• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Камунікацыя. Культура» (ч. 1—3, 2003—06), «Словаспалучэнне: нарматыўныя аспекты выхавання і выкарыстання» (2005), «Мовы, блізкія нам з малку» (2009). Навук. рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв:. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове: (Трансфармацыйны аналіз). Мінск, 1965; Праблемы семантыкасінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мінск, 1978; Вазьмі мае слова: Нататкі аб лексічным узаемаўплыве беларускай і рускай моў у кантэксце ўзаемадзеяння культур. Мінск, 1990 (разам з А.А.Пруцкім); Слоўка за слоўкам: алф. давед. па культуры бел. мовы для ўсіх. Мінск, 2006 (разам з Л.П.Кунцэвіч, Ю.В.Назаранка); Выбраныя працы: MoBa — Культура — Камунікацыя. Мінск, 2013.
    Літ.\ Шчэрбін В. I плённа, і з талентам: навуковыя абсягі Арнольда Міхневіча // Роднае слова. 2006. № 9; Назаранка Ю. Арнольд Міхневіч — навуковец і настаўнік // Там жа. 2011. №9.
    МІХНЁВІЧ Кася (1746 ?, Слуцк ?), танцоўшчыца. 3 1756 вучылася ў Слуцкай балетнай школе ЕФ.Радзівіла (у А.Пуціні і Л.М.Дзюпрэ), з 1758 танцавала ў яго прыдворным тэатры (дэбютавала ў «Балеце на тры пары» ў паст. А.Пуціні). Выступала на гастролях у Белым (цяпер г. БялаПадляска, Польшча) і Нясвіжы. 3 1760 салістка балета Нясвіжскага тэатра М.К.Радзівіла Рыбанькі.
    МІЦКЁВІЧ (Mickiewicz) Адам (24.12.1978, в. Завоссе Баранавіцкага рна; паводле інш. звестак, г. Навагрудак — 26.11.1855), польскі паэт беларускага паходжання, грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу (1815) і Віленскі ўнт (1819). Настаўнічаў у Коўне. Адзін з арганізатараў тайных тваў філаматаў і філарэтаў. Быў арыштаваны, з кастр. 1824 у ссылцы. Жыў у гарадах Расіі. 3 мая 1829 у эміграцыі. 3 1839 праф. Лазанскага ўнта ў Швейцарыі, у 1840—44 у Калеж дэ Франс у Парыжы. Арганізатар
    польск. легіёна (1848) у падтрымку руху карбанарыяў у Італіі. У 1849 рэд. інтэрнац. газ. «La Tribune des Peuples» («Трыбуна народаў») у Парыжы. Пачынальнік рэв. рамантызму ў польск. лры (кн. «Паэзія», ч. 1—2,1822—23). Тэматычнавобразны змест жыцця і гісторыі бел. народа адчуваецца ў ранніх творах; паэмы «Мешка, князь
    А.Міцкевіч.
    Навагрудка» (1822), «Дзяды» (ч. 2 і 4, 1823), цыкл «Балады і рамансы» (1822). На бел. нар. паданнях пабудаваны героікапатрыятычныя балады «Свіцязь», «Свіцязянка». На сюжэты з гісторыі ВКЛ напісаны паэмы «Гражына» (1823) і «Конрад Валенрод» (1828). «Санетам» (1826) уласціва выключная музычнасць мовы, пластычнасць вобразнавыяўл. палітры. Самы значны твор М., нац. эпапея — паэма «Пан Тадэвуш» (1834). У ёй даецца маляўнічая галерэя вобразаў мясц. шляхты, яркія пейзажы Навагрудчыны, Налібоцкай пушчы. Творчасць М. зрабіла вял. ўплыў на развіццё бел. лры. Пад непасрэдным уздзеяннем твораў паэта пачыналі літ. дзейнасць Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Дабратворны ўплыўяго паэзіі адчулі В.ДунінМарцінкевіч, А.ВярыгаДарэўскі, В.Каратынскі, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас. Яе традыцыі развівалі А.Куляшоў, П.Панчанка, М.Танк, В.Таўлай. Сярод перакладчыкаў на бел. мову твораў паэта В.ДунінМарцінкевіч (першы перакладчык), А.ВярыгаДарэўскі, А.Ельскі, Ю.Гаўрук, А.Гурыновіч, У.Караткевіч, Я.Колас, Я.Купала, К.Крапіва, А.Куляшоў, М.Лужанін, П.Панчанка, А.Ру
    602
    МІЦКЕВІЧА
    сецкі і інш. Паэму «Гражына» на бел. мову пераклалі С.Дзяргай, П.Бітэль, урыўкі з паэмы «Конрад Валенрод» — М.Аўрамчык, А.Вялюгін, А.Зарыцкі, урыўкі з паэмы «Дзяды» — С.Мінскевіч, Я.Сіпакоў, паэму «Пан Тадэвуш» — Б.Тарашкевіч, Я.Семяжон, П.Бітэль. У Навагрудку адкрыты Міцкевіча Адама доммузей, на замкавай гары ў яго гонар насыпаны мемар. курган, на радзіме створаны Міцкевічаў музейсядзіба «Завоссе» і пастаўлены абеліск. М. прысвечаны многія вершы бел. паэтаў («Даліна Міцкевіча» М.Калачынскага, «Адаму Міцкевічу» Я.Пушчы, «Вадаспад Адама Міцкевіча» М.Танка і інш.). Па творах М. пастаўлены спектаклі «Дзяды» (2012, рэж. А.Янушкевіч, Бел. дзярж. тэатр лялек), «Пан Тадэвуш» (2014, рэж. М.Пінігін, Нац. акадэмічны тэатр Я.Купалы). Ва ўшанаванне памяці М. зняты дакум. фільм «Эпоха Адама Міцкевіча» (2009, рэж. А.Лукашэвіч). М. ўстановлены помнікі ў Навагрудку (1992, скульпт. В.Янушкевіч), Мінску (2003, скульпт. А.Заспіцкі); помнікібюсты ў Брэсце (1965, скульпт. А.Шмакоў), Гродне (1998, скульпт. А.Заспіцкі). Яго імем названы вуліцы ў Навагрудку, Брэсце, Гродне.
    Тв.: Вершы і паэмы. Мінск, 2000; Выбр. творы. Мінск, 2003; Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: шляхецкая гісторыя 1811 — 1812 гадоў у дванаццаці кнігахвершам. Мінск, 2010.
    Літ.: Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Bialorus. Мінск, 1997; Ткачова В.А. To майго сэрца любая Айчына: да 200годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча. Гродна, 1998; Мархель У.Г. Шлях да Беларусі: А.Міцкевіч — прадвеснік адраджэння беларускай літаратуры. 2е выд. Мінск, 2003; «3 краю Навагрудскага...»: малая Айчына ў жыцці і творчасці А.Міцкевіча. Гродна, 2006.
    МІЦКЁВІЧ Інеса Мікалаеўна (4.2.1931, Мінск 19.11.2011), беларускі журналіст. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыла БДУ (1954). У 1954—2005 працавала ў газеце «Беларуская ніва» (у 1972—87
    намеснік гал. рэдактара). Даследавала сац. праблемы бел. вёскі. Аўтар кн. нарысаў «Птушка шчасця не за морам» (1983). Адзін з укладальнікаў і рэд. збкаў нарысаў «На нашым полі», «Сцяганосцы новага, перадавога» (абодва 1967), «Сяло маё роднае» (1968), «Прызнанне ў каханні» (1981), «Дальнія дарогі» (1983), «Вер
    І.М.Міцкевіч.
    насць зямлі» (1984), «У барацьбе і працы» (1985), «Чым моцныя і багатыя» (1988).
    МІЦКЁВІЧ Канстанцін Міхайлавіч, гл. Кояас Якуб.
    МІЦКЁВІЧ Мікалай Антонавіч (16.1.1901, г.п. Парычы Светлагорскага рна — 23.2.1954), беларускі акцёр і рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1949). Скончыў Бел. драм.
    М.А.Міцкевіч.
    студыю ў Маскве (1926). У 1918—20 акцёр Першага тва бел. драмы і камедыі. 3 1926 у Бел. тэатры імя Я.Коласа (у 1931—33 маст. кіраўнік студыі пры тэатры), у 1934—41 рэжысёр тэатраў ва Украіне. Сярод роляў: Адольф («Цар Максімілян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), фон Штубе («Разлом» Б.Лаў
    ранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна). Стварыўяркія спектаклі па п’есах бел. аўтараў: «Качагары» І.Гурскага (1931), «Заложнікі» А.Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы (1950). Пастаноўкі М. вызначаліся яскравай сцэнічнай формай, індывізуалізацыяй вобраза ў масавых сцэнах, лаканізмам выразных сродкаў. Сярод інш. пастановак: «Нашэсце» Л.Лявонава (1943), «Тэатр Клары Гасуль» П.Мерымэ (1944), «Праўда добра, a шчасце лепш» А.Астроўскага (1950), «Васа Жалязнова» М.Горкага (1953), «Гаіці» У.Дзюбуа (1954).
    МІЦКЁВІЧА АДАМА ДОММУЗЁЙ. Адкрыты ў 1938 у г. Навагрудак у б. доме сям’і Міцкевічаў. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены і адкрыты ў 1955 да 100годдзя з дня смерці А.Міцкевіча. Размешчаны ў рэканструяванай у 1989—90 сядзібе Міцкевічаў (дом, флігель, клець, студня, альтанка) агульнай пл. 0,47 га.
    Дзеючая экспазіцыя адкрыта ў 2001. Агульная пл. памяшканняў — 659 м2, экспазіцыйная і выставачная — 305 м2. Асн. фонд (2014) — 6191 адзінка захоўвання, навук.дапаможны — 2192 адзінкі. У гал. доме (6 пакояў) прадстаўлена экспазіцыя аб жыцці і творчасці паэта, сярод экспанатаў асабістыя рэчы (гадзіннік 18 ст., акуляры), мадэль помніка А.Міцкевічу ў Парыжы (скульпт. Э.А.Бурдэль, 1929), пліта з бюстам А.Міцкевіча (Варшава, 1900) з касцёла Св. Міхаіла ў Навагрудку, мэбля, вырабы са шкла, фарфору, фаянсу 19 ст., посуд і фрагменты хатняга начыння з навагрудскага дома і хутара Завоссе, раяль 19 ст., карціны мастакоў Л.Асецкага, А.Кашкурэвіча і інш. У калекцыі друкаваных выданняў (каля 2500 адзінак) — прыжыццёвыя выданні твораў паэта, іх пераклады на інш. мовы, старадрукаваныя кнігі 18 — 1й чвэрці 19 ст. (творы У.Шэкспіра, Вальтэра, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Дж.Г.Байрана і інш.), школьныя падручнікі, юрыд. лра, выданні
    603
    МІЦКЕВІЧАЎ
    Гасцёўня Міцкевіча Адама домамузея.
    «Міцкевічаўскага камітэта» (першая палова 1930х гг.), кнігі сучасных аўтараў. У калекцыі фонадакументаў — аўдыёзапісы выступленняў Я.Купалы. М.Танка, П.Броўкі, грамзапісы твораў А.Міцкевіча. У выставачнай галерэі штогод праходзяць каля 10 выставак, дзейнічаюць пастаянныя выстаўкі: «Малюнкі сельскага жыц
    ця», «Свет кухні Міцкевічаў», «Паэма «Пан Тадэвуш» праз гады і народы», на якой прадстаўлены выданні твора, пачынаючы з сярэдзіны 19 ст.
    М.П.Гайба.
    МІЦКЁВІЧАЎ МУЗЁЙСЯДЗІБА «ЗАВОССЕ», флліял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Засн. ў 1997 у в. Завоссе Баранавіц
    кага рна ў сувязі з 200годдзем з дня нараджэння паэта А.Міцкевіча. Адкрыты для наведвальнікаў у 1998.
    У 20 ст. пад час археал. даследавання, за 10—12 м ад абеліска, што пазначаў месца сядзібы, на глыбіні 0,3—0,5 м былі знойдзены падмурак жылога дома, рэшткі печаў, у развалах якіх выяўлены фрагменты тэракотавай і зялёнапаліўнай кафлі, і керамічнага посуду 18 — пач. 19 ст., галандская белагліняная люлька 17—18 ст., фрагменты керамічных і бронзавых падсвечнікаў, аконнае і сталовае шкло. Вынікі раскопак у сукупнасці з архіўнымі матэрыяламі дазволілі ажыццявіць праект аднаўлення Завосеўскай сядзібы, у аснову якога лёг малюнак аднаго з сучаснікаў А.Міцкевіча — літаратара і MacTaxa Э.Паўловіча.
    Экспазіцыйная пл. 531 м2. У 13 памяшканнях, у т.л. ў 8 залах домамузея, разгорнута літ.дакум. экспазіцыя «Вяртанне пана Тадэвуша» (аўтар навук. канцэпцыі А.Сташкевіч, мастак У.Капшай), якая знаёміць наведвальнікаў з вобразамі ліраэпічнай паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1832—34). Літ. вобразы арганічна ўзаемадзейнічаюць з гіст. дакументамі, партрэтамі вядомых дзеячаў польск. гісторыі, звязаных лёсам з Беларуссю, — Т.Касцюшкі, Т.Рэй
    Да арт. Міцкевічаў музейсядзіба «Завосе»: 1 —свіронак; 2 —сталовы пакой.
    1	2
    604
    МІШЧАНЧУК
    тана, Я.Ясінскага і этнаграф. побытам фальварка пач. 19 ст.
    І.Б.Лапцёнак.
    МІЦУЛЬ Эдуард Леанардавіч (9.5.1924, с. Добрык Бранскай вобл., Расія — 2.11.2002), беларускі эстрадны спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1970). Вучыўся у Бел. кансерваторыі (1952—55). 3 1952 артыст хору Бел. тэлебачэння і радыё,
    з 1953 — Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі. У 1955—81 саліст эстрады Белдзяржфілармоніі. У 1990я гг. выступаў у складзе мужчынскага вак. ансамбля «Памяць сэрца» Рэсп. Палаца ветэранаў. Валодаў голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры былі ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. Запісаў шэраг песень для бел. к/фільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).