Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ні: «Ночка цёмная», «Як пайду на рэчку», «Ой, там на гары», «Пасадзіла я рабіну», «Бульбабульбачка», «Кадрыля», «Там у садзе», «Паляна» І.Лучанка, «Мацібацькаўшчына» У.Будніка, «Родны край» Г.Казлова, «Прывітальная» і «Развітальная» Я.Дзеравянка і інш., абрады, вак.харэагр. кампазіцыі «Купальскія розгары», «Церніца», «Свята» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. творчасці (г. Мадрыд), фальклору (г. 1смаілія, Егіпет, абодва 1999), песні «Хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя, 2013), рэсп. нар. творчасці «Сузор’е» (1997), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (2010, усе Мінск), удзельнік міжнар. фестыва
ляў мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2012), бел. песні (2011 — 12), бел. культуры «Бандароўская гасцёўня» (абодва г. Беласток, Польшча, 2009—10, 2012—14), святочнага кірмашу «Падарожжа ў Раство» (Масква, 2013) і інш. А.М.Кулага.
МІ'НСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЗУБРАНЯ». Створаны ў 1983 у Мінску пры Палацы культуры МАЗ. У 1984 прысвоена званне «ўзорны», у 2005 — «заслужаны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Я.Я.Гутман. У складзе ансамбля 384 чал. ва ўзросце ад 5 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — маральнаэстэтычнае 1 фіз. выхаванне дзяцей, папулярызацыя танц. майстэрства. У рэпертуары нар. і эстр. танцы. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. «Вясно
Мінскі заслужаны аматарскі ансамбль беларускай песні «Церніца».
547
МІНСКІ
выя фарбы» (г. Харкаў, Украіна, 2001, 2003—05), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (1999, 2000), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (1997, 2001, 2005, абодва Мінск); дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2006—07), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002, 2006) і інш.
МІ'НСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «РАВЁСНІК». Створаны ў 1958 у Мінску пры Палацы культуры Белсаўпрофа (з 1998 Рэсп. Палац культуры прафсаюзаў). У 1965 прысвоена званне «народны», у 2004 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М.Бяльзацкая (з 1958), Т.П.Семчанка (з 1998). У складзе ансамбля 500 чал. ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя танц. мастацтва. У рэпертуары бел. нар.сцэнічныя танцы «Лявоніха», «Весялуха», «Галка», «Кавалі», «Мітусь», дзіцячыя харэагр. замалёўкі «Матылькі», «Вясёлыя крабікі», «Сонечны круг», «Балотная тусоўка» і інш. Гранпры міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Кара
год сяброў» (Масква, 2007), дзіцячай харэаграфіі «Смаленскія канікулы» (г. Смаленск, Расія, 2008) і «Непаседы» запрашаюць сяброў» (г. Талін, 2009), Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» (г. Анапа, Расія, 2011), «Неўская вясёлка» (г. СанктПецярбург, Расія, 2014) і інш.
Т. П. Семчанка.
МІНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ КАМЕРНЫ АРКЁСТР «РЫЧЭРКАР». Створаны ў 1967 у Мінску пры Палайы культуры Белсаўпрофа (з 2004 працуе пры Палацы культуры МАЗ). У 1969 прысвоена званне «народны», у 2002 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.С.Моткін (з 1967), Э.В.Кучынскі (з 1991), Б.Х.Спектар (з 1993), Я.С.Гелер (з 1996), С.А.Бурак (з 2000), П.В.Вандзілоўскі (з 2013). У складзе аркестра 43 чал. ва ўзросце ад 15 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва ад эпохі Барока да нашых дзён, духоўная і асветніцкая дзейнасць. У репертуары арыгінальныя творы бел. кампазітараў, класічныя: «Рамансы» Ю.Семянякі, кампазіцыі «Белая Русь» і «Рэтрафантазія» У.Ткачэнкі, «Поры года» і канчэрта гроса для скрыпкі з аркестрам А.Вівальдзі, сімфонія №40, канцэрт для фп. з аркестрам
№23 В.А.Моцарта, «Незавершаная сімфонія» Ф.Шуберта, уверцюра да трагедыі «Эгмант» І.В.Гётэ, канцэрты для скрыпкі з аркестрам І.С.Баха і Ф.МендэльсонаБартольдзі, араторыі Г.Ф.Гендэля і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў: міжнар. камернай музыкі (гарады Верхнядзвінск; Архангельск, Самара, Расія, усе 2006), абл. нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск, 2002—14), канцэртных выступленняў і інш.
Т.У.Люковіч.
МЁНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ХОР «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1986 у Мінску пры Палацы дзяцей і моладзі. У 1990 прысвоена званне «ўзорны», у 2007 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Суханава (з 1986, старэйшы састаў), С.П.Капланоўская (з 1987, сярэдні састаў), І.І.Кажавец (з 1990, малодшы састаў), Л.М.Булына (з 2005, фалькл. група). У складзе хору 150 чал. ва ўзросце ад 4 да 28 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мастацтва, далучэнне падрастаючага пакалення да лепшых узораў харавой музыкі, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні з элементамі танца, духоўная музыка, творы рус., укр.
Удзельнікі Мінскага заыужанага аматарскага ансамбля танца «Равеснік».
548
МІНСКІ
Удзельнікі Мінскага заслужанага аматарскага хору «Крынічка».
і замежных кампазітараў: адажыа з балета «Маленькі прынц» Е.Глебава, «Багародзіца Дзева, радуйся» з «Усяночнага няспання» С.Рахманінава; «Ойча наш» М.Кедрава, «Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Сялянская пагулянка» П.Часнакова, «Хабанэра» з оперы «Кармэн» Ж.Бізэ, рэквіем «Дыес Ірэ» В.А.Моцарта, «Багемская рапсодыя» Ф.Меркуры і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў творчых калекты
ваў «Міленіум» (г. Нотынгем, Вялікабрытанія, 2000), духоўнай музыкі «Сярэбраныя званы» (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2005), харавых калектываў «Вясенні капеж» (г. Парыж, 2008), поліфанічнай музыкі «Белыя ночы Фларэнцыі» (г. Фларэнцыя, Італія, 2009, 2012) і інш. Л.М.Булына.
МІНСКІ КАЛЬВАРЬІЙСКІ КАСЦЁЛIБРАМА, гл. Мінскі Крыжаўзвіжанскі касцёл і брама.
МІ'НСКІ КАМЕРНЫ АРКЁСТР, назва Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь у 1968—88.
МІ'НСКІ КАНЦЭРТНЫ АРКЁСТР «НЯМІГА». Створаны ў 1990 у Мінску пры ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама як аркестр духавых інструментаў. 3 2004 сучасная назва. Гал. дырыжоры: А.І.Берын (з 1990), Г.П.Праватараў (з 1995), В.В.Бартноўскі (з 1999), І.У.Касцяхін (2000—
Мінскі канцэртны аркестр «Няміга».
549
МІНСКІ
02), А.П.Сасноўскі (з 2006). У складзе аркестра 50 чал. ва ўзросце ад 19 да 59 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя духавой музыкі, выхаванне муз. густу. У рэпертуары дзярж. гімны Беларусі, Расіі, маршы «Гусарскі марш» А.Пятрова, «Юбілейны марш» Я.Глебава, вальсы «Майскі вальс» І.Лучанка, «Вальс №1» Д.Шастаковіча, танга «Кумпарсіта», нар. музыка «Лявоніха» Я.Глебава, «Калінка» У.Волкава, джазавыя творы «Я ведаю чаму» Г.Уорана і інш. Гранпры нац. фестывалю духавых аркестраў «Фанфары Беларусі» (г. Баранавічы, 2011). Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю духавой музыкі «Яраслаўскія фанфары» (г. Яраслаўль, Расія, 2010).
МІНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕНЕДЫКЦІ'НАК. Існаваў у 171й пал. 20 ст. ў Мінску. Пабудаваны пасля 1682 з цэглы ў стылі барока па вул. Зборавая (цяпер вул. Інтэрнацыянальная) на месцы драўлянага кляштара (1633) па фундацыі В.Сялявы. Перабудаваны ў 1780я гг. (архіт. Т.Раманоўскі). Касцёл Св. Войцэха — аднанефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты 2схільным дахам, да якога прылягала 5гранная апсіда з больш нізкім пакрыццём. Гал. фасад падзелены раскрапаваным карнізам на 2 ярусы, фланкіраваны
Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў.
3яруснымі вежамі з купальнымі завяршэннямі. Складаны па малюнку франтон закрываў тарэц даху. Сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі. У інтэр’еры, перакрытым цыліндрычнымі скляпеннямі, было 5 алтароў. Ж ы л ы корпус — 2павярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных аконных праёмаў. У 1867 кляштар скасаваны. У 1872 касцёл і жылы корпус перабудаваны ў праваслаўны Праабражэнскі манастыр: верхнія ярусы вежаў касцёла і франтон былі разбураны, у цэнтры гал. фасада надбудавана драўляная, абшытая жалезам 3ярусная шатровая званіца, над нефам — 5 купалоў на глухіх барабанах. У 1930я гг. манастыр перабудаваны пад клуб. У 1960я гг. знесены.
МШСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНАК, гл. Мінскі Святадухаўскі кафедральны сабор.
МІ'НСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў Мінску. Знаходзіўся на рагу пл. Высокага рынку і вул. Бернардзінская (цяпер пл. Свабоды. вул. Кірылы і Мяфодзія). Засн. ў 1624 А.Кянсоўскім (у 1638 фундацыя зацверджана Я.Валовічам). У
1630я гг. пабудаваны драўляны касцёл Св. Іосіфа і жылы корпус, якія ў 1644, 1656, 1740, 1835 гарэлі. У 1676 узведзена мураваная капліца па фундацыі К.Завішы. У 1864 кляштар скасаваны, у 1868 будынак касцёла прыстасаваны пад царкву Св. Кірыла і Мяфодзія. Касцёл Св. Іосіфа — трохнефавая 6слуповая базіліка. Цэнтр. неф пераходзіць у выцягнуты прэсбітэрый пад агульным 2скатным дахам з 3граннай алтарнай апсідай, умацаванай контрфорсамі. Гал. фасад бязвежавы, мае хвалістую паверхню, падзелены пілястрамі на 3 часткі. Цэнтр. завершаная фігурным шчытом з валютамі па баках, з шырокім уваходным парталам, над якім вял. акно з трохлопасцевым арачным завяршэннем; у паўцыркульных нішах размяшчалася стукавая скульптура (захавалася часткова). Сцены бакавых фасадаў раскрапаваны пілястрамі; вокны паўцыркульныя і лучковыя. Бакавыя нефы перакрыты цыліндрычнымі, капліцы ў іх — крыжовымі скляпеннямі з ляпным дэкорам. Інтэр’ер быў упрыгожаны 9 алтарамі, аздоблены жывапісам. 3 ПнУ да касцёла прыбудаваны Ппадобны ў плане 2павярховы будынак жылога к о р п у са, рытм фасадаў якога ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і пілястры. Сістэма планіроўкі калідорная. У жылым корпусе знаходзіліся келлі манахаў, трапезная, бка. У комплекс уваходзілі мураваны 2павярховы флігель, гасп. пабудовы. Яго тэр. была абнесена мураванай сцяной (захавалася часткова) з брамамі. 3 паўд. боку да касцёла прымыкалі гандлёвыя рады. Фасады храма рэстаўрыраваны (1984, архіт. Г.Босак). 3 1872 у яго памяшканні размяшчаліся архівы, з 1992 тут знаходзяцца Архіў навук.тэхн. дакументацыі і Архіўмузей лры і мастацтва Рэспублікі Беларусь. У 2014 завершана рэстаўрацыя б. манастырскіх будынкаў, у якіх размясцілася гасцініца «Манастырская». Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.