• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    550
    МІНСКІ
    МІНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ Існаваў у 1й пал. 17 — 1й пал. 20 ст. ў Мінску. Уваходзіў у ансамль пл. Высокага рынку (на скрыжаванні сучасных вуліц Энгельса і Інтэрнацыянальная). Уключаў касцёл, жылы корпус, гасп. пабудовы. Засн. ў 1645 па фундацыі С.Слушкі. У пач. і 2й пал. 18 ст. рэканструяваны. К а с ц ё л Св. Томаша Аквінскага (закладзены каля 1622) — прамавугольная ў плане 3нефавая 6слуповая базіліка з 2 капліцамі ў ПдЗ частках бакавых нефаў. Бязвежавы гал. фасад быў падзелены пілястрамі на 3 ч.: цэнтр. завяршалася хвалістым шчытом з невял. вежачкай, бакавыя — вял. сіметрычнымі купаламі на высокіх 8гранных светлавых барабанах над капліцамі. Сцены касцёла чляніліся пілястрамі, лучковымі і арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры, упрыгожаным фрэскавым жывапісам, знаходзіліся 13 розных драўляных і стукавых алтароў. Цэнтр. неф быў перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бакавыя нефы — крыжовымі. Жылы корпус — прамавугольны ў плане 2павярховы будынак — далучаўся да прэсбітэрыя касцёла. Цэнтр. частка яго вылучалася рызалітам. Меў калідорную планіроўку. Памяшканні жылога корпуса перакрывалі крыжовыя скляпенні. У паўн.зах. частцы тэрыторыі знаходзіліся сад і гасп. пабудовы (2 флігелі, свіран, стайня). Комплекс быў абнесены высокай агароджай з 2вежавай 3яруснай брамайзваніцай. У 1832 кляштар закрыты, у 1840я гг. перабудаваны пад каталіцкую семінарыю; у 1869 тут размяшчаліся казармы. У 1950 разбураны.
    МІНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ЕЗУЙАЎ, помнік архітэктуры 2й пал. 17 — пач. 18 ст. ў Мінску. Уваходзіў у ансамбль Высокага рынку (цяпер пл. Свабоды), займаў яго паўд.зах. бок і большую частку вул. Койданаўская (цяпер Рэвалюцыйная) да скрыжавання з вул. Феліцыянская (цяпер вул. Камсамольская). Комплекс уключаў касцёл, калегіум, школу і гасп. пабудовы. Засн. ў
    1654 па фундацыі смаленскага біскупа Г.Сангушкі. Спачатку ўяўляў сабой мураваны 2павярховы дом, побач з якім быў пабудаваны драўляны касцёл. Да канца 17 ст. ўзведзены 2павярховы будынак школы, у пач. 18 ст. — касцёл, да сярэдзіны 18 ст. — калегіум. У глыбіні квартала размяшчаліся гасп. пабудовы. Цэнтр. месца комплексу займаў к а с ц ё л Ісуса, Марыі і Св. Барбары (пасля 1820 кафедральны касцёл Дзевы Марыі), пабудаваны ў 1700—10 у стылі барока. Трохнефавая 6слуповая базіліка. Цэнтр. неф, накрыты 2схільным дахам, пераходзіў у прэсбітэрый з паўкруглай алтарнай апсідай, тарэц даху над якой быў закрыты пластычным шчытом. Абапал апсіды у бакавых нефах размяшчаліся 2 капліцы (Троіцкая і Св. Феліцыяна), накрытыя купаламі на гранёных светлавых барабанах. Арыентаваны на плошчу 2вежавы гал. фасад, расчлянёны складанымі карнізамі і цягамі, аздоблены калонамі, паўкалонамі і пілястрамі, завяршаўся фігурным
    франтонам паміж 5яруснымі вежамі (дабудаваны ў 1731; разабраны ў 1950я гг.), дэкарыраванымі пілястрамі іанічнага ордара і ўвянчанымі невял. купаламі. Сярэдняя частка фасада, падзеленая на 2 ярусы складанапрафіляванымі карнізамі, завяршалася фігурным франтонам з сігнатуркай. У 2м ярусе мелася вял. лучковае акно ў абрамленні падвойных калон іанічнага ордара. У глыбокіх паўцыркульных нішах вежаў і франтона былі ўстаноўлены драўляныя разныя скульптуры, а на вежах — 4 званы. Нефы перакрываліся цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сцены бакавых фасадаў чляніліся шырокімі плоскімі пілястрамі, вокнамі з лучковым і паўцыркульным завяршэннем. У інтэр’еры, перакрытым цыліндрычнымі скляпеннямі, было 12 разных драўляных скульптур апосталаў (не захаваліся), фрэскі (маст. К.Анташэўскі), карціны Ш.Чаховіча і І.Аляшкевіча. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 касцёл пераўтвораны ў парафіяль
    Да арт. Мінскі касцёл і кляштар езуітаў. Кафедральны касцёл Дзевы Марыі.
    551
    МІНСКІ
    ны (прыходскі), з 1798 — прыходскі. У 1798—1800 інтэр’ер рэканструяваны, інш. перабудовы касцёла адбыліся ў 1853—54, у 1951 перапланаваны і перабудаваны гал. фасад (архіт. М.Драздоў). 3 1993 храм дзейнічае як кафедральны касцёл Дзевы Марыі, у 2000я гг. праведзена яго рэканструкцыя. На ПнЗ ад касцёла знаходзіўся мураваны к а л е г і у м, узведзены ў 1733—47. Двухпавярховы Гпадобны ў плане будынак калідорнай планіроўкі, гал. фасад якога вылучаўся 3яруснай вежай з гадзіннікам (1738—50), завершанай барочным купалам. Разбураны ў Вял. Айч. вайну. У 1951 наягомесцыўзведзены жылы дом. 3 ПнУ да касцёла прылягаў прамавугольны ў плане 2павярховы з вальмавым дахам будынак школы (злучаўся з паўн.ўсх. вежай касцёла). Пабудаваны ў 1699 (паводле інш. звестак у 1769—70). Цэнтр. частка гал. фасада была вылучана квадратнай у плане вежай, завершанай купалам. 3 1773 (пасля забароны ордэна езуітаў) тут размяшчалася свецкая 6гадовая школа, a пасля яе перабудовы ў 1799—1917 —
    Мінскі касцёл Сымона і Алены.
    дом губернатара. У 1968 значна рэканструяваны: далучана прыбудова з боку дваровага фасада, надбудаваны верхні паверх, перароблены фасады. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    МІНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ. Існаваў у 17—19 ст. у Мінску. Знаходзіўся па вул. Юр’еўская (цяпер Ракаўская). Засн. ў 1703 Т.Ваньковічам (паводле інш. звестак, у 1677 або 1733 Цеханавецкімі). Будынкі ўзведзены па фундацыі М.Валадковіча. Касцёл Св. Марыі Магдалены — прамавугольны ў плане 3нефавы 4слупавы храм з прэсбітэрыем, завершаным паўцыркульнай апсідай. Гал. фасад 2вежавы. У інтэр’еры было 6 алтароў (гал. мураваны, бакавыя поліхромныя ілюзорныя). Каля касцёла знаходзіліся аднапавярховы Гпадобны ў плане жылы комплекс і гасп. пабудовы. Кляштару належаў фальварак Кальварыя. У 1799 комплекс перададзены кляштару францысканцаў (скасаваны ў 1832). He збярогся.
    МІНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ. Існаваўу 1719 ст. ў Мінску. Засн. ў 1676 па фундацыі Т.Ваньковіча. Знаходзіўся на вул. Францысканская (цяпер вул. Леніна). Комплекс уключаў касцёл, жылы корпус, флігель, гасп. пабудовы. Пабудаваны ў 18 ст. на месцы драўляных збудаванняў 2й пал. 17 ст. Касцёл Св. Антонія — крыжападобны ў плане 2вежавы храм, на месцы якога ў 1801 бьгў закладзены мураваны (не дабудаваны). Жы лы корпус— 2павярховы Гпадобны ў плане будынак з 2схільным чарапічным дахам, сцены яго вянчаліся магутным прафіляваным карнізам. У паўн.зах. частцы тарцовы фасад завяршаўся трохвугольным франтонам са скульптурамі 3 анёлаў і рэльефнай выявай сонца з прамянямі (у тымпане). Рытм фасадаў стваралі прамавугольныя аконныя праёмы. Комплекс быў абнесены высокай мураванай агароджай з брамай (у паўд.зах. частцы). У 1797 францысканцы пераведзены ў кляштар кармелітаў, драўляны касцёл перанесены на Кальварыйскія могілкі (не захаваўся). У 1й пал. 19 ст. ў будынках размяшчалася каталіцкая семінарыя. У 2й пал. 19 ст. перабудавана пад гар. ўправу. У Вял. Айч. вайну пашкоджаны, у канцы 1940х гг. разбураны.
    МШСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА РОХА, гл. Мінскі Троіцкі Залатагорскі касцёл.
    МІНСКІ КАСЦЁЛ СЫМбНА IАЛЁНЫ, Мінскі Чырвоны касцёл, помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі неараманскага стылю ў Мінску. Пабудаваныў 1908—10 (архіт. Т.Пайздэрскі, пры ўдзеле У.Марконі і Г.Гая) па фундацыі землеўладальніка Э.Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі ў памяць аб іх памерлых дзецях Сымоне і Алене. Трохнефавы 3вежавы храм асіметрычнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі з развітой паўцыліндрычнай апсідай. Цэнтр. неф і трансепт накрыты ўзаемнаперпендыкулярнымі 2схільнымі дахамі. Ядром кампазіцыі з’яўляецца высо
    552
    M1HCKI
    Да apm. Мінскі Крыжаўзвіжанскі касцёл і брама. Будынак касцёла.
    кая прамавугольная 4ярусная вежа, якая ўзвышаецца ў паўн.ўсх. баку. Абапал алтарнай часткі гал. вежу дапаўняюць яшчэ 2 невял. шатровыя вежы. 3 паўд.зах. боку да гал. фасада прыбудавана аднапавярховая галерэя. Уваходы аформлены тамбурамі. Высокія шчыты фасадаў будынка аздоблены дэкарыраванымі архіт. паясамі, машыкулямі. Плоскасці сцен прарэзаны паўцыркульнымі высокімі рознавялікімі аконнымі праёмамі. У цэнтры гал. фасада над гал. уваходам, а таксама над уваходамі ў крылах трансепта знаходзяцца вял. вокныружы. У дэкар. каларыстычным аздабленні спалучэнне чырвонага колеру цагляных сцен з тонкімі загладжанымі швамі і чырвонай чарапіцы дахаў. У маст. аздабленні па
    мяшканняў вылучаюцца вітражы (маст. Ф.Бруздовіч), жырандолі з медзі (маст. Г.Вашчанка). Над гал. парталам герб Вайніловічаў. У комплекс уваходзяць плебанія, мураваная агароджа з брамай. 3 1946 у будынку касцёла размяшчалася к/студыя «Беларусьфільм», з 1975 — Дом кіно. У 1990 вернуты вернікам, рэстаўрыраваны. У 1996 перад касцёлам усталявана скульптура Архангела Міхаіла (скульпт. І.Голубеў), у 2000 — помнік «Звон Нагасакі». Касцёл дзейнічае.
    МІ'НСКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛІБРАМА, Мінскі Кальварыйскі касцёл і брама, помнікі архітэктуры 19 ст. ў Мін
    ску. Пабудаваны ў паўн.зах. частцы горада на Кальварыйскіх могілках. К а с ц ё л узведзены ў 1839—41 у стылі неаготыкі ў цэнтры могілак, на месцы б. храма (разбураны ў 1830). У 1930я гг. закрыты. Пазней да 1984 выкарыстоўваўся пад маст. майстэрні. Пасля рамонту вернуты вернікам. Мураваны аднанефавы з невял. трансептам і прамавугольнай апсідай будынак накрыты высокім 2схільным дахам. Гал. ўваход вырашаны ў выглядзе вял. стральчатага партала. Над бабінцам узвышаецца масіўная квадратная ў плане вежа, падзеленая на 2 часткі карнізам з сухарыкамі. У верхняй яе частцы 2 вузкія стральчатыя акны, над якімі круглая люкарна.
    Мінскі крыты рынак «Каліароўскі».
    Сцены гал. і бакавых фасадаў дэкарыраваны аркатурнымі паясамі, прарэзаны стральчатымі вокнамі, аздоблены ліштвамі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на падпружных арках, якія апіраюцца на квадратныя ў сячэнні слупы. Брама пабудавана ў 1830 з цэглы ў класіцыстычных формах на сродкі Ю.Кабылінскага ў гонар яго жонкі. Прамавугольнае ў плане збудаванне з вял. цэнтр. і сіметрычна размешчанымі па баках меншымі паўцыркульнымі праёмамі накрыта пакатым 2схільным дахам. Падзелена карнізам на 2 ярусы. Ніжні — руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга яруса — ляпная геральдыка. Храм і брама ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    МШСКІ КРЬІТЫ РЬІНАК «КАМАРОЎСКІ». Пабудаваны ў 1979 у Мінску (архіт. В.Аладаў, А.Жалдакоў, У.Крывашэеў М.Ткачук). З’яўляецца буйнейшым ў рэспубліцы цэнтр. кааператыўным рынкам і важным горадабуд. акцэнтам на рагу вуліц В.Харужай і Куйбышава. Уключае крыты павільён (пл. гандлёвай залы 13 тыс. м), пляцоўку для сезоннага гандлю (6 тыс. м), кіёскі, адм.гасп.