• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Акрамя натуральных М., існуюць штучныя моўныя сістэмы, якія створаны чалавекам і выконваюць асобныя функцыі мовы ці замяняюць яе. Найб. вядомымі з іх з’яўляюцца эсперанта, інтэрлінгва, валапюк, a таксама азбукі Морзэ і Брайля, семафорная азбука. 2) Тэрмін для абазначэння знакавых сістэм, якія не ўключаюць моўных адзінак (сукупнаць рухаў і гукаў для абмену інфармацыяй; сістэма знакаў, якія выкарыстоўваюцца для працы чалавека з камп’ютарнай тэхнікай (напр. М. Паскаль, Модула, Алгол) і інш.
    С. У. Шахоўская.
    МбВА МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТЎРЫ, моўная сістэма, якая грунтуецца на нац. літаратурнай мове і найб. поўна выяўляе яе творчыя магчымасці ў слоўнавобразным адлюстраванні рэчаіснасці; першаэлемент маст. твораў. Mae пэўную адметнасць у залежнасці ад таго, у якіх відах лры выкарыстоўваецца (гл. Вершаваная мова, Драматургія), свае спецыфічныя функцыі, спосабы выражэння, служыць сродкам перадачы думак і пачуццяў пісьменнікаў і матэрыялам, з якога ствараюцца маст. вобразы, сюжэт, кампазіцыя. М.м.л. ўключае фанетыкамарфалагічныя, лексікафразеалагічныя сродкі і сінтаксічнастыліст. асаблівасці пабудовы сказаў, якія вызначаюць манеру пісьменніка, яго стыль. Асаблівае месца ў М.м.л. ў параўнанні з літ. займаюць стылі мовы і яе функцыянальныя разнавіднасці. У маст. творах могуць ужывацца элементы ўсіх стыляў (мастацкі стыль, афіцыйнадзелавы, публіцыст. і інш.), функцыянальных разнавіднасцей (гутарковая мова, устарэлыя словы. неалагізмы і інш.), а таксама рысы ненармаванай, некадыфікаванай сферы мовы. Побач з выкарыстаннем неліт. мовы (у асн. у сферы лексікі і словаўгварэння) М.м.л. вылучаецца і строгай нарматыўнасцю, якая патрабуе высокай дакладнасці, дасканалага адборуслова, высокай пісьменнасці. У кантэксце маст. твора
    літ. і ненармаваная мовы выконваюць функцыю эстэтычнага ўздзеяння, выступаюць сродкамі стварэння вобразаў, з’яўляюцца поліфункцыянальнымі. Спалучэнне канкрэтнасці і поліфункцыянальнасці моўных сродкаў, сінтаксічнай і стыліст. арганізацыі маст. тэксту, дакладнасці і выразнасці вобразаў дае магчымасць майстрам слова ствараць непаўторныя па сіле эстэтычнага ўздзеяння на чытача творы. Карыстаючыся звычайнымі, але мэтанакіравана падабранымі і скамбінаванымі ў адпаведнасці з маст. задумай словамі, якія ў «творчым кантэксце» выконваюць эстэтычную функцыю, пісьменнік нібы зачароўвае чытача, пераносіць яго ў прыдуманы свет як у рэальны. У гэтай сувязі кожнае слова ў маст. творы вобразнае і адзіна магчымае, семантычна і стылістычна значнае, унутрана апраўданае і цесна звязанае з кампазіцыяй. М.м.л. — паняцце гістарычнае. У творах Сімяона Полацкага, паліт. сатыры 17 ст., п’есах В.ДунінаМарцінкевіча, паэзіі і прозе Я.Купалы, Я.Коласа і інш. яна значна адрозніваецца паводле складу і семантыкі лексічных сродкаў, характару пабудовы сказаў і словазлучэнняў ад мовы сучаснай маст. лры, таму што складалася пераважна на базе жывых нар. гаворак. Вял. роля ў развіцці, узбагачэнні і ўнармаванні М.м.л. належыць майстрам маст. слова Я.Купалу, Я.Коласу, Цётцы, М.Багдановічу, З.Бядулю, М.Гарэцкаму, У.Дубоўку, Ц.Гартнаму, К.Чорнаму, К.Крапіве, Ф.Янкоўскаму, УКараткевічу Н.Гілевічу, Р.Барадуліну, Л.Дайнеку і інш.
    Літ.: Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мінск, 2001; Тычко Г.К. Асновы літаратурнамастацкай творчасці. Мінск, 2005.
    Т.У.Люковіч.
    МОВА МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫХ знОсін, мова, якая выкарыстоўваецца народамі шматнац. дзяржавы для ўзаемных зносін. Напр., М.м.з. з’яўляецца рус. мова ў Расіі, грэч. мова ў Албаніі, Балгарыі і Румыніі,
    608
    МОВАЗНАЎСТВА
    англ. мова ў ЗША. У адрозненне ад міжнар. мовы выкарыстоўваецца ў межах адной дзяржавы. Напр., узбекскую мову выкарыстоўваюць каракалпакі, таджыкі, татары і некаторыя інш. народы, якія пражываюць на спрадвечнай тэр. рассялення узбекаў; якуцкая з’яўляецца мовай зносін для эвенкаў, эвэн, юкагіраў і асобных груп старажылаў, якія пражываюць ва ўсх. і паўд. раёнах Сібіры. Да М.м.з. адносяцца піджыны, крэольскія мовы, лінгва франка. Пасля распаду СССР рус. мова, якая з’яўлялася М.м.з., у Беларусі атрымала статус другой дзяржаўнай.
    Д.В.Дзятко.
    МбВА НАРОДНАСЦІ, тып мовы, які характарызуецца па сваёй сувязі з этнічнай супольнасцю як прамежкавая стадыя развіцця мовы паміж мовай племені і нац. мовай. У працэсе ўтварэння народнасці мова аднаго з некалькіх плямёнаў, якія пражывалі на сумежнай тэр., станавілася агульнай для ўсіх, а інш. мовы пераўтвараліся ў яе дыялекты або знікалі. Мова бел. народнасці пачала фарміравацца ў 13 ст. на аснове дыялектаў агульнаўсх.слав. мовы, што развіліся з гаворак усх.слав. плямёнаў (дрыгавічоў, зах. крывічоў, радзімічаў). У 14—15 ст. сфарміравалася старабел. літ. мова (вышэйшая форма М.н.). Яна развівалася пад уплывам гаворак, на аснове якіх пазней утварыліся сучасныя бел. дыялекты, і функцыянавала да 18 ст. Пасля заняпаду старабел. пісьменнасці, выкліканага ўзмацненнем на бел. землях спачатку паланізацыі, а потым — русіфікацыі, мова бел. народнасці існавала пераважна ў вуснагутарковай форме да ўтварэння на яе аснове нац. бел. мовы.
    С. У. Шахоўская.
    МбВА ПІСЬМЁННІКА, сістэма памастацку асэнсаваных агульнаўжывальных і індывід. моўных сродкаў, якая служыць для выражэння ідэй, думак, пачуццяў пісьменніка ў маст. і публіцыст. творах. Асн. элемен
    там М.п. з’яўляецца слова — слоўнік пісьменніка (гл. Слоўнік мовы пісьменніка). Расшырэнне і ўдасканаленне слоўніка — адна з умоў дакладнага, індывідуальна непаўторнага адлюстравання з’яў рэчаіснасці. Багацце М.п. характаразуецца колькасцю слоў, глыбінёй і разнастайнасцю індывід. аўтарскага выкарыстання іх спалучальных магчымасцей, сэнсавых адцэнняў, гукапісных і выяўл. сродкаў, якія дае нац. мова для стварэння маст. вобразаў. Індывідуальнасць М.п., яе адметнасць — спосабы эстэтычнага асваення мовы, выкарыстанне яе стыляў, лексікі, вобразных сродкаў. Мяжа паміж словамі як моўнымі адзінкамі ва ўласным сэнсе і словамі М.п. ў галіне пісьменніцкага ўжывання вельмі рухомая. Пры вылучэнні пераносных значэнняў, адценняў слоў у творах таго ці інш. пісьменніка тлумачацца стыліст. асаблівасці яго маст. словаўжывання, апісваюцца факты літ. мовы, яе лексікі, адлюстравання і выкарыстання ў маст. творах. У гэтым сэнсе можна гаварыць аб тым, што пісьменнік прадстаўляе мову свайго часу. Аднак шматлікія сэнсавыя ўскладненні, каламбурныя і знарок супярэчлівыя адценні, якія атрымлівае слова ў кампазіцыі маст. твора, пераносныя ўжыванні, выкарыстанне фразеалагічных злучэнняў і інш. індывідуалізуюць мову кожнага пісьменніка. Поўнасцю індывід., непаўторным элементам М.п. выступае сістэма вобразных сродкаў. Паняцце «М.п.» ўключае і сінтаксічнастыліст. асаблівасці пабудовы сказаў, якія вызначаюць манеру пісьменніка, яго аўтарскі стыль. Сінтаксічная і рытмічная пабудова маст. тэксту набывае ў М.п. функцыі маст. сродкаў. Спалучэнне поліфункцыянальнасці і канкрэтнасці моўных сродкаў пісьменніка, дакладнасці і адчувальнасці вобразаў, сінтаксічнай і стыліст. арганізацыі маст. тэксту дае магчымасць майстрам слова ствараць непаўторныя па сіле эстэтычнага ўздзеяння на чытача маст. творы.
    МОВАЗНАЎСТВА, лінгвістыка, навука, якая вывучае мовы, што існавалі ў мінулым, існуюць цяпер і, магчыма, узнікнуць у будучым. Да першых даследаванняў у рэчышчы М. можна аднесці даследаванні граматычных структур шумерскай мовы ў Месапатаміі. Першапачаткова М. было толькі апісальным. Тэарэт. М. ўзнікла ў 5 ст. да н.э. ў Стараж. Індыі, калі Паніні распрацаваў першую ў свеце граматыку санскрыту, каб апісаць фаналогію і граматыку свяшчэнных тэкстаў. У М. вылучаюць лінгвістыку мовы (разглядае мову як код, сістэму аб’ектыўна існуючых сац. замацаваных знакаў і правіл, іх ужыванне і спалучальнасць) і лінгвістыку маўлення (вывучае працэсы маўлення і разумення, якія праходзяць у часе, а таксама вынікі — маўленчыя творы). Для М. характэрна выкарыстанне метаду эксперымента, які ўключае назіранне за паводзінамі носьбітаў жывых гаворак. Эксперымент., у т.л. палявое, М. прадугледжвае працу з носьбітамі тых гаворак, якімі лінгвіст не валодае. Спосабы фіксацыі з’яў М. (выкарыстанне прыбораў, у т.л. гуказапісвальнай тэхнікі) даследуе інструм. М. Вывучэннем і аднаўленнем парушаных моўных навыкаў маўлення займаецца нейралінгвістыка. Сярод інш. шляхоў здабывання моўных дадзеных — аперыраванне філал. метадамі, збіранне матэрыялаў «мёртвых» пісьмовых моў і ўзаемадзеянне з філалогіяй, якая вывучае пісьмовыя помнікі ў іх культ.гіст. сувязях. Тэарэт. М., якое даследуе моўныя законы і фармулюе іх у выглядзе тэорый, бывае дэскрыптыўнае (апісвае рэальную гаворку) і нарматыўнае (прэскрыптыўнае, прадпісальнае). У практыцы выкладання М. падзяляецца на агульнае і прыватнае, тэарэт. і прыкладное, апісальнае (сінхранічнае) і гіст. (дыяхранічнае), супастаўляльнае і тыпалагічнае. Агульнае М. вывучае ўніверсальныя асаблівасці і заканамернасці мовы, характэрныя для ўсіх або большасці моў свету,
    609
    МОВАПАСРЭДНІЦА
    даследуе прыроду і сутнасць мовы, яе ўзаемасувязі з маўленнем, мысленнем, грамадствам, культурай, паходжанне, будову, законы яе развіцця і функцыянавання, метады даследавання, узнікненне і развіццё пісьма, класіфікацыю моў і інш., распрацоўвае метады і прыёмы даследавання мовы, выяўляе, абагульняе і шукае шляхі прыкладнога выкарыстання вынікаў лінгв. даследаванняў. Асн. прыкладнымі сферамі выкарыстання тэарэт. дасягненняў М. з’яўляюцца: выкладанне роднай і замежных моў; даследаванне гісторыі народа і яго культуры па дадзеных мовы; расшыфроўка стараж. тэкстаў і рукапісаў; лінгв. ідэнтыфікацыя асобы па вусным маўленні і почырку; распрацоўка новых сістэм сувязі; стварэнне эфектыўных рэкламных тэкстаў; машынны пераклад; рэабілітацыя людзей з парушэннямі маўлення; распрацоўка сістэм сінтэзу і аналізу маўлення для аўтаматычных сістэм; лінгв. экспертыза тэкстаў і інш. Прыватнае М. вывучае канкрэтныя мовы (напр., бел.), іх гісторыю, сучасны стан, дыялекты, літ. мову або групу роднасных моў (слав., балтыйскую, раманскую і інш.). Тэарэт. М. ў даследаваннях арыентуецца на пэўную мову (тэарэт. граматыка франц. мовы, тэарэт. фанетыка англ. мовы і інш.). Прыкладное (дастасоўнае, практычнае) М. займаецца пытаннямі выкарыстання мовазнаўчай тэорыі на практыцы: пры стварэнні слоўнікаў, алфавітаў для беспісьмовых народаў; для ўдасканалення правапісу, уніфікацыі тэрміналогіі, павышэння культуры маўлення, у навучанні роднай і няроднай мовам; пры перакладзе з адной мовы на іншую, аўтаматычнай апрацоўцы тэксту; для анатавання і рэферыравання інфармацыі; пры камп’ютарызацыі навучання і інш. Апісальнае М. вывучае мову на пэўным этапе яе гіст. развіцця. Гіст. М. даследуе мову ў працэсе яе гіст. развіцця (выяўляе моўныя змены, акрэслівае іх прычыны і г.д.). Да параўнальнага М., якое