стаў спектакль «Камедыя» У.Рудава патворах К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча (1993). У рэпертуары спектаклі па творах бел. класікаўдраматургаў і сучасных аўтараў: «Саламея і яе палю