• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Эмблема Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму « М.@г1кантакт».
    атрстудыя «Невялікі драматычны тэатр», г. СанктПецярбург, Расія, рэж. В.Сквірскі), за лепшае выяўл. рашэнне — спектакль «Фауст. Першы вопыт» паводле І.В.Гётэ (Цвярскі тэатр юнага гледача, Расія, рэж. Р.Феадоры). Былі адзначаны ў намінацыях: «лепшая жаночая роля» — Т.Вайсбах за спектаклькабарэ «У бары «У кракадзіла» Т.Вайсбах, Р.Райхеля (Берлін, рэж. Р.Райхель); «лепшая мужчынская роля» — У.Глотаў за спектакль «Аракул?..» паводле А.Макаёнка «Зацюканы апостал» (Нац. акадэмічны драм. тэатр імя М.Горкага, рэж. Б.Луцэнка); у намінацыі «дэбют» — А.Курэнь за спек
    Галоўны корпус Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта.
    такль «Раскіданае гняздо» паводле Я.Купалы (Рэсп. тэатр бел. драматургіі, рэж. А.Гарцуеў).
    МІЖНАРОДНЫ МУЗЬІЧНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ІМЯ І.І.САЛЯРЦІНСКАГА. Праводзіцца з 1989 у г. Віцебск штогод. Заснавальнік — грамадскае аб’яднанне «Віцебскае музычнае таварыства». Арганізатары — віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам, абл. філармонія, Бел. саюз муз. дзеячаў, СанктПецярбургская філармонія імя Д.Д.Шастаковіча. Мэты фестывалю — прапаганда сучаснага выканальніцкага мастацтва і традыцый класічнага муз. скарбу, павелічэнне стасункаў у сферы культуры Беларусі з інш. краінамі, абагачэнне муз. культуры горада, адкрыццё новых і адраджэнне забытых імён у розных відах мастацтва. Сярод удзельнікаў выканаўцы і калектывы з Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі. Францыі, Фінляндыі. Швецыі, Швейцарыі, Украіны, Венесуэлы. У рамках фестывалю праходзяць муз. канцэрты (інструм., вак.), выстаўкі, тэатр. пастаноўкі, кінапаказы, навук. чытанні, прысве
    481
    МІЖНАРОДНЫ
    Удзельнікі Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.І. Салярцінскага. Струнны квартэт імя І.Ф.Стравінскага СанктПецярбургскай філармоніі. 2012.
    чаныя праблемам развіцця сучаснай культуры і мастацтва.
    МІЖНАРОДНЫ СТАНДАРТНЫ КНІЖНЫ НЎМАР (International Standard Book Number, ISBN), універсальны лічбавы код, прызначаны для рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі кніжнай прадукцыі ўсіх краін свету. Наяўнасць М.с.к.н. спрыяе аўтаматызацыі працы з выданнем у выдвах, друкарнях, бках, кнігагандлёвых aprцыях. Складаецца з пэўным чынам структураванай паслядоўнасці лічбаў якой папярэднічае абрэвіятура ISBN (незалежна ад мовы выдання). Першыя лічбы коду абазначаюць прыналежнасць да пэўнай краіны ці рэгіёна (для Беларусі — 985), наступныя — код выдва, код выдання, апошні сімвал — кантрольная лічба. М.с.к.н. быў распрацаваны ў Вялікабрытаніі ў 1966 на базе 9знакавага стандартнага кніжнага нумара Г.Фостэра. У 1970 з невял. зменамі быў прыняты як Mixnap. стандарт ISO 2108 і ўхуткім часе стаў абавязковым элементам любога кніжнага выдання ў большасці краін. 3 1980х гг. разам з лічбавым кодам пачалі размяшчаць яго машыначытаемае адлюстраванне ў выглядзе штрыхкода. 3 1.1.2007 уведзены новы фармат М.с.к.н., які складаецца
    з 13 лічбаў. Сёння выкарыстоўваецца ў больш чым 160 краінах свету. Прысвойваецца нац. агенцтвамі ISBN (першае нац. агенцтва ўзнікла ў Вялікабрытаніі ў 1967). Міжнар. агенцтва ISBN (існуе з 1972, штабкватэра ў Лондане) кантралюе работу нац. агенцтваў, займаецца распрацоўкай метадычных інструкцый, даведнікаў і паказальнікаў для складання і расшыфроўкі кодаў. У Беларусі выкарыстоўваецца з 1993, функцыі нац. агенцтва ISBN выконвае Нац. кніжная палата, якая прысвойвае коды выдвам, накіроўвае звесткі аб іх у Міжнар. агенцтва ISBN, кантралюе працэс выкарыстання М.с.к.н. ў краіне, рыхтуе метадычныя і рэгламентуючыя матэрыялы. На пач. 2014 больш за 1000 выдваў атрымалі ўнікальны нумар рэгістранта. Месца і форма размяшчэння вызначаюцца ў адпаведнасці з міжнар. і дзярж. стандартамі (у прыватнасці СТБ 7.532008). М.с.к.н. абавязкова пазначаецца на адвароце тытульнага аркуша ў ніжнім левым куце і можа быць паўтораны на вокладцы выдання.
    А.А.Суша.
    МІЖНАРОДНЫ ЎНІВЕРСІТЙТ «МІТСО» Федэрацыі п р а ф с a юзаў Беларусі. Засн. ў 1930 у Мінску як Вышэйшая школа пра
    фсаюзнага руху, у 1992 пераўтвораны ў Міжнар. інт прац. і сац. адносін, з 2011 сучасная назва. Прымае асоб з сярэдняй, сярэдняй спец. (у т.л. на скарочаны тэрмін навучання) і вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе фты: міжнар. эканам. зносін, юрыд., перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі. У структуры ўнта НДІ прац. і сац. адносін, інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Mae філіялы ў Віцебску і Гомелі. Выдае навук,практычны час. «Праца. Прафсаюзы. Грамадства».
    МІЖНАРбДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЁННЯЎ. Праводзіцца з 1989 у Мінску. Спачатку праходзіў як фестываль духоўнай музыкі. 3 1993 сучасная назва. Заснавальнікі — Бел. Экзархат, Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, мінскія гарвыканкам і аблвыканкам, Рэсп. кт прафсаюзаў пры падтрымцы Пагранічнага кта, архіепіскапаў і епіскапаў Бел. праваслаўнай царквы. Мэты фестывалю — духоўнае адраджэнне, асветніцтва і выхаванне бел. грамадзян у рэчышчы традыц. духоўных каштоўнасцей, развіццё іх творчага патэнцыялу, садзейнічанне ўзмацненню інтэграцыйных працэсаў у культ., навук. і грамадскай сферах.
    Эмблема Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў.
    tJ МННСК
    482
    МІЖНАРОДНЫ
    У фестывалі ўдзельнічаюць салісты, дзіцячыя і дарослыя, царк. і свецкія харавыя калектывы з Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Расіі, Румыніі, Польшчы, Францыі, Аўстрыі, Германіі, Нідэрландаў, Індыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Сербіі, Славакіі, Украіны, Эстоніі. У асн. праграме — конкурс харавых калектываў з абавязковым выкананнем знаменнага ці інш. стараж. распеву, звычайнага песнапення (для царк. хароў), песнапення на кананічны тэкст сучаснага аўтара (для свецкіх калектываў). Канкурсанты ацэньваюцца ў 14 намінацыях: юнацкія (дзіцячыя) і дарослыя, свецкія і царк. хары (буйных, малых гарадоў і сёл, архірэйскія хары), вучэбныя і аматарскія хары, хары духавенства, аўтэнтычныя калектывы, якія захоўваюць традыцыі старадаўняга царк. спеву (стараверскія хары) і традыцыі праваслаўнага нар. спеву, а таксама царк. і свецкія ансамблі. У рамках фестывалю праводзяцца канцэрты харавой і вак. музыкі на канцэртных пляцоўках, у храмах, школах, воінскіх часцях, дамах інвалідаў і састарэлых, дзіцячых дамах розных гарадоў і сёл Беларусі. Ладзяцца вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, выстаўкі (іканапісу, маст. творчасці, дэкар.прыкладнога мастацтва), паказы відэафільмаў праваслаўнай тэматыкі, а таксама навук.практычныя канферэнцыі. Л.А.Густова.
    МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ (IFMC). Праводзіцца з 1987 у г. Віцебск штогод. Спачатку праходзіў як фестываль нефармальнай моладзі СССР, у 1990—91 як Усесаюзны фестываль папулярнага танца «Белы сабака». 3 1992 сучасная назва. 3 1997 біенале. Заснавальнікі — віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам, Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Арганізатар — Цэнтр культуры «Віцебск». Mae на мэце творчыя пошукі новых танц. форм і ідэй, фарміраванне новых падыходаў да сучаснай харэаграфіі, папулярызацыю бел. харэаграфіі ў еўрап. і сусветным культ. кантэк
    Эмблема Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC).
    сце. Удзельнічаюць вядучыя танц. калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Францыі, Германіі, Канады, Японіі, Кітая, Ізраіля, Швецыі. У праграме — конкурс сучаснай харэаграфіі (у рамках кожнага няцотнага фестывалю — міжнар., цотнага — нац.), a таксама майстаркласы, фотавыстаўкі, галаканцэрты ўдзельнікаў. У 2012 Гранпры фестывалю прысуджана харэаграф. мініяцюры «Альбом» (праект А.Бусько, г. Кіеў, харэаграфія А.Бусько); лаўрэаты фестывалю: у намінацыі «аднаактовы балет» — балет «Мікраскапічны свет» («Dance Creation Award», Японія, харэаграфія А.Іда, Н.Курода); у намінацыі «харэаграфічная мініяцюра» — паст. «Кола жыцця» (Кемераўскі ансамбль сучаснай харэаграфіі «Вечны рух» унта культуры і мастацтваў Расія, харэаграфія Д.Чарнышова), «Паганіні аб нас» (праект А.Харчанкі, харэаграфія А.Харчанкі), «Балада пра сябра» (праект С.Кона, харэаграфія С.Кона), «Пустата» («Totem dance group», харэаграфія К.Шышкарова, усе г. Кіеў), «Адлегласць» (кампанія танца «Акведук», г. СанктПецярбург, харэаграфія К.Кейхеля). Лаўрэатамі 2013 у намінацыі «харэаграфічная мініяцюра» сталі паст. «Страчаныя і знойдзеныя» (праект С.МІкеля «BGAM Company» пры садзейнічанні Бел. харэагр. гімназіікаледжа, Мінск, харэаграфія С.Мікеля) і «Звычайная гісторыя» (група сучаснай харэаграфіі «Розныя твары», Мінск, харэаграфія Т.Аксёнавай). Спец. прэміі прысуджаны ў намінацыях: «за выканальніцкае
    майстэрства» — аднаактоваму балету «Бардо» («Skvo’s Dance Company», Мінск, харэаграфія В.Скварцовай); «перспектыва» — харэаграф. мініяцюры «Музыка вады» (творчая майстэрня сучасных форм мастацтва «АБОІ», г. Гомель, харэаграфія В.Ісакава); «творчы аванс» — харэаграф. мініяцюры «Першая спроба» (праект К.Балтрукова «сінОМіМЫ», Мінск, харэаграфія К.Балтрукова).
    В.В.Давідовіч.
    МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ЮРЫЯ БАШМЁТА. Праводзіцца з 2006 у Мінску штогод пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адначасова канцэрты форуму ладзяцца таксама ў залах інш. гарадоў Беларусі, Расіі, Германіі. Заснавальнік і маст. кіраўнік Р.Крымер. Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гар. выканаўчы кт. Ганаровы сустаршыня арганізацыйнага кта Ю.Башмет. Mae на Matte аб’яднанне творчых сіл Беларусі, Расіі і інш. краін, умацаванне духоўных каштоўнасцей, садзейнічанне захаванню і развіццю класічнага мастацтва, падтрымку маладых талентаў і наватарства ў галіне культуры. У праграме фестывалю сольныя канцэрты сусветна вядомых музыкантаў, прафес. творчых калектываў, лаўрэатаў міжнар. конкурсаў, выступленні артыстаў оперы, выстаўкі. Удзел у фестывалі дае магчымасць
    Лагатып Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.
    Международный Фестнваль
    Юрмя Башмета
    483
    МІЖЭВІЦКАЯ
    маладым таленавітым музыкантам выступаць на адной сцэне са знакамітымі артыстамі, што садзейнічае павышэнню ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства, умацаванню сувязей у галіне міжнар. супрацоўн і цтва. В. В.Давідовіч.