• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    559
    МІНСКІ
    Да арт. Мінскі народны тэатр «Жывая планета». Сцэна са спектакля «Жарты Антона Паўлавіча і К°» паводле А. Чэхава. 2003.
    «У пошуках радасці» А.Розава (2001), «Жарты Антона Паўлавіча і К°» паводле А.Чэхава (2003), інсцэніроўка «Жывая памяць пакаленняў» А.Забалотнікава (2005), «Правінцыяльныя анекдоты» А.Вампілава (2013) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усесаюзнага нар. творчасці «Спадчына» (1994), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (абодва Мінск, 2001, 2005, 2009, 2013), удзельнік раённых мерапрыемстваў.
    /1. /1. Забалотнікаў.
    МІНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «НА ДОЎГІМ БРОДЗЕ». Створаны ў 1946 у Мінску пры Палацы культуры Мінскага трактарнага завода як драм. гурток, з 1978 сучасная назва. У 1963 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Уладзіміраў (з 1946), Ф.Іваноў, А.Целічан, К.Арбенін (з 1954), А.Бяляеў (з 1957), М.Шутаў (з 1977), П.Лубчонак (з 2011). У складзе тэатра 25 чал. ва ўзросце ад 12 да 84 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прывіц
    цё любові да тэатр. культ. спадчыны праз знаёмства з набыткамі традыц. культуры і сучасным мастацтвам. У рэпертуары спектаклі «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Вайна вайне» Я.Коласа, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Графіня Эльвіра» і «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча, «Над хвалямі Серабранкі» і «Папарацькветка» І.Козела, «Навальніца», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» і «Апошняе каханне» А.Астроўскага, «Чужое дзіця» В.Шкваркіна, «Неспакойная старасць» А.Рахманава, «Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава, «Акселераты» С.Ласкіна, «Камедыянт» А.Асташонка, «Мы ідзём глядзець Чапаева» А.Данілава, «Эй ты, прывітанне!» Г.Мамліна, «Трагедыі першага паверха» В.Звераўшчыкова, «Запіскі вар’ята» паводле твораў М.Гогаля, «Аксамітны сезон» і «Старамодная камедыя» А.Арбузава, «Паўстанак» А.Шчэрбака і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усесаюзных фестываляўнар. творчасці (Масква, 1967— 68, 197577, 198687), абл. нар. творчасці «Сузор’е » (Мінск, 2013), удзельнік рэсп. фестывалю аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» (г.п. Краснаполле, 2014) і інш.
    П.В.Лубчонак.
    МІНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ПАНТАМІМЫ «РУХ». Створаны ў 1963 у
    Да арт. Мінскі народны тэатр «НаДоўгім Бродзе»: I — сцэна са спектакля «Эй ты, прывітанне!» Г.Мамліна;
    2 — сцэна са спектакля «Запіскі вар ’ята» паводле твораў М. Гогаля.
    560
    МІНСКІ
    Мінску па ініцыятыве Л.Р.Кункіна. 3 1971 дзейнічае пры рэсп. Палацы культуры Бел. тва глухіх. У 1974 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі У.П.Колесаў (з 1971), Т.Г.Бекіш (з 1980). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 17 да 40 гадоў. Мэта дзейнасці — развіццё духоўнага і культ. ўзроўню інвалідаў з парушэннем слуху. У рэпертуары пантамімы «Белая Русь», «Лявоніха», «Танга», «Эрас і Танатас», «Кінагледачы», «Сямейнае жыццё», «Павуціна», спектаклі «Маўглі» паводле Р.Кіплінга, «Рэвізор» паводле М.Гогаля, «У адкрытым моры» паводле С.Мрожака, «Вялікі мім — Біп» Я.А.Валабоева і інш. Гранпры міжнар. фестывалю пантамімы (г. Брно, Чэхія, 2011). Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. фестывалю пантамімы (г. Брно, Чэхія, 2009), рэсп. конкурсаў: пантамімы (г. Мінск, 2008), пластычных тэатраў і пантамімы «МІМ» у межах міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2013) і інш.
    В. В.Давідовіч.
    МШСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «РЭХА». Створаны ў 1956 у Мінску пры Палацы культуры Белсаўпрофа (з 1998 Рэсп. Палац культуры прафсаюзаў). У 1967 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.Л.Кулакоў (з 1956), Ю.У.Сцяпанаў (з 1967, 2003—12), А.Л.Мілаванаў (з 1998), А.В.Жураўскі (з 2012). У складзе тэатра 32 чал. ва ўзросце ад 20 да 77 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — стварэнне, захаванне і распаўсюджванне культ. каштоўнасцей, далучэнне да тэатр. мастацтва розных сац. груп насельніцтва. У рэпертуары тэатр. паст. «Вельмі простая гісторыя» М.Ладо, «Дрэвы паміраюць стоячы» А.Касоны, «Смех лангусты» Д.Марэла, «Трыбунал» А.Макаёнка. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск, 2009, 2013), аматарскіх тэатр. калектываў «Святло рампы (г. Магілёў, 2013).
    Да арт. Мінскі народны тэатр «Рэха». Сцэна са спектакля «Дрэвы паміраюць стояны» А.Касоны. 2009.
    МІНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «НА БАЛКОНЕ». Створаны ў 1946 у Мінску як студэнцкі драм. тэатр пры БДУ, з 1998 сучасная назва. У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.Кулакоў (з 1948), А.Озераў (з 1956), В.Анісенка (з 1979), В.Тарнаўскайтэ (з 1982), Б.Утораў (з 1983), А.Андрэеў (з 1990), С.Турбан (з 1997), Д.Ціш
    Да арт. Мінскі народны тэатрстудыя «На балконе». Сцэна са спектакля «Зойчына кватэра» М. Булгакава.
    ко (з 2014). У складзе тэатра 23 чал. ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, садзейнічанне раскрыццю здольнасцей і талентаў студэнтаў дапамога моладзі ў адкрыцці для сябе новых магчымасцей і перспектыў. У рэпертуары п’есы бел., рус. і замежных драматургаў: «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, «Ілюзіён»
    561
    МІНСКІ
    А.Курэйчыка, «Жанчыны Бергмана» і «Сляпая зорка» М.Рудкоўскага, «Колы» М.Басько, «Вішнёвы сад» і «Жарты аб каханні» паводле А.Чэхава, «Дзённік Глумава» паводле А.Астроўскага, «Зойчына кватэра» М.Булгакава, «Зімы не будзе» В.Альшанскага, «Сінема — ТЭАТР» паводле твораў М.Зошчанкі і Б.Шоу, «Як важна быць сур’ёзным» О.Уайльда, «NANA» паводле аднайм. п’есы Э.Заля, «Эмігранты» С.Мрожака, «NN» У.Тэнэсі, «Дуэт адной жанчыны» А.Несіна, «Гульня інтарэсаў» Л.Пірандэла і інш. Калектыў — лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў, маладзёжных тэатраў «Фрэнч» (г. Эдынбург, Вялікабрытанія, 2001, 2002, 2005; г. Вільнюс, 2005—06), студэнцкіхтэтраў «Тэатральны куфар» (Масква, 200405, 2009, 2013; Мінск, 2011), нар. творчасці «Сузор’е» (2001, 2004) і інш. Я.В.Кучко.
    МІНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНЫХ МІНІЯЦЮР «КАРУСЁЛЬ». Створаны ў 1974 у Мін
    ску пры Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Каракоўскі (з 1974), К.Г.Ляшэўская (з 2012). У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 17 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прывіцццё любові да бел. культуры праз знаёмства з сучасным мастацтвам. У рэпертуары інтэрмедыі, мініяцюры, сюжэтназабаўляльныя праграмы («Вінегрэт на фуршэт» паводле твораў А.Зэкава), паст. «Суседкі» Я.Коласа, «Мужчынская размова», «ДонЖуан», «Пад коўдрай» А.Дзялендзіка, «Лічыльнік», «Лёлька» Г.Марчука, «Гумар», «Перад вяселлем» У.Палякова, «Хуткая дапамога», «Аўтамабіль» М.Вяршыніна, «Лазня», «Зайчыкі» А.Гучка, «Крываручка», «Певень» У.Іскрыка, «3 непрывычкі», «Аэробіка» Б.Рабенькі), гумарыст. канцэртная праграма «I смех, і грэх» (Мінск, 2010—14) і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі
    Калінкавіцкага рна, 2012), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск, 2009, 2013) іінш. Н.В.Кользун.
    МІНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ТЭАТР ТАНЦА «КАРАГОД». Створаны ў 1985 у Мінску пры Палацы культуры тонкасуконнага камбіната, з 2005 працуе пры Мінскім раённым Цэнтры культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Баканаў (з 1985), С.М.Кузняцова (з 1999). У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 20 да 43 гадоў. Mae дзіцячую групу «Карагодзінкі». Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нац. культуры. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Сялянскія гульні», «У родных куточках», танцы «У карагодзе мы былі», «Падушачка» і інш. Гранпры фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Музыка злучае народы» (г. Карліна, Польшча, 2010), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2006). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. «Белая лілея» (г. Кагул, Малдова, 2001), усебел. нар. мастац
    Мінскі народны тэатр эстрадных мініяцюр «Карусель».
    562
    МІНСКІ
    тва «Беларусь — мая песня» (2005), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (2001, абодва Мінск), дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), «Моладзь за Саюзную дзяржаву» (г. РастоўнаДоне, Расія), абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк), рэсп. экалагічнага форуму (г. Маладзечна, усе 2012) і інш.
    С.М.Кузняцова.
    МІНСКІ НАРОДНЫ ФОТАКЛЎБ «МІНСК». Створаны ў 1960 у Мінску пры абл. савеце прафсаюзаў, з 1991 дзейнічае пры ўстанове «Мінскканцэрт». У 1979 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Старшыні: В.Ф.Купрэвіч (з 1960), Я.К.Казуля (197078, 200408, 2014), В.Раковіч (2013). У складзе фотаклуба 52 чал. ва ўзросце ад 19 да 80 гадоў. Mae вучэбную групу. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя фотамастацтва. Цэнтр фотааматарскага руху ў рэспубліцы. Аказвае кансультацыйную і творчую
    дапамогу аматарскім калектывам, знаёміць з творчасцю лепшых фотааматараў і фотаклубаў краіны і свету. Сярод выставак: «Нясвіж — чатыры пары года» (2002—04), «Памяць» (2009), «Крокі50» (2010), «Фота са старога альбома», «Фотамантаж» (абедзве 2011), «Зачараванне», «Каля Ратушы» (абедзве 2012), «Мінскі час» (2013), «Партрэт сучасніка» (2014).
    МІНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ БЕЛСАЎПРОФА, назва Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у 195497.
    МШСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ МАЗ. Засн. ў 1974 у Мінску. 3 1978 — Палац культуры і тэхнікі МАЗ, з 1986 — Палац культуры «Аўтазаводзец», з 2000 — сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 9630,9 м2. Mae тэатр. залу (партэр і балкон) на 1032 месцы, балетную, спарт., кіна і цыркавую залы і інш. Дзейнічаюць 30 творчых аматарскіх калектываў, з іх 3 маюць
    званне «заслужаны» (ансамбль танца «Зубраня», тэатр эстр. песні «Хвілінка», камерны аркестр «Рычэркар»), 5 — «народны» (ансамблі фальклорны «Вербіца», эстр.цыркавы «Рамантыкі», хары нар. песні, ветэранаў, мужскі). Калектывы — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Лістападзік» (Мінск, 2009—10), фестывалюконкурсу «Усмешкі мора» (Балгарыя, 2010—11), конкурсу «Езерскі бісер» (Македонія, 2013), рэсп. грамадскакульт. акцыі «Беларусь у маім сэрцы» (гарады Гродна, Віцебск, Магілёў, 2012) і інш.
    Г. В. Грамовіч.
    МІНСКІ ПАЛАЦ РЭСПЎБЛІКІ. Пабудаваны ў 1986—2001 у Мінску (аўтарскі калектыў: М.Пірагоў, В.Данілаў, Л.Зданевіч, Л.Маскалевіч, В.Новікаў, М.Турлюк, В.Усімаў, А.Шабалін з удзелам І.Бізюка, К.Філіповіча). Выступае сувязным звя