• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МІХАЙЛбЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Міхайлоўшчына Аш
    мянскага рна на правым беразе р. Клява. Пабудавана ў 19 ст. Належала Скіндэрам. Сядзібны дом (не захаваўся) — драўляны прамавуголыіы будынак. У цэнтры гал. фасада была размешчана мансарда з галерэяй на мураваных слупах. Размяшчаўся на ўзгорку ў парку. Пад’езды да дома ажыццяўляліся праз 2 брамы. За домам быў разбіты невял. пейзажны парк. Гасп. пабудовы (свірны, млын, бровар) знаходзіліся каля ракі. Захаваліся падмурак сядзібнага дома (на ім пабудаваны будынак клубабібліятэкі), бровар, рэшткі брамы і парку.
    МІХАЛАП Мікалай Пракопавіч (28.4.1886, Мінск  29.12.1979), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыў маст. вучылішча ў Пецярбургу (1915). Арганізатар і выкладчык керамічнага аддз. пры Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—29). 3 1930 заг. аддзела керамікі НДІ прамсці Беларусі. Адзін з арганізатараў і першы дырэктар Дзярж. карціннай галерэі Беларусі (1939— 41; цяпер Нац. маст. музей Рэспублікі Беларусь). Пасля Вял. Айч. вайны працаваў заг. сектара маст. прамсці Упраўлення па справах архітэктуры пры CM БССР. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку тэхналогіі керамічных матэрыялаў, стварэнне эталонаў, а таксама ў арганізацыю фарфорафаянсавай вытвсці ў Беларусі. Сярод твораў дэкар. маёліка
    М.Міхалап. Вазачкі для кветак. 1962.
    выя, фаянсавыя, фарфоравыя вазы («Юбілейная», 1953; «Бульба», 1954, і інш.), статуэткі («Дзяўчына з ільном», «Дзяўчына са сланечнікам», абедзве 1957), графічныя лісты, акварэлі («Дворык у пасёлку Краж», «Першы збор», «Нацюрморт».
    Діт.: Усава Н. Першы дырэктар першага мастацкага музея // Мастацтва. 2004. №4; Елатомцева Н.М. Мнхолап как Мнхолап. Мннск, 2008.
    МІХАЛЁВА2, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча ў в. Міхалёва 2 Бабруйскага рна.
    Гарадзішча на паўд.зах. ускраіне вёскі, на левым беразе р. Ала, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка памерамі 66 х 50 м, выш. над поймай 1,5—2,3 м. 3 напольнага боку ўмацавана валам выш. да 1,7 м і ровам глыб. 1—3 м. Адкрыў у 1964 Л.Д.Побаль, у 1978 абследаваў П.Ф.Лысенка. У 1996—98 М.І.Лашанкоў даследаваў 260 м2. Ніжні гарызонт утрымліваў матэрыялы позняга неаліту (днепраданецкая культура) і эпохі бронзы (сярэднедняпроўская культура), сярэдні — жалезнага веку 1га тыс. н.э., верхні — стараж.рус. часу. Знойдзены кругавы посуд 11 — 13 ст., жалезныя нажы. ключы, замкі, прабоі, спражкі, ажурныя «дрыгавіцкія» пацеркі, манетападобныя падвескі, крыжыкцельнік з выемчатай эмаллю з каляровага металу.
    С е л і ш ч а прымыкае да гарадзішча. Пл. 2—2,5 га. Выяўлены кругавая кераміка 11 — 13 ст., бронзавая бразготка і шыфернае прасліца.
    Літ.: Лашанкоў М.1. Мнхалевское городнше // Старажытнасці Бабруйшчыны. Бабруйск, 1998.
    В. 1. Кошман, М. І.Лашанкоў.
    МІХАЛІШКАЎСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры ранняга барока ў в. Міхалішкі Астравецкага рна. Пабудаваны ў 1653—62 з цэглы паводле праекта архіт. К.Пенса на месцы драўлянага храма. Касцёл — аднанефавы прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 2вежавым гал. фасадам і 5граннай апсідай з 2 невысокімі сакрысціямі. Асн. аб’ём накры
    597
    МІХАЛІШКАЎСКІ
    ты 2схільным дахам з вальмамі над апсідай. Гал. фасад падзелены на 2 ярусы простым карнізам, завершаны чацверыкамі вежаў з 4схільнымі шатровымі дахамі і атыкавым франтонам паміж імі. У нішах — скульптуры Св. Іосіфа і Дзевы Марыі. Нязначны перапад вышынь зальнай часткі, апсіды і вежаў стварае ступеньчатасць сілуэта будынка. Уваход вылучаны паўкруглым бабінцам, у франтальнай нішы якога пастаўлена скульптура Св. Міхаіла. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і раскрапаваны панэлямі. У інтэр’еры асн. аб’ём мае цыліндрычнае скляпеністае перакрыцце з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якія абапіраюцца на міжнефавыя пілоны і пераходзяць у насценныя пілястры. Алтарная частка з паўцыркульнымі арачнымі праёмамі. Пад хорамі раз
    мешчаны 2 уваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы Св. Іосіфа (18 ст.) і Сэрца Ісуса (19 ст.), абнесеныя каванай жалезнай агароджай. На сценах асн. аб’ёму дамінуюць белаблакітныя стукавыя барэльефы з выявамі святых. Алтары (усіх 9) упрыгожаны раслінным арнаментам, рэльефнымі выявамі
    Міхалішкаўскі Міхайлаўскі касцёл.
    Міхалішкаўскі ўзорны фальклорны гурт «Міхалінка».
    апосталаў на пілястрах і сценах апсіды, белаблакітнымі стукавымі пано на евангельскія тэмы. Гал. алтар складаецца з 2 ярусаў. На карнізе 1га яруса выявы ўкленчаных епіскапаў у цэнтры — 2 анёлы, на 2м — гарэльефная кампазіцыя «Укрыжаванне».
    У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». Усе алтары абрамленыя акантам з выявамі драконаў, сірэн. На сценных пілонах гарэльефы 12 апосталаў. У прасценках паміж пілонамі стукавыя алтары ў барочных абрамленнях (картушы, раслінны арнамент). Два бакавыя алтары з вітымі калонкамі і пілястрамі, якія падтрымліваюць падпружную арку. Алтарныя карціны — «Святая сям’я» (пач. 18 ст.) і «Маці Божая Ружанцовая» (пач. 19 ст.). Амбон упрыгожаны раслінным арнаментам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    МІХАЛІШКАЎСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ГУРТ «МІХАЛІ'НКА». Створаны ў 2000 у в. Міхалішкі Астравецкага рна пры дзіцячай муз. школе. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскікалектыў». КіраўнікС.Ч.Шаблінская. У складзе гурта 8 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё традыцый нар. творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні «Стаіць вярба каля сяла», «Вялікае свята», «Месяц дага
    598
    МІХАЛОН
    рае», «Ой, за сялом», «Карагод», «А ў лесе», «Ой, ты, цёмная вечарынанька», «Танок», «Вяснакрасна», «Купальскі вянок», «Смачны мёдзік», «Ляцелі гусёлкі», «Ой, кумачкі, галубачкі», «Ой, краснакрасна каліна ў лузе», абрады «Каляды», «Юр’я», «Купалле» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляўконкурсаў: рэсп. дэкар.прыкладной творчасці «Чароўныя ўзоры» (Мінск, 2013), абл. аматарскіх калектываў «Фарбы творчасці Прынёманскага краю» (г. Скідзель), «Таленты Прынямоння» (г. Гродна, абодва 2014), рэгіянальнага фестывалю абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (г. Ліда, в. Гудзевічы Мастоўскага рна, 2013), абл. конкурсу імя К.Горскага (г. Ліда, 2012), лаўрэат конкурсу тэатр. і фалькл. калектываў міжнар. дзіцячага экалагічнага форуму «Зялёная планета» (Масква, 2008) і інш.
    С. Ч.Шаблінская.
    МІХАЛІШКІ, вёска ў Астравецкім рне, на р. Вілія. За 36 км на ПнУ ад г. Астравец, 41 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Мінск—Вільнюс, 280 км ад Гродна, на аўтадарозе Полацк— Глыбокае—мяжа Літвы (Катлоўка). Цэнтр Міхалішкаўскага с/с. 297 гаспадарак, 837 ж. (2013).
    Вядомы з канца 15 ст. як паселішча Вілія Радзівілаў, потым Пронскіх, Кенішкаў, Осцікаў, Міхальскіх (ад іх прозвішча назва М.) і інш. У 1528 Міхалішкаўскі двор, уласнасць Віленскага кашталяна Ю.М.Радзівіла. У 1546 кароль польск. і вял. кн. літоўскі Жыгімонт I сваім прывілеем дазволіў заснаваць горад і праводзіць у М. штогадовыя кірмашы. 3 1565—66 у Віленскім павеце Віленскага ваяв. У 1604 куплены Бжастоўскімі, якія ў 1622 заснавалі тут кляштар аўгусцінцаў. У 1705 у час Паўн. вайны 1700—21 М. наведаў рас. цар Пётр I. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка ў Віленскім павеце Віленскай губ. У 1897 у Варнянскай воласці, 170 двароў, 13 мураваныхі 133 драўляныя пабудовы, 1009 ж., касцёл, капліца,
    сінагога, яўр. малітоўны дом, паштовая станцыя, цагельны завод, кузня, 30 крам, 5 корчмаў і інш., 2 кірмашы на год, базары штотыднёва. 3 1920 у Сярэдняй Літве, з 1922 у Польшчы, у складзе Віленскага краю. 3 1926 у Гервяцкай гміне ВіленскаТроцкага павета Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 уАстравецкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета, вёска. У Вял. Айч. вайну зканцачэрв. 1941 дапач. ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі яўр. насельніцтва вёскі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. У 1959  294 ж. 3 20.1.1960 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Смаргонскім, з 6.1.1965 зноў у Астравецкім рнах. У 1970 — 459 ж., у 1998 — 297 гаспадарак, 791 ж.
    У 2013 сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, памятны знак курсантам і тэхнікам Пастаўскай школы пілотаў, якія загінулі ў першы дзень вайны (больш за 150 чал.). Помнікі архітэктуры — Міхайлаўскі касцёл (1653—62), капліца (пач. 20 ст.).
    В.В.Віталё'ва.
    МІХАЛКОЎ Сяргей Уладзіміравіч (13.3.1913, Масква  27.8.2009), расійскі пісьменнік. Правадзейны чл. Акадэміі пед. навук СССР (1971). Герой Сац. Працы (1973). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1967). Вучыўся ў Літ. інце імя М.Горкага (1935—37). У 1962—2008 гал. рэдактар сатыр. кіначасопіса «Фнтнль». Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі (1970—90). Аўтар твораў для дзяцей (збкі «Вершы для дзяцей», 1943; «Быльдля дзяцей», 1946; вершаваная тэтралогія «Дзядзя Сцёпа», 1936— 82; аповесціказкі «Прыгоды Рубля», 1967, «Свята Непаслухмянасці», 1972, «Сон з працягам», 1982; п’есы «Канькі», 1939, «Асобае заданне», 1946, «Самбрэра», 1957, «Дарагі хлопчык», 1971, і інш.), сатыр. п’ес для дарослых («У адным купэ», 1955;
    «Пена», 1975; «Рэха», 1980; «Усё могуць каралі...», 1983; «Кавардак», 1988; зборнікаў нарысаў, фельетонаў, баек, кінасцэнарыяў. 3 Г.ЭльРэгістанам стварыў тэкст Дзярж. гімна СССР (1943, новая рэд. 1977). Неаднаразова наведваў Беларусь. У час Дэкады бел. мастацтва і лры ў Маскве (1955) удзельнічаў у абмеркаванні твораў бел. пісьменнікаў, гаварыў пра творчасць Я.Брыля, М.Танка, А.Якімовіча, Э.Агняцвет. Стагоддзю з дня нараджэння Я.Коласа прысвяціў арт. «Сын зямлі і народа». Бел. тэатр імя Я.Коласа паставіў п’есу М. «Я хачу дадому» (1949), Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі — «Дзікуны» (1959), Дзярж. тэатр лялек Беларусі — «Зайчыкзазнайчык» (1952), «Тры парасяці» (1964), Брэсцкі абл. драм. тэатр — «Страчаны дом» (1950), «Ракі» (1953). Асобныя творы М. на бел. мову пераклалі М.Аўрамчык, П.Броўка, Э.Валасевіч, В.Вітка, А.Вялюгін, В.Вярба, У.Корбан, К.Крапіва, А.Куляшоў, М.Танк, А.Якімовіч і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1950, 1978. Ленінская прэмія 1970.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1981 — 83; Мзбр. проязв. Т. 1—3. М., 1991; Бел. пер. — Байкі: выбр. Мінск, 1981; А што ў вас?: вершы. Мінск, 1950; Дзядзя Сцёпа — міліцыянер. Мінск, 1958.