• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лярызацыя бел. нар. песень, твораў сучасных бел. кампазітараў. У рэпертуары бел. нар. песні («Вітальная», «Пасылала баба дзеда», «Пахаджала дзеванька каля мора», «Ох, каліна, ох, маліна», «Ды ў зялёнай дуброве»), песні да танцаў («Грачанікі», «Ойра», «Лысы, «За рэчкаю мая мамка жыве»), аўтарскія творы («Коласаўскі край» А.Змачынскага) і інш. Калектыў — удзельнік свят: рэсп. паэзіі «Каласавіны» да 130годдзя з дня нараджэння Я.Коласа (Мінск, 2012), абл. рамёстваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013), фестывалю фалькл. мастацтва «Фальклорная талака. Купалле» (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2010) і інш. Л.М.Мішкевіч.
    МІКАЛАЁВА, вёска ў Мёрскім рне, каля р. Дзісна. За 41 км на ПдУ ад г. Мёры, 21 км ад чыг. ст. Боркавічы на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 160 км ад Віцебска. Цэнтр Мікалаёўскага с/с. 142 гаспадаркі, 287 ж. (2013).
    У пач. 20 ст. вёска ў Дзісенскім павеце Віленскай губ. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленска
    Удзельнікі
    Мікалаеўшчынскага народнага фальклорнага ансамбля «Коласавы зелілякі».
    486
    МІКАШЭВІЧЫ
    га ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Дзісенскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пачаткуліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3 3.10.1959 у Мёрскім рне. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. У 1999 — 171 гаспадарка, 431ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—базавая школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін; царква ў гонар Абраза Спаса Нерукатворнага (1989). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МІКАШЭВІЦКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1986 у г. Мікашэвічы Лунінецкага рна пры Палацы культуры вытворчага прадпрыемства «Граніт». У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.Ф.Цуба (з 1996), В.Д.Міхалюк (з 2008). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 19 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары тэатралізаваныя паст. «Шырокая масленіца», «Вясёлы балаган», гумарэскі «Смех без прычыны», «На цудавостраве смеху», маналогі «Курачка Раба», «Ну што за чалавек», сцэнкі «Мар’іна палянка», «Свахі», «Прынца чакаю» і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, 2013).
    МІКАШДВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР НАРбДНАЙ ПЁСНІ. Створаныў 1983 у г. Мікашэвічы Лунінецкага рна пры Палацы культуры вытворчага прадпрыемства «Граніт». У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Г.Р.Некрашэвіч (з 1987). У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. і аўтарскіх песень. У рэпертуары бел. нар. песні «Гай зеляненькі», «Добры вечар», «Ой, рана сонейка зайграла», аўтарскія песні «Я казала» Я.Стэльмашука, «Сустрэча з домам»
    І.Раманчука, «Родная старонка» I. Красоўскага 1 інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ганцавічы, 2011).
    МІКАШЭВІЦКІ ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага п р а д прыемства «Граніт». Засн. ў 1982 у г. Мікашэвічы Лунінецкага рна. Пл. памяшканняў 3312 м2. Mae глядзельную залу на 555 месцаў. Дзейнічаюць (2014) 10 аматарскіх творчых калектываў (сярод іх 6 дзіцячых), 2 з якіх маюць званне «народны» (хор нар. песні і драм. тэатр) і 2 — «узорны» (дзіцячыя ансамбль сучаснага танца «Дыямент» і лялечны тэатр «Ямеля»), Працуюць клубы пенсіянераў «Сустрэча», «Дамскі клуб», група «Здароўе». Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Мы разам» (г. Брэст, 2012), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст), вак,харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ганцавічы, абодва 2011), рэсп. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці, прысвечанага 65годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў (Мінск, 2009), абл. свят сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго» (в. Парэчча Пінскага рна), нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, абодва2013)іінш. Л.Ф.Люст.
    МІКАШЭВІЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ СУЧАСНАГА ТАНЦА «ДЫЯМЁНТ». Створаны ў 2005 у г. Мікашэвічы Лунінецкага рна пры Палацы культуры вытворчага прадпрыемства «Граніт». У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Засн. і маст. кіраўнік В.І.Пашкевіч. У складзе ансамбля 73 чал. ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучаснага танца. У рэпертуары танцы «Матылькі», «Чароўныя кветкі», «Калінка», «Русалкі», «Барбі», «3 любоўю да Беларусі», «Пчолкі», «Ляль
    кі» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Мы разам» (г. Брэст, 2012), рэсп. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці (Мінск, 2009) і інш.
    МІКАШЭВІЦКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «ЯМЁЛЯ». Створаны ў 1989 у г. Мікашэвічы Лунінецкага рна пры Палацы культуры вытворчага прадпрыемства «Граніт». У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Р.Шэўчык (з 1989), В.В.Флар’яновіч (з 2014). У складзе тэатра 12 чал. ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. лялечнага мастацтва, развіццё навыкаў лялькаваджэння. У рэпертуары спектаклі «Па шчупаковым загадзе», танц. нумар «Твіст», лялечныя прадстаўленні «Скамарохавы балаган», «Дзівосыцуды» і інш. Калектыў — удзельнік rap. і абл. мерапрыемстваў.
    МІКАШЭВІЧЫ, горад у Лунінецкім рне, на р. Валхва. За 54 км на У ад г. Лунінец, чыг. станцыя на лініі Лунінец—Калінкавічы, 282 км ад Брэста, каля аўтадарог мяжа Расіі (Селішча)— Гомель—Кобрын і Мінск—Мікашэвічы. 13,8 тыс. ж. (2013).
    У 18 ст. сяло маёнтка Ленін у Слуцкім княстве ВКЛ, з 1791 у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяв., уласнасць Радзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1796 мястэчка Мазырскага павета Мінскай губ. У 1870 вёска ў Ленінскай воласці. У 1880я гг. пасля пракладкі Палескай чыг. зноў мястэчка і буйная чыг. станцыя. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Лунінецкім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 рабочы пасёлак у Ленінскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да 9.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту. 3 8.6.1950 цэнтр Ленінскага рна. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 20.1.1960 у Лунінецкім рне.
    487
    МІКАШЭВІЦКАЯ
    27.6.1961 Мікашэвіцкі с/с скасаваны, тэр. перададзена ў падпарадкаванне Мікашэвіцкага пасялковага Савета. У 1977 — 6,1 тыс. ж., у 1994 — 12,8 тыс. ж. 3 25.8.2005 — горад.
    Горад падзелены чыг. на 2 часткі. У паўн. знаходзяцца прам. прадпрыемствы, большасць жылога фонду (2—5павярховая шматкватэрная і 1—2павярховая сядзібная забудова), чыг. станцыя, аўтавакзал; паўд. частка — зона індывід. 1—2павярховай жылой забудовы сядзібнага тыпу. Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Ленінская, Чыгуначная, Першамайская, Нядзведскага. У раёне вул. Ленінская склаўся гіст. грамадскі цэнтр. Паводле генплана 2000 М. развіваюцца ў паўн.зах. напрамку сядзібнай забудовай, у паўн. — капітальнай па вул. Першамайская. Зона адпачынку — гар. скверы па вуліцах Ленінская 1 Чыгуначная, лесапаркавая зона па вул. Першамайская, р. Валхва з добраўпарадкаванымі набярэжнымі.
    У 2013 гімназія, 3 сярэднія і 1 муз. школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, фізкультурнааздараўленчы комплекс, стадыён, басейн, спарт. залы, Палац культуры,
    Чыгуначная станцыя ў г. Мікашэвічы.
    Мікашэвіцкая царква Іаана Хрысціцеля.
    дзіцячы цэнтр творчасці, 2 бкі, філіял Лунінецкай бальніцы, 2 паліклінікі, 5 аптэк, філіял тэр. цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, аргцыя дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква Раства Іаана Хрысціцеля (1936).
    МІКАШЭВІЦКАЯ ЦАРКВА ІААНА ХРЫСЦІ'ЦЕЛЯ. помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Мікашэвічы Лунінецкага рна. Перабудавана ў канцы 20 ст. з касцёла, узведзенага ў 1936. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам завершаны на фасадзе 8граннай шатровай званіцай з макаўкай, па цэнтры і вуглах — цыбулепадобныя купалы на 8гранных барабанах. Да асн. аб’ёму прымыкаюць трансепты пад 2схільнымі дахамі і апсіда пад вальмавым пакрыццём. Цэнтр. фасадзавершаны трохвугольным франтонам, крапаваным 2яруснай аркатурай, па восі сіметрыі адзначаны арачным перспектыўным парталам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі лучковымі і невял. арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі. Царква дзейнічае.
    МІКЕЛЕЎШЧЫНСКІ КАСЦЁЛ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Мікелеўшчына Мастоўскага рна. Пабудаваны ў 1823 з цэглы па фундацыі Б.БутаўтАндрэйковіча. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам. Фасад крапаваны лапаткамі і завершаны прамавугольным атыкам, над якім узведзена 4гранная званіца пад
    488
    «МІКІТА»
    сферычным купалам са шпілем. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер пакрыты фрэскавай размалёўкай. Касцёл дзейнічае.
    «МІКІТА», беларускі традыцыйны самабытны танец. Мелодыя 12тактавай муз. структуры. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана ці ўмеранахуткі. Харэагр. кампазіцыя свабодная ці ўстойлівая з рэгламентаванай і нерэгламентаванай лексікай. Існаваў як танецгульня і як ілюстрацыйнавыяўл. танец. Сустракаўся ў групе арнаментальных танцаў. Найчасцей выконваўся сольна ці ў пары пад акампанемент сольнага ці ансамблевага муз. (інструм., спеўнага) суправаджэння. У некаторых мясцовасцях выконваўся падчас Каляд (Мёрскі, Гарадоцкі, Лепельскі рны), Вялікадня (Акцябрскі, Чачэрскі, Мазырскі, Жыткавіцкі рны), Купалля, а таксама вяселля (Пружанскі, Зэльвенскі, Ушацкі рны), хрэсьбін (БудаКашалёўскі, Дзятлаўскі і інш. рны). Сярод блізкіх да тыпу «М.» танцы «Таўкачыкі» (Панямонне, Цэнтр. Беларусь), «Заяц» (Усх. Палессе), «Крыжачок» (Хоцімскі рн), «Крыжык» (Мазырскі, Круглянскі рны), «Лучынкі» (Лельчыцкі, Мазырскі рны), «Цераз перакладзінку» (Дзятлаўскі рн), «Лявоніха» (Маларыцкі, Лунінецкі рны), «Казак» (Шчучынскі рн), «Чыбір», «Чэбер» (Бялыніцкі рн), «Грэчка» (Талачынскі рн), «Купчыкі» (Валожынскі рн), «Гірша з Моўшам» (Чачэрскі, Глускі рны), «Лісіца» (Ашмянскі рн), «Чыкірда» (Любанскі, Глускі, Акцябрскі рны), «Джыгун» (Рэчыцкі рн), «На вылках» (Іванаўскі рн) і інш. Асобныя варыянты «М.» выконваліся на мелодыі танцаў «Гапак», «Карапет», «Месяц», «Шаміля», «Рускага» і інш. У «М.» і інш. танцах гэтага тыпу звычайна прысутнічалі розныя атрыбуты (паясы, гасп. прылады). У адным з варыянтаў на падлогу ці зямлю клалі палкі: спачатку адну, потым 2 ці 3 паралельна, 2 накрыж, 4 ці 6, каб утваралі квадраты. Пераскокваючы це