• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    цы і на ультракароткіх хвалях), «РадыусFM» (з 2003), у FMдыяпазоне вяшчаюць таксама «Мінская хваля», «Радыё БіЭй», «Радыё РОКСМ», «АльфаРадыё», «Юністар — Радыё БДУ», «Радыё АНТ», «Мелодыі стагоддзя» і інш. Тэлебачанне працуе з 1956. Дзейнічаюць каналы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», спарт. «Беларусь 5», АНТ, «Сталічнае тэлебачанне», «8 канал» і інш. Трансліруюцца перадачы і праграмы розных тэматычных кірункаў: інфарм., грамадскія, сац.паліт., для моладзі, дзіцячыя, навук.папулярныя, канцэртныя, асветніцкія па праблемах гісторыі, культуры, экалогіі і інш.
    Літаратурнае жыццё. 3 18 ст. літ. працэс у М. ініцыіраваўся пераважна літ. аб’яднаннямі. Першы літ. гурток быў створаны выкладчыкам паэтыкі і рыторыкі М.Дудзінскім пры ваяводскай гімназіі. На літ.маст. вечарыны пісьменнікі, мастакі, аматары мастацтва часта збіраліся на кватэры Ч.Манюшкі (бацькі кампазітара С.Манюшкі), у доме Ваньковічаў, А. Макрэцкага, В.І.ДунінаМарцінкевіча, да якога прыязджалі С.Манюшка, У.Сыракомля, А.Плуг, В.Каратынскі, К.Тышкевіч, А.Ельскі. 3 М. таксама звязаны жыццё і творчасць Я.Лучыны. У 1845 у горадзе засн. губернская бка. 3 1864 у Рас. імперыі, у склад якой уваходзіла Беларусь, была забаронена публікацыя бел. кніг. Літ. жыццё горада ажывілася толькі пасля пад’ёму
    Да арт. Мінск. Эмблема Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу для студэнтаў «БрамаМар».
    АРУЖБЫ
    KOHKVK МОАОДЫХ АНГН’АІОРОВ СОЮЗНОГО ГОСУМРСТВА
    Да арт. Мінск. Эмблема конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы».
    рэв. руху нарадавольцаў (1880я гг.) і з пачаткам выдання газ. «Мннскмй лнсток», у якой свае артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры, мове і культуры Беларусі друкавалі М.ДоўнарЗапольскі, У.Завітневіч, Я.Ляцкі, А.Слупскі, М.Янчук, маст. творы — Д.Бохан, Я.Лучына, К.Каганец. Пачынаючы з 1898 літ. жыццё М. сканцэнтравалася ў літ. секцыі Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У газ. «СевероЗападный край», акрамя інфармацыі аб літ. падзеях М., друкаваліся фалькл. творы — казкі, легенды, песні. Тут былі апубл. верш «Мужык» Я.Купалы, літ. спадчына У.Галубка. Творы мінскіх аўтараў і рэцэнзіі на іх друкавалі таксама газ. «Мннское эхо», «Мннскнй курьер», «Вольная Беларусь». Мінскае літаратурнаартыстычнае таварыства выдала альманахі «Туманы» (1909), «Зямныя сны» (1910). У канцы 1913 пачаў выходзіць часопіс для дзяцей і юнацтва «Лучынка». 3 восені 1915 у М. пражываў З.Бядуля, з кастр. 1916 да лют. 1917 — М.Багдановіч. На літ. вечарыны ў «Беларускай хатцы» збіраліся М.Багдановіч, З.Верас, У.Галубок, Ф.Ждановіч, А.Зязюля, В.Лявіцкая, Ядвігін Ш. Пасля атрымання М. статусу сталіцы БССР у ім сканцэнтравалася літ. жыццё маладой рэспублікі. У М. знаходзіліся Цэнтр. бюро літ. аргцыі «Маладняк» і яго мінская філія, літ. аб’яднанні «Узвышша», «Пробліск», «Літаратурнамастацкая камуна», «Полымя», Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП) і яе мінская філія, Бел. літ.
    513
    МІНСК
    аб’яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, Бел. аб’яднанне пралетарскакалгасных пісьменнікаў. У 1930 быў створаны Інтлры і мастацтва АН Беларусі. Злют. 1932 у М. пачала выдавацца газ. «Літаратура і мастацтва». У 1932 быўствораны Саюз сав. пісьменнікаў БССР (старшыня М.Клімковіч), у чэрв. 1934 прайшоўяго I Пленум. На дзярж. узроўні арганізоўваліся сустрэчы з творчымі людзьмі саюзных рэспублік, з’езды польск. пралетарскіх пісьменнікаў. У дамах пісьменніка, асветніцтва, Чырвонай Арміі, партактыву праводзіліся літ. вечарыны, на якіх абмяркоўвалася літ. дзейнасць бел., рус. і замежных пісьменнікаў, тэматыка іх твораў, пытанні стварэння вобраза станоўчага героя і бальшавіка ў лры, развіцця бел. навэлы, жанру нарыса і апавядання ў бел. лры і інш. Ладзіліся сустрэчы з чытацкай аўдыторыяй, шырока адзначаліся юбілейныя даты, звязаныя з жыццём і творчасцю бел., рус. і замежных пісьменнікаў (50гадовы юбілей Я.Купалы і Я.Коласа ў 1932, 25годдзе творчай дзейнасці З.Бядулі, 100годдзе з дня смерці А.Пушкі
    Да арт. Мінск. Фрагмент экспазіцыі «Да 100годдзя выдання зборніка «Вянок» у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. 2013.
    на, 130годдзе М.Гогаля, вечарыны памяці У.Маякоўскага, М.Горкага, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., усе ў 1937). Літ. працэс М. і БССР знайшоў адлюстраванне на старонках час. «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Полымя рэвалюцыі», «Беларусь калгасная», «Заклік», «Летапіс ТБШ», газет «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі» і інш. У Вял. Айч. вайну выходзіла сатыр. выданне «Раздавім фашысцкую гадзіну» (са жн. 1945 сатыр. час. «Вожык»), Пасля вызвалення М. ў ліп. 1943 літ. жыццё сталіцы ўзнавілася. У 1944 была адноўлена бка АН БССР, напісаны дзярж. гімн БССР. У 1946 у БДУ упершыню праведзены «Купалаўскія чытанні». У 1976 у М. пабудаваны Дом літаратара, у якім ладзіліся аўтарскія вечары пісьменнікаў, сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтваў, лекцыі, дыскусіі, выстаўкі і інш. У 1980—2000я гг. важнымі падзеямі ў літ. жыцці горада былі святкаванні 100годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа (1982), М.Багдановіча (1991), М.Гарэцкага (1993),
    500годдзя Ф.Скарыны (1990) і інш. Прайшлі навук. канферэнцыі, прысвечаныя жыццю і творчасці М.Танка (1998), Я.Коласа (2000), К.Крапівы (2006), З.Бядулі (2006) і інш. 3 1985 штогод праводзяцца «Коласаўскія чытанні», па матэрыялах якіх выдаеццазб. «Каласавіны» (з 1986). 3 М. звязаны творчыя біяграфіі А.Адамовіча, У.Адамчыка, М.Аўрамчыка, Р.Барадуліна, П.Броўкі, Я.Брыля, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча, П.Глебкі, В.Зуёнка, В.Казько, В.Карамазава, У.Караткевіча, В.Карпава, Я.Коласа, К.Крапівы, А.Куляшова, Я.Купалы, М.Лужаніна, М.Лынькова, А.Макаёнка, Я.Маўра, І.Мележа, П.Панчанкі, П.Пестрака, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, Я.Сіпакова, М.Танка, І.Чыгрынава, І.Шамякіна. У канцы 20 — пач. 21 ст. літ. жыццё ў М. інтэнсіфікавалася са з’яўленнем тваў «Тутэйшыя» (Тва маладых літаратараў пры СП БССР, 1986—89), руху «БумБамЛіт» (1995—99), літ. аб’яднання «Літаратурнае прадмесце» (з 2002) і інш. 3 2005 аднавіў выхад альманах «Дзень паэзіі». 3 М. звязана правядзенне літ.маст. фестывалю «Тры дні», літ. конкурсаў «Мост дружбы», «БрамаМар», літ. слэмаў (паэт. спаборніцтвы з выстаўленнем адзнак публікай аўтарам за выкананне твораў). Пісьменнікі, прадстаўнікі дзярж. і прыватных выдваў, рэдакцыі літ. і навук.метадычных часопісаў і альманахаў («Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Вясёлка», «Тэксты», «Роднае слова», электронны часопіс перакладной лры «Прайдзі Свет») праводзяць у М. прэзентацыі кніг у навуч. установах (у т.л. ў рамках літ.знаўчых канферэнцый), музеях, кнігарнях і бках. У М. дзейнічаюць Броўкі Петруся літаратурны музей, Багдановіча Максіма літаратурны музей, Коласа Якуба літаратурнамемарыяльны музей, Купалы Янкі дзяржаўны літаратурны музей, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. У 2006 завяршылася будаўніцтва Нац. бкі Беларусі. Значнымі падзеямі ў літ.
    514
    МІНСК
    жыцці М. сталі святкаванні 120годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча (2011), 130годдзя здня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы (2012).
    Мастацкае жыццё. У 11—15 ст. у М. развіваліся кавальства, ліццё, ювелірнае мастацтва, разьба па дрэве і косці, ганчарства (гл. Мінская кераміка, Мінская кафля), шкларобства. У 16—18 ст. больш за 20 цэхаў М. аб’ядноўвалі майстроў 41 спецыяльнасці. У 16—17 ст. з’явіліся творы жывапісу, звязаныя з мясц. маст. школай («Маці Божая Мінская», 1я пал. 16 ст.; «Нараджэнне Хрыста», 17 ст., і інш.). У 16—18 ст. уаздабленні інтэр’ераў і фасадаў грамадзянскіх і культавых будынкаў мінскія мастакі выкарыстоўвалі паліхромную размалёўку, драўляную і стукавую скульптуру, каваныя вырабы. У 18 ст. ў М. працавалі мастакі А.Анташэўскі, М.Бейтнік, Я.Брэтцар, І.Дарэцкі, Я.Шэферс і інш., у канцы 18 — пач. 19 ст. — А.Главацкі, Ю.Г.Главацкі, Ю.Пешка (выканаў шэраг партрэтаў жыхароў і акварэльных краявідаў). У 19 ст. маст. жыццё М. адметнае творчасцю Я.Дамеля, В.Ваньковіча, І.Герасімовіча, Ч.Манюшкі, С.Цімафеева, А.Шэмеша. У ваколіцах горада працавалі Ф.Смуглевіч, замалёўкі М. рабілі Д.Струкаў, І.Трутнеў. У 1898— 1906 маст. секцыя Мінскагатва аматараў прыгожых мастацтваў арганізоўвала выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры, фатаграфіі. Дзейнічалі маст. майстэрні, дзе працавалі Г.Віер, М.Дубчык, М.Кордаш, Л.Красоўскі, П.Курбатаў, М.Лазарчык, А.Максіменка і інш. У 1899 адбылася выстаўка мастакоўперасоўнікаў. 3 М. канца 19 — пач. 20 ст. звязана творчасць Б.Адамовіча, Л.Альпяровіча, С.БогушСестранцэвіча, Г.Вейсенгофа, І.Івашкевіча, К.Каганца, З.Ленскага, П.Мрачкоўскай, Л.Пігулеўскага, Э.Сукоўскага. У 1909 Я.Кругер на Base школыстудыі малявання арганізаваўкурсы. Навыстаўках 1902,1904, 1907, 1908 экспанаваліся творы Л.Альпяровіча, Я.Дамеля, Я.Кругера, Ф.Рушчыца, І.Хруцкага, І.Яро
    менкі; на выстаўцы 1911 — творы бел., рус., літ., польск., укр. мастакоў. У 1919 адкрыўся Бел. дзярж. музей (існаваў да 1941), у 1919—20 дзейнічала Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. Гар. маст. выстаўка 1921 сведчыла аб развіцці шырокага спектра маст. кірункаў — ад рэалізму да абстракцыянізму (удзельнікі І.Ахрэмчык, С.Блох, І.Валадзько, І.Гембіцкі, А.Гефтэр, П.Гуткоўскі, К.Елісееў, М.Кавязін, С.Каўроўскі, Я.Кругер, А.Малевіч, І.Мільчын, У.Сляпян, М.Станюта, Б.Ульпі, М.Філіповіч, К.Ціханаў і інш.). Вял. ролю ў маст. жыцці М. адыграла творчая дзейнасць А.Вало, В.Дваркоўскага, Я.Драздовіча, Г.Змудзінскага, А.Марыкса, А.Тычыны і інш. У 1925 пры Інбелкульце была створана маст. секцыя, удзельнікі якой займаліся вывучэннем і прапагандай мастацтва, апісаннем і вывучэннем маст. збораў. У 1925 прайшла 1я Усебел. маст. выстаўка, якая стала сістэматычнай з’явай у маст. жыцці рэспублікі і садзейнічала стварэнню Усебел. аб’яднання мастакоў. Пасля пастановы ЦК ВКП(б) «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый» (1932) адзіным дазволеным кірункам у мастацтве стаў сац. рэалізм, частка мінскіх мастакоў была рэпрэсіравана. 3 1932 пачаў выходзіць час. «Мастацтва і рэвалюцыя». У 1933 быў створаны аргкамітэт Саюза мастакоў Беларусі, у 1938 адбыўся яго 1ы з’езд. У 1939 у М. адкрылася Дзярж. карцінная галерэя. За гады Вял. Айч. вайны культ. ўстановы горада былі знішчаны, маст. каштоўнасці карціннай галерэі вывезены. Пасля вызвалення М. ў творчасці мастакоў пераважала ў асн. ваен. тэматыка. У 1944 аднавіла працу карцінная галерэя (з 1993 Нац. маст. музей Рэспублікі Беларусь). У 1947 створана Мінскае маст. вучылішча, у 1953 адкрыты маст. фтпры Бел. тэатр. інце (з 1991 Бел. акадэмія мастацтваў). У канцы 1950х гг. у бел. выяўл. мастацтва прыйшлі першыя яго выпускнікі (А.Анікейчык, Б.Аракчэеў, Л.Асецкі,