• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    най з’явай у сучаснай бел. лры (збкі «Жменя сонечных промняў», 1965; «Трохі пра вечнае», 1978; «Сёння і памяць», 1985; «Вячэрняе», 1994; «Дзе скарб ваш», 1997; «3 людзьмі і самнасам», 2003, і інш.). Пісьменнікздолеў сінтэзаваць у творах глыбокі псіхалагізм, аналітызм, стварыць багаты ідэйнафілас. план аповеду, узбагаціць айч. прозу разнастайнымі формамі М. (ад маленькай ў 3—4 радкі заўвагі на праблему да глыбокага разважання ў сувязі з нейкім выпадкам і інш.). У яго творах адчувалася прысутнасць асобы аўтараназіральніка, якая асэнсоўвала і параўноўвала падзеі, з’явы, людзей. Праз мову герояў давалася іх філас.эстэтычная ацэнка, вылучаўся грамадскі і псіхал. тып, падкрэслівалася ўнутраная сутнасць асобы і яе светапогляд. Маст. прастора твораў характарызавалася шырынёй, уменнем сумяшчаць падзеі далёкія і блізкія, мінулае і сучаснасць, а, разважаючы аб будучым, супастаўляць іх у гіст. і біяграфічным часе. М. канца 20 — пач. 21 ст. ўласціва шырокая разнастайнасць жанравых форм, наяўнасць эксперымента, асабліва сярод маладых пісьменнікаў і пачаткоўцаў. Прадстаўнікі старэйшага пакалення (Ф.Янкоўскі, Я.Галубовіч, Я.Пархута, М.Лобан і інш.) больш арыентуюцца на ўсеахопны, шматгранны рэалістычны паказ жыцця, яго грамадскіх асноў,
    побыт. сферы, унікаюць у псіхалогію сучасніка шляхам аналізу прычыннавыніковых сувязей ва ўчынках і паводзінах. Ф.Янкоўскі з’яўляецца стваральнікам мастацкалінгв. і філал. М., у якой на падставе замалёўкі мовы персанажа сцвярджаецца, прасочваецца ці вызначаецца нейкая моўная з’ява альбо асаблівасць (збкі «Прыпыніся на часіну», 1979; «Само слова гаворыць», 1986; «Радасць і боль», 1995, і інш.). Маладое пакаленне творцаў аддае перавагу эксперыменту, нярэдка неапраўдана прыбягаючы да ўскладнення маст. формы пры спробе выявіць уласную творчую індывідуальнасць. Пры гэтым губляецца логіка вобразнай будовы, няўдала спалучаюцца эстэтычна супрацьлеглыя несумяшчальныя з’явы, робяцца не заўсёды паспяховыя спробы стварыць уласныя жанравыя мадыфікацыі. Павялічваюцца ступень асацыятыўнасці маст. вобраза і эстэтыка ўнутранага свету чалавека, яго ўражанні выходзяць на першы план многіх твораў. Адбываецца рух у бок пашырэння жанравай разнастайнасці, паглыблення маст,выяўл. магчымасцей М. У сучаснай бел.лры М. прадстаўленаўтворчасці Л.Арабей, С.Верацілы, А.Казлова, А.Кірвеля, С.Лобача, Я.Пархуты, З.Прыгодзіча, У.Содаля, В.Чаропкі, У.Ягоўдзіка, С.Яновіча і інш.
    І.Га рбу н оў.
    Экспанаты з калекцыіваеннапатрыятычных мініяцюр. 2000я гг.
    503
    МІНІЯЦЮРНАЕ
    М. ў тэатры, на эстрадзе — кароткая п’еса, вадэвіль, інтэрмедыя, скетч, размоўная, харэагр. ці муз. сцэнка, эстр. рэпрыза і інш. У галіне тэатр. М. працуюць Мінскі тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор», а таксама створаныя пры сельскіх, раённых, гар. дамах і палацах культуры шматлікія нар. аматарскія тэатр. калектывы: «Люстэрка жыцця» Грыцкевіцкага СДК (Нясвіжскі рн), «Якія ідуць на смех» Падсвільскага СДК (Глыбоцкі рн), «Кактуз — як Туз» Полсвіжскага СДК (Лепельскі рн), «Покер» Браслаўскага РДК, «Зборная нашага горада» Верхнядзвінскага РДК, «Фанограф» Гарадоцкага РДК, «Балаган» Лепельскага РДК, «Брава» Маладзечанскага РДК, «Свае хлопцы» Мёрскага РДК, «Штрых» Шклоўскага РДК, «Буф» Шумілінскага ГДК, «Карусель» Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, «Рэшата» Бярозаўскага раённага метадычнага цэнтра, «Вернісаж» Гродзенскага ўнта і інш.
    Літ.: Гісторыя беларускага мастацтва. У 6 т. Т. 1. Ад старажытных часоў да другой паловы XVI стагоддзя. Мінск, 1987; Тарасаў С.В. 3 гісторыі полацкай эпіграфікі X—XV стст. // Кніжная культура Беларусі. Мінск, 1991; Казлоўскі Р.К. Празаічная мініяцюра ў беларускай літаратуры. Гродна. 2006. Нікалаеў М.В.
    Мінкавіцкая сядзіба.
    Да арт. Мініяцюрнае выданне. Я.Кол а с. Выбранае. 2011.
    Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Т. 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2009.
    Р.К.Казлоўскі (літаратура);
    В.В.Давідовіч (тэатр).
    МІНІЯЦЮРНАЕ ВЫДАННЕ, кішэнная кніга, кнігамалютка, ліліпутнае выданне, мініяцюрная кніга, мінів ы д а н н е, твор друку, памер якога не перавышае 100 х 100 мм (без вокладкі). З’яўляецца адным са сродкаў развіцця кніжнай культуры і друкарскай тэхнікі. Вызначаецца памерам, зручнасцю ў карыстанні, змястоўнасцю. Мініяцюрныя кнігі вядомы з часоў антычнасці. Самым старым
    друкаваным М.в. лічыцца «Майнцкі Дыурналій», выдадзены П.Шэферам у 1468 (94 х 65мм). У 16—17 ст. масавы выпуск М.в. быў наладжаны галандскімі друкарамі Эльзевірамі. У Беларусі М.в. з’явіліся ў 17—18 ст.: Малітваслоў (Магілёў, 1695), Святцы (Супраль, 1786). Сярод выдатных М.в. канца 20 ст. — збкі «Вершы» А.Пашкевіч (Цёткі) (74 x 95 мм), «Байкі» К.Крапівы (66 х 83 мм, абодва 1996), «У вянок Адаму Міцкевічу» (70 х 92 мм, 1998). У пач. 21 ст. выйшлі М.в. «Месца і свет» Л.ДранькоМайсюка (70 х 90 мм, 2000), «Босая зорка» Р.Барадуліна (70 х 90 мм, 2001), «Калі б не ты» З.Прыгодзіча (70 х 90 мм, 2002), «Лірыка» С.Чыгрына (50 х 69 мм, 2007), цыкл кніг «Выбранае» Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча (70 х 90 мм; усе 2011) і інш.
    МІНКАВІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры барока ў в. Мінкавічы Камянецкага рна. Належала Ю.Матушэвічу, Я.Швыкоўскаму, Замойскім. Закладзена ў 18 ст. Матушэвічамі. Сядзібны дом — прамавугольны ў плане аднапавярховы драўляны будынак (у 1986 абкладзены цэглай) з прыбудовамі. Гал. фасад вылучаны ганкам з 2 калонамі. За домам размяшчаліся выцягнуты баскет, абсаджаны з 3 бакоў ліпамі, і вадаём. У 1890 Швыкоўскія перапланавалі сядзібны парк у пейзажным стылі, створана новая водная сістэма з 2 вадаёмаў, якія часткова жывіліся з крыніцы. У той жа час былі ўзведзены 3 новыя гасп. будынкі. У сядзібе вырошчвалі элітнае насенне кармавых траў і зерневых культур.
    МІНОЙЦКІ КАСЦЁЛ СЭРЦА ІСЎСА, помнік архітэктуры мадэрну ў в. Мінойты Лідскага рна. Пабудаваны ў 1928—30 з дрэва. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам, які па краях завершаны 4граннымі шатровымі званіцай і сігнатуркай. Уваход вылучаны прамавугольным у плане бабінцам пад 2схільным пакрыццём. На фран
    504
    МІНСК
    Мінойцкі касцёл Сэрца Ісуса.
    тоне даху круглая люкарна. Бакавыя вертыкальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Касцёл дзейнічае.
    МІНОЙЦКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР «ІСКАРКА». Створаны ў 1993 у в. Мінойты Лідскага рна пры Цэнтры культуры і вольнага часу. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Г.І.Сідарэвіч. У складзе тэатра
    19 чал. ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары дзіцячыя казкі: «Смелая хвілінка» Н.Бранцавай (1997), «Кракадзіл без хваста» Х.Мянда (1998), «Лясная песенька» Л.Усцінава (1999), «Аперацыя «Шынка» Х.Рамо (2001), «Зайчыкзазнайчык» С.Міхалкова (2003). У 2011 — 13 пастаўлены спектаклі: «Казка пра Сланяня, якое хацела вучыцца» Д.Самойлава, «Ці кормяць воўка ногі» Г.Марчука, «Чырвоная Шапачка, тры ваўчаняты» і «Залатое правіла» Л.Дзікай, «Прыгоды Чырвонай Шапачкі і яе сяброў» В.Безымяннай, «Неразумнае Лісяня» М.Троіцкай, «Жыўбыў Мухамор» В.Зіміна. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік абл. фестываляў нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2005, 2007, 2009) і «Слонімскія цудадзействы» (г. Слонім, 2011, 2013).
    МІНСК, сталіца Рэспублікі Беларусь, адм. цэнтр Мінскай вобл. і Мінскага рна, у склад якіх не ўваходзіць, бо з’яўляецца самаст. адм.тэр. адзінкай. Паліт., эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. Размяшчаецца на паўд.ўсх. схілах Мінскага ўзвышша, тэр. 348,9 км2. Вузел чыгунак на Брэст, Вільнюс, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на бршу, Віцебск, Лагойск, Маладзечна, Ашмяны, Брэст, Слуцк, Магілёўі інш., мае
    Удзельнікі Мінойцкага ўзорнага тэатра «Іскарка».
    2 аэрапорты. 1921,8 тыс. ж. (2014). Дзеліцца на 9 адм. раёнаў: Заводскі, Кастрычніцкі, Ленінскі, Маскоўскі, Партызанскі, Першамайскі, Савецкі, Фрунзенскі, Цэнтральны.
    Гісторыя. Паводле матэрыялаў археал. раскопак, якія ў розны час праводзілі В.Р.Тарасенка, Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў, В.Е.Собаль і інш., стараж. дзяцінец М. (пазней Мінскі замак) пабудаваны ў 2й пал. 11 ст. на правым беразе р. Свіслач, пры ўпадзенні ў яе р. Няміга (раён сучаснай станцыі метро «Няміга» і прта Пераможцаў). На думку некаторых гісторыкаў (А.М.Ясінскі і інш.), стараж. М. першапачаткова ўзнік за 16 км на 3 ад Мінскага замка, на беразе цяпер амаль засохлай р. Менка (адсюль старая назва горада М е н с к), дзе захаваўся комплекс археал. помнікаў (Гарадзішча Мінскага рна), у канцы 11 ст. быў перанесены на сучаснае месца. Упершыню М. (летапісны Меньск, Менеск) згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у сувязі з Нямігскай бітвай 1067, калі войскі полацкага кн. Усяслава былі разбіты войскамі Яраславічаў — кіеў
    505
    МІНСК
    скага вял. кн. Ізяслава, пераяслаўскага кн. Усевалада і чарнігаўскага Святаслава. 3 2й пал. 11 ст. М. у складзе Полацкага княства, меў сваё веча і гар. апалчэнне. У канцы 11 — пач. 12 ст. быў цэнтрам Мінскага княства, дзе княжыў Глеб Усяславіч. У 1119 вял. кн. кіеўскі Уладзімір Манамах захапіў М. і князя Ілеба, які памёр у палоне ў Кіеве. Да сярэдзіны 12 ст. адносіцца новае ўзвышэнне М. Верагодна, з 1146 тут княжыў сын Глеба Усяславіча — Расціслаў Глебавіч. Паліт. ўзвышэнне і ўдалае геагр. становішча садзейнічалі эканам. росту М. і ператварэнню яго ў 2й пал. 11 — 13 ст. ў буйны рамеснагандлёвы цэнтр. Абставіны і год уваходжання Мінскага княства ў ВКЛ не датаваны. Гэты працэс адбываўся у 2й пал. 13 — 1й чвэрці 14 ст. У 1387 вял. кн. літоўскі Ягайла перадаў «горад Меньск» з усімі землямі, людзьмі і падаткамі свайму брату Скіргайлу. Пасля Гарадзельскай уніі 1413 М. у складзе Віленскага ваяв., з 1418 — валоданне вял. кн. ВКЛ Вітаўта. 3 2й пал. 15 ст. М. кіравалі намеснікі — прадстаўнікі вял. князя, горад стаў цэнтрам Мінскага павета. 14.3.1499 яму нададзена магдэбургскае права. У 15 ст. тут працавалі майстры амаль 20 рамесных спецыяльнасцей (ганчары, кавалі, шаўцы, гарбары, сталяры, ювеліры, збройнікі і інш). У 1505 войскі крымскага хана МенгліГірэя ўварваліся ў М., падпалілі горад, але замак узяць не змаглі. Пасля правядзення адм.тэр. рэформы 1565—66 М. стаў цэнтрам Мінскага ваяв., у якім налічвалася 60 гарадоў і мястэчак. 12.1.1591 гораду падараваны герб — на фоне блакітнага поля жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі. Пасля пажару 1547, які знішчыўусе гар. будынкі, пачалося фарміраванне Верхняга горада. У гэты час у М. пражывала каля 2 тыс. ж., было 300 двароў, 35 вуліц і завулкаў. У сярэдзіне 16 ст. ўзніклі рамесныя цэхі. 3 1620 у М. арганізавана паштовая сувязь з інш. гарадамі Рэчы Паспалітай. Горад моцна па