• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МІШНЕВІЧЫ, вёска ў Шумілінскім рне, каля сутокаў рэк Усыса і Обаль. За 20 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна на лініі Віцебск—Полацк, 48 км ад Віцебска. Цэнтр Мішневіцкага с/с. 234 гаспадаркі, 570 ж. (2013).
    У 1886 сядзіба М., цэнтр воласці ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губ., 2 царквы, школа. 3 1.1.1919 у БССР, з 2.2.1919 у РСФСР. 3 3.3.1924 зноў у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Сіроцінскага рна, да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. за
    хопнікамі. 3 23.11.1961 у Шумілінскім, з 25.12.1962 у Полацкім, з 2.8.1966 зноўу Шумілінскім рнах. У 1999 — 300 гаспадарак, 709 ж.
    У 2013 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, прышкольны інтэрнат, Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, аптэка, бальніца сястрынскага догляду, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла партызан, ваен. могілкі, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік танкістам — вызваліцелям раёна.
    МІШЧАНЧЎК Мікалай Іванавіч (26.10.1939, прыіск Майск, Амурская вобл., Расія — 12.10.2012), беларускі літаратуразнавец, паэт. Др філал. навук (1995). Скончыў Мінскі пед. інт (1962). Настаўнічаў. 3 1967 працаваў у Бел. пед. унце, з 1996 у Брэсцкім унце (у 2004—06 заг. кафедры). Даследаваў узаемасувязі рус. і бел. лр, актуальныя праблемы выкладання лры і літзнаўства: манаграфіі «Ёсць у паэта свой аблог цалінны» (1992), «Руская і беларуская літаратуры XIX—XX стагоддзяў: жанравастылявы аспект, пытанні ўзаемадзеяння» (2005), «Класіка —
    Да арт. Міцкевічаў музейсядзіба «Завосе». Сядзібны дом.
    сучаснасць— перспектывы: пралітаратурны працэс XX стагоддзя» (2009) і інш. Аўтар збкаў паэзіі «Вернасць» (1979), «Трывожуся за белы свет» (1984), «Струна надзеі» (2009).
    Тв.: Беларуская літаратура на сучасным этапе. 2е выд., Мінск, 1983; Беларуская савецкая паэзія 20х гадоў. Мінск, 1988; Настаўніку — пра настаўнікаў. Мінск, 1989; Як жыць — дык жыць для Беларусі. Мінск, 1995; Літаратура беларускага замежжа. Мінск, 1996; Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе. Брэст, 2008.
    Літ.: Жыццё пражыць...: М.І.Мішчанчук — вучоны, настаўнік, творца. Брэст, 2010.
    МІШЧАНЧЎК Уладзімір Андрэевіч (н. 5.8.1946, в. Валавель Драгічынскага рна), беларускі акцёр, педагог. Засл. артыст Беларусі (1977). Праф. (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). 3 1968 акцёр і дырэктар Гродзенскага абл. драм. тэатра. 3 1985 заг. кафедры, з 1990 дэкан Бел. акадэміі мастацтваў. Характарны акцёр. Творчасць адметная мастацтвам імправізацыі, разнастайнасцю сцэнічных фарбаў. Найб. значныя вобразы стварыў у камедыйным рэпертуары: Быкоўскі і Кутас («Паўлінка» і
    605
    МІЯНСАРАВА
    «Прымакі» Я.Купалы), Жлукта («Мілы чалавек» К.Крапівы), Несцерка (аднайм. п’еса В.Вольскага), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А.Макаёнка). Сярод інш. роляў: Гатоўчык («Апошні шанц» В.Быкава), Пінч і Балтазар («Камедыя памылак» У.Шэкспіра), Кісельнікаў («Багна» А.Астроўскага), СімяонаўПішчык
    У.А.Мішчанчук.
    («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Ларыёсік («Дні Турбіных» М.Булгакава), Зямцоў («Жорсткія гульні» А.Арбузава), Залатуеў («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава), Голубеў («Самнасам з усімі» А.Гельмана) і інш. Здымаецца ў кіно («Вадзіцель аўтобуса», «Прыступіць да ліквідацыі», «Маці ўрагану», «Апёк», «Свежаніна з салютам», «На безыменнай вышыні», «Тры талеры», «Дастыш фантастыш», «Талаш», «Украсці Бельмандо» і інш.).
    МІЯНСАРАВА Тамара Вартанаўна (9.6.1913, Масква — 1.10.1990), беларуская піяністка. Засл. артыстка
    Т.В.Міянсарава.
    Беларусі (1966). Скончыла Ерэванскую кансерваторыю (1937). У 1932— 44 гал. канцэртмайстар Ерэванскага тэатра оперы і балета. 3 1944 канцэртмайстар Дзярж. тэатра оперы і бале
    та Беларусі, у 1948—85 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодала дасканалай тэхнікай, яе выкананню былі ўласцівы адухоўленасць, эмацыянальнасць. Выступала з вядучымі інструменталістамі і вакалістамі Беларусі, у адкрытых канцэртах.
    МЛАДЗІНСКАЯ Ніна Фёдараўна (10.8.1905, г. СанктПецярбург — 3.6.1995), расійская і беларуская артыстка балета, педагог. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (1923). 3 1923 працавала ў Расіі. У 1947—57 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Адначасова ў
    Н. Ф. Младіінская
    1949—91 выкладала ў Бел. харэагр. вучылішчы. Танцоўшчыца лірычнага плана, валодала высокай культурай акад. танца, элегантнасцю, тонкім густам. Сярод партый: Ванда («Салавей» М.Крошнера), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль (аднайм. балет А.Адана), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Флёр дэ Ліс і Цардзяўчына («Эсмеральда» і «КанёкГарбунок» Ц.Пуні).
    МЛбДАК Рыта (Рэвека) Веньямінаўна (27.2.1906, Мінск — 3.12.1969), беларуская спявачка (лірыкадраматычнае сапрана). Нар. артыстка Беларусі (1940). Скончыла Віцебскі муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933). 3 1931 салістка Бел. радыёкамітэта, у 1933—59 (з перапынкам) — Дзярж. тэатра оперы 1 балета Беларусі. У 1941—42 выступала ў франтавых канцэртных брыгадах. Валодала прыгожым, багатага тэмбру
    голасам, сцэн. абаяльнасцю, цёпла і шчыра перадавала чалавечыя пачуцці. Сярод партый: Марыся («Міхась
    Р.В.Млодак.
    Падгорны» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Астахава («Надзея Дурава» А.Багатырова), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны), Таццяна, Ліза, Марыя, Настасся («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Тамара («Дэман» А.Рубінштэйна), Маша («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Земфіра («Алека» С.Рахманінава), Наталля («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага) мадам Батэрфляй («ЧыаЧыасан» Дж.Пучыні), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно) і інш.
    Р. Млодак у ролі Астахавай.
    606
    МНАГАКРАТНАЯ
    «МЛОТ» («Mlot», «Молат»), масавапалітычная газета, орган ЦК КП(б) Беларусі. Выдавалася з 18.12.1918 да 7.3.1926 на польск. мове спачатку ў Мінску, у 1919 з №41 у Вільні, з №84 у Мінску, з №150 у Смаленску; з 25.2.1920 да 20.2.1921 не выходзіла. Спачатку — орган ЦВК груп Сацыялдэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, з 30.12.1918 — орган ЦВК груп Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КРПП) у Расіі, з 23.2.1919 — орган ЦВК КРПП і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, з 9.3.1921 — орган Польск. бюро пры Цэнтр. бюро КП(б)Б, з лют. 1924 — орган Польск. бюро пры Часовым Бел. бюро ЦК РКП(б), з 3.4.1924 да 17.5.1924 — орган Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б). Заклікала працоўных абараняць заваёвы сацыяліст. рэвалюцыі, асвятляла пытанні грамадскапаліт. жыцця ў Беларусі. Усяго выйшла 1038 нумароў.
    МЛЫН, 1) вадзя н ы М., збудаванне на беразе ракі ці праточнага возера для памолу зерня. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Будаваліся пры княжацкіх дварах, у манастырскіх вотчынах. Уладальнікамі М. былі купцы і дзяржава. Асабліва пашырыліся ў 16—18 ст. У Беларусі М. шырока бытавалі да пач. 20 ст. Узводзілі М. колавыя, турбінныя і наплаўныя (плывучыя). Асн. частка колавага М. — кола — прыводзілася ў рух пры дапамозе сілы вады. У канцы 19 — пач. 20 ст. замест яго пачалі выкарыстоўваць турбіны дыям. 1—4 м, якія значна павышалі энергетычную магутнасць М. На Пд Беларусі (на рэках Гарынь, Стыр, Прыпяць і інш.) ставілі наплаўныя М., колы якіх прыводзіліся ў рух цячэннем вады. Асновай для такога М. служылі паром ці баржа. У пач. 20 ст. жорнавыя М. перабудоўваліся на вальцовыя. У даваен. час выкарыстоўвалі ў асн. М. з электрычным рухавіком і вадзяныя, якія пасля вайны паступова замяняліся М.вальцоўкамі з электрычным рухавіком. У наш час вадзяныя М. захаваліся як помнікі нар. архітэктуры. 2) Ветраны М., збудаванне для
    размолвання зерня з дапамогай сілы ветру; тое, што і вятрак.
    млынбк, вёска ў Ельскім рне. За 4 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 171 км ад Гомеля. Цэнтр Млыноцкагас/с. 133 гаспадаркі, 372 ж. (2013).
    У 19 ст. вёска ў Каралінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ. У 1897 — 10 двароў, 95 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Ельскім с/с Каралінскага рна Мазырскай акругі (да 26.7.1930 і з 5.2.1931). 3 5.2.1931 у Ельскім рне. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 27.9.1938 у Ельскім пас. Савеце. У Вял. Айч. вайну з 23.8.1941 да 11.1.1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959  408 ж. 3 25.2.1977 цэнтр сельсавета. У 1999 — 132 гаспадаркі, 352 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—пачатковая школа, культ.спарт. цэнтр, бка, ФАП, аддз. сувязі, кафэ, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МНАГАЗНАЧНАСЦЬ СЛОВА. тое, што полісемія.
    МНАГАКРАТНАЯ РЫФМА, рыфма, якая паўтараецца ў вершы 5 і больш разоў запар. Найб. характэрна для ўсх. паэзіі. Сустракаецца і ў бел. паэзіі, спалучаючы тыя радкі твора, у якіх разгорнута адна вобразная думка:
    I мне накаваны бой, 3 другімі і з самім сабой — Бой з тупасцю, як пень, тупой, Бой з чэрствасцю, як час, скупой, Бой з крывадушнасцю любой, Бяскроўны, ды смяротны бой. Бой нерваў сэрца перабой, Калі нібы перадтабой
    607
    МНЕМАНІЧНЫ
    Такі, як ты, ды не такі, А пустазвонымастакі. (А.Лойка. «...I мне наканаваны бой») В.П.Рагойша.
    МНЕМАНІЧНЫ ВЕРШ, вершаваны твор практычнага, павучальнага ці рэкламнага характару, які садзейнічае хуткаму запамінанню пэўнай інфармацыі. Пашыраны ў разнастайных жанрах дзіцячага фальклору (лічылкі, дражнілкі, заклікі, прыгаворы). У бел. паэзіі сустракаецца рэдка, пераважна ў парадыйных творах.
    МОВА, 1) сістэма фанетычных, лексічных і граматычных сродкаў, якая служыць для выражэння думак, пачуццяў і волевыяўлення чалавека і наладжвання зносін паміж людзьмі. Як сістэма ўяўляе сабой сукупнасць моўных адзінак, якія спалучаюцца паміж сабой па пэўных правілах. Адрозніваюць фанетычны, лексічны, фразеалагічны і граматычны ўзроўні М. Як сац. з’ява М. выконвае шэраг функцый, асн. з якіх з’яўляецца камунікатыўная — з дапамогай М. чалавек абменьваецца інфармацыяй з інш. людзьмі, прымушае іх да дзеяння. Праз М. ўстанаўліваюцца кантакты (фатычная функцыя), атрымліваюцца новыя веды аб рэчаіснасці (кагнітыўная функцыя), задавальняюцца эстэтычныя патрэбы (эстэтычная функцыя). М. дапамагае выявіць свае адносіны да людзей і з’яў рэчаіснасці (экспрэсіўная функцыя), захоўваць і перадаваць веды (акумулятыўная функцыя), выражаць сваю волю (валюнтатыўная функцыя) і інш. Адрозніваюць некалькі форм існавання М.: М. народнасці ці нацыі (напр., ням. М., англ. М.), дыялект (напр., паўд.зах. і паўн.ўсх. дыялекты бел. М.), гаворка (напр., мінскамаладзечанскія гаворкі, брэсцкапінскія гаворкі), і дыялект — сукупнасць характарыстык М. аднаго чалавека (напр., М. У.Караткевіча, А.Сыса). Дыялектнай М. супрацьпастаўляецца літ. — вышэйшая форма існавання М., якая характарызуецца нарматыўнасцю і наяўнасцю функцыянальных стыляў.