Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МІХАЛОН ЛІТВШ (лац. Michalo Lituanus), гуманіст і мысліцель ВКЛ 16 ст. Аўтар трактата «Пра норавы татараў, літвінаў і маскавітаў», напісанагада 1550. Захавалася 10 вял. фрагментаў, выдадзеных у 1615 на лац. мове ў Базелі (Швейцарыя). Трактат прысвечаны крытыцы заган у ВКЛ, паноў, каталіцкай царквы, якія паслужылі прычынамі знешнепаліт. няўдач дзяржавы. Некаторыя прапановы трактата знайшлі адлюстраванне ў пастановах Віленскага сейма 1551. Паказаў падабенства лац. і літоўскіх слоў, негатыўна ставіўся да «рутэнскай» (старабел. мовы) і ўсхваляў латынь. Адзін з першых аўтараў рамантычнай версіі аб паходжанні балцкіх народаў ад стараж. рымлян. Мяркуецца, што імя «М.Л.» — умоў
599
МІХАЛЬКЕВІЧ
нае, дадзенае выдаўцом. Сучасныя гісторыкі лічаць, што М.Л. — гэта Венцэслаў Мікалаевіч (1490—1560), літовец, католік, лац. сакратар велікакняжацкай канцылярыі ў 1534— 42 і 1547—55, які ўваходзіў у склад пасольстваў у 1543 у Крым, у 1536 і 1556 у Расію. У 1557 праводзіў рэвізію межаў зямель Мінска, магчыма, быў аўтарам перапланіроўкі Мінска, у ходзе якой з’явіліся новыя кварталы і рыначная плошча.
Тв.: Рус. пер. — О нравахтатар, лнтовцев н москвнтян. М., 1994.
Р.В.Баравы, А.А.Семянчук.
МІХАЛЬКЁВІЧ Таццяна Рыгораўна (н. 3.7.1936, в. Паставічы Старадарожскага рна), беларускі майстар народнага ткацтва. Нар. майстар Беларусі (2008). У дзяцінстве пераняла ад маці тэхніку ткацтва і авалодала рэгіянальнымі яго відамі. 3 2000 кіраўнік гуртка па ткацтве ў в. Паставічы пры сельскім Доме культуры, у 2010—13 кіраўнік нар. творчай майстэрні па ткацтве пры раённым Цэнтры рамёстваў г. Старыя Дарогі. Гранпры рэгіянальнага святаконкурсу «Матчыны кросны» (г. Старыя Дарогі, 2014). М. — лаўрэат, дыпламант святконкурсаў: рэгіянальнага ткацтва «Матчыны кросны» (г. Старыя Дарогі, 2000, 2002, 2005, 2008, 2011), абл. тканага ручніка «Млечны шлях ад рук бабулі» (в. Семежава Капыльскага рна, 2009, 2012), выставак: нац. нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» (2006), рэсп. рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазій» (абедзве Мінск, 2007), удзельнік міжнар. конкурсу «Ткацтва ў даліне Буга і Кшны» (г. БялаПадляска, Польшча, 2013), рэсп. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» (19962006, 200813), рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 200708) і інш.
С. I. Міхеева.
МІХАЛЬЧЎК Сяргей Апанасавіч (14.8.1925, в. Скабін Капыльскага рна — 20.7.1995), беларускі пісьменнік, перакладчык. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў БДУ (1951). 3 1951 працаваў у выдве
«Беларусь», у 1972—80 — «Мастацкая літаратура». Пісаў для дзяцей. Аўтар аповесці «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), збкаў апавяданняў «Паш
С.А.Міхальчук.
тальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985). На бел. мову пераклаў паасобныя творы Ч.Айтматава, В.Асеевай, В.Біянкі, А.Вішні, А.Гайдара, Я.Дрды, Б.Жыткова, Р.Кіплінга, І.Неверлі, Л.Панцялеева, Я.Пермяка, Ю.Смуула і інш.
МІХАЛЮТА Іван Францавіч (26.10.1919, в. Фашчаўка Шклоўскага рна — 26.5.2002), беларускі тэатразнавец. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Скончыў Дзярж. інт
Міханавіцкі народны хор народнай песні «Весялосць».
тэатр. мастацтва ў Маскве (1958). 3 1947 працаваў у Маладзечанскім райвыканкаме. 3 1958дырэктар Гродзенскага абл. драм. тэатра. 3 1968 у Бел. тэатры імя Я.Купалы (да 1979 дырэктар). У 1981—83 дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. 3 1985 у Бел. акадэміі мастацтваў (у 1989—97 дырэктар студэнцкага тэатра). Зрабіў значны ўклад у развіццё і станаўленне тэатр. культуры Беларусі.
МІХАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЕСЯЛОСЦЬ». Створаны ў 1989 у пас. Міханавічы Мінскага рна пры сельскім Доме культуры, з 2003 дзейнічае пры Цэнтры моладзі. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.І.Матрунчык. У складзе хору 21 чал. ва ўзросце ад 27 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар. творчасці. У рэпертуары нар. песні бел. «А калі той вечар», «Недарэка», «Уздумала маці мяне ажаніць», «Чубарыкі», «Ой, чыя ж то ніва, чые ж то пакосы», «Марыся», «Пакаціўся туман», «Веселаясна», «Беларусы», «Пай
600
МІХЛЕЕЎ
шоў Сымон», «А ў полі дуб зялёны», «Прывітальная», рус. «Сябровачкі», «Маладаямалада», «Я коніка запрагу», укр. «Ішоў казак потайкі», творы бел. і рус. кампазітараў «Партызанскі край» І.Кузняцова, «Салдаты мінулай вайны» Б.Фігоціна, «Міханавічы», «Гуляй, душа» Т.Маслоўскай і інш. Калектыў — удзельнік абл. агляду нар. і ўзорных аматарскіх калектываў (в. Сеніца Мінскага рна, 2013), раённага аглядуконкурсу маст. самадзейнасці «Міншчына таленавітая» (в. Крупіца Мінскага рна, 2012, 2014) і інш.
І.І.Матрунчык.
МІ'ХАНАВІЦКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ансамбль «калыханКА». Створаны ў 1989 у пас. Міханавічы Мінскага рна пры сельскім Доме культуры, з 2000 дзейнічае пры Доме фальклору. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.М.Рыжкова. У складзе ансамбля 23 чал. ва ўзросце ад 6 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. песеннай культуры, навучанне спевам у ансамблі слухавым, бязнотным спосабам. У рэпертуары бел. нар. песні: каляндарнаабрадавая «У цёмным лесе гаманіна», сямейнабыт. «Аў садочку, да ў зялёненькам», лірычная «Два голубы годзяць», жартоўная «А на гары камора стаяла», карагодная «Над нашым сялом, як над горадам», дзіцячая «Жыўбыў у бабулі козлік», аўтарскія казкі Л.М.Цыбульскай і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю «Нашчадкі традыцый» (г. СанктПецярбург, 2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2012), фестывалюконкурсу нац. харавой музыкі «Рэха» (2013), выканаўчага конкурсу «Маладыя таленты» (абодва Мінск, 2014) і інш. Л.М.Рыжкова.
МІХАНАВІЧЫ, пасёлак у Мінскім раёне, чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Асіповічы. За 10 км на ПдУ ад г. Мінск. Цэнтр Міханавіцкага с/с. 7 тыс. ж. (2013).
Засн. ў 1873 як пасёлак пры чыг. станцыі, названай па суседняй в. Міханавічы. У 1924 пры пасёлку было створана торфапрадпрыемства «Міханавічы» (існавала да 1964). 3 20.8.1924 у Кайкаўскім с/с Самахвалавіцкага рна, да 26.7.1930 Мінскай акругі. У 1926 — 18 двароў, 66 жыхароў. 3 18.1.1931 у Смілавіцкім, з 26.5.1935 у Мінскім рнах, з 20.2.1938 у Мінскай вобл., з 1939 цэнтр Кайкаўскага с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі 276 жыхароў. У баях за вызваленне пасёлка загінулі 109 сав. воінаў, сярод якіх байцы 49й стралк. дывізіі, Герой Сав. Саюза І.В.Матрунчык. У 1981 сельсавет перайменаваны ў Міханавіцкі. У 1989 далучана суседняя в. Астравы. У 19994209 ж.
У 2013 — сярэдняя і дзіцячая муз. школы, 2 дзіцячыя сады, Дом культуры, Дом фальклору, Цэнтр моладзі, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк», магазіны; цэрквы Св. Дзмітрыя Растоўскага і хрысціян веры евангельскай. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МІХАЭЛІС Віктар, беларускі архітэктар 1й пал. 19ст. Працаваўу стылі класіцызму. У 1826—49 быў гродзенскім губернскім архітэктарам. Выканаў для Гродзенскай губ. праекты гандлёвых радоў у Навагрудку (1835), бальніцы для ніжніх воінскіх чыноў, сіроцкага дома, багадзельні (1849), сінагогі на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.
В.Ф.Марозаў.
МІХЁЕНКА Анатоль Міхайлавіч (4.2.1930, б. в. Сітнікі, Полацкі рн — 1991), беларускі самадзейны разбяр па дрэве. Нар. майстар Беларусі (1973). Працаваў на Полацкай фабрыцы маст. вырабаў. Аўтар кампазіцый на фалькл., літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай
манерай разьбы: «Хадакі да У.І.Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) 1 інш.
МІХЁЕЎ Валерый Міхайлавіч (н. 2.10.1952, г. Капенгаген), беларускі сацыёлаг і філосаф. Др сацыялагічных навук (2000), канд. філас. навук (1994). Скончыў Мінскі пед. (1974), Гродзенскі с.г. (1990) інты. У 1976— 91 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1980 арганізаваў і правёў пад патранатам Брэсцкага гарвыканкама першы ў СССР фестываль вак.інструм. ансамбляў гарадоўгерояў «Рытмы граніцы». 3 1996 у Брэсцкім аблвыканкаме. 3 1997 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1999 заг. 2 аддзелаў, намеснік начальніка гал. ідэалагічнага ўпраўлення, з 2003 — гал. упраўлення па ўзаемаадносінах з органамі мясц. самакіравання, з 2006 першы намеснік начальніка гал. ўпраўлення кадравай палітыкі). 3 2013 першы прарэктар Бел. ўнта культуры і мастацтваў. Навук. работы па праблемах дзярж. кіравання, філасофіі гісторыі, сацыялогіі духоўнага жыцця.
Тв.: Прошлое. Настояшее. Будушее: ясторнкофнлософская мысль Росснн ХІХХХ вв. М„ 1995 (разам з А.М.Арыніным); Духовное наследне. Мннск, 1997; йдеологмя: размышлення н выводы. Мннск, 2004.
МІХЛЁЕЎ Дзмітрый Міканоравіч (н. 18.1.1942, в. Новае Ільмава, Татарстан, Расія), беларускі рэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1972). У 1972—2001 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Зняў фільмы: дакум. «Птушка «Ікс» (1972), «Касыя майскія дажджы» (1974), «Крынічны звон» (1975), «Пакуль ёсць сіла» (1979), «Захад81» (1981), «Інтэрнат ты наш» (1985), «Хроніка часоў перабудовы» (1989), «Каляровыя сны з чорнабелым фіналам» (1996), «3 роду Аптраманаў»
601
МІХНЕВІЧ
(2000), ігравыя «Па сакрэце ўсяму свету» (1976), «Тры вясёлыя змены» (1977), «Воля Сусвету» (1988), «Шахцёры» (1999, сцэнарыст) і інш. Аўтар кн. «Поле пяройдзенае» (1985).
МІХНЁВІЧ Арнольд Яфімавіч (н. 9.9.1936, Мінск), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1976), праф.
А.Я.Міхневіч.
(1980). Скончыў Гомельскі пед. інт (1958). Настаўнічаў. 3 1961 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1983 заг. кафедры Інта паліталогіі і сац. кіравання, з 1991 прарэктар і заг. кафедры Мінскага лінгвістычнага ўнта, з 1995 першы прарэктар Бел. інта праблем культуры, у 2001—09 у БДУ. Адначасова ў 2002—09 у Прыватным інце кіравання і прадпрымальніцтва. Даследуе пытанні граматыкі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі бел. мовы, культуры бел. і рус. моў, рыторыкі і культуралогіі. Аўтар кн. «3 гісторыі прамоўніцкага мастацтва» (1972), «Праблемы семантычнага сінтаксісу беларускай мовы» (1974), «Асноўныя тыпы сінтаксічных амонімаў у беларускай мове» (1976), «Сінтаксічная перабудова падпарадкавальных словазлучэнняў у сказе (тэксце)» (1978), «У глыб слова чалавечага» (1982); «Мова, якой няма...», «Грамадства—мова—палітыка» (абедзве 1988), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996). Адзін з аўтараў «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (1978), «Беларускарускага паралексічнага слоўнікадаведніка» (1985), «Англабеларускага размоўніка» (1992), «Мова. Веды.