• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    тадаксальнага і 1 прагрэсіўнага іўдаізму). Праз тэр. вобласці праходзяць важныя транспартныя магістралі. М.в. мае шырокую чыг. сетку агульнай працягласцю больш за 880 км, праз яе праходзяць міжнар. чыг. магістралі Варшава—Мінск—Масква, Гомель—Мінск—Вільнюс, чыг. Асіповічы—Слуцк—Баранавічы, Ліда— Маладзечна—Полацк. Буйнейшыя чыг. вузлы — Мінск, Маладзечна, на тэр. вобласці дзейнічае Мінскае аддз. Бел. чыгункі. Працягласць аўтадарог агульнага карыстання з цвёрдым пакрыццём на тэр. вобласці дасягае 17,3 тыс. км. Асн. аўтамагістралі Брэст—Мінск—Масква, Вільнюс— Мінск—Бабруйск—Гомель, Бабруйск—Слуцк—Івацэвічы, Мінск— Магілёў, Мінск—Віцебск і інш. Нерэгулярнае суднаходства па р. Бярэзіна. Па тэр. вобласці праходзяць нафтаправоды Таржок—Мінск—Івацэвічы і Ямал—Еўропа. Нац. аэрапорт Мінск (Смалявіцкі рн).
    Гісторыя. М.в.утворана 15.1.1938, 20.2.1938 у яе склад увайшлі 20 раёнаў. На 1.1.1941 у М.в. 21 раён, 6 гарадоў, 16 rap. і 1 рабочы пасёлак, 288 сельсаветаў. У пачатку Вял. Айч. вайны войскі Зах. фронту Чырвонай Арміі (у канцы чэрв. — пачатку жн. 1941) вялі на тэр. сучаснай М.в. жорсткія абарончыя і наступальныя баі супраць ням.фаш. захопнікаў на подступах да Мінска (25—28.6.1941) і Барысава (29.6—2.7.1941). Апошнія раённыя цэнтры Міншчыны захоплены ням.фаш. войскамі 3 ліп. (Крупкі і Беразіно), поўнасцю тэр. вобласці была акупіравана да 6.7.1941 (24.7.1941 сав. кавалерысты ў час рэйду вызвалілі г. Старыя Дарогі, але 27.7.1941 пакінулі іх пад націскам праціўніка). За час акупацыі гітлераўцы загубілі на сучаснай тэр. вобласці больш за 400 тыс. мірных грамадзян і ваеннапалонных, стварылі Масюкоўшчынскі, Маладзечанскі і Трасцянецкі лагеры смерці, знішчылі тысячы прадпрыемстваў, усе калгасы і саўгасы, разбурылі гарады, спалілі 157 вёсак. Партыз. рух,
    526
    МІНСКАЯ
    які разгарнуўся ў М.в. з першых дзён акупацыі, узначаліў Мінскі падп. абкам КП(б)Б, у розны час дзейнічалі Мінскае, Баранавіцкае і Палескае партыз. злучэнні, злучэнні Слуцкай і БягомльскаБарысаўскай партыз. зон і інш. Злучэнні складаліся з партыз. брыгад, палкоў, мясц. ваен.аператыўных груп і асобных атрадаў, колькасць і структура якіх часта мяняліся. Падчас вызвалення тэр. вобласці з Чырвонай Арміяй (канец чэрв. — пачатак ліп. 1944) злучыліся 37 брыгад (падзеленых на 176 атрадаў) і 7 асобных атрадаў, у якіх змагаліся каля 40 тыс. чал. У многіх нас. пунктах — у Мінску, Барысаве, Дзяржынску, Калодзішчах, Мар’інай Горцы, Мікалаевічах, Плешчаніцах, Тарасаўцы, Ратамцы, Уздзе і інш. — дзейнічалі антыфаш. падп. аргцыі. У ходзе Бел. аперацыі 1944 і яе састаўной часткі Мінскай аперацыі 1944 М.в. 29.6—4.7.1944 была вызвалена войскамі 1га, 2га і 3га Бел. франтоў. 20.9.1944 далучаны Бярэзінскі рн Магілёўскай вобл., адначасова перададзены Бабруйскай вобл. 7 раёнаў. 8.1.1954 далучаны раёны, раней перададзеныя Бабруйскай вобл., а таксама Глускі рн з яе складу (23.1.1960 перададзены Магілёўскай вобл.), адначасова далучаны 3 раёны скасаванай Баранавіцкай вобл. 20.1.1960 далучаны Валожынскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Мядзельскі рны скасаванай Маладзечанскай вобл. У ходзе адм.тэр. пераўтварэнняў у 1956—62 расфарміраваны 17 раёнаў, 7 з якіх у 1965—66 адноўлены. У далейшым колькасць раёнаў заставалася нязменнай. Межы вобласці не мяняліся з 1979.
    Ахова здароўя, спорт, турызм. У 2013 у М.в. налічвалася 119 бальнічных устаноў на 14,3 тыс. ложкаў, 394 урачэбныя амбулаторнапаліклінічныя ўстановы. Працавалі 140 санаторнакурортнах і аздараўленчах аргцый, у т.л. 30 санаторыяў, 8 санаторнааздараўленчых комплексаў, 2 дамы адпачынку, 16 баз і інш. аргцый адпачынку, 3 дзіцячыя рэ
    абілітацыйнааздараўленчыя цэнтры, 98 гасцініц і матэляў і інш. М.в. уваходзіць у 4 турысцкія рэгіёны Беларусі: Мінскі, МаладзечанскаНарачанскі, Барысаўскі, Слуцкі; на яе тэр. таксама вылучаюць 5 турысцкіх зон: Мінскую, Лагойскую, Нарачанскую, Барысаўскую і Слуцкую. Асн. турыстычныя цэнтры — Мінск, Нясвіж, Заслаўе, Слуцк, Барысаў, нац. парк Нарачанскі, гарналыжныя курорты «Лагойск», «Сілічы» і інш. 668 аб’ектаў рэгіёна (304 — археалогіі, 199 — архітэктуры, 151 — гісторыі, 9 — мастацтва) уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Адукацыя. У 2013 у М.в. дзейнічалі абл. інт развіцця адукацыі, ліцэй, кадэцкае вучылішча; 8 сярэдніх спец. і 17 прафес.тэхн. навуч. устаноў; 4 ліцэі, 1 гімназіякаледж, школы: 455 сярэдніх, 39 базавых і 15 пачатковых, 67 мастацтваў 11 муз., 2 дэкар.прыкладнога мастацтва, 5 маст., 1 харэагр., 1 духавых інструментаў; 2 школыінтэрнаты для дзяцейсірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 4 санаторныя і 7 спец. школінтэрнатаў, 1 спец. дзіцячы дом; 684 дашкольныя ўстановы (185 з іх у складзе вучэбнапед. комплексаў); 55 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; абл. цэнтры: вучэбнаметадычны і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі.
    Культура. У 2013 у М.в. працавала 1490 устаноў культуры, у т.л. 735 бк, буйнейшыя з якіх — Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна, Маладзечанская раённая бка імя М.Багдановіча. Дзейнічаюць 637 устаноў клубнага тыпу, пры якіх працуюць больш за 5100 аматарскіх аб’яднанняў, з якіх 524 маюць званні «заслужаны», «народны» і «ўзорны». Сярод найб. вядомых засл. аматарскіх калектываў — фалькл. ансамбль «Крупіцкія музыкі» Крупіцкага Цэнтра культуры імя У. М. Грома Мінскага рна, сімф. аркестр Маладзечанскага муз. каледжа імя М.К.Агінскага, тэатр «Відарыс» Барысаўска
    га Палаца культуры імя М.Горкага, нар. — фалькл. калектыў «Гасцінец» Ракаўскага Цэнтра фальклору Валожынскага рна, ансамбль танца «Сузор’е» Салігорскага гар. Палаца культуры; ўзорных — ансамбль нар. музыкі і песні «Аношкаўскія музыкі» Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Нясвіжскага рна. На Міншчыне працуюць больш за 3 тыс. нар. майстроў (вышывальшчыцы, ткачыхі, рэзчыкі па дрэве, ганчары, майстры салома і лозапляцення і інш.). У М.в. дзейнічаюць 2 тэатры ў г. Маладзечна (Мінскіабласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»), 1 канцэртная аргцыя (муз. капэла «Санорус»), Працуюць 25 кінатэатраў каля 450 кіна і відэаўстановак. У вобласці 23 дзярж. музеі, у т.л. 2 рэсп. падпарадкавання (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік «Нясвіж», а таксама філіялы літ. і інш. цэнтр. музеяў), 4 абл. 1 15 раённага падпарадкавання, у т.л. мемар. комплекс Хатынь з філіяламі Курган Славы 1 Дальва, музейсядзіба «Дзяржынава», гіст.культ. музейзапаведнік «Заслаўе» і інш. Дзейнічаюць прыватныя і грамадскія музеі («Дудуткі», Старадарожскі маст. музей, гіст.культ. комплекс «Лінія Сталіна», Ракаўскі музейгалерэя «Мастацтва»), больш за 300 музеяў пры навуч. установах і на прадпрыемствах. На Міншчыне больш за 3,5 тыс. помнікаў у т.л. 286 архітэктуры, 692 — археалогіі. У Барысаве, Жодзіне і Слуцку працуюць паркі культуры і адпачынку. У Вілейцы, Маладзечне, Мядзеле, Слуцку дзейнічаюць цэнтры маст. творчасці навучэнцаў. Традыц. стала правядзенне ў вобласці фестываляў: Нац. бел. песні і паэзіі ў Маладзечне, рэсп. камернай музыкі «Музы Нясвіжа», харавога мастацтва «Пеўчае поле», абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй», духавой музыкі «Майскі вальс», харэагр. мастацтва «Карагод сяброў», дзіцячай тэатр. творчасці «Чароўны
    527
    МІНСКАЯ
    куфэрак» і тэатр. творчасці «Бярэзінская рампа» і інш. У рэгіёне прайшлі святкаванні нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Нясвіж, 1997; г. Барысаў, 2008; г. Заслаўе, 2000, 2014), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998, г. Слуцк, 2005, г. Маладзечна, 2011).
    «МІНСКАЯ ВЯСНА», міжнародны фестываль музыкі. Праводзіцца з 1984 у Мінску штогод Арганізатар — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Асн. мэты — усебаковая падтрымка і папулярызацыя прафесійнага муз. мастацтва, выяўленне новых імён у кампазітарскай і выканаўчай творчасці, развіццё міжнар. культ. сувязей. У праграме музыка розных эпох і жанраў, новыя творы сучасных, у т.л. бел., кампазітараў. У межах фестывалю праводзяцца аўтарскія канцэрты. Тэматыка прысвечана пэўным датам, вял. кампазітарам, бел. музыцы, новым творам бел. кампазітараў: «Год В.А.Моцарта» (1991), «Год С.В.Рахманінава» (1993), «Да 60годдзя Вялікай Перамогі» (2005), «Чарнобыль — 20 гадоў пасля» (2006) і інш. Сярод удзельнікаў фестывалю бел. і замежныя калектывы, музыканты, вакалісты. У 2014 фестывалі прымалі ўдзел Дзярж. акадэмічны сімф. аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзярж. камерны хор Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Д.Зубава, Нац. акадэмічны нар. аркестр імя І.І.Жыновіча пад кіраўніцтвам М.Казінца, Мінскі струнны квартэт, Бел. дзярж. ансамбль нар. музыкі «Свята», фалькл. калектыў «Троіца», джазавае трыа са Швейцарыі, выканаўцы з Расіі, Германіі, Польшчы і інш.
    «МЙНСКАЯ ГАЗЁТА», грамадскапалітычная і літаратурная газета ліберальнакадэцкага інфармацыйнаасветніцкага кірунку. Выдавалася з 12.(25).8.1912 да 29.11.1918 у Мінску на рус. мове штодзённа. Да №1091 (1915) наз. «Мннская газетакопейка». Арыентавалася на рускамоўную яўр. грамадскасць. Асвятляла
    рэгіянальныя, сац.эканам. праблемы, дзейнасць мясц. самакіравання, Дзярж. думы, мела аддзел гар. хронікі, перадрукоўвала матэрыялы сталічных газет. Знаёміла чытачоў з жыццём і творчасцю рус. і яўр. пісьменнікаў (Л.Андрэеў, В.Верасаеў, А.Купрын, ШоламАлейхем), друкавала крытычныя разборы публічных лекцый у Мінску, змяшчала нарысы пра творчасць Л.Талстога, М.Някрасава і інш., агляды мінскіх маст. выставак, твораў Л.Альпяровіча, Я.Кругера, Ф.Рушчыца, нататкі пра тэатр. і муз. падзеі ў горадзе. Публікавала інфармацыю пра бел. нац. рух. Надрукавала ў перакладзе на рус. мову апавяданне Я.Коласа «Дудар» (пад назвай «Гусляр. Казка Якава Коласа», 5.8.1913). Выпускала літ. дадатак — час. «Мннскнй огонёк» (1912), «Вечернне нзвестня Мннской газетыкопейкн» (1914—15), «Вечернме нзвестня Мннской газеты» (1915— 17).
    МІНСКАЯ ГАРАДСКАЯ НОТНАМУЗЫЧНАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1958 у Мінску. 3 1979 філіял цэнтралізаванай сістэмы дзярж. публічных бк горада. У фондах (2013) 156,7 тыс. экз. нотных запісаў, кніг па музыцы, гісторыі музыкі і музыказнаўстве (у т.л. рарытэтныя выданні і рукапісы 19 — пач. 20 ст.), гуказапісаў на розных носьбітах (грампласцінках, магнітных стужках, кампактдысках). Бка абслугоўвае каля 8 тыс. чытачоў штогод, з’яўляецца метадычным цэнтрам прапаганды муз. ведаў сярод насельніцтва горада. Mae абсталяванне для праслухоўвання музыкі, кабінет гуказапісу, памяшканне для індывідуальных заняткаў на фп. Рэгулярна ладзяцца сустрэчы з кампазітарамі, музыказнаўцамі, выканаўцамі. 3 1981 пры бцы працуе «Музычная гасцёўня».