Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Кніга запісаў за 1511—18 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.
вую маст. задуму. У сучаснай бел. музыцы рытм можа быць і свабодным ад М. (1 я ч. канцэрта для габоя і камернага аркестра «Плач» Г.Гарэлавай і інш.).
МЁТРЫКА (грэч. metrike ад metron мера, памер), 1)у вершаскладанні — сістэма правіл, выпрацаваных на аснове ўзораў будовы верша, найб. прыдатных і ўласцівых пэўнай мове. Напр., М. антычнага верша, М. бел. верша і г.д. М. называюць таксама раздзел вершазнаўства, які вывучае сукупнасць правіл вершаскладання ў пэўнай лры.
2) У музыцы — сукупнасць усіх праяў метра ў музыцы ўвогуле ці канкрэтным муз. творы. М. называюць таксама вучэнне пра муз. метр.
МЁТРЫКА ВЯЛГКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (недакладная скарочаная назва Літоўская м е т р ы ка; ад польск. metryka архіў), дзяржаўны архіў ВКЛ 15—18 ст.; важная крыніца па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны і рус. зямель, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы. Уяўляе сабой унікальны збор матэрыялаў (сшыткаў, кніг) велікакняжацкай канцылярыі ВКЛ — дакументаў вял. князя, Рады ВКЛ, сеймаў, замежных дзяржаў, дзярж. устаноў і асоб і інш. Падзя
470
МЕЦЦАСАПРАНА
ляюцца на пасольскія (матэрыялы знешняй палітыкі ВКЛ — перапіска з замежнымі дзяржавамі, дагаворы, прамовы паслоў і інш.), прывілеяў (агульназемскія, абл., гарадам, асобным групам насельніцтва, справаздачы мясц. устаноў, аб правах феадалаў на валоданне зямлёй, на пабудову гарадоў і мястэчак, адкрыццё таргоў, кірмашоў, корчмаў, пра збор пошлін, статуты валасцям пра павіннасці, дараванні пасад, зямель, судовыя прыгаворы і інш.), дэкрэтаў, данін, судовых спраў запісаў, публічных спраў (княжацкія і каралеўскія наказы, статуты, сеймавыя пастановы), арэндаў і інш. Метрыка — найбольшы па памерах, значнасці і храналагічным ахопе збор помнікаў духоўнай культуры і пісьмовасці насельніцтва ВКЛ. Дакументы за 15 ст. і большая частка 16 ст. ў асн. на старабел. мове, пазнейшыя пераважна на польск. і часткова на лац. мовах. За 15—16 ст. засталіся ў копіях, за 17—18 ст. — у арыгіналах. Метрыка да пач. 16 ст. зберагалася, верагодна, у Трокскім замку, пазней у Вільні. Загадваў кнігамі канцлер, з 1566 і падканцлер ВКЛ. У 1765 кнігі Метрыкі былі перавезены ў Варшаву, пасля задушэння паўстання 1794 — у СанктПецярбург, у 1887—88 — у Маскву. Цяпер зберагаюцца ў Рас. дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве (662 адзінкі захоўвання; у Нац. гіст. архіве Беларусі ёсць іх мікрафільмы). Некаторыя кнігі і дакументы захоўваюцца ў Варшаве, СанктПецярбургу, Кіеве, Вільнюсе. Матэрыялы Метрыкі друкуюцца з 19 ст. ў серыйных і асобных археаграфічных выданнях, у Беларусі — з 2000.
МЕТРЬІЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, антычнае вершасклад а н н е, сістэма вершавання, заснаваная на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі. Уласціва мовам, у якіх галосныя адрозніваюцца па працягласці гучання (стараж.грэч., ранняя латынь, арабская, персід
ская, сербскахарвацкая, славацкая і большасць індыйскіх моў). Асн. рытмічная адзінка верша — стапа. Раўнамернае чаргаванне пэўных стоп стварае выразны метрычны малюнак, або метр; паўтарэнне той ці інш. колькасці стоп, аднолькавых па працягласці гучання, утварае вершаваны памер. Найб. пашыранымі вершаванымі памерамі М.в. былі гекзаметр і пентаметр. Антычныя аўтары не ведалі рыфмы, аднак строга вытрымлівалі чаргаванне аднатыпных клаўзул у радках. Дзякуючы клаўзулам, а таксама вершаваным памерам, асобныя радкі ядналіся ў строфы (гл. Антычныя строфы). У бел. сярэдневяковай паэзіі да М.в. звярталіся паэтылаціністы Мікола Гусоўскі, Ян з Вісліцы, І.Іяўлевіч і інш. Спрабавалі пісаць метрычныя вершы на старабел. мове Л.Зізаній і М.Сматрыцкі.
МЕТРЬІЧНЫ ВЕРШ, верш, у аснове якога ляжаць метрычныя прынцыпы арганізацыі вершаванага радка (гл. Метр у вершаскладанні). Да яго адносяцца ўсе віды вершаў метрычнай і сілабатанічнай сістэм вершаскладання, засн. на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках.
...МЕТРЫЯ (ад грэч. metreo вымяраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «вымярэнне» (напр., аксанаметрыя, ліпаметрыя).
МЕХАНбША, удзельнік каляднага або валачобнага гурта, які ў мяшку ці кошыку насіў і захоўваў дары (прадукты, грошы), атрыманыя ад гаспадароў падчас калядавання. М. выбіралі з удзельнікаў або наймалі за плату. Ад яго патрабаваліся сіла і адказнасць за выкананне сваіх абавязкаў. М. часам надзялялі асобным падарункам, як і пачынальніка ці музыку. У некаторых мясцовасцях М. насіў на плячы доўгі шэст, на які чапляў кавалак сала ці інш. падарункі, што сведчыла аб шчодрасці гаспадароў.
А.М.Аляхновіч.
МЁХАЎ (сапр. Н я х а м к і н) Уладзімір Львовіч (н. 25.3.1928, г. Рагачоў), беларускі пісьменнік. Скончыў
У.Л.Мехаў.
БДУ (1950). 3 1946 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у 1960—62 і 1975—88 на Бел. радыё. Аўтар збкаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў, прысвечаных значным падзеям гісторыі і культуры Беларусі, маральнаэтычным тэмам («Сцяг над рэўкомам», 1958; «Помнік герою», 1961; «Старадаўняя гравюра», 1974; «Сустрэчы ў радыёстудыі», 1985; «...Пра якіх я вельмі клапачуся», 1988; «Далучэнне», 1992). Па творах М. ажыццёўлены радыё («Гавайская легенда», 1966; «Паром на бурнай рацэ», 1982, і інш.) і тэатр. («Чырвоны губернатар», 1967; «Палёт», 1969) пастаноўкі. Напісаў сцэнарыі да дакум. фільмаў (у суаўт.) «Гісторыя адной тэлеграмы», «Чарвякову... спешна... Ленін» (абодва 1982), «Мост» (1984), «Рэвалюцыя дае нам права» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Апошняя яўка. Мінск, 1959; Станцыя паблізу Тамбова. Мінск, 1964; Добры вечар, камбат. Мінск, 1970; Слухаецца справа аб замаху... Мінск, 1972.
МЁЦЦАСАПРАНА(італьян. mezzosoprano ад mezzo сярэдні + soprano ад sopra над, вышэй), жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта. Адрозніваюць М.с. высокае (лірычнае), блізкае да сапрана, і нізкае, якое набліжаецца да кантральта. Дыяпазон — а (Ь) — а2 (Ь2). Для М.с. характэрны паўната гучання ў сярэднім рэгістры, наяўнасць ніжняга груднога рэгістра. Сярод оперных партый,
471
МЕЦЦАТЫНТА
напісаных для М.с.: Надзея Дурава (аднайм. опера А. Багатырова), Алеся (аднайм. опера Я.Цікоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Квета («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Кармэн (аднайм. опера Ж.Бізэ). Сярод бел. спявачак М.с.: Н.Акініна, М.Аксянцова, А.Волкава, В.Кажгаліева, А.Сало, Х.Стасенка, А.Якушэвіч. Асаблівая разнавіднасць М.с. — каларатурнае М.с. (партыя Разіны ў «Севільскім цырульніку» Дж.Расіні). У хоры М.с. выконваюць партыі першых альтоў.
МЁЦЦАТЬІНТА (ад італьян. mezzo сярэдні + tinto афарбаваны, таніраваны), «чор н ая м а н е р а», від заглыбленай гравюры, у якім паверхні металічнай (часцей меднай) дошкі механічным або хімічным спосабам надаецца шурпатасць (зярністасць), каб пры друкаванні атрымаць роўны чорны фон. Малюнак робіцца іголкай або алоўкам. Часткі дошкі, якія
Да арт. Меццатынта. Ю.Як а в е н к а. Талія. Муза камедыі. Экслібрыс Джупа Сліпа. 2007.
Да арт. Меццатынта. У.Вішнеўскі. Апостал Васіль. 2004.
адпавядаюць светлым месцам малюнка, выскрабаюць, выпрасоўваюць, паліруюць, што стварае паступовыя пераходы ад ценю да святла. Гравюры М.т. вылучаюцца глыбінёй і аксаміцістасцю тону, багаццем і тонкасцю святлоценявых эфектаў. Тэхніка М.т. вынайдзена ў сярэдзіне 18 ст. ням. майстрам Л.Зігенам. У 18 — пач. 19 ст. была пашырана для рэпрадуцыравання карцін. Выкарыстоўвалася таксама для каляровага друку. У Беларусі работы ў тэхніцы М.т. ствараюць графікі У.Вішнеўскі, У.Клімушка, Ю.Якавенка і інш.
МЁША, у беларускай міфалогіі нячысты дух. Паводле нар. павер’яў, М. быў пазбаўлены Кадуком сваёй сілы і асуджаны на пакуты. Уяўляўся калматай чорнай жывёлінай невял. росту. Жыў у якімнебудзь разбураным будынку, адкуль зрэдку палохаў праходжых, не робячы нікому асаблівай шкоды. Часам М. перабіраўся ў жылы дом, дзе сяліўся ў падпечку. Выпаўзаў зпад печкі толькі ўночы і спаў на падлозе пасярод пакоя. З’яўленне М. ў хаце лічылася прадвесцем няшчасця. Яго імем нянькі палохалі дзяцей.
Літ.: Древлянскнй П. [Шпнлевскнй П.]. Белорусскне народные
поверья // Журн. Мва нар. просвешення. 1846. Прнбавлення. Кн. 4.
У.А.Васілевіч.
МЁД, прадукт пчалярства. У Беларусі выкарыстоўваўся для прыгатавання традыц. напіткаў і страў падчас сватаўства, вяселля, радзін, памінак і інш. Лічыўся сімвалам сяброўства: ім частавалі самых дарагіх і паважаных людзей. Падчас змовін сват даваў маладой пірог, начынены макам з М. На вяселлі па звычаі дзяўчаты гарэлку не пілі, сват частаваў іх мядовым напіткам — мядком. «Хрэсьбінны збіцень» (сумесь М. з рэдзькай, хрэнам і соллю) падносіла бабка бацьку нованароджанага дзіцяці. М. знайшоў шырокае адлюстраванне ў фалькл. творах: «I я там быў, мёд, піва піў...», «Не мёд усё тое, што соладка», «Мілага госця частуюць летам мядком, a зімою малаком».
МЁЗЕР (Moser) Іаган Георг, нямецкі архітэктар і будаўнік 2й пал. 18 ст. 3 1738 жыў у Гродне. Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы. У 1765— 74 на службе ў гродзенскага старосты А.Тызенгаўза. Паводле яго праектаў узведзены Гродзенскі палац Тызенгаўза (1760—70я гг.), корчмы «Галеча», «Выгода» (знесены ў канцы 19 ст.), «Раскоша» (знішчана падчас рэканструкцыі вул. Ажэшка; усе 1770я гг., з архіт. Дж.Сака), Гродзенскі тэатр Тызенгаўза (1780я гг.). У 1760я гг. распрацаваў тыпавыя праекты жылых дамоў для майстроў, якія працавалі на мануфактурах А.Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі.
МЁРСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1945 у г. Мёры. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі масавых бк Мёрскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2014) 39 тыс. экз., больш за 3 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу насель
472
МЁРСКІ
ніцтва. Працуюць аматарскія аб’яднанні «Бажэна» (для пажылых людзей), «Дамскі клуб», цэнтр прававой інфармацыі (з 2004). Бка праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, літ. вечарыны, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны.