• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Л. Я. Кулажанка.
    МІЛАШАВІЧЫ, вёска ў Лельчыцкім рне, каля р. Убарць. За 35 км на ПдЗ ад г.п. Лельчыцы, 250 км ад Гомеля, 73 км ад чыг. ст. Мазыр на лініі Калінкавічы—Оўруч, на аўтадарозе Мазыр—Лельчыцы—мяжа Украіны. Цэнтр Мілашавіцкага с/с. 370 гаспадарак, 998 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 45 двароў у 1816 — 220 ж., у 1897 — 92 двары, 594 ж. У 1908 — 149 двароў 943 ж., у Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ. У 1916
    працавалі паштовае аддз. і тэлеграф. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР, потым у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Мілашавіцкага с/с Лельчыцкага рна. Да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1940 — 300 двароў 1250 ж. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 да канца студз. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў снеж. 1942 спалілі вёску і загубілі 127 ж. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 1543 ж. 3 25.12.1962 у Мазырскім, з 6.1.1965 у Лельчыцкім рнах. У 1999 — 440 гаспадарак, 1230 ж., у 2004 — 468 гаспадарак, 1172ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 4 магазіны; Успенская царква (1996). Брацкая магіла вяскоўцаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — курганны могільнік, стаянка каменнага і бронзавага вякоў селішчы эпох Кіеўскай Русі і зарубінецкай культуры.
    МІЛЁВІЧЫ, вёска ў Жыткавіцкім рне, на р. Случ. За 74 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы, 32 км ад чыг. ст. Мікашэвічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 307 км ад Гомеля. Цэнтр Мілевіцкага с/с. 350 гаспадарак, 1019 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Навагрудскім павеце і Навагрудскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1811 — 46 двароў, 139 ж. мужчынскага полу. У 1897 — 34 двары, 614 ж. У 1908 у Ленінскай воласці. 3 1.1.1919 у БССР. Зсак. 1921 ускладзе Польшчы, у Лунінецкім павеце Палескага ваяв. Зліст. 1939зноўу БССР. 3 4.12.1939 у Пінскай вобл. 3 15.1.1940 у Ленінскім рне, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 15.2.1943 спалілі вёску і загубілі 400 ж. Пасля вайны вёска адноў
    лена. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл., з 11.4.1960 у Старобінскім рне Мінскай вобл .,з11.4.1960 у Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл. У 1999 — 320 гаспадарак,810 ж.
    У 2013 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, 3 магазіны; царква Іаана Багаслова (2005). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла ахвяр фашызму.
    МІЛТЫ, археалагічны помнік — курганны могільнік культуры смаленскаполацкіх доўгіх курганоў 10 — пач. 11 ст. каля в. Мілты Мядзельскага рна. Складаецца з 2 курганных груп.
    Гр у п a  1 размяшчаецца ў лесе каля аўтадарогі Нагаўкі—Дзягілі, за 1,5 км на Пд ад в. Нагаўкі, 0,3 км на ПнЗ ад в. Мілты. 36 насыпаў, з іх 9 — авальныя, 27 — круглыя. Круглыя курганы дыям. 5—10 м, выш. да 1,5 м. Авальныя арыентаваны па лініях Пн—Пд, радзей — 3—У, выш. 2,5 м. Адкрыў Я.Г.Звяруга. У 1992 А.М.Плавінскі і В.Н.Рабцэвіч даследавалі 5 курганоў Пахавальны абрад адрозніваецца разнастайнасцю — крэмацыі паза межамі насыпу, у мацерыковых ямках (2), ля вяршыні (1); на гарызонце (1); інгумацыя на гарызонце, галавой на ПдУ (1). У аснаванні насыпаў — попельныя праслойкі. Пры пахаваннях знойдзены жалезныя нажы, глінянае прасліца, ляпныя і кругавыя гаршкі, шкляныя пацеркі (зонныя, лімонкі, вочкавыя), касцяная 14гранная пацерка, фрагменты бронзавых спіральных пранізак, вітай 3дротавай грыўны з конусападобнымі канцамі, пласціністы шырокасярэдзінны пярсцёнак з незамкнёнымі канцамі.
    Гр у п a  2 знаходзіцца на 2м кіламетры аўтадарогі Нагаўкі—Мілты. 28 насыпаў. Большасць з іх круглыя, некаторыя выцягнуты па лініі Пн—Пд з невял. адхіленнямі. Круглыя курганы выш. 0,5—1,5 м, дыям. 5—8 м, авальныя — выш. 2 м. У 1993 А.М.Плавінскі і В.Н.Рабцэвіч адкрылі і даследавалі 2 курганы. Па
    497
    МІЛЬКАЎШЧЫНСКАЯ
    хавальны абрад — крэмацыя на падсыпцы ў насыпе. Кальцыніраваныя косткі таксама знойдзены ў мацерыковых ямках (магчыма, гэта асобныя безынвентарныя пахаванні). Пры пахаваннях знойдзены ляпныя гаршкі, бронзавыя падковападобныя фібулы, шарападобныя гузікі, арнаментаваная абойміца, жалезная чатырохвугольная спражка.
    Літ.: Плавінскі М., Плавінскі А. Раскопкі курганнага могільніка Мілты // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2005. № 20.
    М.А.Плавінскі, А.М. Плавінскі.
    МІ'ЛЬКАЎШЧЫНСКАЯ ПАКРОЎ
    СКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Мількаўшчына Гродзенскага рна. Пабудавана ў 1904—08 з цэглы. Да прамавугольнага ў плане асн. аб'ёму далучаны бабінецзваніца, бакавыя прыдзелы і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам — кубападобны барабан, які завершаны 5купаллем і апяразаны какошнікавым парапетам і аркатурным фрызам. Над бабінцам узведзена 4ярусная шатровая званіца з макаўкай. Гал. і бакавыя ўваходы вырашаны 2слупавымі рун
    Мількаўшчынская Пакроўская царква.
    Мііьчанская царква Раства Багародзіцы.
    дукамі пад 2схільнымі пакрыццямі і вісячымі аркамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны шырынкамі, вуглавымі лапаткамі. Унутраная прастора перакрыта складанай скляпеністай канструкцыяй, апсіда вылучана 2ярусным 3гранным іканастасам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МІЛЬТНЕР Юрый Канстанцінавіч (н. 10.9.1935, с. Матусаў Чаркаскай вобл., Украіна), беларускі аператар
    мультыплікатар. Скончыў Кіеўскі рачны тэхнікум (1955). 3 1960 на к/ студыі «Беларусьфільм». Сярод анімацыйных фільмаў: «Светлячок 1 Расінка» (1978), «Вам старт!» (1979), «Казка пра вясёлага клоўна» (1980), «Труба» (1981), «Дыназаўрык» (1982), «Непаседа» (1983), «Хлеб» (1984), «Надосвітку ўдвары» (1985), «Хлопчык і праменьчык» (1987), «Ілюзіён» (1990), «Пра рыцара, які нічога не баяўся» (1991), «Каму чорт дзетак калыша» (1992), «Месяц» (1993), «Рэактыўнае парася1», «Казка пра неразумнае кураня» (усе 1994), «Рэактыўнае парася2», «Рэактыўнае парася3», «Балада аб трох апельсінах» (усе 1995), «Жылобыло дрэва...» (1996), «Пастараль» (1998), «Ёрш і Верабей» (1999), «Музыкачарадзей» (2000), «Як чарапаха здабыла павагу» (2001), «Бегла мышаня па траве»(2003), «Несцерка» (2004), «Птаха» (2010) і інш.
    МІЛЬЧАНСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Мільча Вілейскага рна. Пабудавана ў 1865 з бутавага каменю і цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму, які накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане, прымыкаюць бабінецзваніца, трапезная, паўкруглая апсіда. Васьмігранная званіца накрыта шатровым дахам з макаўкай,
    498
    «МІНЕІЧЭЦЦІ»
    трапезная — 2схільным дахам. Гал. ўваход аформлены 2слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы. Царква дзейнічае.
    МІЛЮНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯКЎБА, помнік архітэктуры неаготыкіўв. Мілюнцы Браслаўскагарна. Пабудаваны ў 1907 з каменю, адноўлены ў 1990—94. Трохнефавая 2вежавая базіліка з трансептам. Чацверыковыя 3ярусныя вежы гал. фасада і 2скатны шчыт паміж імі раскрапаваны стральчатай аркатурай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У шырокай стральчатай арцы над уваходным парталам размешчана акноружа. У дэкоры выкарыстаны круглыя разеткі з рэльефнымі крыжамі. Касцёл дзейнічае.
    МІЛЮЦЬ Алесь (Аляксандр Макаравіч; 6.10.1908, в. Скорычы Карэліцкага рна — 26.10.1944), беларускі
    паэт. Асн. матывы творчасці — пратэст супраць сац. і нац. несправядлівасці («Бярозы»), заклік да грамадзян. актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення чалавека («Мой ідэал», «Покліч»), апяванне хараства роднага краю («Вясною»). Пасля 1939 у вершах услаўляў новае жыццё.
    Тв:. У кн.: Мы іх не забудзем. Мінск, 1949; У кн.: Сцягі і паходні. Мінск, 1965; У кн.: Крывёю сэрца. Мінск, 1967; У кн.: Ростані волі. Мінск, 1990.
    Літ.: Багдановіч I. Лёс, апалены вайной: бел. паэт Алесь Мілюць, ураджэнец вёскі Скорычы // Першыя і Другія карэліцкія краязнаўчыя чытанні: да 600годдзя Карэліч і Міра. Карэлічы; Мінск, 1995.
    МІЛЮЧЙНКАЎ Сяргей Аляксеевіч (н. 5.11.1949, Мінск), беларускі этнолаг. Канд. гіст. навук (1982). Скончыў БДУ (1973). 3 1975 працаваўу філіяле Дзярж. музея Беларусі ў Заслаўі Мінскагарна, з 1977 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру, промыслы і рамёствы беларусаў, сучасную прац. абрадавасць, грамадскі побыт насельніцтва, музейныя калекцыі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Беларускае народнае ганчарства» (1984), адзін з аўтараў прац «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі побыт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Беларусы ў Сібіры: захаванне і трансфармацыі этнічнай культуры» (2011), «Межы, культуры і ідэнтычнасці. Этналогія ўсходнеславянскага памежжа» (2012), «Традыцыйная культура беларусаў у часе і прасторы» (2013).
    Мілюнскі касцёл Святога Якуба.
    МІ'НА ПОЛАЦКІ (не пазней 1065, г. Полацк ці наваколле— 1116), беларускі святы праваслаўнай царквы, епіскап полацкі. Юнаком паступіў у КіеваПячэрскі манастыр, дзе прыняў пострыг пад імем Міны. 13.12.1105 рукапакладзены ў полацкія епіскапы. Адзін з першых полацкіх іерархаў, пра якога маецца летапіснае сведчанне. Верагодна, што пры яго ўдзеле выхоўвалася Ефрасіння Полацкая, якая прыняла пострыг яшчэ пры жыцці настаўніка. Якіхнебудзь звестак пра дзейнасць М.п. не захавалася, але можна меркаваць, што пры ім добраўпарадкаваліся цэрквы і манастыры. Ушаноўваецца праваслаўнай царквой як адзін з першых архіпастыраў, што спрыяў пашырэнню хрысціянства ў Беларусі. Дзень памяці 20 чэрв. (па старым стылі).
    «МІНЁІЧЭЦЦІ» (ад грэч. menaios месячны + стараж.рус. четье чытанне), «Ч э цці  М і не і», «Штомесячныя чытанні», царкоўнарэлігійныя зборнікі павучальнага зместу. Уключалі жыціі святых, «словы» і павучанні, казанні, легенды, складзеныя па месяцах згодна з днямі памяці кожнага святога. Прызначаліся для штодзённага чытання. Узніклі ў Візантыі ў 9 ст. На Русі пачалі з’яўляцца ў 11 ст., асабліва па