• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МІРНАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1979 у пас. Мірны Баранавіцкага рна пры сельскім До
    ме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Сабалеўская (з 1979), А.Р.Дзямянка (з 1987), М.А.Поцяг (з 2004), І.Я.Роік (з 2010). У складзе хору 16 чал. ва ўзросце ад 20 да 73 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога выканальніц
    Мірнаўскі народны эстрадны ансамбль духавой музыкі «Мінімум».
    кага мастацтва. У рэпертуары нар. песні: бел. «Ляцела зязюля», «У зялёную дуброву», «Каля майго церама», рус. «Пагавары са мной, гармонік», укр. «Два дубкі», творы бел. кампазітараў «Бацькаўшчына» Л.Мурашкі, «Любы мой край» М.Сушко, «Наша песня добрым людзям», «Наша свята», «Грай, гармонік», «Мая Беларусь» Э.Сіліцкага і інш. Калектыў — удзельнік абл. тура рэсп. фестывалю творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Брэст, 2014), конкурсаў: рэсп. адкрытага «Новыя вяршыні» (Мінск, 2014), абл. патрыятычнай песні «Ta66 мае спевы, Белая Русь!» (г. Брэст, 2012) іінш. І.Я.Роік.
    МІРНАЎСКІ НАРОДНЫ ЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ ДУХАВОЙ МЎЗЫКІ «МІ'НІМУМ». Створаны ў
    1994 у г. Баранавічы пры клубе КУП «Аграпрамтэхніка» (з 2003 прадпрыемства «Райаграсэрвіс») як духавы аркестр, з 2009 дзейнічае пад сучаснай назвай у пас. Мірны Баранавіцкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
    578
    МІРОВІЧ
    Кіраўнікі: С.В.Белановіч (з 1994), В.М.Басалай і А.І.Капуста (з 2009). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучаснага эстр.духавога мастацтва. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных аўтараў «Мушкецёры» Я.Глебава, «Ёсць толькі імгненне» А.Зацэпіна, «Сустрэча» В.Зубкова, «Міс Новы Арлеан» Л.Армстранга, «Блюз «Чыкага» Б.Джонсана, «Слоены рэгтайм» П.Лэйна, «На мяжы», «Маршдыксіленд» К.Мола, «Весялун Джо» Б.Пэйджа, «Блюз бляшаных дахаў» Г.Раполы, «Прывітанне, Долі» Д.Хермана, «Чакаю звестак», «Справы не так, як звычайна» Д.Элінгтана і інш. Калектыў — удзельнік адборачнага тура абл. фестывалю эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (пас. Мірны, 2010—11) і інш.
    Т.А.Ананька.
    МІРНАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ «ЗВАНбЧАК». Створаны ў 1990 у пас. Мірны Баранавіцкага рна пры дзіцячай муз. школе (з 2011 дзіцячая школа мастацтваў). У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Белановіч (з 1990), Н.А.Васільева (з 2002). У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 8 да 30 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя выканальніцкага майстэрства на ўдарнашумавых інструментах. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў «Падарожжа ў краіну Лімонію» А.Дзямідчыка, «Вясковыя танцы» В.Кузняцова, «Галоп» Ю.Семянякі, «Гаворка беларуская» М.Скрундзя, «Вальсмюзет» Э.Сіліцкага, «Конік», «Карнавал» Я.Дзярбенкі і інш. Калектыў — удзельнік адборачнага тура абл. фестывалю эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (пас. Мірны, 201011)іінш.
    Т.А.Ананька.
    МІ'РНЫ, пасёлак у Баранавіцкім раёне. За 10 км на Пд ад г. Баранавічы і чыг. ст. БаранавічыЦэнтральныя на лініі Брэст—Баранавічы, на р. Мы
    шанка. Цэнтр Малахавецкага с/с. 165 гаспадарак, 492 ж. (2013).
    Засн. ў 1965. 3 16.3.1987 цэнтр сельсавета. У 1999 — 416 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, Баранавіцкі раённы цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, 2 магазіны, кафетэрый, лазня, лясніцтва, участак жыллёвакамунальнай гаспадаркі. Помнікі Герою Сав. Саюза, ураджэнцу в. Малахоўцы І.К.Кабушкіну, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, брацкая магіла сав. воінаў.
    МІРОВІЧ (сапр. Дунаеў) Еўсцігней Афінагенавіч (10.8.1878, г. СанктПецярбург — 16.2.1952), беларускі драматург, рэжысёр; адзін са стваральнікаў бел. тэатра. Нар. артыст Беларусі (1940). Праф. (1945). Скончыў школу малявання пры Акадэміі мастацтваў і курсы Пецярбургскага гуртка аматараў драм. мастацтва імя Волкава. 3 1900 працаваў у Пецярбургу. 3 1919 акцёр і рэжысёр Мін
    Мірнаўскі ўзорны ансамбль «Званочак».
    скага гарнізоннага тэатра, з 1921 — Тэатра рэв. сатыры («Тэрэўсат»), з 1922 — рус. тэатра «Шануар» (1922).
    Е.А.Міровіч.
    У 1921—31 маст. кіраўнік, у 1941—45 рэжысёр Бел. тэатра імя Я.Купалы. 3 1932 рэжысёр Гомельскага ТРАМа, з 1935 — Гомельскага калгаснасаўгаснага тэатра, у 1937—40 Тэатра юнага гледача БССР. Адначасова ў 1938— 41 у Рэсп. тэатр. вучылішчы. 3 1945 маст. кіраўнік і заг. кафедры Бел. тэатр. інта. Першыя вядомыя творы М. — п’есы «Апекуны» (1904), «Гнілыя ўстоі» (1905), «Сучасны вампір» («Жах часу»), «Ноч мільянера» (абедзве 1906, забаронены царскай цэнзурай), сатыр. мініяцюры «Гра
    579
    МІРОНАВА
    фіня Эльвіра», «Тэатр купца Япішкіна» (паст. 1978, 1993), «Вова прыстасаваўся», «Крутавертаў і сын». Аўтар п’ес «Машэка» (першая п’еса на бел. мове, пачатковая назва «У часы даўнейшыя», паст. 1923), «Кавальваявода», камедыі «Кар’ера таварыша Брызгаліна» (абедзве паст. 1925), «Перамога» (паст. 1926). Стварыў першую бел. гіст. драму «Кастусь Каліноўскі» (паст. 1923, экранізавана ў 1928). Гал. прынцып рэжысуры М. — творча асэнсаваная і ўвасобленая на сцэне жыццёвая праўда, дакладная распрацоўка псіхалогіі характараў, стварэнне сцэнічнага твора ў суладдзі з аўтарскай канцэпцыяй, логікай паводзін персанажаў, a таксама ансамблевасць выканання і апора на нар. традыцыі. Сярод паст.: «На Купалле» М.Чарота (1921), «Пасланец» Л.Родзевіча, «Вучань д’ябла» Б.Шоу (абедзве 1922), «Мешчанін у дваранах» Мальера (1924), «Змрок» В.Шашалевіча (1927), «Гута» Р.Кобеца (1930), «Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі (1935), «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1939) і інш. Зрабіў вял. ўплыў на фарміраванне бел. нац. акцёрскай школы і рэжысуры. Пра М. зняты дакум. фільм «Праз усё жыццё» (1978, рэж. М.Жданоўскі). У 1998 у Нац. акадэмічным тэатры імя
    К.Міронава ў ролі Яблонскай.
    Я.Купалы паст. п’еса «Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча» паводле твораў М. для «Інтымнага тэатра», якім ён кіраваў у Пецярбургу.
    Тв.: П’есы. Мінск, 1957.
    Літ.\ Пятровіч С.А. Народны артыст БССР Е.А.Міровіч (1878—1952 гг.). Мінск, 1963; Я го ж. Еўсцігней Міровіч. 2е выд. Мінск, 1978; Сабалеўскі А. Здзейсненае: Е.Міровіч і беларускі тэатр // Мастацтва. 1999. № 3.
    МІРОНАВА Кацярына Эдуардаўна (18.11.1883, г. Орша — 15.1.1946), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1940). 3 1898 працавала на аматарскай сцэне ў Оршы. 3 1920 у
    Бел. тэатры імя Я.Купалы. Сцэнічныя вобразы М. вылучаліся лірызмам, выразнасцю сцэнічнага малюнка і эмацыянальнасцю. Сярод роляў: Паланея («Прымакі» Я.Купалы), Паўліна, маці Дрыля («Канец дружбы», «Партызаны» К.Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е.Міровіча), Скрылёва («Гута» Р.Кобеца), Яблонская («Міжбур’е Д.Курдзіна), Галчыха, Кацярына («Без віны вінаватыя», «Навальніца» А.Астроўскага), Васіліса Ягораўна («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна), пані Журдэн («Мешчанін у дваранах» Мальера), місіс Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу) і інш. МІРОНАЎ Аляксандр Яўгенавіч (23.11.1910, г. Орша  15.12.1992), беларускі пісьменнік, перакладчык. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў агульнаадукац. курсы ў Мінску (1929). Удзельнік эк
    спедыцыі «Чалюскін» (1933—34). У 1947—50 адказны сакратар альманаха «Савецкая Бацькаўшчына», началь
    А.Я.Міронаў.
    нік аддзела на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар збкаў апавяданняў «Марскія будні» (1932), «Вялікае сэрца» (1939), «Канец легенды» (1948), нарысаў «Залічаны навечна» (1966), аповесцей «Мужнасць» (1942), «Крэпасць у льдах» (1944), «Лядовая адысея» (1966), «Праз тысячу смерцяў» (1972), раманаў «Караблі сыходзяць у акіян» (1957), «Толькі мора наўкол» (1960), «Не поле перайсці» (разам з М.Янушкам, 1975). Пісаў творы для дзяцей: «Далёка на поўначы» (1947), «У краіне блакітных прастораў» (1948), «На акіянскіх дарогах» (1952), «Сын докера» (1954), «Залічаны навечна» (1966). Выдаў кн. пра Я.Маўра «Дзед Маўр» (1979). Пераклаў на рус. мову аповесць «Палескія рабінзоны» і раман «Амок» Я.Маўра, асобныя творы І.Гурскага, А.Стаховіча, П.Кавалёва.
    Тв.: йзбр. пронзв. Т. 1—2. Мннск, 1986.
    МІРбНАЎ Валерый Паўлавіч (7.4.1927, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 27.7.2008), беларускі артыст балета. Нар. артыст Беларусі (1966). Скончыў клас удасканалення Маскоўскага харэагр. вучылішча. У 1947—69 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1949—78 выкладаў у Бел. харэагр. вучылішчы. Выконваў партыі пераважна лірычнага плана, з рамант. накіраванасцю. Мастацтва М. вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутранага свету персанажаў чысціня і лёгкасць выканання, вы
    580
    МІРСКАЯ
    сокая тэхніка дуэтнага танца. У нац. балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князьвозера» В.Залатаро
    В.П.Міронаў.
    ва), Алеся («Святло і цені» Г.Вагнера). Да значных творчых дасягненняў М. належаць партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Гармодыя («Спартак» А.Хачатурана), Базіля, Салора («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У.Дзешавова на тэмы А.Лядава). Ю. М. Чурко. МІРбНЕНКА Юрый Паўлавіч (12.2.1941, г. Барнаул, Расія — 27.7.1979), беларускі рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (у 1964 акцёрскае,у 1971 рэжысёрскае аддз.). Працаваў у тэатрах Расіі. 3 1971 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі, з 1973 рэжысёр Бел. дзярж. эстрады, з 1976 гал. рэжысёр Магілёўскага абл. драм. тэатра, з 1978 рэжысёр Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. У спектаклях выкарыстоўваў сродкі пантамімы, харэаграфіі, пластыкі, прытрымліваўся ўмоўнай формы. Сярод паст.: «Інтэрв’ю ў БуэнасАйрэсе» Г. Баравіка і «За ўсё добрае — смерць» паводле М.Ібрагімбекава (абедзве 1976), «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса, «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча (абедзве 1977), «Бэмбі» паводле Ф.Зальтэна (1979).
    МІРОНСКІ Аляксандр Васільевіч (2.3.1899, с. Рускія Юрткулі Ульянаўскай вобл., Расія — 31.8.1955), расійскі і беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч
    мастацтваў Беларусі (1955). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1930). 3 1932 працаваў у тэатрах Расіі. 3 1948 у абл. драм. тэатрах Беларусі: Магілёўскім, Брэсцкім (з 1949), Гродзенскім (з 1953). У пастаноўках М. спалучаў пед. прынцыпы выхавання акцёра з выразным пастановачнавідовішчным увасабленнем задумы спектакля. Найб.