• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    19 — пач. 20 ст. (О.Бёрдслей, М.Рэрых, А.Муха). У Беларусі ў 18 ст. М.ж. распрацоўвалі мастакі В.Ваньковіч, Я.Дамель, К.Рыпінскі, у 19 — пач. 20 ст. — Г.Дмахоўскі, Я.Драздовіч, Ю.Пэн. У канцы 20 ст. ў бел. выяўл. мастацтве найб. яскравымі прадстаўнікамі М.ж. былі Г.Вашчанка, А.ісачоў, М.Селяшчук. У сучасным бел. мастацтве ў М.ж. працуюць А.Зіменка, А.Марачкін, В.Слаук, С.Цімохаў і інш.
    У лры М.ж. праяўляецца ў свядомым выкарыстанні пісьменнікам сюжэта вядомага міфа, змястоўнай ці структурнай яго часткі, наяўнасцю ў творы пэўных міфалагем і міфем, з яскрава выяўленым ім цэласным, сінтэтычным, анімістычным мысленнем, характэрным для нашых продкаў — стваральнікаў міфалогіі і фальклору (творы Я.Купалы, М.Багдановіча). М.ж. — своеасаблівае светаадчуванне народнай у сваёй аснове філасофіі. У літ.знаўстве замест паняцця М.ж. больш мэтазгодна ўжываць тэрмін міфалагізм.
    Літ.: Шамякіна Т.І. Міфалогія Беларусі. Мінск, 2000; Яе ж. Беларуская класічная літаратура і міфалогія. Мінск, 2001; Я е ж. Міфалогія і беларуская літаратура. Мінск, 2008.
    Т. I. Шамякіна.
    МІФАЛАП'ЧНЫЯ ВОБРАЗЫ ў фальклоры. Ствараюцца пры трансфармаванні ў пэўных гіст. умовах міфалогіі, якая, страчваючы сваю містычную прыроду і адначасова разбураючы ўласную структуру, пры гэтым набывае эстэтычны сэнс. М.в. і матывы садзейнічаюць выяўленню глыбінных нац. вытокаў маст. творчасці, а таксама праз універсальныя вобразы, агульныя тэмы і інш. спрыяюць аб’яднанню народаў. Фалькларызацыя пэўных з’яў адбываецца і ў наш час (напр., метэаралагічныя працэсы прымаюцца за з’яўленне неапазнанага лятаючага аб’екта), што абумоўлена міфал. свядомасцю. Усё часцей поспехі на шляху развіцця цывілізацыі звязваюць з наведваннем Зямлі іншапланетнікамі, пада
    рожнікамі з будучага (хранаўтамі) ці людзьмі з паралельнай прасторы. Набываюць папулярнасць эсхаталагічныя міфы. Фалькларызацыя з’яў рэальнасці з адначасовым выкарыстаннем змястоўных і фармальнаструктурных рыс міфа з’яўляецца глыбока арганічнай уласцівасцю чалавечага мозгу ў яго здольнасці да творчага пераасэнсавання жыцця. Так, анімізм стаў асновай метафарызацыі мовы, паэт. паралелізму ў фальклоры як яго базіснага прынцыпу, а таксама персаніфікацыі прыродных з’яў і тропікі. якая, у сваю чаргу, перайшла з фальклору ў маст. лру. Татэмістычныя ўяўленні, якія, як і анімізм, вызначаюць сутнасць міфал. мыслення, шырока выявіліся ў казках пра жывёл, у генезісе некаторых фалькл. персанажаў (Івашка — Мядзведжае Вушка), у вобразах памочнікаў гал. казачнага героя, у надзвычай пашыраным матыве пярэваратніцтва (вобраз Усяслава Чарадзея). Міфал. мадэль свету ў найб. ступені адлюстравана ў замовах, чарадзейных казках. Касмічныя аб’екты (Сонца, Месяц, зоркі) шырока прадстаўлены ў песнях, загадках, казках. Былыя космаўтваральнікі (БабаЯга, Кашчэй, Цмок) сталі персанажамі многіх чарадзейных казак як пасрэднікі (медыятары) паміж рэальным светам і іншасветам і з часам набылі выключна негатыўны сэнс. Уласна фальклор, як і міфалогія, таксама занатоўвае і своеасабліва тлумачыць жыццё, але робіць гэта выключна ў эстэтычнай форме і не прэтэндуе на прызнанне яго фантаст. вобразаў за рэальнасць, што характэрна для міфа. Да нашага часу працэс пераходу міфалогіі ў фальклор, які дазваляе рэстаўрыраваць міфал. сістэму пэўнага народа ў яе цэласнасці. высветлены недастаткова. У канцы 20 — пач. 21 ст. бел. навукоўцамі распрацаваны некалькі структурна арганізаваных сістэм вывучэння гэтага працэсу (А.І.Зайцаў, А.М.Ненадавец, А.Я.Хатэнка і інш.).
    593
    МІФАЛОПЯ
    Літ.: Пропп В.Я. Морфологня сказкн. М., 2000; Яго ж. Нсторнческне корнн волшебной сказкн. М., 2001; LU a мякіна Т.І. Міфалогія Беларусі. Мінск, 2000; Я е ж. Славянская мпфолопія. Мннск, 2012; Ненадавец А.М. Нарысы беларускай міфалогіі. Мінск, 2013.
    Т.І.Шамякіна.
    МІФАЛОГІЯ (грэч. mythologia ад mythos паданне + ...логія), кірунак гуманітарнай навукі, прысвечаны апісанню і даследаванню міфалагічных жанраў; сукупнасць міфаў. М. цесна звязана з філасофіяй, залежыць ад ступені практычнага і навук. засваення быцця. У першабытнаабшчынным грамадстве непарыўна асацыіравалася з абрадамі і традыц. рытуаламі. Веданне сакральных міфаў і абрадаў племені, роду (напр., ініцыяцыі) было абавязковым для моладзі. 3 цягам часу пад уплывам развіцця грамадства і яго культуры адбыўся падзел міфаў на рэгіянальныя і агульнадзярж., звычайныя і сакральныя. М. значна ўплывала на станаўленне язычніцкай рэлігіі. Паступова міфы станавіліся аб’ектамі веры і шматлікіх культаў непарушнай асновай абрадавай практыкі. Вял. значэнне ў М. мелі ўстойлівыя рэгіянальныя традыцыі, сюжэты і вобразы (архетыпы), якія ўліваліся ў міфы інш. народаў, але з улікам ужо мясц. асаблівасцей. 3 цягам часу многія міфы, абрады, вобразы, рытуалы былі адрынуты разам са стратай іх актуальнасці ў гісторыі ці культуры грамадства. Аднаўленне такога пласта магчыма толькі шляхам усемагчымых параўнанняў. Найб. поўна да нас дайшла антычная М., апрацаваная і сістэматызаваная ў рэлігіі, паэзіі, філасофіі, выяўл. мастацтве, гісторыі. Еўрап. М. захавала значна менш першасных каранёў (чарадзейныя казкі, легенды, паданні, абрадавыя песні і дзеянні і г.д.). У бел. М. ўцалелі моцна фалькларызаваныя міфічныя вобразы і персанажы, паасобныя элементы і культы язычніцкай рэлігіі, рамантызаваныя легенды і паданні. Мэтанакіраванае даследа
    ванне бел. міфапаэт. спадчыны пачалося ў сярэдзіне 19 ст., пад уплывам рус. натурміфалагіста А.Афанасьева. Пачынальнікі новай бел. лры Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, І.Храпавіцкі, А.Рыпінскі ацэньвалі міфал. сюжэты, матывы і вобразы з пазіцый рамантызму. Паводле іх уяўлення гэта была самабытная крыніца нар. паэзіі. Першыя складальнікі зводаў бел. міфалогіі П.Шпілеўскі і А.Кіркор свабодна спалучалі ў сваіх даследаваннях рамант. плынь з натурміфал. і культ.гіст. метадамі аналізу вуснапаэт. спадчыны. У выніку бел. М. «папоўнілася» шматлікімі вобразамі, якія не былі тэарэтычна ці практычна пацверджаны канкрэтным міфал. ці фалькл. матэрыялам. На першы план выйшла не тэарэт. асэнсаванне, а збіральніцтва, спробы сістэматызацыі і выданне збораў: «Беларускія народныя павер’і» (1846—52), «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» (1853—56) П.Шпілеўскага, «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю» (т. 1—3, 1887—1902) П.Шэйна, «Нячысцікі. Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» М.Нікіфароўскага (1907), раздзелы «Беларускага зборніка» Е.Раманава (1886—1912), нарыс «Нячыстая сіла ў народных вераваннях» У.Дабравольскага (1908). Асобна вылучаецца праца «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» А.Сержпутоўскага (1930). Спробы глыбокага аналізу нац. М. прадпрымалі супрацоўнікі Інбелкульта, але ўсе пачынанні былі прыпынены ў 1930я гг. У канцы 20 ст. адноўлены даследаванні бел. М. Праца вядзецца ў 2 кірунках — аднаўленне аўтэнтычнай культуры міфапаэт. зместу шляхам параўнання, супастаўлення і аналізу вядомых крыніц: цыклы арт. «Архетыпы нашай культуры» (1996), «Славянская міфалогія ў кантэксце беларускай культуры» (1997) У.Конана; у жанрах стылізацыі і папулярызацыі
    бел. міфапаэт. традыцыі: манаграфіі «Каму пакланяліся продкі» (1996), «За смугою міфа» (1999), «Выявы міфалагічнага выраю» (2010), «Нарысы беларускай міфалогіі» (2013) А.Ненадаўца. У 2011 выдадзены энцыклапедычны слоўнік «Міфалогія беларусаў».
    Літ.: Н о в а к В.С. Славянская міфалогія. Мінск, 2009; Яго ж. Беларуская міфалогія. Мінск, 2013; Шамак А.А. Міфалогія беларусаў. Мінск, 2013.
    А.М.Ненадавец.
    МІФАПАЭТЬІЧНЫЯ МАТЬІВЫ ў літаратуры, рэпрадукцыя ў мастацкай творчасці ўніверсальных міфал. канцэптаў, сюжэтаў, вобразаў, дэталяў для вырашэння філас., маральнаэтычных, эстэтычных задач. У 19—20 ст. прадстаўнікі міфал. школы ў літ.знаўстве (Ф.Шэлінг, І.Гердэр, Я.Грым, Ф.Шлегель, Р.Вагнер, А.Афанасьеў) разглядалі міф як генезіс, глебу, неад’емную складаючую маст. творчасці. Амаль той жа канцэпцыі прытрымліваліся і прыхільнікі т.зв. міфал. крытыкі ў зах. літ.знаўстве, а таксама некаторыя бел. даследчыкі пач. 21 ст. (Т.І.Шамякіна, І.В.Казакова і інш.). Прысутнасць міфа ў літ. творчасці навукоўцы тлумачаць імкненнем асобы звязаць натуральнае са звышнатуральным, верай у цуд і інш. Вобраз Сусв. Дрэва, характэрны для ўсіх стараж. міфал. сістэм, выкарыстаў у творах Кірыла Тураўскі. Дажбог, Вялес, Хорс, Дзіў узгадваюцца ў «Слове пра паход Ігара», вобраз МаціЗямлі, Медэі прысутнічае ў «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага. Касмаганічныя матывы шырока прадстаўлены ў творчасці Сімяона Полацкага. Да вобразаў нар. дэманалогіі (цмокаў ваўкалакаў русалак) звярталіся А.Міцкевіч і Я.Баршчэўскі; В.ДунінМарцінкевіч, акрамя вобразаў фантаст. сабак Стаўры і Гаўры, выкарыстаў апісанні рытуалаў, звязаных з міфам. Апора на антычную міфалогію відавочна выявілася ў травесційных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». У творчасці М.Багдановіча разам з
    594
    МІФАСФЕРА
    вобразамі нар. дэманалогіі (лесавік, вадзянік, Змяіны цар) часта ўжываліся імёны Геі, Геракла, Тэсея, Пегаса і інш. («Бура», «Вераніка», «Купідон» і інш.). Класічны антычны сюжэт — бяссілле чалавека перад воляй абставін — распрацоўваў Я.Купала (п’есы «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя»). Прыродныя цыклы, занатаваныя ў нар. рытуалах, абрад ініцыяцыі, характэрныя традыцыі антычнага эпасу прысутнічаюць у паэмах «Новая зямля» і «Сымонмузыка» Я.Коласа. Паэты «Маладняка» шырока выкарыстоўвалі багаборчыя матывы, звязаныя з вобразам Праметэя. Лірычны герой У.Дубоўкі шукаў прыгажосць у жыцці і ў гэтым пошуку натуральна звяртаўся да культуры антычнасці. 3 паэтаўкласікаў 20 ст. найчасцей выкарыстоўваў антычныя міфалаг. матывы М.Танк («Гамер», «Эстафета агню», «Муза», «Оду Зеўсу аднойчы я склаў...» і інш.). Да антычнай спадчыны як вечнай крыніцы сюжэтаў таксама звярталіся Я.Сіпакоў А.Вярцінскі, Л .ДранькоМайсюк. Вобразы нац. міфалогіі выкарыстоўвалі В.Іпатава, Р.Баравікова, Т.Бондар, К.Тарасаў, А.Сыс і інш. У рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.Караткевіч своеасабліва выкарыстаў евангельскія апокрыфы.
    Літ.: Каваленка В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Мінск, 1981. Гл. таксама да арт. Міфалагічныжанр. Т.І.Шамякіна. МІФАСФЁРА, тэрмін, які выкарыстоўваецца ў дачыненні да міфа і міфалогіі пры іх агульным разглядзе. Уяўляе структурнае адзінства міфал. свядомасці, міфал. ўяўленняў, а таксама міфатворчасці ў яе вербальнай і невербальнай формах, што знаходзіць выражэнне і замацаванне ў разнастайных фалькл. жанрах і экстражанрах з міфал. кампанентамі, магічных практыках з рытуальнымі паводзінамі ўдзельнікаў (каляндарнаабрадавых, сямейнаабрадавых, замаўленнях), нар. тэрміналогіі свят і абрадаў (Каляды, Купалле, Куст, «Ваджэнне Маі», «Каза», «Страла» і