Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
моманты ў літоўскіх і латышскіх працоўных песнях» (зб. «Фальклор балцкіх народаў», 1968), «Суадносіны функцыі і тэматыкі літоўскіх і беларускіх жніўных песень» (зб. «Славянскія культуры і сусветны культурны працэс», 1982) і інш. паказала бел,літоўскія паралелі на матэрыяле каляндарнаабрадавай паэзіі.
МІТРАПАЛІТ (ад грэч. metropolites чалавек з галоўнага горада, метраполіі), свяшчэннаслужыцель вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі, кіраўнік мітраполіі. У праваслаўі М. — тытул вышэйшых архірэяў. Стаіць ніжэй патрыярха, узначальвае памесную (аўтакефальную) царкву або акругу з некалькіх епархій (у асобных выпадках — вял. епархію). Бел. землі ў 10— 18 ст. у кананічных адносінах падпарадкоўваліся Кіеўскай мітраполіі, у 14—16 ст. рэзідэнцыя М. знаходзілася ў Навагрудку, часам у Вільні. У 1922—26 тытул М. меў кіраўнік Мінскай епархіі Мелхіседэк (самаабвешчаны), з 1940х гг. носяць усе правячыя архірэі Мінскай епархіі (з 1989 Бел. праваслаўнай царквы). У рымскакаталіцкай ц а р кве М. — ганаровы тытул біскупа (епіскапа), які ўзначальвае царк. правінцыю з некалькіх дыяцэзій (мітраполію) і з’яўляецца архіепіскапам сваёй дыяцэзіі. У Беларусі тытул М. мелі біскупы Магілёўскай рымскакаталіцкай архіепархіі і Віленскай архіепархіі. 3 1991 тытул М. носіць архіепіскап мінскамагілёўскі. У грэкакаталіцкай (уніяцкай) царкве (1596—1839), створанай у выніку Брэсцкай уніі 1596, кіраўнікі захоўвалі тытул кіеўскіх М.
МІТРАПОЛІЯ, адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка хрысціянскай царквы пад кіраўніцтвам мітрапаліта. У праваслаўнай царкве М. могуць выступаць памесная (аўтакефальная) царква, акруга з некалькіх епархій ці (радзей) буйная епархія. У рымскакаталіцкай царкве — царк. правінцыя з некалькіх дыяцэзій
(епархій). У цяперашні час у Беларусі існуюць 2 М. — Бел. правасл. царква і МінскаМагілёўская рымскакаталіцкая архіепархія.
МІТРАФАНАЎ Аляксей Рыгоравіч (18.10.1912, в. Асташкава Цвярской вобл., Расія — 18.4.1988), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1956). Скончыў Ленінградскі інт гісторыі, філасофіі і лінгвістыкі (1936), праца
ваў у ім. У 1950—82 у Інце гісторыі АН Беларусі, адначасова выкладаў у БДУ. Вывучаў помнікі жалезнага веку і ранняга Сярэдневякоўя цэнтр. Беларусі. Сістэматызаваў старажытнасці культуры штрыхаванай керамікі: асаблівасці матэрыяльнай культуры, грамадскі лад, гасп. дзейнасць, паходжанне і этнічную прыналежнасць, сцвярджаў яе балцкі характар. Даследуючы гарадзішчы ранняга жалезнага веку паўн. Беларусі, ідэнтыфікаваў іх са старажытнасцямі Смаленшчыны, выказаў думку пра адзіны этнакульт. масіў — днепрадзвінскую культуру. На аснове аналізу сац.эканам. развіцця банцараўскага насельніцтва 3й чвэрці 1 га тыс., яго этнічнай прыналежнасці і арэала распаўсюджання пацвердзіў, што тэр. сярэдняй і паўн. Беларусі разам са Смаленшчынай складаюць адзіны культ.археал. масіў (банцараўскатушамлінская культура), які належаў усх.балцкай супольнасці. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 1, 1972).
Тв:. Новые данные о памятннках VIVI 11 вв. средней н северной Белоруссян //
591
МІФ
Древностн Белорусснн. Мннск, 1966; Железный век Средней Белорусснн (VII— VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мннск, 1978; Археологнческне памятннкн восточных балтов на терркторнн Белорусснн в эпоху железа (VIII в. до н.э. — IX в. н.э.)// Яз древнейшей нсторнн балтскпх народов: (по данным археологнн н антропологнн). Рнга, 1980. ВЛ.Шадыра.
МІФ (ад грэч. mythos казанне, паданне), сістэма старажытных поглядаў і ўяўленняў аб Сусвеце і чалавеку; апавяданне з фантаст. падзеямі, вобразамі багоў, легендарных герояў. Першабытнаму мысленню ўласцівы недакладнае раздзяленне суб’екта і аб’екта, матэрыяльнага і ідэальнага, адзінага і множнага, статычнага і дынамічнага, прасторавых і часавых адносін. Асаблівасці міфал. мыслення тлумачацца тым, што стараж. чалавек не вылучаў сябе з навакольнага асяроддзя, надзяляў яго чалавечымі здольнасцямі і пачуццямі. Ачалавечванне прыроднага асяроддзя праявілася ва ўсеагульнай персаналізацыі, вераваннях, такіх, як анімізм, татэмізм, фетышызм. Асн. рысы М. і міфал. свядомасці — антрапамарфізм (надзяленне прыродных аб’ектаў чалавечымі ўласцівасцямі), зоамарфізм (уяўленне багоў у вобразе жывёл), сінкрэтызм (непадзельнасць з’явы і сутнасці, прадмета і яго назвы), сімвалізм (замена адных прадметаў і з’яў на інш. без страты асаблівасцей першых), генетызм (вызначэнне сутнасці прадмета праз яго паходжанне), этыялагізм (выкарыстанне аповеда пра паходжанне прадмета або з’явы для вызначэння яго сутнасці), амбівалентнасць (супярэчлівасць, дваістасць, напр., богі то дапамагаюць, то шкодзяць). Вылучаюць М. тэаганічныя (пра багоў), касмаганічныя (пра ўзнікненне Сусвету), этыялагічныя (пра паходжанне і ўласцівасці аб’ектаў і з’яў прыроды), антрапагенічныя (пра паходжанне чалавека), этнагенічныя (пра паходжанне народаў). У наш час міфал. ўяўленні праяўляюцца ў рытуалах, абрадах, прыкметах, павер’ях. Гл. таксама Міфалогія.
Літ.: Міфы Бацькаўшчыны. Мінск, 1994; Міфалагічныя ўяўленні беларусаў. Мінск, 2010; Мнфы Беларусн: справочннкопределмтель. Мннск, 2014.
А.М.Аляхновіч.
МІФАЛАГІЗМ, выкарыстанне вядомых міфалагічны.х сюжэтаў, матываў, вобразаў у тэматыцы маст. твора; увасабляецца ў тэксце адкрыта, прама, звычайна для надання сімвалічнага сэнсу (экспліцытна) або апасродкавана, ускосна (імпліцытна), часам нават незалежна ад творчай волі аўтара. Так, відавочная сакралізацыя сонца прысутнічае ў шматлікіх творах Я.Коласа і яго паслядоўнікаў, супрацьстаянне хаосу і космасу — у ранніх паэмах Я.Купалы, ваен. раманах К.Чорнага і асабліва ў сучасных творах постмадэрнізму. М. мае дачыненне не да ўнутрыэпахальнай канкрэтыкі, а да ўніверсальных катэгорый і канцэптаў, якія застаюцца актуальнымі на працягу ўсёй гісторыі сусв. лры, паколькі з’яўляюцца анталагічнымі. М. можна заўважыць практычна ў кожным значным маст. творы, таму што ні адзін з іх не абыходзіцца без бінарных апазіцый (напр., час і прастора як асн. фізічныя параметры свету), пэўных архетыпаў, якія вызначаюць сутнасць псіхічнага жыцця чалавека, найб. каштоўнай часткі яго асабістага і калектыўнага вопыту, закладзенага ў генах, рытуалізаваных праяўленняў (фіксацыі каляндарных змен у прыродзе, ініцыяцыі моладзі, шлюбу як саюзу індывідуумаў і інш.). Пад М. таксама разумеюць матыў ці сукупнасць матываў, суаднесеных з міфапаэт. сэнсамі — архетыпамі (напр. верх — ніз, маці, кроў), маральнаэтычнымі нормамі, формамі маст. асэнсавання свету, у цэлым фундаментальнымі асновамі быцця, ацэненымі чалавецтвам як адвечныя ў працэсе развіцця цывілізацыі. Паняцце «М.» неабходна адносіць менавіта да тэматыкі, змястоўнага планатаго ці іншага твора, а не да прыёмаў, не да фармальных яго асаблівасцей.
Літ:. Каваленка В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літарату
ры. Мінск, 1981; Шамякіна Т.І. Славянская мнфологня. Мннск. 2005; Я е ж. Міфалогія і беларуская літаратура. Мінск, 2008. Т.І.Шамякіна.
М1ФАЛАПЧНАЯ ШКОЛА ў фальклоры, кірунак беларускай фалькларыстыкі 2й пал. 19 ст. Філас. асновай для М.ш. стала эстэтыка ням. рамантыкаў Ф.Шэлінга і братоў А. і Ф.Шлегеляў, у працах якіх міфалогія вызначана як крыніца і «ядро» сусв. мастацтва. Прадстаўнікі М.ш. лічылі крыніцай лры міф і шукалі яго праявы ў вуснапаэт. творчасці народаў свету. Бел. М.ш. фарміравалася пад ўплывам ідэй рускай М.ш. (Ф.І.Буслаеў, П.А.Бяссонаў, А.М.Афанасьеў). Айчынных даследчыкаў асабліва цікавілі тыя віды і жанры фальклору, дзе найб. выразна адбіліся рысы стараж. уяўленняў. 3 сярэдзіны 1840х гг. з пазіцый М.ш. ў перыядычным друку актыўна выступаў П.М.Шпілеўскі («Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе павер’ях», 1853—56). Ён адзначыў добрую захаванасць у бел. фальклоры рэшткаў стараж. вераванняў, даў апісанні мясц. паданняў, вясельных абрадаў, радзін, хрэсьбін, пахаванняў і памінак, ут.л. адпаведныя песні і галашэнні, а такса.ма каляндарных абрадаў і звычаяў (калядныя, веснавыя, жніўныя), прывёў прыклады нар. забабонаў. У цыкле артыкулаў «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (1853—55) апісаў быт бел. сялян, паказаў Беларусь як самабытны слав. край з надзвычай багатай вуснапаэт. творчасцю. 3 пазіцый М.ш. напісаны і артыкул А.Кіркора «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1854), прысвечаны сямейным і каляндарным абрадам, звычаям, нар. святам, а таксама паданням і легендам пра курганы, камяні, бел. прыказкам і прымаўкам. Метадалогія М.ш. аказала істотны ўплыў на фалькларыстычную дзейнасць П.В.Шэйна, які распрацаваў уласную праграму па збіранні фалькл. і этнаграф. матэрыялаў, накіраваную
592
МІФАЛАПЧНЫЯ
на пошук «спрадвечных звычаяў, абрадавага боку жыцця ў яго характэрных момантах, рэшткаў самабытнай творчасці». Некаторых пазіцый М.ш. прытрымліваліся М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р.Раманаў, Я.А.Ляцкі і інш. Прадстаўнікі М.ш. сабралі і даследавалі вял. вуснапаэт. спадчыну бел. народа, заклалі аснову параўнальнага вывучэння міфалогіі, фальклору і лры, звярнулі ўвагу на бел. фальклор даследчыкаў паза межамі краіны. Іх дзейнасць садзейнічала актыўнаму вывучэнню нар. творчасці, узняла пытанні тэарэтычных праблем вывучэння бел. вуснапаэт. твораў у кантэксце агульнаславянскага, еўрап. і нават сусв. фальклору.
Літ.: Пятроўская Г.А., Ц і ш ч а н ка І.К., Васілевіч У.А. Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне нар. творчасці ў 60х гг. XIX — пач. XX ст. Мінск, 1989; Кабашнікаў К.П.. Фяд о с і к А.С. Гістарыяграфія беларускай фалькларыстыкі // Беларусы. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць. Мінск, 2004; Шпялевскнй П.М. Путешествне по Полесью н белорусскому краю. Мннск, 2004; Я г о ж. Беларусь у абрадах і казках. Мінск, 2010. А.У.Марозаў.
МІФАЛАГІ'ЧНЫ ЖАНР, жанр жывапісу, літаратуры, іншых відаў мастацтва, дзе асновай тэматыкі, сюжэта і фармальных асаблівасцей твора з’яўляецца матыў вядомага міфа ці яго часткі. Творам М.ж. звычайна ўласцівы сімвалічнасць вобразаў (багоў, герояў, духаў і інш.), семантычная ўмоўнасць, своеасаблівая трансфармацыя прасторы і часу, ілюстратыўная апавядальнасць раскрыцця зместу міфа. Ужываць паняцце М.ж. удачыненні да мастацтва першабытнага грамадства і антычнасці неправамоцна, бо міфал. прынцып свядомасці дамінаваў ва ўсёй тагачаснай маст. культуры, з’яўляўся татальнай ідэалагічнай і эстэтычнай канцэпцыяй. Як жанр сфарміраваўся ў эпоху Адраджэння (С.Батычэлі), да М.ж. звярталіся творцы стыляў класіцызму (М.Пусэн), рамантызму (прарафаэліты), сімвалізму канца