• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    553
    МІНСКІ
    Мінскі кулыпурнаспартыўны цэнтр.
    корпус. Крыты павільён — квадратнае ў плане (103 х 103 м) збудаванне арыгінальнай канструкцыі: зборнаманалітная танкасценная абалонка (выш. 24 м) складанай формы без прамежкавых апор перакрывае зальнае памяшканне і стварае пластычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. У вонкавым афармленні выкарыстаны паліраваны граніт, дэкар. тынкоўка, керамічныя пліткі, алюміній, у інтэр’еры — керамічныя мазаічная пліткі, пластмаса, алюміній. Унутры памяшкання па перыметры на антрэсолях і пад імі размешчаны гандлёвыя ячэйкі. Павільён звязаны пандусам з адм.гасп. корпусам. У 2001—02 праведзена рэканструкцыя прылягаючай да будынка тэр. і гал. ўвахода ў зону гандлю (архіт. І.Сінельнік, Б.Юрцін). Кампазіцыйным завяршэннем эспланады стала плошча перад уваходам на пляцоўку сезоннага гандлю, у цэнтры якой каскадны фантан з месцамі для адпачынку і дэкар. скульптурамі (скульпт. У.Жбанаў).
    МШСКІ КУЛЬТЎРНАСПАРТЫЎНЫ ЦЭНТР Мінскага аддзялення Беларускай ч ы г у н к і. Засн. у 1923 ў Мінску як клуб на чыг. ст. МінскТаварны. 3 1978 Па
    лац культуры і спорту чыгуначнікаў. 3 2014 сучасная назва. Mae філіялы — дамы культуры чыгуначнікаў у гарадах Орша і Маладзечна (з 2013) і стадыёны «Лакаматыў» у гарадах Орша і Мінск (з 2014). Пл. памяшканняў 9401,9 м2. Mae глядзельную залу на 820 месцаў, 19 памяшканняў для клубнай работы, басейн, вял. і малы спарт. залы, трэнажорную залу, саўну і інш. Дзейнічаюць 18творчых калектываў, з іх 4 маюць званне «заслужаны» (ансамблі бел. песні «Церніца» і «Цернічка», эстр. танца «Гарэзлівыя агеньчыкі», цыркавая студыя «Белая Русь»), 3 — «народны» (студыя дэ
    Мінскі лядовы Па.іац спорту.
    кар.прыкладнога мастацтва, маладзёжны тэатрстудыя, ансамбль танца «Маладзік»), 3 — «узорны» (тэатр лялек, ансамблі танца «Цягнічок» і нар. песні «Валошкі»). Калектывы — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя, 2012, 2013), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2013), «Інтэршоу» (г. Закапанэ, Польшча, 2014), фальклору «Маскоўскі карагод» (Масква, 2014), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Жлобін, 2014) іінш. А.М.Кулага.
    МІНСКІ ЛІНГВАГУМАНІТАРНЫ КАЛЁДЖ Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ў н і версітэта. Засн. ў 1983 у Мінску як пед. вучылішча №2, з 1993 пед. каледж, з 1998 пед. каледж №1, з 2004 пед. каледж у структуры ўнта, з 2006 сучасная назва. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: замежная (англ., ням.) мова; лінгв. забеспячэнне сацыякульт. дзейнасці; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. Выпускнікі маюць права паступлення ў Мінскі лінгв. ўнт па профілі спецыяльнасці на скарочаны тэрмін навучання.
    МІ'НСКІ ЛЯДОВЫ ПАЛАЦ СПОРТУ. Пабудаваны ў 1999 у Мінску
    554
    МІНСКІ
    (архіт. Ю.Патапаў, І.Боўт, А.Шафрановіч). Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя будынка засн. на спалучэнні простых геам. аб’ёмаў, кантрасце гладкіх глухіх сцен з рэдкім рытмам аконных праёмаў і шклянога аб’ёму колеру бірузы (нагадвае лядовы адкол на беласнежным фоне). Гал. спарт. арэна шматфункцыянальнага крытага збудавання ўключае лядовае поле (60 х 30 м) і трыбуны на 1823 месцы, трэнажорную залу, падсобныя, службовыя памяшканні і інш. Выкарыстоўваецца для правядзення міжнар. і рэсп. спаборніцтваў па хакеі з шайбай, фігурным катанні, цяжкай атлетыцы, масавых спарт. свят, турніраў, канцэртаў. Працуюць фітнэсклуб, дзіцячаюнацкая спарт. школа па фігурным катанні.
    МІНСКІ МЕТРАПАЧІТЭН Будаўніцтва пачата ў 1977. Складаецца з 2 ліній агульнай працягласцю 37,2 км, 29 станцый і 2 электрадэпо. Першая чарга першай лініі (Маскоўскай) М.м. (даўж. 8,94 км, 8 станцый) адкрыта ў 1984 ад ст. «Маскоўская» да ст. «Інстытут культуры» уздоўж прта Незалежнасці. У 1986 уведзена ў эксплуатацыю ст. «Усход», у 2007 адкрыты ст. «Барысаўскі тракт», «Уручча», у 2012 — ст. «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына», у 2014 — ст. «Малінаўка».
    С т а н ц ы я «У р у ч ч а» (архіт. У.Целяпнёў, Н.Нікалаевіч) распрацавана з выкарыстаннем скляпеністай канструкцыі. У цэнтр. частцы пероннай залы — шэраг круглых калон. У аддзелцы выкарыстаны падвясныя столі цёмнасіняга і жоўтавохрыстага колераў, паліраваны граніт для падлогі і ніза пуцявых сцен, мармур для сцен касавых залаў і пуцявых сцен, металакераміка для калон пероннай залы. С т а н ц ы я «Б а р ы с а ў с к і т р а к т» (архіт. У.Целяпнёў, Н.Нікалаевіч) выканана па двухпралётнай схеме з шагам калон 6 м. Аддзелка сцен, столей перацякае з адной прасторы ў другую з максімальным насычэннем
    маст. работамі ў зоне лесвічналіфтавога вузла. Сцены пуцявыя і вестыбюльныя абліцаваны мармурам, калоны — металакерамікай, падлога выкладзена гранітам. Асвятленне вестыбюляў ажыццяўляецца пры дапамозе люмінісцэнтных свяцільняў, пероннай залы — люмінісцэнтнымі лямпамі па цэнтры і круглымі свяцільнямі па краі платформы. Станцыя «Усход» (архіт. Я.Леановіч, У.Мяцельскі) скляпеністага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных элементаў. У аснове архіт. афармлення інтэр’ера — тэма моладзі і гераічнага асваення космасу. Па форме нагадвае касмічны карабель з вокнаміілюмінатарамі. С т а н ц ы я «Маскоўская» (архіт. Л.Пагарэлаў, Л.Кустова, Ю.Івахнішын, мастакі У.Стальмашонак, В.Даўгала) калоннага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. Тарцовая сцяна над уваходам у перонную залу ўпрыгожана пано з выявай крамлёўскіх курантаў. Пано на 2 пуцявых сценах з выявай гіст.архіт. помнікаў Масквы выканана ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі. Сцены, калоны вестыбюля і пероннай залы абліцаваны белым мармурам. Перонная зала станцыі «Парк
    Да арт. Мінскі метрапалітэн.
    Станцыя «Уручча».
    Чалюскінцаў» (архіт. Б.Юрцін, мастак Ю.Індрыксан) перакрыта жалезабетонным скляпеннем, якое абапіраецца на абліцаваныя цёмным гранітам пуцявыя сцены. Падоўжнае і папярочнае яго чляненне надае станцыі своеасаблівае аблічча. Колеравае вырашэнне — беларужовы тон, які дапаўняецца гарманічным увядзеннем у аддзелку люстраў і скляпення дэкар.маст. элементаў з латуні. Станцыя «Акадэмія навук» (архіт. М.Пірагоў, А.Зензін, мастакі В.Чурыла, С.Сакалоў) выканана са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 4,5 м. У аддзелцы сцен пероннай залы і вестыбюляў выкарыстаны мармур, нержавеючая сталь. Падлога абліцавана паліраваным гранітам у спалучэнні з лабрадарытам. Станцыя «Плошча Якуба Коласа» (архіт. М.Пірагоў, А.Зензін, мастакі Г.Жарын, Ю.Багушэвіч) выканана са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 7,5 м. Архіт. вырашэнне пероннай залы асацыіруецца з элементамі бел. нар. дойлідства. Своеасаблівы нац. каларыт надае станцыі выкарыстанне керамічных аддзелачных матэрыялаў. 26 калон абліцаваны кафляй з матывамі бел.
    555
    МІНСКІ
    арнаментаў, на тэматычных устаўках і зроблены выявы нар. свят, абрадаў, працы і побыту бел. народа. У аддзелцы падлогі выкарыстаны граніт, сцены акладзены белым мармурам. Станцыя «Плошча Перамогі» (архіт. Б.Ларчанка, Б.Школьнікаў, мастакі У.Стальмашонак, В.Даўгала) зручна звязана з падземнымі пераходамі. Выканана са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 6 м. У аснове архіт.маст. вырашэння станцыі — тэма гераічнай перамогі сав. народа ў Вял. Айч. вайне. Урачысты строй з 34 беламармуровых калон, завершаных шклянымі свяцільнямі залацістага колеру, сімвалізуюе святочны салют. Перад уваходам у перонную залу над эскалатарамі размешчаны вітраж з выявай ордэна «Перамога». У аддзелцы выкарыстаны граніт чырвонага і шэрага колераў. Архіт. вырашэнне пероннай залы с т а н ц ы і «К а с трычніцкая» [архіт. Ю.Удовін (Масква), Ю.Грыгор’еў, ЯЛеановіч, У.Целяпнёў, мастакі А.Кузняцоў, Л.Агаджанян] засн. на рытме высокіх калон (у сячэнні — форма пяціканцовай зоркі), якія расшыраюцца ў верхняй частцы. Арганічна ўпісаныя ў іх капітэлі свяцільні падкрэслі
    Да арт. Мінскі метрапамтэн. Станцыя «Пятроўшчына».
    ваюць лёгкасць інтэр’ера. На тарцовых сценах месцяцца пано. Калоны і пуцявыя сцены абліцаваны белым мармурам, падлога — чырвонакарычневым гранітам. Арыгінальнасць архіт.маст. вырашэння с т а н ц ы і «П л о ш ч а Л е н і н а» (архіт. Ю.Градаў, Л.Левін, С.Тылевіч, В.Барташэвіч, мастакі В.Мігаль, А.Анікейчык) заключана ў адсутнасці калон, прастаце і цэласнасці інтэр’ераў. Свяцільні размешчаны за інфармацыйнымі карнізамі на пуцявых сценах. У цэнтры пероннай залы ўстаноўлены дэкар.маст. элемент «Светач». Пуцявыя сцены абліцаваны белым і чырвоным мармурам, падлога выкладзена светлашэрым, цёмнашэрым і чорным гранітам. У аснове архіт.маст. афармлення станцыі «Інстытут культуры» (архіт. В.Іўлічаў, В.Ачайкін, Я.Леановіч, К.Эпштэйн, мастакі В.Чайка, С.Катовіч) тэма гісторыі і росквіту культуры Беларусі. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем, падзеленым дэкар. тэматычнымі ўстаўкамі з літога шкла. Па восі скляпення размешчаны хрустальныя люстры. Для аддзелкі пуцявых сцен і падлогі выкарыстаны паліраваны граніт. У аснове маст. афармлен
    ня станцыі «Грушаўка» (архіт. Н.Нікалаевіч, мастак В.Дзядзюля) ляжыць тэма прыроды, восеньскага саду. Залацістазялёная колеравая гама нагадвае надыходзячую восень, прысадзістыя калоны сімвалізуюць ствалы дрэў, круглыя элементы падвясной столі вакол калон — іх кроны, узоры на падлозе — апалае лісце. У інтэр’еры пано — бронзавая груша. Аддзелка выканана гранітам і металакерамікай. Інтэр’ер с т а н ц ы і «М і х а л о в а» (архіт. Н.Нікалаевіч, мастак В.Дзядзюля) вырашаны ў тэме халоднага захаду сонца. Аддзелка выканана з выкарыстаннем мармуру, граніту. На с т а н ц ы і «П я т р о ў шчына» (архіт. У.Целяпнёў, мастак В.Дзядзюля) прадстаўлена зімняя зорная ноч. У столь уманціравана каля 400 светадыёдных лямп. Асн. матэрыялы аддзелкі — мармур, нержавеючая сталь, металакераміка. Асн. тэма архіт.маст. афармлення с т а н цыі «Малінаўка» (архіт. У.Целяпнёў) — летні сад. Пераважаюць светлыя фісташкавыя тоны, блакітная столь абсталявана падсветкай. Калоны ў выглядзе дрэў па баках платформы пафарбаваны ў зялёны колер. У аддзелцы выкарыстаны металакераміка, граніт.
    У 1990 уведзена 1я чарга 2й лініі (Аўтазаводскай) М.м. ад ст. «Фрунзенская» да ст. «Трактарны завод» (даўж. 7,18 м, 6 станцый). У 1995 адкрыты ст. «Маладзёжная», «Пушкінская», у 1997 — ст. «Партызанская», «Аўтазаводская», у 2001 — ст. «Магілёўская», у 2005 — ст. «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная горка».