• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Мёрскі Успенскі касцёл.
    стахоўская» (1878), «Маці Божая Ружанцовая», «Іосіф з дзіцем» (абедзве пач. 19 ст.). У сцены ўмураваны мемар. дошкі князёў СвятаполкМірскіх. На тэр. храма ўстаноўлены помнік «Ненароджанаму дзіцяці» (1997, скульпт. А.Дранец). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    МЁРТВЫЯ МОВЫ, мовы, якія выйшлі са штодзённага ўжытку і не маюць носьбітаў. Захоўваюцца толькі ў помніках пісьменства ці рэгламентаваным выкарыстанні. У залежнасці ад ступені даследавання і сучаснага выкарыстання вылучаюць 4 групы М.м. Да 1й адносяцца мовы, якія не з’яўляюцца роднымі ні для аднаго носьбіта мовы, функцыянуюць толькі ў пісьмовай форме, але вывучаюцца ў навуч. установах (напр., лац. і царк.слав. мовы, санскрыт, геэз). Нягледзячы на іх функцыянаванне толькі ў пісьмовай форме, яны працягваюць развівацца (іх сучасны стан значна адрозніваецца ад таго, калі яны перасталі функцыянаваць у жывым маўленні) і з’яўляюцца важнай крыніцай папаўнення лексічнага складу сучасных жывых моў, асабліва іх тэрміналагічных сістэм. Другую групу складаюць мовы, якія ў наш час не функцыянуюць у жывым маўленні і ў пісьмовым варыянце не
    развіваюцца (напр., гоцкая, хецкая, шумерская, мераіцкая і інш.). Як правіла, яны маюць грунтоўную пісьмовую традыцыю, на іх створаны сусветна вядомыя помнікі пісьменнасці, якія даследуюцца ў сучаснай навуцы. У 3ю групу ўваходзяць маладаследаваныя М.м. (напр., палабская, вандальская, пруская, славінская і інш.). Асновай іх вывучэння з’яўляюцца нешматлікія надпісы, што не даюць падстаў канчаткова і поўна высветліць іх лексічныя, граматычныя, сінтаксічныя асаблівасці ці месца ў генеалагічнай класіфікацыі моў. Да 4й групы належаць мовы, існаванне якіх можна дапусціць на аснове ўскосных дадзеных (напр., прататыгрыцкая мова, рэшткі якой захаваліся ў шумерскай мове). Адміранне моў абумоўлена некалькімі фактарамі. Некаторыя мовы выходзяць з паўсядзённага ўжытку ў сувязі з фіз. вынішчэннем іх носьбітаў. Прычынай знікнення моў можа быць асіміляцыя з боку інш. народаў. Царк.слав. мова, якая першапачаткова ўяўляла сабой літ. пісьмовую форму старажытнабалгарскай мовы, пашырыла свае функцыі, адасобілася ад яе і ператварылася ў самаст. мову. Многія мовы, якія зніклі не так даўно, могуць быць адроджаны, аднак адзінай у наш час узноўленай мовай з’яўляецца іўрыт — дзярж. мова Ізраіля. Ажыццяўляюцца спробы адраджэння корнскай, прускай і інш. моў.
    Літ.: Рагаўцоў В.І. Мовы свету: Энцыкл. даведнік. Магілёў, 2009.
    С.У.Шахоўская.
    МЁРЫ, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Мёрскага рна, каля возера Мёрскае. За 190 км на ПнЗ ад Віцебска, чыг. станцыя на лініі Друя—Варапаева, аўтадарогамі злучаны з Дзісной, Верхнядзвінскам, Браславам, Шаркаўшчынай. 8,1 тыс. ж. (2013).
    Упершыню ўпамінаюцца пад 1514 як маёнтак Мярэя ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 18 ст. існавалі 5 маёнткаў з назвай Мёры. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалі
    476
    МЁТЧАНСКІ
    Фрагмент цэнтральнай забудовы ў г. Мёры.
    тай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1886  НОж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяв. У 1927 — 422 ж., працавалі 2 млыны, аптэка, 5 крам. 3 ліст. 1939 зноўу БССР, з 15.1.1940 вёска, цэнтр раёна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 4.7.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў вёсцы 662 ж. У час вайны дзейнічалі Мёрскія падп. райкамы КП(б)Б (29.8.19432.7.1944) і ЛКСМБ (25.10.19432.7.1944). 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 7.8.1957 гар. пасёлак. У 1959 — 1,9 тыс. ж., у 1970 — 5,7 тыс. ж. 3 7.1.1972 горад. У 1998 — 9,3 тыс. ж.
    Архіт.планіровачная структура горада кампактная, сетка вуліц прамавугольная з дробнымі кварталамі. Асн. кампазіцыйныя восі — вуліцы Камуністычная і Дзяржынскага. На іх перакрыжаванні створана плошча — адм.грамадскі цэнтр. На скрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Леніна сфарміравана пл. Свабоды. Забудова пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу, будуюцца 2—5павярховыя дамы. Зона адпачынку — парк на паўвостраве возера, лесапарк з 2 штучнымі вадаёмамі. Паводле генплана 1997 горад развіваецца ва ўсх.
    і паўд.ўсх. напрамках. У 2000я гг. ўзведзены будынкі ААТ «ААБ Беларусбанк», філіяла ААТ «Белаграпрамбанк», краязнаўчага музея, дамы па вуліцах Камуністычная і Я.Тамко, праведзены добраўпарадкаванне парку, рэканструкцыя фізкультурнааздараўленчага комплексу, створана Гандлёвая пл. па вул. Камуністычная; вул. Дзяржынскага пераўтворана ў пешаходны бульвар, які аб’ядноўвае цэнтр горада з чыг. вакзалам і аўтавакзалам.
    У 2013 у горадзе 3 дзіцячыя сады, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў
    Мётчанскі заслужаны аматарскі фальклорны гурт «Берагіня».
    2 бкі, Цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, фізкультурнааздараўленчы комплекс, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Дом быту, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», філіял ААТ «Белаграпрамбанк», цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, гіст.этнаграф. музей, гасцініца. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенскі касцёл (1907).
    МЁТЧАНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «БЕРАГІНЯ». Створаны ў 1996 у в. Новая Мётча Барысаўскага рна пры адукацыйнавыхаваўчай установе «Школа—сад» (з 2010 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—школа). У 2001 прысвоена званне «ўзорны», у 2012 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік М.А.Козенка. У складзе гурта 35 чал. ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў. Mae спеўную («Выспа»), муз.інструм. («Валошкі») і падрыхтоўчую («Зярняткі») групы. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. танц. фальклору. У рэпертуары карагоды, гуртавыя і парныя танцы «А мы проса сея
    477
    МІГАЙ
    лі», «Заінька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Качан», «Козачка», «Кацярынка» і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999), фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 1999), рэсп. нар. танца «Беларуская полька» (г. Чачэрск, 2000), рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 2000).
    Т. Б. Варфаламеева.
    МІГАЙ Сяргей Іванавіч (30.5.1888, г. Магілёў — 8.12.1959), беларускі і расійскі спявак (барытон), педагог. Нар. артыст Расіі (1939). Скончыў Адэскае муз. вучылішча (1911). Вучыўся ў Опернай студыі пад кіраўніцтвам К.Станіслаўскага (1918—20). 3 1911 саліст Вял. тэатра, з 1924 уЛенінградскім тэатры оперы і балета. У 1927—41 выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вак. групы Усесаюзнага радыёкамітэта. 3 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1952 праф.). Меў насычаны голас цёплага тэмбру вял. дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вак. тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурка», «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Князь Ігар (аднайм. опера А.Барадзіна) і інш. Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурнамузычнадраматычнага гуртка. Аўтар метадычных прац па пытаннях вак. выканальніцтва.
    МІЖКУЛЬТЎРНАЕ ЎЗАЕМАДЗЁЯННЕ, працэс узаемасувязей і зносін паміж рознымі культурамі і іх носьбітамі. Са стараж. часоў з’яўляецца важным фактарам сацыякульт. змен; адбываецца на міжасабовым, міжгрупавым і міждзярж. узроўнях. У выніку раўнапраўнага, двухбаковага М.ў. звычайна адбываецца ўзаемнае ўзбагачэнне нац. культур іншаэтнічнымі, іншакульт. каштоўнасцямі, а ў выніку нераўнапраўнага, аднабаковага — наадварот, могуць адбыцца акультурацыя ці нават асіміля
    Міжлескі пародны ансамбль народнай песні «Васілінкі».
    цыя пэўнай этнакульт. супольнасці. Суб’ектамі М.ў. звычайна выступаюць як асобныя творцы, так і разнастайныя культ.асветныя ўстановы, аргцыі, творчыя аб’яднанні, таварыствы, суполкі. Існуе мностваформ М.ў. — абмен культ. каштоўнасцямі, ідэямі, творчыя перайманні, моўныя запазычанні, пераклады, міжнар. конкурсы, фестывалі, прэміі, канцэрты з удзелам замежных артыстаў і інш. У сучасны перыяд у сувязі з пашырэннем працэсаў глабалізацыі, хуткім развіццём сродкаў масавай камунікацыі (інтэрнэт, тэлебачанне, друк, мабільная сувязь) узрастае інтэнсіўнасць і разнастайнасць М.ў. У эпоху Сярэдневякоўя насельніцтва бел. зямель стала поліэтнічным, пашыраліся працэсы М.ў. паміж прадстаўнікамі розных нац. і этнакульт. супольнасцей. 3 таго часу на айчынную культуру пачалі аказваць істотны ўплыў як візант.слав., так і лацінаеўрап. культ. традыцыі, маральнадухоўныя каштоўнасці. У наступныя гіст. эпохі ўзмацнілася ўздзеянне на бел. культуру спачатку польск., а затым рус. культуры. У канцы 20 — пач. 21 ст. ў Беларусі досыць заўважнай стала вестэрнізацыя, а таксама павялічыўся ўплыў рас. культуры. М.ў. актуальнае для Беларусі ў плане дасягнення гармоніі паміж захаваннем
    бел. культ. самабытнасці і адкрытасцю іншакульт. і іншаземным уплывам. Яно служыць асновай працэсаў салідарызацыі сучаснага бел. грамадства, што патрабуе апоры на фундаментальныя каштоўнасці бел. нацыі.
    Э. С.Дубянецкі.
    МІЖЛЁСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВАСІЛІНКІ». Створаны ў 1987 у в. Міжлессе Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.Я.Свібовіч. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 18 да 46 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мастацтва, далучэнне падрастаючага пакалення да лепшых узораў харавой музыкі. У рэпертуары бел. нар. песні «Каля рачушкі хадзіла», «Чаму ж не прыйшоў», «Як устану я раненька», «Гарошынка», «Чаравічкі», «А ў гародзе ярыца», аўтарскія творы «Чэм така зялёная трава» М.Каўра, «Песня пра маці» Я.Кузняцова, «Велічальная» А.Граса і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2012), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ляхавічы, 2013).
    Т. І.Лівінец.
    478
    МІЖНАРОДНАЯ
    МІЖЛЁССЕ, Вялікае Міжл е с с е, вёска ў Бярозаўскім рне. За 19 км на Пд ад г. Бяроза, 20 км ад чыг. ст. БярозаКартузская на лініі Брэст—Баранавічы, 120 км ад Брэста, каля аўтадарогі Бяроза—Драгічын. Цэнтр Міжлескага с/с. 241 гаспадарка, 580 ж. (2013).