• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.А.Скавародка.
    МЁРСКІ ПСТОРЫКАЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1983 у г. Мёры, адкрыты для наведвальнікаўу 1994. Фонды (2013) налічваюць больш за 3 тыс. адзінак захоўвання. Экспазіцыя (пл. 131 м2) размешчана ў 6 залах: археалогія, ткацтва, ганчарства, саломапляценне, 2 залы займае раздзел, прысвечаны гісторыі Мёршчыны. Прадстаўлены жалезныя прылады працы, шкляныя пацеркі, ювелірныя ўпрыгажэнні з археал. помнікаў Мёрскага рна, матэрыялы, прысвечаныя падзеям вайны 1812, паўстанням 1830—31 і 1863—64, рэвалюцыі 1905, 1й сусв. вайне, перыяду знаходжання тэр. раёна ў складзе Польшчы, дзейнасці партызан і падпольшчыкаў у гады Вял. Айч. вайны, развіццю нар. гаспадаркі ў пасляваен. час. У экспазіцыі прадстаўлены таксама творы дэкар.прыкладнога мастацтва. Адным з кірункаў дзейнасці музея з’яўляецца арганізацыя і правядзенне выставак. Падтрымлівае цесныя сувязі з інш. музеямі вобласці, нар. майстрамі, краязнаўцамі раёна, праводзіць творчыя сустрэчы з мастакамі і паэтамі Мёршчыны. Арганізуе экскурсіі па горадзе і раёне з наведваннем помнікаў гісторыі і культуры, займаецца даследчай дзейнасцю.
    МЁРСКІНАРОДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРОЎ I САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКОЎ «СВЯТЛІ'ЦА» Створаны ў 1986 у г. Мёры пры раённым Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.Ч.Чарняўскі (з 1986), А.Э.Батарчук (з 1998). У складзе клуба 20 чал. ва ўзросце ад 26 да 58 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя, захаванне і развіццё нар.
    Мёрскі народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў «Святліца».
    традыц. рамёстваў. Асн. кірункі дзейнасці — саломапляценне, вышыўка, разьба па дрэве, бісерапляценне. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1990— 98, 2004—14), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1992—2014), рэсп. дзіцячай творчасці «Дзвіна — Двнна — Даўгава» (г. Верхнядзвінск, 2007—14), сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2010), абл. нац. культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Мёры, 2013).
    Мёрскі народны тэатр.
    МЁРСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1968 у г. Мёры пры раённым Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Каспяровіч (з 1968), В.І.Варанько (з 1983), І.Г.Крот (з 1990), М.У.Латыш (з 1995), А.Э.Гайдзель (2007—10, з 2012), А.С.Шангіна (з 2010). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 53 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей, сцэнічнай мовы і руху ўдзельнікаў. У рэпертуары тэатр. паст. «Нашчадак» У.Жарабцо
    473
    МЁРСКІ
    ва, «Бураціна ў Ізумрудным горадзе» У.Уладзімірскага, «Эліксір кахання» Л.Філатава, «Посах Дзеда Мароза» В.Кручковай. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю» (г. Мёры), дзіцячай творчасці «Дзвіна — Двнна — Даўгава» (г. Верхнядзвінск, абодва 2012), міжрэгіянальнага аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Наваполацк, 2012; г. Глыбокае, 2014), абл. конкурсу «Навагоднія дзівосы» (г.п. Ушачы, 2012).
    А.Э.Гайдзель.
    МЁРСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР «СВАЁ ХЛОПЦЫ». Створаны ў 1992 у г. Мёры пры раённым Доме культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік В.А.Борская. У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей і эстэтычнага густу ўдзельнікаў. У рэпертуары гумарыст. праграмы «Са святам!» (1998), «Я + Я» (1999), «Крута ты папаў...» (2002), муз. казка «Старая, старая казка» (2014). Калек
    тыў — удзельнік абл. фестывалю нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г. Шуміліна, 1996—2014). В.А.Борская.
    МЁРСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Мёры. У складзе раёна г. Дзісна, 450 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Завуццеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Павяцкі, Перабродскі, Туркоўскі, Узмёнскі, Язненскі. Пл. тэр. 1,8 тыс. км2, лясы займаюць 44%, балоты — 2,6%. Нас. (2013) 21,6 тыс. чал. Жывуць беларусы (93,1%), рускія (3,9%), палякі (1,7%), украінцы (0,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Друя—Мёры—Варапаева, аўтадарогі Полацк— Браслаў, Верхнядзвінск—Шаркаўшчына—Казяны, нафтаправод Полацк—Вентспілс (Латвія). Суднаходства па р. Зах. Дзвіна. М.р. уваходзіць у еўрарэгіён «Азёрны край», які аб’ядноўвае памежныя раёны Беларусі, Літвы і Латвіі.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл., 12.10.1940 падзелены на 19 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў
    пачатку ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Мёрах і раёне каля 1,9 тыс. чал.; спалілі разам з жыхарамі в. Сухавежа. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (29.8.19432.7.1944) і ЛКСМБ (25.10.19432.7.1944), партыз. брыгады імя Ракасоўскага, імя Жукава, «Кастрычнік», 4я Бел., імя Калініна, імя С.М.Кароткіна, 16я Смаленская. Выдавалася (у сак. 1943 — маі 1944) падп. газ. «Кліч партызана». М.р. вызвалены ў пачатку ліп.1944 войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту разам з партызанамі ў ходзе Полацкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3.10.1959 далучана частка скасаванага Дзісенскага рна (разам з г. Дзісна). 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. 17.4.1962 далучана частка скасаванага Пліскага рна, з 17.4.1962 да 30.7.1966 уключаў частку скасаванага Шаркаўшчынскага рна (разам з г.п. Шаркаўшчына), 18.3.1963 г.п. Друя перададзены Браслаўскаму рну. У 1998 у М.р. налічвалася 11 сельсаветаў, 498 сельскіх населеных пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2013) 5 сярэдніх, базавая школы, 15 вучэбнапед. комплексаў школа—сад (на базе сярэдняй школы — 9, базавай — 4, пачатковай — 2), ДЮСШ, дзіцячая школа мастацтваў (з 3 філіяламі), 6 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: раённы дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Працуюць раённы Дом культуры, гар. Цэнтр культуры і гар. Цэнтр рамёстваў (у г. Дзісна), сельскі Дом фальклору, Цэнтр культуры і адпачынку, 9 СДК, 9 сельскіх клубаў, аўтаклуб, 4 бібліятэкіклубы, цэнтр., гар., 2 дзіцячыя і 22 сельскія бкі, раённы гіст.этнаграф. музей. У сістэме аховы здароўя 3 бальніцы — цэнтр. раённая, участковая, сястрынскага догляду, 3 урачэбныя амбулаторыі, 26 ФАПаў.
    474
    МЁРСКІ
    Выдаецца раённая газ. «Мёрскія навіны». У раёне 28 рэліг. абшчын: 15 праваслаўных, 6 каталіцкіх, 5 пратэстанцкіх, 2 стараверскія. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Гвардзейская, б. Паддубнікі, Пруднікі, Сабалеўшчына, Чурылава, Шарагі, Язна, курганныя могільнікі каля вёсак Вята, Кублішчына і інш., селішча каля в. Пруднікі. Помнікі архітэктуры: сядзіба (1750) і Троіцкая царква (1774) у в. Лявонпаль, сядзіба (1810— 20я гг.) у в. Асада Дзедзіна, царква Іаана Багаслова (1840) у в. Галомысла, касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (1773), цэрквы Васкрасенская (1864—70) і ў гонар Смаленскай іконы Маці Божай «Адзігітрыя» (1904) у г. Дзісна, Крыжаўзвіжанская царква (1864—67) у в. Цвеціна, Мікалаеўская царква (1878) у в. Новы Пагост, Мікалаеўская царква (1882) у в. Узмёны, Мікалаеўская царква (1885—86) у в. Чарасы, сядзіба (KaHeu 19 — пач. 20 ст.) у в. Камянполле, СпасаПраабражэнская царква (1900) у в. Язна, Мікалаеўская цар
    ква (1900—12) у в. Калінавае, Троіцкая царква (1908—10) у в. Кублішчына. Багародзіцкая царква (1906) у в. Ніўнікі, Успенскі касцёл (1907) у г. Мёры, Георгіеўская царква (1911) у в. Пераброддзе, касцёл Маці Божай Шкаплернай (1939) у в. Ідолта. Помнікі гісторыі: рэшткі замчышча 16 ст. ў г. Дзісна, мемар. калона ў гонар Канстытуцыі 3.5.1791 каля в. Лявонпаль, брацкія магілы сав. воінаў і партызан у Мёрах і Дзісне. У в. Забалацце нарадзіўся бел. скульпт. Г.М.Дмахоўскі (1810—63), у б. маёнтку Панчаны — бел. і польск. пісьменнік В.К.СавічЗаблоцкі (1850—93), у в. Сушкі — бел. паэты П.М.Сушко (1909—74) і П.П.Сушко (1937—97), у в. Новы Пагост — бел. дырыжор Г.І.Цітовіч (1910—86), у б. фальварку Загасцінне — бел. пісьменнікЯ.Гушча (1917— 86).
    МЁРСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1962 у г. Мёры. Агульная пл. памяшканняў 824 м2, у т.л. танц. залы — 126 м2, глядзельнай —
    242 м2 на 304 месцы. Дзейнічаюць (2014) 23 творчыя аматарскія калектывы, з якіх 4 маюць званне «народны» (тэатр, тэатр мініяцюр «Свае хлопцы», клуб нар. майстроў «Святліца», эстр. студыя «Зараніца») і 1 — «узорны» (тэатр авангарднай моды «Гаворачыя мадэлі»), Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1998, 2007, 2008, 2009, 2013), рэсп. дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двнна—Даўгава» (г. Верхнядзвінск, з 1999), абл. нац. культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Мёры), «Тэатральная вясна» (г. Віцебск, з 1986), нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна) і інш.
    А.М.Фурс.
    МЁРСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР АВАНГАРДНАЙ МОДЫ «ГАВОРАЧЫЯ МАДЙЛІ». Створаны ў 1997у г. Мёры пры раённым Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматар
    Мёрскі ўзорны тэатр авангарднай моды «Гаворачыя мадэлі».
    475
    МЁРСКІ
    скі калектыў». Кіраўнікі: Ж.М.Лавішак (з 1997), С.Б.Яроменак (з 1998). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне моладзі праз вывучэнне гісторыі адзення, стварэнне калекцый касцюмаў. Сярод лепшых калекцый «Кветкі» (2010), «Авангардны брыз», «Свята» (абедзве 2011), «Капрыз», «Парадале» (абедзве 2012), «Журавінкі» (2013), «Летуценні» (2014) і інш. Калектыў — удзельнік абл. конкурсаў сямейных клубаў «Сям’я Прыдзвіння» (г. Верхнядзвінск, 2011), «Навагоднія дзівосы» (г.п. Ушачы, 2012), міжрэгіянальнага фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Глыбокае, 2014).
    МЁРСКІУСПЁНСКІКАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Мёры. Пабудаваны ў 1907 з чырвонай цэглы. Трохнефавая 2вежавая базіліка з 5граннай апсідай. Трох’ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі і раскрапаваны вузкімі нішамі. Фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Цэнтр. аркатурны шчыт завяршае вежаліхтар. Уваходны праём аформлены ў выглядзе партала з акномружай над ім. У інтэр’еры неф перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Захаваліся абразы «Маці Божая Чан