Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МШСКІ АЎТАВАКЗАЛ «УСХЙДНІ». Пабудаваны ў 1983 у Мінску (архіт. Л.Кустова, Л.Пагарэлаў, В.Ягадніцкі). Трохпавярховы дугападобны ў плане аб’ём з вынесенымі за межы плана пандусамі на 2м узроўні. Пластыку будынка з суцэльным зашкленнем фасадаў, расчлянёных металічнымі аконнымі пераплётамі, узбагачаюць гарызантальныя парапеты, 2 магутныя крывалінейныя ў плане пілоны, якія акцэнтуюць гал. ўваход, невял. аб’ём з процілеглага ад гал. ўвахода боку. На 1м паверсе размешчаны зала чакання, камеры захоўвання, гандлёвыя кіёскі, кафэ, на 2м — касавая зала, адм. і службовыя памяшканні, пакоі адпачынку гасцінічнага тыпу, на 3м — зала чакання, пакоі адпачынку гасцінічнага тыпу. Фасады і інтэр’еры апрацава
ны дэкар. тынкоўкай з выкарыстаннем белага мармуру. Сцяна залы чакання ўпрыгожана мазаічным пано на тэму «Юнацтва Беларусі» (маст. В.Карнееў).
МІНСКІ ВЁРХНІ ГОРАД, горадабудаўнічы ансамбль 16 — пач. 20 ст. ў Мінску. Планіровачная структура сфарміравалася ў 2й пал. 16 — пач. 17 ст. на свабодным ад забудовы ўзвышшы на ПдУ ад Мінскага замка і сярэдневяковага горада («Старое месца», Стары, ці Нізкі, рынак). Пасля пажару 1547 была распрацавана новая планіровачная структура Верхняга горада з улікам складанага характару мясцовасці і планіровачнай структуры, сфарміраванай ў 12— 15 ст. уздоўж рэк Свіслач і Няміга. Новыя rap. кварталы атрымалі рэгулярную структуру. Іх тэр. была падзелена на зямельныя ўчасткі. Гал. фасады жылых дамоў выходзілі на вуліцу. Астатнія пабудовы размяшчаліся па перыметры ўчасткаў унутры квартала. Такая планіровачная структура захоўвалася да пач. 20 ст. У цэнтры Верхняга горада знаходзілася прамавугольная ў плане рыначная плошча — Новы рынак (з 18 ст. Высокі рынак, пасля 1865 Саборная пл., з 1917 пл. Свабоды), на якую выходзілі асн. гар. вуліцы: Койданаўская (з 1922 Рэвалюцыйная), Зборавая (з 1922 Інтэрнацыянальная), Салагу
баўская, ці Вялікая Лошыца (з 1922 Леніна), Дамініканская (з 1922 Энгельса), Валоцкая (цяпер частка Інтэрнацыянальнай), дзве Бернардзінскія (цяпер Герцэна і Кірыла і Мяфодзія). Вуліца Казьмадзям’янская (з 1933 Дзям’яна Беднага, цяпер не існуе) злучала Верхні і Стары горад. 3 1570х гг. пл. Новага рынка і прылягаючыя кварталы забудоўваліся драўлянымі і мураванымі 1 —2павярховымі жылымі дамамі гараджан у стылі рэнесансу і барока. У канцы 16 ст. на Новым рынку ўзведзены будынкі Мінскай ратушы і Мінскага гасцінага двара. У 1й пал. 17 ст. (пасля 1633) з ПдУ тэр. Верхняга горада была абмежавана сістэмай умацаванняў з валамі, бастыёнамі і брамамі. На рагу пл. Новага рынка і вул. Койданаўская ў стылі рэнесансу быў узведзены палац Я.Гегера, у 2й пал. 17 ст. на рагу вул. Вял. Лошыцкая — палац Радзівілаў. На рагу рынка і вул. Зборавая ў канцы 16 — 1й пал. 17 ст. дзейнічаў кальвінскі збор. У 17—18 ст. у ансамбль Верхняга рынка ўваходзіў Мінскі касцёл і кляштар дамініканцаў, Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, касцёл і кляштар бернардзінак, езуіцкі калегіум, Мінскі касцёл і кляштар францысканцаў, Мінскі касцёл і кляштар бенедыкцінак, Мінская Святадухаўская царква і базыльянскія манастыры, кляштары бенедыкцінцаў, рахітаў, марыявітак, некалькі ўніяцкіх цэркваў. У 2й пал. 18—19 ст. на тэр. Верхняга горада ўзведзены Мінская сядзіба Ваньковічаў, Мінскі гарадскі тэатр, дом масонаў і інш. жылыя і грамадскія будынкі. Тэр. М.В.г. ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МІНСКІ ГАЛОЎНЫ ПАШТАМТ. Пабудаваны ў 1949—53 у Мінску (архіт. У.Кароль). Размешчаны на прце Незалежнасці. У 4павярховым Ппадобным у плане асн. аб’ёме, да тыльнага фасада якога прыбудаваны круглы ў плане аб’ём з купалам (дыям. 30 м), размешчана вял. аперацыйная зала. Гал. фасад будынка мае
542
МІНСКІ
Мінскі галоўны паштамт.
сіметрычную кампазіцыю. Яго ўпрыгожваюць трохчвэртныя калоны карынфскага ордара і ляпныя дэталі. Цэнтр. арка гал. ўвахода з выступаючымі за мяжу плана апорамі, высокі атык надаюць будынку манумент. характар. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны прыродны камень, высакаякасная тынкоўка, вітражы з выявамі помнікаў архітэктуры (1980, мастак В.Позняк). У 1961 на гал. фасадзе будынка ўсталяваны гадзіннік (т.зв. Гадзіннік Свету; зборка і ўстаноўка В.Нічыпарэнкі, Л.Раманоўскага). У 2014 праведзены рамонт круглай залы, усталяваны знак, які паказвае адлегласць да гарадоў Беларусі і Еўропы.
МІНСКІ ГАРАДСКІ' АРКЁСТР. Існаваў у 1803—1917 (з перапынкамі) у Мінску. Напачатку іграў па нядзелях і на святы ў кафедральным саборы (летам — і ў Губернатарскім садзе) ці суправаджаў тэатр. паказы. У 1820—60я гг. пры ім існавала муз. школа, якая рыхтавала для яго музыкантаў. У розны час аркестр узначальвалі В.Стафановіч (1820— 60я гг.), Л.Скрабецкі, Р.Пілеман (з 1880), Г.Мерц (з 1886), Л.Ступель (1890—96), Н.Рубінштэйн (з 1909; наладжваў сімф. канцэрты і цыклы агульнадаступных гіст. канцэртаў). 3 аркестрам выступалі мясц. музыканты і гастралёры, у т.л. скрыпачы і піяністы К.Ліпінскі, Апалінарый і Антон Концкія, М.Ельскі, В.Пшыбора, Я.Чыжэўскі, І.Гянко, Г.Бах, Л. фон Зіберштэйн, М.Палякін, спявачка А.Мейчык. У рэпертуар ува
ходзілі творы ЕГайдна, Л.Бетховена, В.А.Моцарта, Дж.Расіні, Ф.Абера, Ф.Мендэльсона, Ф.Шуберта, Р.Вагнера, М.Глінкі, А.Барадзіна, П.Чайкоўскага і інш. 3 1880х гг. дзейнасць М.г.а. звязана з муз.грамадскімі аргцыямі горада, у т.л. муз. твам, муз. гуртком, твамі аматараў прыгожых мастацтваў і сяброў музыкі.
МІНСКІ ГАРАДСКІ' МУЗЁЙ. Дзейнічаў у 1912—15 у Мінску. Створаны Мінскім таварыствам аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі, археалогіі. Існаваў на сродкі гар. управы і ахвяраванняў прыватных асоб і ўстаноў. Размяшчаўся ў доме Федаровічаў (цяпер на яго месцы будынак Галоўпаштамта). Аснову экспазіцыі складалі падараванні членаў тва, розных устаноў горада, мінскай інтэлігенцыі. Меў гіст., археал., этнаграф., прыродазнаўчы, мастацкапрам. ад
дзелы. Экспанаваліся ўзоры глебы, мінералаў, чучалы звяроў і птушак, шкілеты дагіст. жывёл, стараж. прылады працы і манеты, узоры нар. ткацтва і інш. Сярод унікальных экспанатаў: каменныя сякеры, кавалкі скамянелага дрэва, жалезны наканечнік страж. дзіды, ікла маманта, самаробная стрэльба селяніна Ігуменскага павета. У спец. сховішчы зберагаліся таксама старадрукі, карты, рукапісы, гравюры і інш. каштоўнасці. Музей наладжваў тэматычныя выстаўкі, збіраў школьныя калекцыі, розныя дапаможнікі і інш. Спыніў дзейнасць зза 1й сусв. вайны. У 1920 частка экспанатаў, захаваных Е.Федаровіч, перададзена Мінскаму абласному краязнаўчаму музею.
МІ'НСКІ ГАРАДСКІТЭАТР. Пабудаваны ў 1890 у Мінску (архіт. К.Казлоўскі, інжынеры К.Увядзенскі,
543
МІНСКІ
Мінскі гарадскі ўнівермаг.
В.Мандражы) у стылі неабарока. Гал. фасад меў цэнтр.восевую кампазіцыю, быў аформлены рустам, пілястрамі, карнізамі, люкарнамі, сандрыкамі над аконнымі праёмамі, завяршаўся высокім фігурным атыкам з радам ніш, што стваралі рытм аркатурнага фрыза. Дэкор бакавых фасадаў больш сціплы. Цэнтр. частка вылучана 2павярховым рызалітам, які завяршаўся лучковым франтонам і да якога прылягалі аднапавярховыя крылы — касавыя вестыбюлі. Зала для гледачоў падковападобная ў плане, 3ярусная, месцы размяшчаліся амфітэатрам, мела партэр, ложы, бельэтаж і балкон.
Плафон ўпрыгожаны роспісам (архіт. В.Маас) з партрэтамі А.Пушкіна, М.Гогаля, А.Астроўскага, М.Глінкі. Роспіс інтэр’ераў выконвалі мастакі Ю.Рэйнберг, Р.Веніг, В.Біцілеў, С.Лебядзінскі, К.Ульрых. На партале сцэны — ляпны герб Мінскай губ. У 1949 рэканструкцыя інтэр’ераў выканана паводле праекта архіт. Г.Заборскага. У 1956—58 будынак тэатра рэканструяваны (архіт. А.Духан) і на гал. фасадзе надбудаваны бакавыя крылы да 2га паверха, перапланаваны шэраг дапаможных памяшканняў. У 2013 праведзена рэканстукцыя (умацаваны фундамент і сцены, прыбудаваны дапаможны корпус, усталявана сучаснае абсталяванне). 3 1920 у будынку М.г.т. працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
МІНСКІ ГАРАДСКІ' ЎНІВЕРМАГ. Пабудаваны ў 1951 у Мінску (архіт. Р.Гегарт, Л.Мілегі). Чатырохпавярховы Гпадобны ў плане будынак. На 1м паверсе сіметрычна вырашанага фасада, арыентаванага на прт Незалежнасці, вылучаны 3 арачныя праёмы, якія ўтвараюць парадны ўваход. Для архіт.маст. аблічча характэрна наяўнасць вял. зашклёных праёмаў розных памераў, а таксама складанага дэкору — шматлікіх франтончыкаў, ліштваў уставак, геральдычных паяскоў, прафіляваных цяг, маёлікавых дэталей, парапета. Ha 1—3м паверхах размешчаны гандлёвыя залы, злучаныя паміж сабой цэнтр.
Мінскі гасціны двор.
трохмаршавай параднай і 2 бакавымі лесвіцамі, на 4м паверсе і ў падвалах — складскія і інш. службовыя памяшканні. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МШСКІ ГАСЦШЫ ДВОР, помнік архітэктуры 18—20 ст. у Мінску. Першапачаткова ўяўляў сабой комплекс мураваных 2 і 3павярховых будынкаў у цэнтры Высокага рынку (цяпер пл. Свабоды) насупраць Мінскай ратушьг, Спадобны ў плане. У канцы 18 ст. рэканструяваны ў стылі класіцызму (архіт. Ф.Крамер). Паўн.ўсх. крылы комплексу былі злучаны сіметрычным па кампазіцыі 2павярховым аб’ёмам з 4калонным порцікам у цэнтры, утваралі замкнёны двор. У 1909 над 2павярховым аб’ёмам надбудаваны 3і паверх, фасады апрацаваны ў стылі мадэрн, зменена планіроўка, накрыты вальмавым дахам. Паўн.зах. частка будынка прыняла Гпадобную ў плане форму. На сіметрычным па кампазіцыі гал. паўд.зах. фасадзе вылучаліся цэнтр. і бакавыя часткі. Цэнтр. была акцэнтавана кілепадобным франтонам з 3 вузкімі паўцыркульна завершанымі аконнымі праёмамі, тымпан франтона упрыгожваў раслінны арнамент. Бакавыя часткі за
544
МІНСКІ
вяршаліся купаламі са шпілямі (не захаваліся). Рытм фасадаў утваралі прамавугольныя аконныя праёмы і лапаткі; пластыку ўзбагачалі ляпныя элементы, балконы. У інтэр’еры каваная лесвічная агароджа, печы, абліцаваныя кафляй. У будынку размяшчаліся крамы, на 3м паверсе — службовыя памяшканні. 3 1909 знаходзілася аддз. АзоваДанскога камерцыйнага банка, купецкі клуб, з 1914 — шпіталь, камерны тэатр, пасля 1920 — Мінскі акруговы выканкам, Дом селяніна. У 1944—50 будынак належаў Мінву дзярж. бяспекі БССР. У 2000я гг. праведзена рэканструкцыя. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.