Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
499
МІНЕЙКА
шырыліся ў 16 ст. У Беларусі вядомы «М.Ч.» камянецкая і жыровіцкая (15 ст.), слуцкая (16 ст.), супрасльская рукапісная і друкаваная «Мінея агульная», віленская рукапісная (усе 17 ст.).
МІНЁЙКА Уладзімір Андрэевіч (19.8.1925, г. РастоўнаДоне, Расія — 2.6.2001), беларускі жывапісец, графік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1951). Працаваў у жанры тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Сярод твораў: «Па сваёй зямлі» (1967), «Трывожнае юнацтва» (1970), «Сейбіты» (1972), «Ленінград. 1942» (1980), «1944» (1985), «Вяртанне з фронту» (1987) і інш. Значнае месца ў творчасці М. займалі партрэты — Б.Крэпака (1974), А.Булінскага (1979), Я.Купалы (1985), В.Быкава (1993); серыя партрэтаў «Мастакі Беларусі» (1990—94) і інш. Пейзажныя работы «Вясна» (1960), «Спякотны дзень» (1971), «Мазыршчына» (1972), «Ля возера» (1983), а таксама серыі «Радзіма Я.Коласа» (1965), «Мая Міншчына» (1970), «Пейзажы Беларусі» (1997) і інш. насычаны ўнутранай
У.Мінейка. Пісьменнік Васім Быкаў. 1993.
энергіяй, прыгажосцю і лаканічнасцю. У 2005 у г. Мазыр адкрыта галерэя творчасці М.
М. М.Леўкавец.
МІНІМАЛЬАРТ (англ. minimal art), м і н і м а л ь н а е мастацтва, плынь у мадэрнізме. Узніку 1960я гг. ў ЗША. Тэрмін М.а. увёў у 1965 Р.Вольхейм. У творах прадстаўнікоў М.а. да мінімуму зведзены ўсе выяўл. фармальныя сродкі. Рэалізуецца перш за ўсё містычнамедыятыўная задача творчасці, ствараюцца адчуванні шматзначнай недамоўленасці, вобразных уводзін у невядомую прастору. У аб’ёмнапрасторавых рашэннях ствараюцца канструкцыі, не зусім рэгулярных геаметрычных форм, кубічных аб’ёмаў, напр., з пластмасы ці металу і інш. мінімальных аб’ектаў, якія сімвалізуюць універсальную ідэю арганізаванага, структурыраванага, рэдукцыйнасінтэтычнага пачатку ў сучасных глабальных працэсах развіцця грамадства. У бел. мастацтве ідэі мінімалізму звязаны з усведамленнем сімволікі каляровага геацэнтрызму нар. ткацтва, канструктывізму традыц.
архітэктуры і г.д. Яркія рысы М.а. знайшлі адлюстраванне ў творчасці С.Асапрылкі, І.Басава, М.Бушчыка, А.Непачаловіч, у жывапісе польск. мастакоў бел. паходжання М.Давідзюка, Л.Тарасевіча і інш.
Я.Ф.Шунейка.
МІНІН Руслан Яўгенавіч (н. 16.5.1974, г. Львоў Украіна), беларускі артыст балета. Засл. артыст Беларусі (1999). Скончыў Бел. харэагр.
вучылішча (1991). У 1992—2005 працаваў у Нац. акадэмічным Вял. тэатры балета Рэспублікі Беларусь. Стварыў рознабаковыя балетныя вобразы, адметныя выразнай выяўл. пластыкай. Сярод партый: Уладзімір [«Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані], Вялікі інквізітар («Легенда аб Уленшпігелі» Я.Глебава), Макбет і Кароль Дункан («Макбет» В.Кузняцова), Зубр («Легенда пра зубра» С.Хвашчынскага), Абдэрахман («Раймонда» А.Глазунова), Тыбальд («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Д’ябал і Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак і Крас («Спартак» А.Хачатурана), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана), Хасэ і Тарэра («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р. Шчадрына), Актэон і Феб дэ Шатапер («Эсмеральда» Ц.Пуні), Юнак, Кашчэй Бессмяротны і ІванЦарэвіч («Вясна свяшчэнная», «Жарптушка» І.Стравінскага), Базыль і Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Абат («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Конрад і Ланкедэм («Карсар» А.Адана) і інш.
Т.Г.Мдывані.
500
МІНІЯЦЮРА
Р.Мінін у ролі Уладзіміра.
МІНІН Яфім Сямёнавіч (8.10.1894, г. Віцебск — 29.12.1937), беларускі графік. Вучыўся ў Політэхн. інце ў Петраградзе (1916—18), Віцебскай школемайстэрні Ю.Пэна (1920— 21). У 1920—37 выкладаўу Віцебскім маст. вучылішчы. Працаваў пераважна ў тэхніцы дрэварыта. Стварыў
Я.Мінін. Экслібрыс М.І.Каспяровіча. 192729.
шмат краявідаў Віцебска, жанравых сцэн, партрэтаў, экслібрысаў. Творы вызначаюцца дасканаласцю штрыхоўкі, дакладнасцю форм, багатай танальнасцю, эмацыянальнасцю маст. вобразаў. Сярод работ: серыі ксілагравюр «Стары Віцебск» (1926— 28), «Помнікі драўлянага дойлідства Беларусі» (1927—28), «Вайна» (1932), партрэты старога (1928), Гамера (1935), серыя акварэлей «Віцебск» (1932), экслібрыс М.І.Каспяровіча (1927—29), жывапіснае палатно «Цэх Віцебскай фабрыкі акуляраў» (1935) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958.
МІНІЯЦЮРА (франц. miniature ад лац. minium кінавар, сурык, якімі ў старажытнасці размалёўвалі рукапісныя кнігі), мастацкі твор малых памераў.
У выяўленчым м а с т а ц т в е адну з асн. галін складае кніжная М. — зробленыя ад рукі ілюстрацыя і элементы дэкар. афармлення (ініцыялы, застаўкі і інш.) у рукапіснай кнізе. Выконваліся клеявымі, акварэльнымі фарбамі, гуашшу. У
старажытнасці кніжная М. была вядома ў Егіпце, Іране, Індыі. У Еўропе найб. росквіту дасягнула ў эпоху Сярэдневякоўя. На тэр. Беларусі маст. аздабленне рукапісаў вядома ўжо ў 10—13 ст. (аздобы Супрасльскага рукапісу, Тураўскага евангелля і інш.). Большасць рукапісаў 11 — 12 ст. была аформлена ў візант. стылі. У іх аздабленні выкарыстоўваліся нескладаныя геаметрычныя і раслінныя элементы. Маляўнічасць, дакладнасць малюнка, тонкія лініі, пачуццё меры і стылю характэрны для М. Хутынскага служэбніка і Аршанскага евангелля (канец 12 — пач. 13 ст.). У апошнім асаблівую цікавасць выклікаюць выявы евангелістаў Мацвея і Лукі. У 14 ст. развіўся тэраталагічны стыль. Рукапісы найчасцей упрыгожвалі выявамі людзей, жывёл, фантаст. істот (Мсціжскае евангелле). У 2й пал. 14 — 16 ст. назіралася значнае ўзмацненне рэаліст. рыс, з’явіліся свецкія сюжэты, гіст. і быт. сцэны (Лаўрышаўскае евангелле, Жыровіцкае евангелле, Шарашоўскае евангелле, Радзівілаўскі летапіс і інш.). Пасля вынаходніцтва кні
Мініяцюра «Евангеліст Іаан»
з Лаўрышаўскага Евангелля. 1япал. 14 cm.
501
МІНІЯЦЮРА
гадрукавання кніжная М. змянілася гравюрай. Сярод вядомых імёнаў перапісчыкаў кніг і мастакоў Паповіч Бярозка з Навагрудка, Юрый Алелька (ці Алелькавіч) са Слуцка, Стафан Кахановіч з Супрасля, Васіль Амельяненскі з Віцебска, Яўстафій з Гродна, Парфён з Пінска.
М. ў жывапісе развівалася пераважна ў жанры партрэта і вылучалася асабліва тонкай манерай выканання. Выконвалася на пергаміне, фарфоры, косці, метале. Як асобны жанр жывапісу склалася ў эпоху Адраджэння ў Еўропе і дасягнула росквіту ў 18 — пач. 19 ст. Вядомы мініяцюрныя партрэты Пятра I, рус. імператрыц Ганны Іванаўны і Кацярыны I, выкананыя майстрам бел.
OCtMrKtnAYAUiA* а/уікМЙААЛШ. ПАКеМ. ММІЬ'ГІ'АПНДМ
слмі£х'л Аокскел^ькг^лпімаог/ы ПЦ' нтлк^'м^йл*
ск«К»ц^м^мл* ўЧАл\»НН€Ь’Ы№*м * *Uь вівгі^Й*ввўвшл.ггрлнкочячь'чр
паходжання Р.Мусікійскім, атаксама партрэты А.Міцкевіча, А.Сапегі. У Беларусі ў 19 ст. партрэтныя М. ствараў В.М.Ваньковіч. У 20 ст. пашырылася М., выкананая лакам, алеем ці тэмперай на паверхні невял. лакавых вырабаў (Г. і А.Осіпавы, В. і А.Ражковы). У наш час да жывапіснай М. звяртаюцца Л.Лазоўская, Ю.Сяргей і інш.
М. ў скульптуры — поўнааб’ёмныя або рэльефныя выявы з косці, металу, цвёрдых парод дрэва, каменю і інш. Сярод мастакоў, якія ствараюць скульптурныя М., — І.Гарбуноў, А. і К.Ляўковы, Б.Купчынаў, А.Барадзько і інш.
М. ў літаратуры — невялікі маст. твор, для якога характэрны сва
Да арт. Мініяцюра. Старонка Радзівілаўскага летапісу.
Канец 15 cm.
бодная кампазіцыя, бессюжэтнасць, суб’ектыўнасць, выразнасць маст,выяўл. сродкаў пры моцнай насычанасці зместу, спалучэнне асаблівасцей стылю эсэ. Да М. належаць абразкі, версэты, вершаваныя карацелькі, што маюць ад 2 да 6 радкоў, прыпеўкі, эпіграмы, фрашкі, каламыйкіі інш. Паводле сэнсавых уласцівасцей утрымлівае імгненны фрагмент (малюнак) рэчаіснасці, думкі. Змест і форма М. адлюстроўваюць эстэтычнафілас. канцэпцыю часу. Першыя М. — творы малой празаічнай формы, меншыя за апавяданне і, як правіла, бессюжэтныя — з’явіліся ў 19 ст. ў франц. лры. У пач. 20 ст. на падставе вопыту еўрап. лры і асобных традыцый малых жанраў вуснай нар. творчасці М. з’явілася ў бел. лры. У большасці гэта былі філас. і лірычныя М. (Ядвігін Ш., П.Просты і інш.) з уласцівай ім філасафічнасцю, пачуццёвасцю, гуманістычнасцю аўтарскай пазіцыі, лірызмам. На працягу 20 — пач. 21 ст. жанр М. прайшоў развіццё ад невял. замалёвак рэчаіснасці, прасякнутых эмацыянальнаэкспрэсіўным пачуццём, да глыбокафілас. твораў, якія вызначаюцца шырокай жанравастылёвай разнастайнасцю і дастаткова багатымі маст.выяўл. магчымасцямі. Быў выпрацаваны шэраг жанравых разнавіднасцей М.: лірычная, філас., алегарычная, сац.быт., псіхал., публіцыст., пейзажная, грамадзянскапатрыятычная, гумарыст.сатыр, а таксама пераходныя формы, якія ўзніклі на сумежжы М. і апавядання, М. і абразка. Адзін з найб. яркіх пачынальнікаў традыцыі М. ў нац. прозе — З.Бядуля (зб. «Абразкі», 1913). У яго творах (лірычная М.) знайшлі адлюстраванне пачуццёвы свет чалавека, духоўны базіс успрымання навакольнай рэчаіснасці, эмацыянальны настрой. Станаўленню М. садзейнічала і маст. практыка М.Гарэцкага, які здолеў узбагаціць яе жанравую прыроду, пашырыць маст.выяўл. магчымасці («Кіславодскія замалёўкі», «Сібірскія абразкі» і інш.). Ды
502
МІНІЯЦЮРА
Да арт. Мініяцюра. Л.Ла зоўск ая. Купалле. 2000я гг.
намізм М. пісьменніка праявіўся ў жанравай разнастайнасці твораў, сярод якіх вызначаюцца М. філас., алегарычныя, сац.быт., эпічнага зместу, а таксама творы на сумежжы жанравых форм і разнавіднасцей (філас. М. і экзістэнцыяльнага апавядання, сац.быт. М. і абразка, сац.быт. і алегарычнай М.). У 1940—50я гг. назіраўся заняпад М., які тлумачыцца сац. заказам на больш аб’ёмныя эпічныя формы. У 1960я гг. пачалося яе адраджэнне, што знайшло адлюстраванне ўтворчасці Б.Сачанкі, Я.Брыля. Для твораў Б.Сачанкі (цыклы «Зялёнае дрэва», «Думкі ўроссып», «Запіскі аб радыяцыі», «Напісана пяром...» і інш.) характэрны аналітызм і псіхалагізм, якія праявіліся ў глыбокім даследаванні асобы чалавека, яго паводзін, матывацыі ўчынкаў, псіхал. стану. Творчасць пісьменніка садзейнічала ўзнікненню такіх разнавіднасцей жанру М., як псіхал. («Фашыст», 1964; «Конікі», 1969; «Нарцысы», 1970, і інш.), алегарычная (цыкл «Агарод», 1965) і алегарычнаіранічная М. (збкі «Волфігурыст», 1966; «Халасцяк», 1969). Празаічная М. Я.Брыля стала знач