Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
раз палкі, трэба было праявіць спрыт і вынаходлівасць у скоках як унутры ўтвораных фігур, так і звонку іх, каб не скрануць палкі з месца. Асн. рухі ног у танцы — «падэбаск», крокі «Полькі», пераскокі, бег, саскокі на абедзве нагі ў розныя квадраты (у т.л. з разнастайнымі вярчэннямі), часам прысядкі і інш. Рукі на таліі, выцягнуты ўперад, разведзены ў бакі і інш. Удзельнік мог рабіць вертыкальныя ці гарызантальныя ўзмахі, рытмічна пляскаць у далоні, па каленях і інш. Існаваўяшчэ адзін варыянт «М.», калі 2 танцоры станавіліся адзін насупраць аднаго і, трымаючы ў руках палку ці таўкач, рытмічна перакідвалі цераз яго ногі. Пасля чаго рухаліся па коле то супраць, то па ходзе сонца. У «М.» сольнай формы адзін з удзельнікаў, прытанцоўваючы і трымаючы адной рукой за канцы 2 палкі, выбіваў імі розныя рытмы (аб падлогу ці палкай аб палку), імітуючы таўчэнне зерня. Калінікалі танец выконваўся на лаўцы ці зэдліку. Абмежаванасць танц. прасторы актывізоўвала рухі вертыкальнага напрамку: дробы, прытупы, падскокі, скокі і інш.
Мікелеўшчынскі касцёл Дзевы Марыі.
ў роўных, камбінавана ўстойлівых і зменлівых рытмах, якія падмацоўваліся сінхроннымі плясканнямі і дынамічнымі ўзмахамі рук, калінікалі — рознымі выгукамі (зафіксаваны М.Нікіфароўскім). Першыя звесткі пра варыянты «М.» змясціў П.Шэйн у зб. «Беларускія народныя песні» (1874). К.А.Алексютовіч ажыццявіў сцэнічную інтэрпрэтацыю танца. Пластычны вобраз «М.» выкарыстаў у балеце «Аповесць пра каханне» А.Ермалаеў.
Літ.: Алексютовнч Л.К. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мкнск, 1978; Козенка М.А. Танцы Усходняга Палесся. Мінск, 1986; Я г о ж. Лексіка беларускага народнасцэнічнага танца. Мінск, 1993; Яго ж: Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мінск, 2001; Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004; Т. 3. Кн. 2. Гродзенскае Панямонне. Мінск, 2006; Т. 4. Кн. 2. Брэсцкае Палессе. Мінск, 2009; Т. 5. Кн. 2. Цэнтральная Беларусь. Мінск, 2011; Т. 6. Кл. 2. Усходняе Палессе і Гомельскае Падняпроўе. Мінск, 2013; Чурко Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990.
М.А.Козенка.
489
МІКІЦІХА
МІКІЦІХА, вёска ў Шумілінскім рне. За 10 км на 3 ад г.п. Шуміліна, 1,5 км ад чыг. ст. Лоўша на лініі Віцебск—Полацк, 55 км ад Віцебска, нааўтадарозе Віцебск—Полацк—мяжа Латвіі. Цэнтр Лаўжанскага с/с. 418 гаспадарак, 1094 ж. (2013).
У пач. 20 ст. вёска ў Полацкім павеце Віцебскай губ. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Лаўжанскім с/с Сіроцінскага рна. Да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачаткуліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 23.11.1961 у Шумілінскім, з 25.12.1962 у Полацкім, з 30.7.1966 зноў у Шумілінскім рнах. 312.8.1974 цэнтр сельсавета. У 1999 — 380 гаспадарак, 1028ж.
У 2013 яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Мікіцкі народны фальклорнаэтнаграфічны гурт «Крынічанька».
МІКІЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ ГУРТ «КРЫНІЧАНЬКА». Створаны ў 1986 у в. Мікіцк Драгічынскага рна пры сельскай бібліятэцымузеі (з 2006 Дом фальклору). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Каранковіч. У складзе гурта 10 чал. ва ўзросце ад 27 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. песеннага фальклору, захаванне бел. традыцый. У рэпертуары бел., рус., укр. песні «Зорву я з ружы квітку», «Ой, пойду на ту гору», «По садочку хожу, коня ў руках вожу», «Нысэ Галя воду», танцы «Мікіта», «Падыспань», «На рэчаньку» і інш. Калектыў — удзельнік рэгіянальнага фестывалю традыц. культуры і кулінарнага майстэрства «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2013), абл. свята «Каравай, мой раю» (г. Ганцавічы, 2012), святаконкурсу фалькл. мастацтва «Таночак» (в. Бездзеж Драгічынскага рна, 2013).
МІКЛАШЭЎСКІ Яўген Васілевіч (Яўген Верабей; н. 9.8.1936, в.
Лыскі Падляскага ваяв., Польшча), беларускі пісьменнік і перакладчык. Вучыўся ў Мінскім пед. інце замежных моў (1962—66). Настаўнічаў. 3 1972 у час. «Родная прырода», «Маладосць», з 1981 літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1991 — 98 у час. «Тэатральная Беларусь». У лірыцы ўслаўляе прыгажосць роднага краю, каханне, адлюстроўвае духоўны свет чалавека, роздум над сэнсам жыцця (збкі «Свежасць», 1968; «Світальны водбліск», 1981; «У спрадвечным руху», 1985; «Заразаранка, заравячэрніца», 1989). Прыхільнік паэт. прозы, вострасюжэтных псіхал. твораў. Аўтар аповесцей «Чатыры дарогі» (1979), «Мёртвая Крыніца» (1988), рамана «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча» (1995), п’ес «Чарга» (1992), «Натуршчыца, або Прэзентацыя відэатэатра» (1996), паэт. кн. сатыры і гумару «Ганна з Пухавіч» (1976). На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна, М.Забалоцкага, А.Міцкевіча, Р.Кіплінга, Э.Хемінгуэя і інш.
Літ.: Кузьміч Н. Усё на свеце хочацца любіць: замілаваная ліра Яўгена Міклашэўскага // Роднае слова. 2006. №8.
МІКОЛА ВЕСНАВЬІ, Мікола Вешні, Мікола Летні, Мікола Цёплы, Мікольшчын а, свята беларускага народнага календара; свята пастухоў і апекуна земляробства. Адзначаецца 22 мая. Супадае з днём ушанавання памяці Міколы Цудатворца ў праваслаўнай і ўніяцкай цэрквах. На М.в. аглядалі ўсходы жыта. Да гэтага часу яно павінна было вырасці такім, каб «у ім магла схавацца варона». У інш. раёнах, наадварот, гаспадары не выходзілі ў поле, «каб сваёй прысутнасцю не збунтаваць Міколы». Людзі верылі, што ў гэты час ён сам вызначае, дзе будзе ўраджай. Да М.В. гаспадар павінен быў пасеяць яравыя, авёс, ячмень, лён, гарох, проса, каноплі, пасадзіць бульбу. Ад гэтага дня пачыналі стрыгчы авечак, выганяць
490
МІКРАРАЁН
жывёлу на пашу. У народзе казалі: «Юр’я пасе кароў, а Мікола коней»; «Прыпасайся сенам да Міколы, не бойся вясны ніколі». Ha М.В. пастухі абыходзілі хаты, дзе іх абавязкова частавалі, у полі смажылі яешню. У ноч на М.В. абкурвалі коней і валоў, абходзілі іх з яйкам, якое потым аддавалі сляпому старцу. На наступны дзень самі ўдзельнікі абраду збіраліся на рытуальны абед з яечняй і гарэлкай. Ha М.В. таксама хадзілі ў госці адзін да аднаго, пераапраналіся ў цыганоў, частавалі жабракоў. Каб быць здаровымі, жанчыны збіралі лекавыя зёлкі і купаліся ў іх адварах. 3 гэтым святам звязваюць і з’яўленне камароў («Прыйдзе Мікола — высыпле камароў з прыпола»). Даследчыкі Б.Успенскі і С.Токараў мяркуюць, что гал. зааморфным папярэднікам М.в. быў мядзведзь, у зах. рэгіёнах — воўк.
Літ.: Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
А.ЮЛозка.
МІКбЛАЗІМОВЫ, Мікола Асенні, Міколы, Мікольшчына, свята беларускага народнага календара. Адзначаецца 19 снеж. У народзе казалі: «Варвара мосціць, а Мікола марозам гвоздзіць», «Без Міколы не
бывае ні зімы, ні лета», «Хвалі зіму па Міколе», «Да Міколы няма зімы ніколі», «Зімовы Мікола каня заганяе». Ha М.З. назіралі за надвор’ем. У Магілёўскай губ. існавала павер’е: калі іней з’явіўся раней дня М.З., то трэба было сеяць ранні ячмень. На Старадарожчыне лічылі: «Як да Міколы не выпадзе снег, то доўга не зазелянее трава». У Лельчыцкім рне на М.З. «ні снавалі, ні ткалі», у Гомельскім — гулялі ў «Салоху». Даследчык Б.Рыбакоў лічыць, што раней з М.З. быў звязаны нейкі вадзяны культ, які хутчэй за ўсё з’яўляецца нашчадкам Вадзяніка. У царк. календары на дзень М.З. прыпадае свята Мікалая Цудатворца, архіепіскапа Мірлікійскага, якое адзначаецца ва ўсім свеце.
Літ.: Гл. да арт. Мікола веснавы.
А.Ю.Лозка.
МІКбЛЬЦЫ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Мікольцы Мядзельскага рна.
Га р а д з і ш ч а за 1,5 км на ПнУ ад вёскі. Займае ізаляваны ўзгорак. 3 паўн. боку да яго прымыкае забалочаная катлавіна, з астатніх бакоў — ворнае поле. Пляцоўка амаль круглая, памерамі 40 х 35 м. Выявілі ў 1934 Г.ЦэгакГалубовіч і У.Галубовіч, абследавалі ў 1956 Л.В.Аляксе
еў у 1979 Я.Г.Звяруга. Культ. пласт у цэнтры 0,2 м, па краях да 0,4—0,5 м. Раскопкі не праводзіліся.
С е л і ш ч а прымыкае да гарадзішча з 3, Пд і У. У 198183 Я.Г.Звяруга даследаваў 392 м2. Выяўлены рэшткі наземных (слупавой канструкцыі) і паўзямлянкавых жытлаў, печаўкаменак і печаўдомніц. Знойдзены тыгель для плаўкі каляровых металаў, жалезныя сашнікі, сярпы, рыбалоўныя кручкі, шлак, бронзавыя пярсцёнкі, трапецападобныя падвескі, гліняныя біканічныя прасліцы, грузілы для сетак, касцяныя шпількі, кераміка банцараўскага тыпу і штрыхаваная. Сярод рэдкіх на тэр. Беларусі знаходак — бронзавая пальчатая фібула. Помнік датуецца 6—9 ст. Я.Г.Звярута. МІКРАРАЁН, кампазіцыйны элемент архітэктурналандшафтнага асяроддзя буйнога горада, тэр. межы якога вызначаюць групы жылых дамоў, лесапаркавыя масівы, рэкі, водныя rap. артэрыі, магістралі. Прастору М. ўтвараюць аб’ёмы вышынных, шмат і малапавярховых жылых дамоў, грамадскія будынкі, якія ўключаны ў прыродналандшафтнае асяроддзе і ствараюць дынамічны сілуэт. Ядром кампазіцыі М. выступае гра
491
МІКСАЦЫЯ
мадскі будынак, які арганізуе вакол сябе жыллёвую забудову. Своеасаблівасць кожнага М. звязана з прыродналандшафтнымі ўмовамі, прынцыпамі размяшчэння будынкаў адносна магістралей, вуліц, унутрыквартальнай забудовай, сілуэтамі пабудоў і іх аб’ёмнапрасторавымі кампазіцыямі — вежавымі, прамавугольнымі, П і Sпадобнымі, вуглавымі, дужкападобнымі ў плане дамамі. У Беларусі першыя М. ўзніклі ў 2й пал. 1950х гг. на эксперыментальнай аснове. У іх забудове пераважалі жылыя 4, 5павярховыя дамы (па вуліцах Арлоўская, Апанскага, Чкалава, Магілёўскай шашы ў Мінску, Горкага ў Гродне, Маскоўская ў Брэсце, Фрунзэ ў Віцебску, Рэчыцкай шашы ў Гомелі) і размяшчаліся па перыметральнай і радковай схеме. 3 1960х гг. забудова вядзецца на свабодных перыферыйных гар. тэрыторыях у складзе жылых раёнаў (Зялёны Луг, Усход, Серабранка, Курасоўшчына ў Мінску, Усход у Брэсце). У 1970—90я гг. ў сувязі з ростам колькасці rap. насельніцтва планіровачная структура гарадоў ўзбуйнілася, што прывяло да карэкціроўкі праектаў забудовы М. з павышэннем павярховасці жылых будынкаў да 9—20 паверхаў (Усход 1 у Мінску). Новыя праекты забудовы М. у Гродне (Форты 1 і 2, Перасёлкі 3 і 4, Румлёва), Гомелі (№ 11, 12), Віцебску (Поўдзень 5, 6 і 7), Магілёве (Юбілейны) спалучаюць буйнапанэльныя вышынныя (9 паверхаў) і шматсекцыйныя жылыя дамы крывалінейнай канфігурацыі. У 2000я гг. будаўніцтва М. саступіла месца новым формам горадабудаўнічай арганізацыі тэр. — жылым пасёлкам (Ясны Бор у Мінску, архіт. В.Сербіч), жылым комплексам («Вівальдзі» ў Мінску, архіт. І.Бараноўскі, А.Перасецкі, Д.Волкаў, Т.Красоўская; «Чырвоны Двор» у Брэсце, архіт. А.Катовіч).