• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    80х гг. — перыяд імклівага развіцця, росквіту муз. мастацтва, яго ўзыходжання на сусветны ўзровень. У гэты час у горадзе ажывілася і гастрольнае жыццё, ставіліся новыя муз.сцэнічныя творы бел. (Г.Пукста, А.Багатырова, С.Манюшкі, А.Туранкова і інш.), рас. і замежных кампазітараў. У М. пачалі працаваць Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узорнапаказальны аркестр, Дзярж. нар. хор Беларусі (гл. Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча), Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Сімф. аркестр Бел. тэлебачання і радыё, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, вак.інструм. ансамблі «Песняры», «Верасы», эстр.харэагр. «Чараўні
    Да арт. Мінск. Адкрыццё маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаўудзельніц СНД. 2008.
    цы», харэагр. «Харошкі», камерны хор «Санорус», Дзярж. аркестр сімф. і эстр. музыкі Беларусі (гл. Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусьў Адкрыліся Дзярж. тэатр муз. камедыі Беларусі (гл. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр) і зала камернай музыкі Бел. філармоніі (у будынку касцёла Св. Роха). У 1991 арганізаваны Беларускі саюз музычных дзеячаў. У 1990я гг. створаны Мінскі канцэртны аркестр «Няміга», творчы калектыў «Беларуская капэла», ансамбль нар. музыкі «Бяседа», канцэртны сімф. «Маладая Беларусь» і Прэзідэнцкі аркестры, інш. вак. і інструм. ансамблі. У 1989 у М.
    Да арт. Мінск. Канцэрт пад адкрытым небам на пляцоўцы «Верхні горад». 2014.
    адбыўся 1ы Міжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў, у 1991 — фестываль сучаснай музыкі. 3 2006 праводзіцца Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, з 2010 — Мінскі міжнародны калядны оперны форум. У М. дзейнічаюць 20 муз., 3 маст., 2 харэаграф. школы, а таксама школа мастацтваў. Працуюць аматарскія калектывы. Лепшыя з іх маюць званні «заслужаны» (Мінскі заслужаны аматарскі ансамбль беларускай песні «Церніца», Мінскі заслужаны аматарскі камерны аркестр «Рычэркар», Мінскі заслужаны аматарскі хор «Крынічка» і інш.). У М. праходзяць шматлікія міжнар. конкурсы (піяністаў пад назвай «Мінск» і імя І.А.Цвятаевай, вакалістаў імя Л.П.Александроўскай 1 інш.). У 2008 горад стаў месцам правядзення адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаўудзельніц СНД. Набываюць папулярнасць новыя і адраджаюцца ранейшыя (святочныя вулічныя і паркавыя муз. мерапрыемствы) формы муз. жыцця. 3 2012 дзейнічае канцэртная пляцоўка «Верхні горад»; у 2011 запрасіла першых гледачоў канцэртная зала аднайм. дзіцячай філармоніі. У 2013 у рамках фестывалю «Мінская вясна» адбыўся цыкл кан
    518
    МІНСК
    цэртаў у гонар 50годдзя аргана Вял. залы філармоніі.
    Тэатральнае жыццё. Першыя звесткі пра тэатр. жыццё М. зафіксаваны ў 2й пал. 17 ст., калі пачаў сваю дзейнасць Мінскі школьны тэатр. На вуліцах і плошчах М. наладжвалі паказы батлейкі. У канцы 1770х гг. М. наведвалі польск. аматарскія гастрольныя трупы: Тва акцёраў з Польшчы (1778), трупа пад кіраўніцтвам Д.Мараўскага і К.Жулкеўскага (1787). Прафес. трупы пачалі гастраляваць у горадзе ў канцы 18 ст.: «Камедыйны тэатр» (1788—90, арганізатары К.Жулкеўскі і Л.Марсант), трупа А.Жукоўскага і А.Главацкага (1790—92). У 1802—05 дзейнічала пастаянная опернадрам. трупа пад кіраўніцтвам М.Кажынскага. У 1811—32 вядомую мінскую антрэпрызу ўзначальваў А.Жукоўскі. Рус. гастрольныя трупы пачалі наведваць М. у 2й пал. 1840х гг. 3 1845 тэатр. жыццё горада асвятлялася ў «Мннскнх губернскнх ведомостях». Значнымі культ. падзеямі тагачаснага жыцця сталі паст. «Сялянка» (1852) і «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) В.ДунінаМарцінкевіча. Вял. падпулярнасцю карысталіся выступленні Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. У 1й пал. 19 ст. тэатр. паказы наладжваліся ў залах мужчынскай гімназіі і доме Гайдукевіча (пасля 1817), у будынках на пл. Высокага рынку (1825—84) і ратушы (1847—51), у Доме дваранскага сходу (1864—77), Мінскім гар. тэатры (з 1890). У летні перыяд паказы адбываліся таксама ў гар. садзе, летнім тэатры Сакалова і Фідэрфона, сямейным садзе «Цівалі». 3 гастрольнымі спектаклямі М. наведвалі вядомыя рус. акцёры: В.Каратыгін (1844), І.Гарбуноў, Ф.Камісаржэўскі (1877), М.Савіна (1891, 1898, 1908), М.Дарскі (1893, 1894), Г.Фядотава (1895), браты Адэльгеймы (з 1898 да 1933), А.Яблачкіна (1900), В.Камісаржэўская (1902, 1906—07), П.Арленеў (з 1899 да 1927) і інш. 3 1917 дзейнічала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. У 1918 у М. з
    Да арт. Мінск. Сцэна са спектакля «Хітрыкі Ханумы» паводле А.Цагарэлі. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага. 2014.
    Вільні прыехаў Ф.Аляхновіч і арганізаваў сваю трупу, якая працавала ў складзе Беларускага савецкага тэатра. 3 1920 пачала дзейнасць Трупа Галубка, адкрыты першы прафес. Бел. дзярж. тэатр (гл. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які стаў цэнтрам тэатр. жыцця горада. У 1920—30я гг. дзейнічалі Мінскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры, Дзяр
    Да арт. Мінск. Сцэна са спектакля «Пан Тадэвуш» паводле А.Міцкевіча. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы. 2014.
    жаўны яўрэйскі тэатр БССР, Беларускі рабочы тэатр, Беларускі ТРАМ, Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі (з 2008 Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Тэатр юнага гледача БССР імя Н.К.Крупскай. М. стаўасн. базай вандроўных калектываў: Польскага дзяржаўнага вандроўнага тэатра БССР, Тэатра саўгасрабочых (1927—
    519
    «МІНСК»
    Да арт. Мінск. Сцэна са спектакля «Пікавая дама» паводле А.Пушкіна. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 2014.
    33)	. У 1930—32 у М. працаваў Беларускі тэхнікум сцэнічнага мастацтва, у 1938—41 — рэсп. Тэатральнае вучылішча. 3 1945 дзейнічае Бел. тэатр. інт (гл. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). 3 1946 працуе рэсп. творчая аргцыя Беларускі cams тэатральных дзеячаў. Пасля вызвалення М. ад ням.фаш. захопнікаў аднавілі дзейнасцьтэатр. калектывы, што вярнуліся з эвакуацыі. Вядучае месца ў тэатр. жыцці горада належала Бел. тэатру імя Я.Купалы (аднавіў дзейнасць у снеж. 1944). У 1947 з Гродна пераведзены Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі (гл. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага). У 1949—56 працаваў Тэатр драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. У 1950 аднавіў сваю дзейнасць Дзярж. тэатр лялек Беларусі (гл. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек). У 1956 адкрыты Беларускірэспубліканскі тэатр юнага гледача. У 1980—90я гг. створаны Дзярж. тэатр муз. камедыі Беларусі (з 2008 Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Дзярж. маладзёжны тэатр Беларусі (гл. Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр), Тэатрстудыя кінаакцёра к/студыі «Беларусьфільм», Мінскі драм. тэ
    атр «ДзеЯ?» (гл. Новы драматычны тэатр), Мінскі тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор», Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьніч» і інш. З’явіліся тэатрыстудыі пад кіраўніцтвам рэж. Р.Таліпава В.Грыгалюнаса, М.Трухана і В.Баркоўскага, В.Іназемцава, В.Савіцкага і інш. Пачалі дзейнічаць антрэпрызы «Тэатральныя зоркі», «Віртуозы сцэны», «Ніколатэатр», «Беларускія сезоны». 3 2003 у М. працуе Драматычны тэатр Беларускай арміі. У горадзе дзейніча
    Будынак канцэртнай залы «Мінск».
    юць аматарскія калектывы, многія з якіх маюць званне «народны»: Мінскі народны тэатр «На Доўгім Бродзе», Мінскі народны тэатр «Рэха», Мінскі народны тэатр «Жывая планета», Мінскі народны студэнцкі паэтычны тэатр «Звон», Мінскі народны тэатрстудыя «На балконе» і інш. Важнай формай маніторынгу развіцця тэатр. мастацтва М. з’яўляюцца тэатр. фестывалі, у т.л. міжнар. тэатр. мастацтва «Панарама», тэатраў лялек, монаспектакляў «Я», студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» і інш.
    Літ.: Мннск. Послевоенный опыт реконструкцнн н развнтмя. М., 1966; 3 а г о рульскнй Э.М. Возннкновенне Мянска. Мннск, 1982; Чернявская Т.М., Петросова Е.Ю. Памятннкн архятектуры Мннска XVII — начала XX в. Мянск, 1984; Воннов А.А. Ясторня
    архнтектуры Белорусснн (советскнй пернод). Мннск., 1987; Мінск незнаёмы. 1920—1940. Мінск, 2002; Захарына Ю.Ю. Мастацкае аблічча беларускай архітэктуры 70—90х гг. XX ст. Мінск, 2004.
    С.А. Сергачоў (архітэктура), А.П.Бязлепкіна (літ. жыццё), Л.Д.Налівайка, Я.Ф.Шунейка (маст. жыццё), В.Р.ГудзейКаштальян (муз. жьшцё), В.М.Ярмалінская (тэатр. жыццё).
    «МІНСК», канцэртная зала ў Мінску. Узведзена ў 1986 як Дом палітасветы (архіт. Л.Патапаў, Ю.Кустоў, Л.Кус
    520
    МІНСКАЕ
    това, А.Чадовіч), з 1994 сучасная назва. Уключае глядзельную залу на 1500 месцаў, 6 малых і лекцыйную залы, бку. Mae ў аснове асіметрычную кампазіцыю, што раскрываецца гал. фасадам да р. Свіслач. У архіт.прасторавым вырашэнні будынка спалучаюцца тэктанічны і манумент. прынцыпы будовы кампазіцыі. Масіўны аб’ём мае ўпарадкаваную структуру. Акцэнтам кампазіцыі з’яўляецца манумент. лесвіца.
    Ю.Ю.Захарына.
    МШСКАГА ТЭАТРА БУДЫНАК. Існаваў у Мінску на пл. Высокага рынку (цяпер пл. Свабоды). Уведзены ў канцы 18 ст. ў стылі класіцызму як жылы дом. Належаў Я.Байкову, некаторы час у памяшканні размяшчалася карчма. У 1825 перабудаваны пад тэатр. Спачатку 2павярховы мураваны будынак з высокім вальмавым дахам меў сіметрычную кампазіцыю з рызалітам і франтонам у цэнтры гал. фасада. Пасля перабудовы — 3павярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2схільным дахам. Сіметрычны па кампазіцыі гал. фасад з цэнтр. рызалітам дзяліўся карнізным поясам на 2 ярусы (ніжні апрацаваны рустам). Рызаліт з шырокай праезнай аркай быў аформлены 6калонным порцікам, завершаным франтонам з лучковым акном утымпане. Рытм фасадаў ствараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і паўцыркульнымі нішамі. Трох’ярусная (18 х 18 м) двухсветлавая тэатр. зала знаходзілася на 2м паверсе, мела партэр (на 380 месцаў), балкон, ложы ў 2 ярусы і раёк над імі. У 1852 на сцэне тэатра адбылася прэм’ера першай бел. оперы «Ідылія» («Сялянка» С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага на лібрэта В.ДунінаМарцінкевіча). У 1984 будынак знесены.
    МІНСКАЕ ВУЧЬІЛІШЧА АРГАНІСТАЎ. Існавала ў 1872—97 у Мінску. Засн. па ініцыятыве каталіцкага свяшчэнніка Ф.Я.Сенчыкоўскага. Было адзіным у Беларусі, карысталася
    папулярнасцю за добра пастаўленае навучанне, утрыманне навучэнцаў на казённы кошт (на кожнага ў год адпускалася 120 руб.) і некаторыя прывілеі, што мелі выпускнікі. Вучыліся пераважна дзеці сялян і мяшчан, прымаліся пасля заканчэння нар. вучылішча (у 1881 былі 22 навучэнцы). Праграма заняткаў па спец. муз. дысцыплінах была разлічана на 5 гадоў з вывучэннем агульнаадукац. прадметаў і кравецкай справы. Навучалі ігры на аргане, фп. (педагогі Г.Стафановіч, Клэйнішэн), скрыпцы (Позняк), спевам (Г.Глінскі, Марошкін) і муз.тэарэт. дысцыплінам. У 1876 установа атрымала дазвол пабудаваць або набыць будынак, дзе маглі б займацца да 30 чал.