• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ю. Ю. Захарына.
    МІКСАЦЫЯ (от англ. mix) у этн а л о г і і, змяшэнне некалькіх гене
    тычна няроднасных культ. груп аднолькавай расавай прыналежнасці ў працэсе фарміравання новай этнічнай супольнасці; від аб’яднальных этнічных працэсаў. Утварэнне бел. этнасу суправаджалася змешваннем 2 вял. груп агульнаўсх.слав. этнічнай супольнасці з часткай невял. па колькасці цюркскай этнічнай групы. У выніку фіксацыі гэта частка страціла ранейшую мову, улілася ў бел. этнас. Аб гэтым сведчаць цюркскія прозвішчы (Букаты, Кураш), некаторыя назвы населеных пунктаў (Татаршчына, Татары), асобныя словы (хамут, кавун, базар). М. цесна звязана з міграцыяй.
    МІКУЛАЕЎ Фёдар, гравёр і ювелір 2й пал. 17 ст. «Чаканнай і чэрневай справы жалаваны майстар». Ураджэнец Беларусі. 3 1663 працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1669 зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і інш. начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод інш. работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзярж. пячаткі.
    МІКЎЛІЧ Барыс Міхайлавіч (19.8. 1912, г. Бабруйск — 17.6.1954), беларускі пісьменнік, крытык. Вучыўся на літ. курсах у Маскве (1934— 35). 3 1929 працаваў у бабруйскай газ. «Камуніст», у 1930—36 у Дзярж. выдве БССР і газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар збкаў апавяданняў «Удар», «Чорная Вірня» (абодва 1931), «Яхант» (1935), аповесцей «Наша сонца» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936), п’есы «Rot Front» (1933). Вострасюжэтныя творы гэтага часу прасякнуты рамантыкай, пафасам тагачаснага будаўніцтва. У 1946—48 былі напісаны раман «Адвечнае» (апубл. 1972), аповесць «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», апавяданне «Зорка», прысвечаныя падзеям гіст. мінулага, філас. асэнсаванню пройдзенага шляху. У апавяданнях гэтага часу («Цяжкая гадзіна», апубл. 1959, «Вецер на світанні», «Зялёны луг», апубл. 1960)
    расказваецца аб гераічных падзеях Вял. Айч. вайны і цяжкасцях пасляваен. жыцця. У кнізедзённіку «Аповесць для сябе» (апубл. 1993) пісьменнік звярнуўся да тэмы лёсу чалавека ў тагачасным грамадстве, падзяліўся ўспамінамі пра пісьменнікаўсучаснікаў Я.Купалу, Я.Коласа, М.Лынькова і інш., зрабіў агляд літ. і тэатр. жыцця Беларусі 1920—50х гг. Аповесць «Развітанне» (апубл. 1959) распавядае пра апошнюю сустрэчу М.Багдановіча з Беларуссю. Імем М. названа гар. бка №4 у г. Бабруйск. У 1936, 1949 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1959; Аповесці. Мінск, 1985; Палеская аповесць. Мінск, 1991.
    Ліш.: Бугаёў Я. Шматграннасць. Мінск, 1970; Грамадчанка Т.К. Барыс Мікуліч // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гг. Мінск, 1985; Грахоўскі С.І.Такібыло. Мінск, 1986; Барыс Мікуліч // Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады. Мінск, 2008.
    МІКЎЛІЧ Надзея Анатолеўна (н. 14.1.1953, б. пас. Сахарны зд, Гродзенскі рн), беларуская эстрадная
    Н.А.Мікуліч.
    спявачка. Засл. артыстка Беларусі (2000). Скончыла Гродзенскае муз,пед. вучылішча (1972). Працавала ў вак.інструм. ансамблі «Чараўніцы». 3 1972 артыстка вак. жанру Бел. філармоніі (да 1980 у вак.інструм. ансамблі «Верасы»), у 1990—93 у аб’яднанні «Белканцэрт». Яе выканальніцкай манеры ўласцівы эмацыянальная выразнасць, дасканалае
    492
    МІЛАВІДСКАЯ
    валоданне рознымі песеннымі жанрамі. Валодае ігрой на гітары, акардэоне, губным гармоніку і інш. У рэпертуары песні бел. кампазітараў і паэтаў, аўтарскія творы: «Ой, бяда», «Толькі маці», «Тым, хто кахае» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. В.В.Давідовіч.
    МІКЎЛЬЧЫК Аляксандр Андрэевіч (14.8.1882, в. Шацк Пухавіцкага рна — пасля 1918), беларускі паэт. Працаваў перапісчыкам, матросам і інш. У 1906—07 у Пецярбургу, потым у тэатры ў Кіеве. Быў знаёмы з М.Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з У.Д.БончБруевічам. Найб. вядомы яго верш «Ад веку мы спалі, і нас разбудзілі» (1905), вядомы таксама пад назвай «Беларуская марсельеза». Верш стаў папулярнай рэв. песняй, доўгі час лічыўся нар., пазней памылкова прыпісаны У.Галубку.
    Літ.: К а ў к a А. Беларуская марсельеза: тэкст і яго аўтар Аляксандр Мікульчык на фоне эпохі // Роднае слова. 2007. №9.
    МІКЎЦКІ Станіслаў Паўлавіч (7.11.1814 — 6.9.1890), беларускі мовазнавец, фалькларыст. Др філал. навук (1878). Скончыў Маскоўскі ўнт (1851). 3 1863 працаваў у Варшаўскай бцы. У 1873—88 выкладаў у Варшаўскім унце. Даследаваў літоўскую і слав. мовы ў параўнанні з інш. індаеўрап. мовамі, бел. фальклор. У 1850я гг. падаручэнні Пецярбургскай АН займаўся вывучэннем бел. гаворак на тэр. Беларусі і Літвы. 3 сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў, якія растлумачыў і праілюстраваў прыкладамі з бел. нар. песень, прыказкамі і прымаўкамі. Частка зборніка (310 слоў), філал. назіранні (параўнанне KapaHey і слоў санскрыту 1 слав. моў) былі змешчаны ў «Нзвестнях нмператорской Академмн наук по Отделенню русского языка н словесностн» (т. 3, 1854). Аўтар зб. «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні, у маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853), прац «Абласныя словы
    беларускіх старцаў» (1853), «Беларускія словы» (1854).
    Літ.: Гуліцкі М. Беларускі слоўнік Станіслава Мікуцкага // Польшя. 1971. №8.
    МІЛАВАНАЎ Аўгуст Лазаравіч (н. 16.6.1937, г. Валгаград, Расія), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1988). Скончыў Бел. тэатр.маст.
    А.Л.Мілаванаў.
    інт (1961), у 1967—87 выкладаў у ім. 3 1961 працаваў у Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1962 — у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца драм., вострахарактарных роляў. М. ўласцівы строгая манера выканання, выразны пластычны малюнак вобраза, тонкая іронія, адчуванне стылю і жанравай пры
    роды твора. Сярод роляў: Тата, Гаспадар («Зацюканы апостал», «Святая прастата» А.Макаёнка), Арэшкін («Крыніцы» паводле І.Шамякіна), Вяршыла («Мудрамер» М.Матукоўскага), Марцін Лютэр («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Heftrays («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Доктар Маер («Апошні шанц» В.Быкава), Восіп, Плюшкін («Рэвізор», «Чычыкаў» паводле М.Гогаля), Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Тэўе («Памінальная малітва» Р.Горына), Ромул («Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата) і інш. Здымаецца ў кіно («Руіны страляюць...», «Пасля кірмашу», «Зімародак», «Вясельная ноч» і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    МІЛАВІДСКАЯ МЕМАРЫЯЛЬНАЯ КАПЛІЦА, помнік архітэктуры неакласіцызму каля в. Мілавіды Баранавіцкага рна. Узведзена ў 1930—33 з цэглы ў памяць аб Мілавідскай бітве 1863 у час паўстання 1863—64. Чатырохгранная ратонда пад 8гранным дашкам з каваным крыжам у завяршэнні ўзнесена на квадратным пастаменце. Грані прарэзаны арачнымі прасветамі з архівольтамі, крапаваны вуглавымі паўкалонамі, якія нясуць шырокі антаблемент. У фі
    493
    МІЛАВІДЫ
    Мілавідская мемарыялыіая капліца.
    лёнгах цокаля і пастамента — памятныя надпісы.
    МІЛАВІДЫ, вёска ў Баранавіцкім рне, на р. Навасадка. За 37 км на ПдЗ ад г. Баранавічы, 11 км ад чыг. ст. Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, 208 км ад Брэста, на аўтадарозе мяжа Расіі—Бабруйск—Івацэвічы. Цэнтр Мілавідскага с/с. 274 гаспадаркі, 636 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Слонімскім павеце Навагрудскага Bane. ВКЛ. 3 1793 у Гродзенскім ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1796 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У час паўстання 1863—64 у наваколлі М. 3.6.1863 адбыўся буйны бой паміж аб’яднанымі паўстанцкімі атрадамі Гродзенскай і Мінскай губерняў і царскімі войскамі (Мілавідская бітва). У 1886 — 32 двары, 336 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дабрамысленскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. Зліст. 1939у БССР. 3 15.1.1940 у Быценскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр Мілавідскага с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія
    спалілі ў вёсцы 186 двароў, знішчылі 83 ж. Пасля вайны М. адноўлены. 3 8.1.1954у Брэсцкай вобл. 3 8.7.1957 у Баранавіцкім рне. У 1999 — 365 гаспадарак, 864 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; памятны знак у гонар 125годдзя Мілавідскай бітвы 1863. Помнікі архітэктуры — царква Сергія Раданежскага (1863— 67), мемар. капліца (1930—33).
    МІЛАГРАД, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Мілаград Рэчыцкага рна.
    Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. За 1 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Калееўка, на мысе, утвораным правым берагам Дняпра і вял. ярам. Пляцоўка трохвугольнай формы, пл. 1 га, умацавана 2 валамі. Унутраны вал выш. 2 м мае Ппадобную форму, аддзяляе жылую пляцоўку (пл. 0,4 га) ад знешняй гасп. (пл. 0,6 га). Выявіў у 1935 А.Д.Каваленя, даследавалі ў 1952 Ю.У.Кухарэнка, у 1955, 195758, 1961 В.М.Мельнікоўская; абследавалі ў 1964 Л.Д.Побаль, у 1976 Г.В.Штыхаў. В.М.Мельнікоўская раскапала 800 м2 пляцоўкі гарадзішча. У 1957 выяўлены рэшткі жытла дыям. 6 м, заглыбленага ў мацярык на 0,1—0,35 м. Па перыметры паглыблення і ў цэнтры пабудовы прасочаны слупавыя ямы. Жытло мела шатровае перакрыцце і прамавугольны выступ з зах. боку, дзе быў уваход. Ва ўсх. частцы, недалёка ад сцяны, размяшчалася яма ад агнішча дыям. 1 м, глыб. 0,4—0,5 м. У запаўненні жытла знойдзены 360 фрагментаў мілаградскага і зарубінецкага посуду, 2 бронзавыя трохвугольныя падвескі, зробленыя з 3 васьмёркападобных спіралей, 6 бранзалетападобных кольцаў, бронзавая і жал. познала
    тэнскія фібулы, 2 бронзавыя званочкі. На інш. частках пляцоўкі выяўлены рэшткі яшчэ некалькіх жытлаў слупавой канструкцыі і вял. колькасць слупавых і гасп. ям. На гарадзішчы знойдзены мілаградскія гаршкі з высокім адагнутым вонкі венчыкам і яйкападобным тулавам і паўсферычныя пасудзіны. Некаторыя арнаментаваны ямкавымі або пальцавымі ўцісканнямі па шыйцы. Зарубінецкая кераміка прадстаўлена грубаляпнымі гаршкамі, частка якіх упрыгожана зашчыпамі і насечкамі па краі венчыка, і глянцаванымі рабрыстымі міскамі. Сярод інш. знаходак — каменная зерняцёрка, жалезныя сярпы, тыглі, льячкі, гліняныя прасліцы і грузікі, бронзавая трапецападобная падвеска, арнаментаваная пунсонам, і інш. Датуецца 4 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура.