• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ф.Бараноўскі, В.Грамыка, Л.Гумілеўскі, М.Залозны, В.Пратасеня, І.Рэй, Ю.Тышкевіч, І.Ціханаў, Л.Шчамялёў і інш.), а таксама выпускнікі маст. ВНУ Масквы і Ленінграда (М.Данцыг, М.Савіцкі, У.Стальмашонак, І.Стасевіч і інш.). Пачынаючы з 1960х гг. сістэматычна наладжваліся рэсп., юбілейныя, групавыя, перасоўныя, усесаюзныя, замежнага мастацтва, персанальныя выстаўкі. Актывізацыі маст. жыцця М. садзейнічала адкрыццё ў 1973 Палаца мастацтваў (з 1991 Рэсп. маст. галерэя). Значнымі падзеямі для горада ў 1970—80я гг. сталі выстаўкі: да 25годдзя Перамогі сав. народа ў Вял. Айч. вайне (1970), «30 год Вялікай Перамогі» (1975), «Сатыра ў барацьбе за мір» (1977), персанальныя З.Азгура, К.Касмачова, П.Крахалёва (усе 1971), В.Жолтак, Г.Ісаевіч, А.Малішэўскага, М.Савіцкага, Л.Шчамялёва (усе 1974), Г.Вашчанкі, С.Геруса (абедзве 1978), У.Гоманава, Я.Зайцава (абедзве 1979), прысвечаныя мастацтву народаў СССР — «Мастацтва Савецкай Літвы» (1974), «Выяўленчае мастацтва Казахстана» (1975), «Латвійскі экслібрыс» (1977), «Творы ўкраінскіх мастакоў» (1980), «Жывапіс Савецкай Малдавіі», «Графіка Савецкай Літвы», «Народнае мастацтва Гуцульшчыны» (усе 1984), «Сучасная народная творчасць Літвы», «Латышскі габелен», «Космас на службе міру» (усе 1985). Арганізоўваліся персанальныя выстаўкі твораў з музеяў СССР — Траццякоўскай галерэі (1965), Эрмітажа (1966, 1985), Аружэйнай палаты (1978), Акадэміі мастацтва СССР, нар. мастакоў Літвы, Азербайджана. Экспанаваліся таксама творы замежнага мастацтва. У 1979 створаны Музей стараж.бел. культуры пры АН Беларусі. 3 1983 у М. пачаў выходзіць час. «Мастацтва». Творчасць мінскіх мастакоў 1980х гг. адметная пашырэннем асветніцкай тэматыкі, што засведчылі выстаўкі «Мікола Гусоўскі і яго час» (1980), «Песня зямлі беларускай» да 100годдзя Я.Купалы і Я.Коласа
    515
    МІНСК
    (1982), да 150годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага і 125й гадавіны паўстання 1863—64, выстаўка плаката «Мір — надзея планеты» (1985), персанальныя М.Сеўрука (1980), Л.Дударэнкі, У.Мурахвера і Л.Мягковай (усе 1981), У.Стальмашонка, В.Цвіркі, Я.Ціхановіча (усе 1983), М.Савіцкага (1987), С.Вакара, Я.Зайцава (абедзве 1988), А.Астаповіча (1989) і інш. У 1995 у М. адкрыўся Музей сучаснай бел. скульптуры, у 1997 — Музей сучаснага выяўл. мастацтва. Дзейнічалі творчыя суполкі «Пагоня», «Няміга17», «Верасень», «Сонечны квадрат» і інш., грамадская Бел. акадэмія выяўл. мастацтва. Сярод найб. значных экспазіцый 1990х гг.: да 150годдзя Ф.Багушэвіча, «Ганчарны круг», «45 год Вялікай Перамогі», «Праекты помніка ахвярам рэпрэсій», «Мастацтва старажытных гарадоў Беларусі», «Мастацтва рэнесансу ў Беларусі», да 500годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны, «Пошук і эксперымент», «Беларуская скульптура», «Выстаўка графікі», да 110годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа (усе 1992), «Гуманізм і вера», «Мастацтва Брэстчыны 16—18 ст.» (абедзве 1993), «Жыве Беларусь» (1991—98), «Малю
    нак», «Мясціны старога Мінска», мастакоў тэатра, кіно, тэлебачання, «Дарогамі Вялікай Перамогі», «Слава табе, Беларусь!» «Мастацтва габелена», «Мастацтва барока на Беларусі», «Аршанскай бітве 1514 года прысвячаецца», «Беларуская палітра XX ст.», «Чарнобыль, боль, надзея», «Беларуская акварэль» (усе 1996), «Спорт у нашым жыцці» (1998), «Беларускі друкаваны плакат», «На мяжы тысячагоддзяў», маст. акцыя «Праект стагоддзя» С.Войчанкі і У.Цеслера (усе 1999). Прыцягнуліўвагу нац. выстаўкі нар. творчасці «Вечна зялёнае дрэва рамёстваў» (1996), «Жывыя крыніцы» (1998), «Мінскі фарфор. 1940—1990я гг.», «Марк Шагал. Творы перыяду 1949—1985», «Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Багародзіцы XIII—XVIII стст.» (1999). Сярод персанальных вылучыліся выстаўкі Г.Паплаўскага, Л.Шчамялёва (1991), П.Гаўрыленкі, А.Марачкіна, С.Давідовіча, А.Тычыны (усе 1992), І.Белановіча, В.Кубарава, А.Малішэўскага, В.Маркаўца, В.Цвіркі (усе 1993), К.Камала, А.Ксяндзова, У.Кудрэвіча, А.Лось, У.Маскоўскіх, У.Тоўсціка (усе 1994), М.Апіёка, Л.Дударэнкі (абедзве 1995), Б.Аракчэева, Л.Дробава, П.Дурчына, А.Кузьміча,
    Э.Куфко, Г.Лойкі, М.Раманюка (усе 1996), А.Анікейчыка, Г.Бржазоўскага, С.Малішэўскага, М.Савіцкага, Я.Ціхановіча (усе 1997), Г.Вашчанкі, А.Кашкурэвіча, З.Літвінавай (усе 1999) і інш; адметнымі сталі экспазіцыі твораў дэкар.прыкладнога мастацтва «Гармонія і асяроддзе» (1986), «Беларускія мастакі С.Балянок, М.Барздыка, А.Варвашэня, Ю.Падолін, В.Сахно, К.Селіханаў, В.Слаук, Д.Сурыновіч, В.Шылко» (1999). Пачынаючы з 2000х гг. М. ператварыўся ў адзін з актыўных цэнтраў міжнар. маст. жыцця. Тут рэгулярна праходзяць выстаўкі сучаснай творчасці мастакоў зах. краін і традыц. культуры краін Усходу. Гэтыя сувязі спрыяюць развіццю сучаснага мастацтва Беларусі, для якога на працягу стагоддзяў была характэрна шматкульт. арыентацыя з захаваннем эстэтычнай раўнавагі, пазбаўленай крайнасцей і наўмыснасці фармальных эксперыментаў. Актыўную работу ў гэтым напрамку праводзяць выставачны цэнтр Нац. бкі Беларусі, абласная бка імя А.С.Пушкіна, бка імя У.Маякоўскага, музеі Я.Купалы і Я.Коласа, гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, маст. галерэя нар. мастака М.Савіцкага, галерэя сучаснага мас
    Да арт. Мінск. Экспазіцыя карцін пад адкрытым небам на агароджы парку імя Чалюскінцаў. 2013.
    516
    МІНСК
    тацтва «Ў». Папулярнымі становяцца выстаўкі пад адкрытым небам (пл. Я.Коласа, парк Чалюскінцаў). Перыядычна ладзяцца персанальныя выстаўкі М.Апіёнка, І.Ахрэмчыка, І.Дмухайлы (усе 2004), А.Бембеля, А.Кашкурэвіча, М.Карпука, З.Літвінавай, У.Уродніча (усе 2005), А.Бараноўскага, Л.Дробава, А.Паслядовіч, В.Шматава, Г.Шутава (усе 2006), Л.Асецкага, М.Аўчыннікава, М.Куліка, А.Тычыны (усе 2007), А.АхолаВало, Л.Баразны, А.Мазалёва (усе 2010), Ю.Выхадцава, У.Жбанава, Л.Марчанкі (усе 2011). Адметнай маст. падзеяй для М. сталі экспазіцыі твораў В.Альшэўскага і А.Смаляка на металічнай агароджы парку імя Чалюскінцаў (2012—13). У 2014 прайшлі выстаўкі агітацыйнага плаката, персанальныя Р.Бакланава, Г.Балаш, С.Балянкі, І.Даніляўскаса (Літва), К.Качана, А.Кашкурэвіча, У.Кожуха, В.Лашкевіча, П.Масленікава, У.Пракапцова, В.Пятрова, У.Савіча, В.Сазыкінай, В.Слаука, А.Сафронава (Масква). Рэзананс у грамадстве мелі экспазіцыі твораў розных гіст. эпох пад назвамі «Партрэты даўніх мінулых пакаленняў» (2008), «Прыйшоўчас слуцкіхпаясоў» (2009), «Святыя заступнікі праваслаўнай царквы ў іканапісе XVI—XIX стст.» (2010), «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (2012), «10 стагоддзяў мастацтва Беларусі» (2014) і інш. У 2014 створа
    Да арт. Мінск. Падчас правядзення музейнапедагагічных заняткаў каля экспазіцыі «Прыйшоў час слуцкіх паясоў». 2009.
    ны Цэнтр сучаснага мастацтва, мэта дзейнасці якога — актыўная прапаганда розных кірункаў сучаснай творчасці і пашырэнне міжнар. маст. сувязей.
    Музычнае жыццё. Першымі крокамі на шляху фарміравання сучаснага муз. жыцця горада было стварэнне ў 14—15 ст. царк. школ спеваў, а таксама распаўсюджанне харавога выканальніцтва. 3 1592 Петрапаўлаўскае праваслаўнае брацтва займалася прафес. навучаннем спевам у спец. школе па падрыхтоўцы царк. пеўчых. Будаўніцтва касцёлаў у 15—16 ст. спрыяла з’яўленню прафес. арганістаў. У 17 ст. пачалі стварацца першыя аркестры. Адзін з іх існаваў пры двары мінскага ваяводы К.Завішы і меў у рэпертуары духоўныя творы, музыку нар. танцаў, нар. песні. У 18—19 ст. пашырыліся формы муз.культ. жыцця горада ў асяродку прыхільнікаў прыдворнага мастацтва. Папулярнасцю ў М. і Мінскай губ. карысталіся прыдворны аркестр М.Ракіцкага, Мінскі гарадскі аркестр. У 1840—50я гг. ў горадзе былі паст. аперэты С.Манюшкі «Чароўная вада», «Яўрэйскі рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музыкантаў», а таксама «Сялянка», у якой упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала бел. мова. Адным з асяродкаў rap. маст.культ. жыцця стала сядзіба Ваньковічаў, дзе існавала своеасаблівая літ,
    муз. гасцёўня, збіраліся вядомыя кампазітары, пісьменнікі і мастакі. У гэты час у М. пачалі працаваць фабрыкі па вытворчасці фп. і клавікордаў, дзейнічаў магазін А.Валіцкага, у якім прадавалі зборнікі нот, муз. інструменты і інш. 3 2й пал. 19 ст. рэгулярна ладзіліся камерныя канцэрты мясц. музыкантаў — скрыпачоў М.Ельскага, К.Кжыжаноўскага, піяніста Ф.Міладоўскага і інш., на плошчах горада падчас свят і кірмашоў выступалі ансамблі бел. нар. інструментаў. У газ. «Мннскнй лнсток» быў надрукаваны муз. матэрыял, сабраны фалькл. экспедыцыяй у Мінскую губ. этнографа і фалькларыста М.Янчука. У 1872 адкрылася першае ў Беларусі Мінскае вучылішча арганістаў, пачалі дзейнічаць розныя муз. твы, узнікла шмат прыватных муз. устаноў. У пач. 20 ст. М. стаў буйным цэнтрам муз. культуры Беларусі. Пасля рэвалюцыі 1917 тут актыўна развівалася аматарскае мастацтва, былі створаны першыя прафес. калектывы, укаранёна новая сістэма муз. адукацыі і г.д. У 1919 адкрылася нар. кансерваторыя, праводзіліся вечары камернай музыкі. У 1920—30я гг. былі засн. хор Галоўпалітасветы пад кіраўніцтвам В.Яфімава, Дзярж. сімф. аркестр Беларусі (гл. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусьў Дзярж. нар. аркестр Беларусі (гл. Нарыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча), хор Бел. тэлебачання і радыё, адкрыты Бел. муз. тэхнікум (гл. Мінскі Дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі). 3 1933 пачала дзейнічаць секцыя кампазітараў пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі (гл. Беларускі саюз кампазітараў). Буйнымі цэнтрамі муз. жыцця сталі адкрытыя ў 1930я гг. Бел. кансерваторыя (гл. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі (гл. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Беларуская дзяржаўная філармонія. У гады Вял. Айч. вайны муз. жыццё аку
    517
    МІНСК
    піраванага М. ажывілася паст. опер «Лясное возера» і «Усяслаў Чарадзей» М.Шчаглова. У пасляваен. час (з 1944) аднавілі дзейнасць муз. аргцыі, калектывы і навук. ўстановы, ствараліся ўмовы для далейшага развіцця муз. мастацтва. У тэатры оперы і балета паст. оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944), «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса (1947), балет «Князьвозера» В.Залатарова. Вял. значэнне для развіцця бел. балетнага мастацтва мела адкрыццё ў 1945 Бел. харэагр. вучылішча (гл. Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж). У 1949 у М. пераведзены Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь акадэмічны ансамбль песні і танца. Муз. жыццё сталіцы 1950—