Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ва змянілася тэхн. абсталяванне кафлянай вытворчасці. Замест гіпсавых форм пачалі ўжывацца штамп і прэс з металічнымі формамі. У вырабах гэтага часу прыкметны рысы стылю мадэрн. Аднаку 1920—30х гг. адбыўся паступовы заняпад вытворчасці, што было выклікана новым укладам жыцця, калі на змену традыц. кафляным печам прыйшло газавае, электрычнае і паравое ацяпленне.
МІНСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя вырабы ганчароў 11 — 18 ст. з Мінска. Сярод прадметаў М.к.: кухонны, сталовы, гасп. посуд, дзіцячыя цацкісвістулькі, курыльныя люлькі, падсвечнікі і інш. У 11 — 15 ст. кухонны посуд выраблялі з мясц. чырвоных глін з дабаўленнем буйназярністага пяску, жарствы, шамоту. Фармавалі на ручным ганчарным крузе прыёмамі спіральнага або кальцавога налепаў. У дэкоры пераважалі простыя ўзоры геаметрычнага (хвалі, зігзаг, насечкі, ямкі) або лінейнага рыфлення (узор наносілі вострымі прадметамі пасля заканчэння фармоўкі). Асобныя вырабы гартавалі. 3 16 ст. пачалі вырабляць кафлю, дахоўку, цэглу і пліткі для падлогі, чорназадымлены і гартаваны посуд (макотры, міскі, талеркі, збаны, кубкі). Посуд фармавалі на нажным ганчарным крузе тэхнікай выцягвання. У аздабленні выкарыстоўвалі зялёную і жоўтакарычневую паліву, геаметрычныя і раслінныя ўзоры. Часта перад глазураваннем посуд грунтавалі ангобам. На кубках, збанах, талерках, місках разам з графічным узорам існавала падглазурная размалёўка ангобам. Пры дэкарыраванні вырабаў прымянялі штампікі, пуансоны, зубчатыя кольцы, у некаторых выпадках аздаблялі накладным дэкорам у выглядзе каймы, карніза, разеткі. М.к. 2й пал. 18 ст. адрознівалася больш простымі формамі і аздабленнем; выкарыстоўвалі глухія эмалі, была пашырана размалёўка фарбамі на эмалях.
МІНСКАЯ КІРХА. Існавала ў 19 — пач. 20 ст. ў Мінску. Пабудавана ў 1846 у стылі класіцызму. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з паўкруглай алтарнай апсідай і бабінцам, які завершаны вежайзваніцай у выглядзе ратонды з 8 калонамі тасканскага ордара і паўсферычным купалам. Сцены будынка рытмічна расчлянёны атыкамі. 3 ПнУ да кірхі быў прыбудаваны 2павярховы будынак, дзе жыў пастар. Сіметрычны па кампазіцыі гал. фасад выходзіў на вул. Захар’еўская (цяпер прт Незалежнасці) і быў завершаны ступеньчатым атыкам. У 1930я гг. кірха перабудавана пад дзіцячы кінатэатр. Будынак быў пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, пазней зруйнаваны.
МІНСКАЯ НАРбДНАЯ ОПЕРНАЯ СТЎДЫЯ. Існавалаў 196090 уМінску пры Палацы культуры Белсаўпрофа. У 1964 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік М.Сярдобаў дырыжор П.Кірыльчанка. Сярод пастановак: оперы «Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса, «Алека» С.Рахманінава, «Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі, «Джані Скікі», «Плашч» Дж.Пучыні, «Даліна» Э.Д’Альбера, «Цар і цясляр» А.Лорцынга, «Жорсткасць» Б.Краўчанкі, «Слова гонару» С.Манюшкі, «Тайны шлюб» Д.Чымарозы, «Мадэмуазэль Фіфі», «Кот у ботах» Ц.Кюі, а таксама асобныя сцэны з опер. Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага фестывалю аматарскай маст. творчасці працоўных (1975—77).
МІНСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў Мінску. Узведзена праваслаўным брацтвам разам з мужчынскім манастыром у 1611 — 13 з цэглы. У 1795 на сродкі Кацярыны II праведзена рэканструкцыя, перайменавана ў Кацярынінскую (вядома і пад назвай Жоўтая). У 1850 перабудавана. У 1870—72 на сродкі графа М.М.Мураўёва ўзведзены 4гранныя 3ярусныя вежызваніцы з шатровым завяршэннем і купал над сярэд
531
МІНСКАЯ
Мінская Пеіпрапаўлаўская царква.
нім нефам на квадратным пастаменце, зроблены новыя вокны. Пры перабудове ў канцы 19 ст. быў зняты купал, гал. фасад зменены. З’явілася новая прыбудова. Пасля 1917 закрыта. 3 1945 у будынку размяшчаліся Архіў навук.тэхн. дакументацыі і Архіўмузей лры і мастацтва Беларусі. Царква — 3нефавая 2вежавая 6стоўпная базіліка з 5граннай алтарнай апсідай. Асн. аб’ём накрыты 2скатным дахам. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Гал. 3часткавы фасад завершаны трохвугольным франтонам. На фасадах паўцыркульныя аконныя праёмы дэкарыраваны лапаткамі. У 1972—79 праведзена рэканструкцыя (архіт. А.І.Курто), у 1991 перададзена вернікам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. А.М.Каласоўская.
МІНСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, царкоўнаадміністрацыйная адзінка Беларускай праваслаўнай царквы з цэнтрам у Мінску. Створана ў 1793 складзе Грэкарас. (Рус.) праваслаўнай царквы. У 1й трэ
ці 19 ст. ўключала тэр. Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ. 3 1840 тэр. епархіі ахоплівала толькі Мінскую губ. У 1921 зах. яе частка апынулася ў межах Полыігчы пад юрысдыкцыяй Польск. аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1922 самаабвешчана Мінская мітраполія, якая падраздзялялася на Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую і Слуцкую епархіі. Узначальваў яе мітрапаліт мінскі і бел. Мелхіседэк. У выніку жорсткіх антыцарк. захадаўулад епархія пасля 1935 фактычна спыніла існаванне. Ва ўмовах ням.фаш. акупацыі ў кастр. 1941 адноўлена ў рамках самаабвешчанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 3 канца 1940х гг. у сувязі з тым, што епіскапы ў інш. бел. епархіі не прызначаліся, М.п.е. заставалася адзінай на тэр. Беларусі, кананічна з’яўлялася часткай Маскоўскага патрыярхату. Мінскія архірэі мелі тытул мінскі і беларускі. У 1989 у сувязі з заснаваннем Бел. экзархата Маскоўскага патрыярхату пачалі адраджацца інш. бел. епархіі. 3 1992 межамі М.п.е. сталі адм. граніцы Мінскай вобл. На пач. 2014 у ёй налічвалася 388 царк. прыходаў,
8 манастыроў (2 мужчынскія і 6 жаночых), дзейнічалі Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя, Мінскае духоўнае вучыліійча, Інт тэалогіі святых Мяфодзія і Кірылы БДУ, школы катэхізатараў і званароў. 3 1989 адноўлена выданне «Мннскйх епархйальных ведомостей». 3 1978 епархію ўзначальваў мітрапаліт Філарэт, з тытулам Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, з 2013 — мітрапаліт Павел.
Літ.: Правяшне архнерен Мннской епархнн (1793—2003). Мннск, 2003; Афанасій (Мартас). Матэрыялы да Гісторыі Праваслаўнай Беларускай Царквы: (перыяд савец. н ням. акупацыі Беларусі). Жыровіцы, 2004; Шэйкін Г. Мінская епархія // Беларускі Праваслаўны каляндар, 1997. Мінск, 1996.
Г.М.Шэйкін.
«МІНСКАЯ ПРАЎДА», грамадскапалітычная газета. Заснавальнікі — мінскія абласныя выканаўчы кт і Савет дэпутатаў, рэдакцыя газ. «Мінская праўда». Выдаецца з ліст. 1950 у Мінску на бел. і рус. мовах 3 разы на тыдзень, да 1990 выходзіла на бел. мове. У асн. рубрыках «Прыярытэты», «За зваротам — чалавек», «Інфарэгіён», «На кантролі», «Дэмаграфічная бяспека» асвятляе пытанні грамадскапаліт., сац.эканам. і культ. жыцця вобласці, Беларусі і замежжа. Серыя публікацый пад рубрыкай «Землякі» прысвечана вядомым людзям. Сумесна з Мінскім абласным аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі выпускае тэматычны дадатак да газ. «Далягляды». На старонках выдання выступаюць спецыялісты розных галін эканомікі, навукоўцы, палітолагі. Арганізуюцца «выязныя прыёмныя» газеты, працуюць інтэрактыўная прыёмная «Народны кантроль» і «гарачы тэлефон». Рыхтуе тэматычныя выпускі «Дэпутат», «Міліцэйскі патруль», «101. Экстранны выклік», «Працоўны саюз», «Палігон», «Моладзь Міншчыны», «Педсавет», «Доўгажыхар», «Даведнік», «Дамская гасцёўня».
С.І.Грыб.
532
МІНСКАЯ
МІНСКАЯ РАТУША, помнік архітэктуры 16—19 ст. ў Мінску. Пабудавана пасля атрымання горадам магдэбургскага права (1499) на пл. Верхняга рынку (цяпер пл. Свабоды) для правядзення пасяджэнняў органаў гар. самакіравання — магістрата, рады. Упершыню згадваецца ў дакументах пад 1582. У 1640 драўляны будынак пашкоджаны пажарам, пазней адноўлены. У канцы 18 ст. М.р. перабудавана ў стылі класіцызму (архіт. Ф.А.Крамер). Двухпавярховы п'рамавугольны ў плане будынак быў накрыты пакатым вальмавым дахам. Цэнтр. частка сіметрычнага па кампазіцыі гал. фасада вылучалася рызалітам з 3маршавымі лесвіцамі, акцэнтавалася чацверыковай вежай, завершанай купалам са шпілем і флюгерам. Рызаліт і тарцы былі аформлены 4калоннымі порцікамі іанічнага ордара. У 1819 рэканструявана (архіт. М.Чахоўскі). У 1825—35 бакавыя порцікі завершаны франтонамі. У канцы 18 — пач. 19 ст. ў будынку знаходзіліся магістрат, суд, гаўптвахта, гарадавы, паліцыя, архіў, у 1830я гг. — муз. школа. У 1847 быў прыстасаваны пад тэатр (гл. Мінскіратушны тэатрў У 1851— 57 будынак М.р. быў знішчаны па распараджэнні Мікалая 1. У 2002— 03 адноўлены. На 32метровай вежы з флюгерам ўстаноўлены гадзіннік з
Мінская ратуша.
боем і герб горада. Адкрыта ў 2004. У наш час у ратушы праходзяць урачыстыя прыёмы, навук. семінары, дзелавыя сустрэчы, ладзяцца мерапрыемствы падчас святкавання Дня горада.
«МЙНСКАЯ РЕЧЬ», штодзённая грамадскапалітычная і літаратурная газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася з 3(16).1 да 2(15).11.1906 у Мінску на рус. мове губернскім ктам нар. цвярозасці. Падтрымлівала палітыку ўрада ў справе паліт. стабілізацыі дзяржавы і абароне інтарэсаў Расіі. Друкавала пастановы ўрада і губернатара П.Р.Курлова, апраўдвала курлоўскі расстрэл 1905 у Мінску, крытыкавала «яўрэйскапольскі блок» і кадэтаў за паліт. і культ.нац. патрабаванні. Адмаўляла права народаў Расіі на самавызначэнне, атаясамлівала нацыю з дзяржавай, даказвала несумяшчальнасць адчужэння прыватнай уласнасці і ваяўнічага бязбожжа з дэмакратыяй, правасвядомасцю і гуманізмам. Адмоўна ставілася да творчасці М.Горкага і драматургіі Л.Андрэева. Пераемніцай «М.р.» стала газ. «Мйнское слово».
МІНСКАЯ РЫМСКАКАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ, Мінская дыяц э з і я, царкоўнаадміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы ў Беларусі ў 18—20 ст. Існавала ў межах Мін
скай губ. ў 1798—1869 і з 1917. У 1925 на частцы яе тэр., што ў 1921 адышла да Польшчы, створана Пінская рымскакаталіцкая епархія. Землі БССР паранейшаму ўваходзілі ў Мінскую епархію, якая фактычна не фукцыянавала, але кананічна не была скасавана. У 1989 была створана Мінская Апостальская адміністратура, a ў 1991 — МінскаМагілёўская рымскакаталіцкая архіепархія, якая з’яўляецца пераемніцай М.р.к.е. і Магілёўскай рымскакаталіцкай архіепархіі.
МІНСКАЯ СВЯТАДЎХАЎСКАЯ ЦАРКВА I БАЗЫЛЬЯНСКІЯ МАНАСТЫРЬІ, помнік архітэктуры рэнесансу ў Мінску. Засн. ў 1616 на Верхнім рынку. Займае тэр. паміж сучаснымі пл. Свабоды, вуліцамі Інтэрнацыянальная і Энгельса. Комплекс уключае царкву, жылы корпус, гасп. пабудовы, быў абнесены мураванай сцяной. Першапачаткова выкарыстоўваўся і ў абарончых мэтах. Царква Святога Духа (закладзена пасля 1636) — аднанефавы бязвежавы храм, накрыты высокім 2схільным дахам (тарцы былі закрыты аднолькавымі па вышыні і канфігурацыі шчытамі) з 5граннай алтарнай апсідай. Гал. фасад быў падзелены 4 пілястрамі карынфскага ордара на 3 часткі. У цэнтр. знаходзіўся партал, над ім — паўцыркульнае акно з ляпнымі ліштвамі, абапал якога меліся плоскія нішы аналагічнай формы. Тарэц даху закрываў высокі 3ярусны шчыт з валютамі, аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Шчыльна размешчаныя ярусы шчыта расчлянялі пілястры. У прамежках паміж імі ў плоскіх арачных нішах знаходзіліся выявы святых. Сцены бакавых фасадаў праразалі вял. стральчатыя вокны. Крыжовыя скляпенні, якія перакрывалі неф унутры, абапіраліся на масіўныя ўнутраныя контрфорсы. У інтэр’еры 5 драўляных і мураваных разных алтароў з жывапіснымі кампазіцыямі. На хорах быў арган (майстар Л.Клімовіч, 1779). У 2й пал. 17 ст. інтэр’еры рэканструява