Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
«МЙНСКОЕ ЙХО», грамадскапалітычная газета ліберальнабуржуазнага кірунку. Выдавалася з 30.5(12.6).1908 да 20.9(3.10). 1909 у Мінску на рус. мове штодзённа. Выступала за буржуазнадэмакр. рэформы, абмежаванае культ.нац. самавызначэнне народаў, эвалюцыйнае развіццё грамадства на аснове раўнапраўя, свабоды слова. Змяшчала агляды друку, крытычныя матэрыялы на асобныя рэакцыйныя выданні («Мйнское слово» і інш.), камерцыйную рэкламу і аб’явы, антываен. публіцыстыку, белетрыстыку, маст. творы мясц. аўтараў. Інфармавала пра тэатр. і муз. жыццё Мінска, дзейнасць Мінскага літ.артыстычнага тва. Пры асвятленні эстэт. праблем схілялася да народніцкай крытыкі, займала кампрамісную пазіцыю ў спрэчках паміж прыхільнікамі рэалізму і мадэрнізму. Апублікавала літ.крытычныя нататкі, літ.
агляды рус., бел. пісьменнікаў кампазітараў (Л.Андрэева. М.Арцыбашава, С.Гарадзецкага, М.Гумілёва, М.Горкага, А.Каменскага, Я.Купалы, Л.Талстога, П.Чайкоўскага, А.Чэхава), а таксама замежных аўтараў (М.Метэрлінка, Ю.Славацкага), пра юбілеі М.Гогаля, І.Тургенева.
«МЙНЧАННН», літаратурная і грамадскапалітычная газета ліберальнаасветнага кірунку. Выдавалася з 30.11(13.12) да 28.12.1913 (10.1.1914) у Мінску на рус. мове штотыднёва. Арыентавалася на асветніцкія ідэі, добры густ і здаровы сэнс, імкнулася пазбягаць «партыйных і нацыяналістычных тэндэнцый». У серыі нарысаў артыкулаў і літ. аглядаў крытыкавала бездухоўнасць, дэгуманізацыю масавай культуры і грамадскага побыту, адзначала крызіс рэліг., эстэт., маральных і інш. каштоўнасцей, што на думку аўтараў газеты (А.Чорнабародаў І.Бялоў), было абумоўлена тэхн. прагрэсам пач. 20 ст. Змяшчала асобныя маст. творы.
«МІНЧЎК», кніжнае таварыства. Існавала ў 1906—07 у Мінску. Мела на мэце выданне і распаўсюджванне бел. кніг і газет. Заснавальнікі Б.У.Куштэлян, У.І.Самойла, С.В.Скандракоў А.А.Шабуня, К.Б.Шпакоўскі. Разам з газ. «Наша Ніва» выдала кірыліцай і лацінкай апавяданне Э.Ажэшка «Гедалі» (1907). Рыхтавала да друку «Жалейку» Я.Купалы. Спыніладзейнасць зза адсутнасці сродкаў.
МІНЬКО Леанід Іосіфавіч (15.10. 1926, в. Скарабагатаўшчына Дзяржынскага рна — 17.4.2012), беларускі этнограф. Кандыдат гіст. навук (1965). Скончыў Мінскі пед. інт (1955). Настаўнічаў. У 1963—92 працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў духоўную культуру, каляндарныя святы, магічныя абрады беларусаў. Аўтар манаграфій «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства: вытокі, сутнасць, прычыны бытавання» (1971), «Забабоны і прыметы» (1975), адзін з аўтараў
575
МІНЧЫЦКІ
кн. «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі» і «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (абедзве 1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Грамадскі побыт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Беларусы» (1998).
МІНЧЫЦКІ МАНЁТНАРЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1989 каля в. Мінчыкі Бераставіцкага рна. Скаладаўся з набораў сярэбранага сталовага посуду і прыбораў рознай камплектнасці, латуннай булавы, 2 імянных кубкаў польск. пісьменніка, гісторыка Ю.Нямцэвіча, 3 т.зв. палкавых знакаў 1920—30х гг., каля 20 манет Рэчы Паспалітай і Вялікабрытаніі 1920х гг. Сталовы посуд і прыборы 19—пач. 20 ст. маюць гербы: княжацкі — выява св. Георгія і шляхецкі герб «Неўлін». Адзін з кубкаў бронзавы цыліндрычны, залачоны ў сярэдзіне, з рэльефнымі выявамі на евангельскія сюжэты цыкла «Раства Хрыстова» на корпусе, фігурнай ручкай і адкідной накрыўкай
(1700—05, работа М.Якаба). Другі кубак сярэбраны, бочкападобны (1я трэць 19 ст.), з манетнымі ўстаўкамі на коргтусе, 16 устаўкамі з гранату, бірузы, сердаліку і каляровага шкла пад бірузу на ручцы (магчыма, 18 ст.), у верхняй частцы якой замацаваны аметыст, што традыцыйна лічыўся сродкам ад ап’янення. Манеты, жэтоны і медалі Польшчы і Рэчы Паспалітай 15—18 ст. на корпусе кубка размешчаны ў 3 гарызантальныя рады. Булава (даўж. больш за 50 см; 2я пал. 18 ст.) у сярэдзіне заліта арганічнай масай з дамешкам традыц. набору мінералаўтваральных элементаў. Двухкаленнае дзяржанне аздоблена чаканкай: на 1м калене арнамент з лілеяй (сімвал улады), на 2м — партрэтныя выявы ў 3 рады. Дзяржанне на спіралі апярэзвае геаметрычны арнамент, выкананы серабрэннем. Наверша булавы літое, упрыгожана сферычнымі сегментамі з чаканенымі партрэтамі. Скарб ухаваны ў 1935. Зберагаецца ў Гродзенскім дзярж. гіст.археал. музеі.
С.П.Палхоўская, І.І.Сінчук.
МІР, гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне, на р. Міранка. За 26 км на ПдУ ад г.п. Карэлічы, 211 км ад г. Гродна,
85 км ад г. Мінск, 17 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Парачаны—Навагрудак—Нясвіж. 2,3 тыс. ж. (2013).
Вядомы з 1395. У 15 ст. горад, абнесены абарончымі ўмацаваннямі, з 1486 належаў Іллінічам. У пач. 16 ст. Юрый 1 Іллініч заснаваў Мірскі замак. 3 1555 М. — цэнтр графства. Паводле завяшчання Юрыя II Іллініча М. у 1569 перайшоў Радзівілам. 3 1579 горад меў няпоўнае магдэбургскае права, з 1589 Мірскае графства ў складзе Нясвіжскай ардынацыі. У канцы 16 — 1й пал. 17 ст. адрамантаваны гар. ўмацаванні, пабудаваны Віленская, Мінская, Слонімская і Нясвіжская брамы. У 1й пал. 17 ст. значны цэнтр рамёстваў і гандлю, у дакументах узгадваюцца рамеснікі 18 спецыяльнасцей. У канцы 17 ст. ў М. 478 двароў, працавалі рамеснікі 49 спецыяльнасцей. У Паўн. вайну 1700—21 М. моцна пацярпеў (1706). У 1й пал. 18 ст. Радзівілы здавалі Мірскае графства ў арэнду, тут былі створаны палатняная і суконная мануфактуры, штогод у маі і снежні праходзілі кірмашы. У 2й пал. 18 ст. ў М. з’явіліся цыганы, тут жыў цыганскі «кароль» ВКЛ, які
Фрагмент забудовы г.п. Мір.
576
МІРНАЎСКІ
ў 1787 ад К.С.Радзівіла, вядомага як «Пане Каханку», атрымаў прывілей на правядзенне судовых спраў над цыганамі. У час рус.польск. вайны 1792 рус. корпус ген. Б.П.Меліна 11 чэрв. разбіў каля М. войска ВКЛ пад камандаваннем ген. Ю.Юдзіцкага і штурмам узяў Мірскі замак. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) М. у складзе Рас. імперыі, мястэчка ў Навагрудскім павеце Мінскай губ. У вайну 1812 каля М. 6—10 ліп. і 10— 11 ліст. адбыліся баі, у час якіх рус. войскі на чале з ген. М.І.Платавым і адм. П.В.Чычагавым нанеслі паражэнне французам. 3 1828 уладанне кн. Л.Вітгенштэйна, які ажаніўся са Стафаніяй Радзівіл. 3 2й пал. 19 ст. цэнтр воласці. У 1886 — 2 царквы, 7 сінагог, мячэць, павятовае вучылішча, паштовая станцыя, заезны дом, 74 крамы. Замак — уладанне кн. СвятаполкМірскіх. У 1893 пабудаваны вінакурны завод. У 1897 — 5401 ж. 10—11.11.1917 у М. адбыўся 2і з’езд 3га Сібірскага корпуса 2й арміі, дэлегаты якога падтрымалі сав. ўладу. У лют.—снеж. 1918 акупіраваны германскімі, у крас. 1919 — ліп. 1920 і з кастр. 1920 польск. войскамі. 3 1.1.1919 у БСС Р. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяв. У 2й пал. 1930х гг. у М. 6 тыс. ж., паштовае ўпраўленне, гар. суд, 7гадовая школа. 3 1939 зноўу БССР, з 4.12.1939 у Баранавіцкай вобл., з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Мірскага рна. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 7.7.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў гар. пасёлку і раёне 2560 чал. Дзейнічала камсамольскамаладзёжнае падполле. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл., з 17.12.1956 у Карэліцкім рне. У 1998 — 2,6 тыс. ж.
Тэр. гар. пасёлка падзелена ракой і дарогамі на паўн.зах., зах. (жылая зона) і ўсх. (замкавы комплекс) часткі. Прамавугольную сетку вуліц ствараюць кварталы індывід. забудовы сядзібнага тыпу. Асн. вуліцы — Чырвонаармейская, Танкістаў,
1 Мая, 17 Верасня. У цэнтры М. на скрыжаванні гал. вуліц знаходзіцца гіст. ядро — гандлёвая плошча з мураванымі пабудовамі 19 — пач. 20 ст. У межах пл. 17 Верасня склаўся грамадскі цэнтр. Гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1995 у паўн. і паўд.зах. напрамках. У 2000я гг. праведзена рэканструкцыя будынкаў і прылеглай тэр. ў цэнтр. частцы пасёлка, у 2011 — рэстаўрацыя Мірскага замкавага комплексу. Уздоўж ракі сфарміраваны водназялёны дыяметр з выхадам у зоны гіст. і адпачынку.
У 2013 у гар. пасёлку прадпрыемствы харч. і дрэваапрацоўчай прамсці, лясніцтва, рамонтныя і гандлёвыя прадпрыемствы, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і інш. Дзейнічаюць маст. прафес.тэхніч. каледж, сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 бкі, музей «Замкавы комплекс «Мір». Працуюць бальніца, паліклініка, аптэка, Дом міласэрнасці. На базе замкавага комплексу з 2005 штогод праводзіцца рэсп. фестываль «Музычныя вечары ў Мірскім замку». Цэнтр ганчарства (гл. Мірская кераміка). Брацкая
Мірнаўскі народны інструментальны ансамбль «БонТон».
магіла сав. воінаў і партызан, 3 магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: замкавы комплекс (16 — пач. 20 ст.), Троіцкая царква (1533—50), Мікалаеўскі касцёл (1599—1605), капліца (1904). Помнік прыроды — пейзажны парк з вадаёмам.
МІРАКЛЬ (франц. miracle ад лац. miraculum цуд), жанр сярэдневяковай рэлігійнадыдактычнай драмы ў вершах. Сюжэт засн. на «цудзе», здзейсненым святым ці Дзевай Марыяй. Звычайна невял. памеру. Узнік у Францыі ў 13 ст. Прапагандаваў хрысціянскую мараль. 3 развіццём жанру рэліг. матывы выцясняліся, М. набыў свецкі характар, захаваўшы агульную дыдактычную накіраванасць. У Беларусі існаваў у рэпертуары школьных тэатраў у езуіцкіх калегіумах з канца 16 да сярэдзіны 18 ст. Найчасцей называўся дыялогам. Паказы М. адбываліся ў Полацку, Віцебску, Навагрудку, Брэсце («Святы Ксаверы», «Святы Антоні Падуанскі») і інш.
МІРНАЎСКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БОНТОН». Створаны ў 1995 у пас. Мір
577
МІРНАЎСКІ
Мірнаўскі народны хор.
ны Баранавіцкага рна пры дзіцячай муз. школе (з 2011 дзіцячая школа мастацтваў). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Белановіч (з 1995), І.М.Нікалайчук (з 2008), А.У.Масібут (з 2012). У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 22 да 57 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. выканальніцкага майстэрства. У рэпертуары муз. кампазіцыі натэмы бел. нар. песень: «Лявоніха», «I туды гара», «3 рога ўсяго многа», творы бел. кампазітараў «Мы славяне», «Будзе сёння свята», «Беларускі марш і танцы» Э.Сіліцкага, «Я табун сцерагу» В.Шчэрбы і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2007), рэсп. нац. культур «Суквецце культур» (г. Маларыта, 2011), удзельнік адборачнага тура абл. фестывалю эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (пас. Мірны, 2011), дыпламант абл. святаконкурсу патрыятычнай, аўтарскай і бардаўскай песні (г. Камянец, 2007) і інш. Т.А.Ананька.