• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Мінскі народны фальклорны тэатр танца «Карагод».
    563
    МІНСКІ
    ном прасторы гіст. цэнтра горада і сучаснай забудовы, з’яўляецца дамінантай ансамбля Кастр. плошчы. Архіт.маст. вырашэнне будынка засн. на падтрыманні класічных прынцыпаў узведзеных на плошчы пабудоў. У аснове праекта — старажытнагрэч. перыпцер — прамавугольны ў плане будынак, акружаны па перыметры магутнымі парталамі пілонаў. Вобразнае вырашэнне манум. аб’ёмупрызмы адлюстроўвае ўплыў архітэктуры рацыяналізму. Пілоны падтрымліваюць перакрыцце памерам 109,5 х 82,5 м. Фасады запоўнены вітражным шклом. Палац мае шматзальную аб’ёмнапланіровачную структуру, уключае вял. глядзельную залу (на 2700 месцаў), малыя глядзельныя залы, канферэнцзалы, кінакомплекс у трох узроўнях, урадавы і прэзідыума блокі, кафэ, бары, більярдны клуб, дапаможныя і тэхн. памяшканні. Зручнасць камунікацый забяспечваюць адкрытыя ўрачыстыя лесвіцы ў фае, 6 эскалатараў паміж узроўнямі фае і кулуараў. Дызайн інтэр’ера вытрыманы ў белазалацістых тонах. У афармленні памяшканняў выкарыстоўваюцца дэкар.асвятляльныя элементы (мастакі В.Даўгяла, Ю.Івахнішын, В.Стэльмашонак, В.Чайка),
    Мінскі Палац спорту.
    габелены (мастакі В.Бартлава, Н.Пілюзіна, В.Грыдзіна, В.Крывашэева, Г.Крываблоцкая). Будынак адпавядае тэхнікаакустычным патрабаванням сучасных масавых прадстаўленняў, забяспечвае патрэбы пры правядзенні масавых урачыстых мерапрыемстваў — форумаў, з’ездаў, асамблей, кангрэсаў, сімпозіумаў арганізацыю выстаў, канцэртаў, фестываляў, спектаклей, выступленне оперных і балетных калектываў.
    Ю. Ю. Захарына.
    МШСКІ ПАЛАЦ СПОРТУ. Пабудаваны ў 1966 у Мінску (архіт. С.Філімонаў, В.Малышаў). Крытае спарт. збудаванне шматмэтавага пры
    значэння. Квадратны ў плане асн. аб’ём вылучаецца цэласнасцю, прастатой і строгасцю нерасчлянёных аб’ёмаў, з’яўляецца адлюстраваннем яго планіровачнатэхнал. асновы. Кампазіцыя гал. фасада засн. на рытме жалезабетонных пілонаў. Залу для гледачоў (66 х 64 м) перакрывае сістэма металічных ферм (макс. пралёт 61,5 м). Mae хакейную пляцоўку (30 х 61 м) і стацыянарныя асіметрычныя трыбуны (на 4 тыс. месцаў, пры трансфармацыі залы і арэны макс. 6 тыс. месцаў), 2 спарт. залы (12 х 18 м), адм. і дапаможныя памяшканні. У 1999 каля палаца ўзведзены будынак лядовай пляцоўкі.
    МШСКІ ПАЛАЦ ТЭНІСА, гл. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе.
    МІНСКІ ПАЛІГРАФІ'ЧНЫ КАМБІНАТ імя Якуба Коласа, адно з буйнейшых прадпрыемстваў па выпуску шматтыражнай кніжнай прадукцыі. Засн. ў 1953 у Мінску, пачаў выпускаць прадукцыю ў 1956, дасягнуў праектнай магутнасці (50 млн. экз. кніг і брашур у год) у 1963. 3 2003 ААТ. У 2000я гг., акрамя друкавання кніг, спецыялізаваўся на вытворчасці блакнотаў, нататнікаў, штодзённікаў, паперы для запісаў, набораў каляровай паперы, сшыткаў для размалёўвання, ганаровых грамат і інш. У 2011 да камбіната далучана Мінская фабрыка каляровага
    564
    МІНСКІ
    друку, з 2012 выпуск прадукцыі перанесены на яе вытворчыя магутнасці. Забяспечвае поўны цыкл паліграф. вытворчасці. Аказвае паслугі па літ. і маст. рэдагаванні, па падрыхтоўцы выданняў да друку. Друкуе кнігі ў пераплёце і мяккай вокладцы, брашуры, альбомы, часопісы, каталогі, паштоўкі, календары, фоташпалеры, плакаты і афішы, вырабляе рэкламную прадукцыю, сшыткі, паперу для чарчэння, настольныя гульні і інш.
    МІНСКІ ПАРК ІМЯ 900ГОДДЗЯ ГбРАДА МІНСКА. Адкрыты ў 1967 у Мінску ў гонар 900гадовага юбілею горада. Размешчаны на правым беразе Чыжоўскага вадасховішча. Сярод парод дрэў пераважаюць хвоя, елка, каштан, ліпа, клён, бяроза, таполя. Усяго ў парку звыш 4200 дрэў, каля 2600 кустоў. У 2009—13 рэканструяваны. Пл. 33,4 га. Дзейнічаюць 9 новых атракцыёнаў, 3 добраўпарадкаваныя спарт. пляцоўкі (валейбольная, футбольная, баскетбольная), веладарожка, сцежка здароўя, 7 станцый з сучаснымі трэнажорамі, дзіцячая і глядзельная пляцоўкі. У парку праводзяцца rap. святы.
    Л.Г.Вежнавец.
    МШСКІ ПАРК ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ. Закладзены ў 1949 у Мінску як парк імя 30годдзя БССР. 3 1962 сучасная назва. Размешчаны ў цэнтр. частцы горада. У 1972 у сувязі з устаноўкай помніка Я.Купалу рэканструяваны. З’яўляецца часткай водназялёнага дыяметра Мінска. У архітэктурнапланіровачным вырашэнні ўдала спалучаюцца рэгулярны і пейзажны стылі. Пл. 7,9 га. Зялёныя насаджэнні прадстаўлены ліставымі і хвойнымі дрэвамі, кустамі мясц. і інтрадуцыраваных парод (ліпа драбналістая, клён вастралісты, дуб чарэшчаты, елка калючая, розныя віды піхт, туя заходняя і інш.). Элементамі рэгулярнага стылю з’яўляюцца радавыя пасадкі ліп. клёнаў уздоўж дарожак, якія ствараюць цяністыя алеі. Жывапісныя групы, масівы з арэха маньчжурскага, елкі блакітнай фарміруюць пейзажную частку парку.
    Цэнтр ландшафтнапаркавай кампазіцыі — помнік нар. паэту Беларусі і фантан са скульптурнай групай па матывах яго твораў. На тэр. парку, на месцы, дзе да 1941 стаяў дом паэта, знаходзіцца Купалы Янкі дзяржаўны літаратурны музей. У 2013 завершана другая рэканструкцыя цэнтр. часткі парку з фантанам, зроблена веладарожка, якая злучаецца з веладарожкай дзіцячага парку імя М.Горкага.
    А.І.Хасанава.
    МШСКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЬІНКУ ІМЯ 50ГОДДЗЯ КАСТРЬІЧНІКА. Засн. ў 1967 у Мінску на базе прыроднага ляснога масіва. Пл. 111 га, актыўна выкарыстоўваецца 35,9 га (2014). Сярод дрэў пераважаюць хвоя, елка, каштан, ліпа, клён, бяроза, таполя і інш. Паркавы масіў расчлянёны вул. Даўгабродская на 2 часткі. Паўд. частка, якая прымыкае да Партыз. прта, прызначана для актыўнага адпачынку: ёсць танц. пляцоўка, атракцыёны, база пракату зімовага інвентару, зялёны тэатр. У летні час праводзіцца адкрыццё веласезонаў, спарт. спаборніцтваў, дабрачыных акцый. У 2013 у парку ўстаноўлены 9 новых атракцыёнаў, у т.л. 4 — для дзяцей, працуе кафэ, 3 абьекты рознічнага гандлю. Паўн. частка арганізавана як зона ціхага адпачынку. Л.Г.Вежнавец.
    МІНСКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЬІНКУ ІМЯ ЧАЛЮСКІНЦАЎ. Створаны ў 1928—32 у Мінску ў сасновым масіве пл. 45 га ва ўсх. частцы горада. Адкрыты ў 1932. У 1934 прысвоена імя Чалюскіннцаў (удзельнікаў палярнай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін». Пл. 59 га (2014). У кампазіцыі парку рэгулярная лучавая планіроўка спалучаецца з жывапіснай ландшафтнай. Асн. парода — хвоя, растуць таксама каштан звычайны, арэх маньчжурскі, дуб звычайны, елка, ліпа, клён, бяроза, рабіна і інш. У парку ёсць танц. пляцоўка, закрытая танц. зала, атракцыёны, спарт. гарадок. У паўд. частцы знаходзіцца брацкая магіла сав. воінаў партызан і мірных жыхароў,
    загублейых ням.фаш. захопнікамі ў 1941—44. За час існавання ў парку прайшлі рэканструкцыі ў 1950, 1975, 2004—10. Цяпер у парку працуе 43 атракцыёны дзярж. і прыватнай уласнасці, налічваецца 11 пунктаў грамадскага харчавання. У 2010 парк быў узнагароджаны прызам «Крыштальнае кола» ў межах аглядуконкурсу ў намінацыі «Найлепшы парк забаў з колькасцю наведальнікаў больш за 1 млн. чал.» сярод паркаў СНД. Л.Г.Вежнавец.
    МІНСКІ ПАРК ПЕРАМОГІ. Закладзены ў 1945 у Мінску ў гонар Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вял. Айч. вайне. Парк разам са штучным вадаёмам «Камсамольскае возера» з’яўляецца часткай водназялёнага ландшафту Мінска, служыць зонай адпачынку гараджан. Пл. 140 га. У прыбярэжнай зоне парку абсталяваны пляжы працягласцю каля 3 км. Зялёныя насаджэнні прадстаўлены рознымі відамі таполяў, ліпай драбналістай, елкай калючай, лістоўніцай. Пасля рэканструкцыі (завершана ў 2014, гал. архітэктар праекта — Г.А.Аксёнава) з’яўляецца часткай музейнапаркавага комплексу «Перамога», які таксама ўключае музей Вял. Айч. вайны, архіт.скульпт. ансамбль «Мінск — горадгерой». Тэма Перамогі ў структуры прасторы паркавага ландшафту вырашана дэкар.маст., арганічна ўпісанымі ў прыроднае асяроддзе кампазіцыямі, фантанамі, малымі архіт. формамі. А.І.Хасанава.
    «МІНСКІ ПЕРАВАЛ» («Мйнскнй перевал»), аб’яднанне рускіх пісьменнікаў і паэтаў. Існавала з 1.4.1927 да 1928 у Мінску. Утварэнне абвешчана пісьмом групы пісьменнікаў [М.Залётны, Р.Бунтар, Р.Лахматы (Кобец), І.Нікіфараў, А.Казлас, С.Гуськоў], якія выйшлі з аб’яднання «Звенні». Арыентаваўся на літ. групу рабочых і сялянскіх пісьменнікаў «Перавал», дэкларацыю якога прызнаў за сваю ідэйнамаст. праграму. Наладжваў літ. вечары, чытанні і абмеркаван
    565
    МІНСКІ
    ні твораў сваіх чл., выдаў зб. вершаў Р.Бунтара, М.Залётнага, І.Нікіфарава «Самае роднае» (1927). Шырока дзейнасць аб’яднання не разгарнулася, яго члены ўліліся ў рус. секцыю Бел. асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП).
    МІНСКІ ПІШЧАЛАЎСКІ ЗАМАК, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў Мінску. Пабудаваны ў 1825 (архіт. М.Чахоўскі, К.Хршчановіч) як астрог у прадмесці Раманаўская Слабада (цяпер вул. Валадарскага). Назва паходзіць ад прозвішча падрадчыка Р.Пішчалы. Мураваны 3павярховы прамавугольны ў плане будынак з 4 круглымі вежамі на вуглах і вальмавым дахам. Вежы, аздобленыя нішамі, завершаны прафіляванымі зубцамі і прарэзаны маленькімі круглымі вокнамі, якія нагадваюць байніцы. Рытм фасадаў ствараюць невял. прамавугольныя аконныя праёмы, што адпавядае функцыянальнаму прызначэнню будынка. Другі і трэці паверхі аддзелены карнізным поясам. Замак абнесены мураванай сцяной, умацаванай контрфорсамі. У паўн.ўсх. частцы сцяны размешчаны 2павярховы прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад падзелены карнізам на 2 ярусы (HixHi ярус з шырокай праезджай аркай
    Мінскі Пішчалаўскі замак.
    аздоблены рустам) і завершаны трохвугольным франтонам. У 2й пал. 19 ст. ў замку былі царква, шпіталь, аптэка, майстэрні. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    МІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтр. частцы Мінскай вобл. Цэнтр — г. Мінск (не ўваходзіць у склад раёна). У раёне — г. Заслаўе, г.п. Мачулішчы, 360 сельскіх нас. пунктаў, 18 сельсаветаў: Астрашыцкагарадоцкі, Бараўлянскі, Гаранскі, Ждановіцкі, Калодзішчанскі, Крупіцкі, Лашанскі, Лугаваслабадскі, Міханавіцкі, Навадворскі, Папярнянскі, Пятрышкаўскі, Рагаўскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Хацежынскі, Шчомысліцкі, Юзуфоўскі. Пл. тэр. 1,9 тыс. км2, лясы займаюць 31%, балоты 2,4%. Нас. (2013, без Мінска) 166,9 тыс. чал. Жывуць беларусы (92,8%), рускія (5,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,1%). Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Брэст—Мінск—Масква, Мінск— Магілёў, Мінск—Гродна, Мінск— Гомель. Найбуйнейшыя аўтадарогі: Брэст — Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі), Мінск—Гомель, Мінск—Віцебск, Мінск—Мікашэвічы, Мінск—Гродна, Мінск—Нарач. Вакол Мінска — Мінская кальцавая аўтадарога працягласцю 56 км.